18 - Саша апранаецца раніцай
Апавяданне пра выбар адзення.
Саша апранаецца раніцай.
Яна не ведае, што апрануць.
Яна заглядвае ў шафу.
Яна бачыць карычневую спадніцу.
Але сёння вельмі холадна!
Яна бачыць пару чорных штаноў.
Але яны вельмі старыя.
А ў яе сёння на рабоце сустрэча.
Саша апранае карычневую спадніцу.
Яна выглядае добра, але яе нагам холадна.
Зараз сама Саша раскажа пра тое, як яна выбірала адзежу.
Я апранаюсь раніцай.
Я не ведаю, што апрануць.
Я заглядаю ў шафу.
Я бачу карычневую спадніцу.
Але сёння вельмі холадна!
Я бачу пару чорных штаноў.
Але яны вельмі старыя.
А ў мяне сёння на рабоце сустрэча.
Я апранаю карычневую спадніцу.
Я выглядаю добра, але маім нагам холадна.
Зараз я буду задаваць пытанні і адказваць на іх, а вы можаце самастойна адказваць у паўзах ці проста слухаць.
1) Саша апранаецца раніцай. Саша апранаецца вечарам? Не, яна апранаецца не вечарам, а раніцай.
2) Саша не ведае, што апрануць. Саша ведае, што апрануць? Не, яна не ведае, што апрануць.
3) Саша шукае ў сваёй шафе, што апрануць. Саша шукае ў сваёй шафе? Так, Саша шукае ў сваёй шафе, што апрануць.
4) У шафе карычневая спадніца. У шафе карычневая спадніца? Так, у шафе карычневая спадніца.
5) Сёння вельмі холадна. Сёння цёпла? Не, сёння не цёпла, а вельмі холадна.
6) Саша бачыць пару чорных штаноў. Саша бачыць штаны? Так, Саша бачыць пару чорных штаноў.
7) Штаны старыя. Штаны новыя? Не, штаны не новыя. Яны старыя.
8) У Сашы сёння на рабоце сустрэча. У Сашы сёння на рабоце сустрэча? Так, у Сашы сёння на рабоце сустрэча.
9) Саша апранае карычневую спадніцу. Саша апранае штаны? Не, Саша апранае не штаны. Яна апранае карычневую спадніцу.
10) Сашы холадна ў ногі. Сашы цёпла ў яе спадніцы? Не, ёй не цёпла. Ёй холадна ў ногі.
Вы пачулі гісторыю пра ранішні выбар адзення.