×

Χρησιμοποιούμε cookies για να βελτιώσουμε τη λειτουργία του LingQ. Επισκέπτοντας τον ιστότοπο, συμφωνείς στην πολιτική για τα cookies.

image

Палескія рабінзоны, XIX

XIX

Голад са зброяй. - Сапраўднае паляванне.

Прачнуліся яны з такім пачуццём, нібы ліхія гадзіны ўжо скончыліся. Цяпер і зброя ў іх была, і дасканалы нож, і добрая пасудзіна. Можна было ўжо сапраўдны абед згатаваць. А як жа яны знудзіліся па гатаванай страве! Усё было добра, толькі... не было чаго гатаваць. Другі дзень яны нічога не елі.

Але настрой быў бадзёры і вясёлы.

- Цяпер ужо малая бяда! - казаў Віктар. - Ідзём на паляванне!

З рэвальверамі ў руках яны пайшлі ў лес. Прабадзяліся гадзіну, другую, а страляць не было ў каго. Скакалі па дрэвах вавёркі, але не пра такую дзічыну думалі паляўнічыя, ды каб і падумалі, - з рэвальвера не застрэлілі б. Бачылі на дрэве яшчэ адну жывёлу, якую Мірон палічыў за гарнастая, але Віктар растлумачыў, што гэта куніца.

- Бачыш, яна куды большая, колер цямнейшы, на шыі жоўтая пляма, морда вастрэйшая, - адным словам, падабенства мала.

Каля балота спудзілі качак, але таксама страляць не было чаго і думаць. Недзе далёка мільгануў заяц. А нашы паляўнічыя толькі лыпалі вачыма, гледзячы на гэтую дзічыну.

- Вось табе і зброя! - злосна зірнуў Віктар на свой рэвальвер.

- А ты што думаў? - сказаў Мірон. - У такіх выпадках і са стрэльбы не надта трапіш.

- Пойдзем да дубоў, можа, зноў дзіка ўбачым, як тады. Калі пусціць у яго дождж куляў з абодвух рэвальвераў, дык можна і забіць.

- Рызыкоўная справа, - пакруціў галавою Мірон.

- Усё-такі лепш, як з голаду пухнуць.

Але не так лёгка ўбачыць дзіка, як хацелася. Хоць і меў гэты кут права называцца звярыным, але не на кожным кроку можна было стрэць звяроў. Тым болей што абодва астравы складалі разам вельмі значную прастору, на якой усім хапала месца. Нават да гэтага часу заставалася яшчэ, прынамсі, палова плошчы, якой хлопцы не наведвалі.

Нарэшце нашы паляўнічыя павінны былі вярнуцца да сваёй «пашы». Са зброяй у руках яны сталі збіраць шчаўе, грыбы, аер і іншую спажыву. Злавілі яшчэ дзвюх жаб.

- Гэта ж сорам! - абураўся Віктар. - З рэвальверамі лавіць жаб.

- Ніякага сораму тут няма, - спакойна прамовіў Мірон, - калі нават адзін паэт пісаў:

Выйшаў я на сенажаць

Ды з нагана ў жабу - бац!

- Мусіць, ён таксама быў галодны, як і мы, - засмяяўся Віктар.

Прахадзілі ўвесь дзень, а прынеслі дадому толькі адны грыбы. Але затое згатавалі іх па-гаспадарску: у бляшанцы, з вадой, з соллю. А замест лыжак скарысталі тыя гліняныя чарапкі, што калісьці ляпілі.

Так пражылі яны яшчэ пяць дзён. Як на смех, гэтыя дні, калі таварышы былі добра ўзброены, былі для іх самымі цяжкімі за ўвесь час жыцця на востраве. Яны нават дайшлі да таго, што адважыліся пакаштаваць хрушчоў. Пасля жаб гэта было ўжо не страшна...

Нарэшце хлопцы зноў парашылі забіць бабра і пайшлі да іх паселішча. Але проста забіць ці злавіць не было магчымасці, а разбураць другую хатку яны не адважыліся: добра, каб напэўна злавілі, дзеля гэтага яшчэ можна папрацаваць, а калі не?.. Тады давялося б дарэмна не толькі разбураць, але і зноў папраўляць хатку, бо пакідаць слядоў па вядомай прычыне нельга было. У дадатак да ўсяго, хлопцы прыпомнілі, што і наогул нядобра было б крыўдзіць сваіх сапраўдных дабрадзеяў.

І яны зноў пайшлі бадзяцца.

З кожным днём хлопцы слабелі ўсё болей і болей. Разам з гэтым псаваўся і ўвесь іх настрой. Часта ў іх наогул ніякага настрою не было - ні добрага, ні кепскага, - а так, нейкая абыякавасць.

Ім здавалася, што яны гэтак усё сваё жыццё бадзяюцца і будуць век бадзяцца; яны забываліся на свой дом, на тое, што павінны прыйсці бандыты і надыходзіць рашучы момант.

Нарэшце аднаго разу Віктар заўважыў, што ўвечары ён чамусьці пачаў дрэнна бачыць. Дзівіўся, цёр вочы - нічога не памагала.

- Што гэта такое можа быць? - ламаў ён галаву.

- Гэта, мусіць, курыная слепата, - сказаў Мірон. - Яна бывае тады, калі чалавек марнее ад дрэннага харчавання.

Яны ўжо і хадзіць не мелі ахвоты. Часам па некалькі гадзін ляжалі нерухома.

Аднаго разу яны гэтак ляжалі пад кустом на палянцы і мутнымі вачыма пазіралі навакол. А дзень быў ясны, прыгожы. Уверсе шчабяталі птушкі, унізе гулі розныя мухі, жукі, мільгалі матылі.

Раптам па-за кустамі ціхенька хруснула. Уздрыгануліся хлопцы, азірнуліся: у кустах стаіць казуля, зграбная, прыгожая. Задраўшы галаву з невялікімі рагамі, на якіх было па два атожылкі, яна скубла маладыя парасткі, і на шыі яе відаць была белая пляма. Кожны момант яна азіралася, уздрыгвала і была гатова знікнуць.

Умомант ад млявасці ў хлопцаў і следу не засталося. Яны захваляваліся, напружыліся. Кожны з іх добра ведаў, што ад гэтага можа залежаць іхняе жыццё і што яны маглі страляць цяпер з падпоры, а гэта была ўжо зусім іншая справа.

- Асцярожней, асцярожней! - шаптаў Віктар, бо памятаў, як Мірон у той раз зачапіўся і паляцеў. Але Мірон сам добра разумеў адказнасць моманту.

- Цаляй добра, не спяшайся! - даваў загады Віктар. - Страляць па камандзе.

Віктар даў досыць часу, каб прыцэліцца, і шапнуў:

- Плі!

Грымнулі стрэлы, падскочыла казуля і кінулася ў лес. Наткнулася на дрэва, захісталася.

Хлопцы ў бяспамяцці ўскочылі і кінуліся за ёю. Казуля хісталася і спатыкалася, але бегла наперад; хлопцы ледзь паспявалі за ёй. Звалілася яна, ускочыла, зноў пабегла. Зноў звалілася.

Хлопцы былі побач ужо і скончылі яе пакуты адзіным стрэлам. З якой радасцю глядзелі яны на першы вынік свайго «сапраўднага» палявання!

Казуля ляжала на баку, выцягнуўшы тонкія ногі.

- Самец! - сказаў Віктар. - Самкі не маюць рагоў.

Цяпер іх ужо не палохала далейшая праца: яны мелі дасканалы нож. Мігам разабралі жывёліну і ўрачыста вярнуліся дадому з мясам і скурай.

Зажылі нашыя героі «па-людску». Нават страву маглі згатаваць у бляшанцы ад патронаў. Ажылі хлопцы, павесялелі. Прайшла ў Віктара і курыная слепата. І ўжо не абыякавымі вачыма глядзелі яны навакол і на сваю будучыню.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

XIX XIX