Частка Шэсць
Вольга: Ці часта ты ходзіш у рэстараны?
Сяргей: Я хаджу даволі часта, можа раз у тыдзень.
Вольга: Я таксама. Але гэта шмат каштуе.
Сяргей. Ага. У рэстаранах увесь час есці – занадта дорага.
Вольга: Я звычайна гатую дома.
Сяргей: Якую ежу табе падабаецца гатаваць?
Вольга: Калі я адна, я проста вару суп і раблю бутэрброды.
Сяргей: Не надта цікава.
Вольга: Ведаю. Але я не хачу гатаваць нейкія сур'ёзныя стравы для сябе адной. Сяргей: А што, калі ты запрашаеш у госці сяброў?
Вольга: Калі я запрашаю сяброў, то звычайна спрабую згатаваць нешта асаблівае.