×

Χρησιμοποιούμε cookies για να βελτιώσουμε τη λειτουργία του LingQ. Επισκέπτοντας τον ιστότοπο, συμφωνείς στην πολιτική για τα cookies.

image

Хто смяецца апошнім, Акт першы 1

Акт першы 1

Кандрат Крапіва Хто смяецца апошнім

Камедыя ў трох актах

Дзеючыя асобы

Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.

Анна Паўлаўна — яго жонка.

Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.

Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.

Левановіч — сакратар парткома.

Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.

Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.

Цёця Каця — прыбіральшчыца.

Нічыпар — дворнік.

Незнаёмая жанчына.

Чалавек у форме НКВД.

Акт першы

Калідор — вестыбюль установы.

Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.

Нічыпар. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.

Цёця Каця. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць.

Нічыпар. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.

Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.

Нічыпар. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдага мазалёў не панаседжваць.

Цёця Каця. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.

Нічыпар. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.

Цёця Каця. Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць.

Нічыпар. Гэта яны зямлю вывучаюць.

Цёця Каця. Як гэта зямлю?

Нічыпар. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была.

Цёця Каця. Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству.

Нічыпар. Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалвек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым.

Цёця Каця. А ў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды.

Нічыпар. Ну, гэта хто да якой навукі здатны. Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу.

Цёця Каця. Але нашто ж дзіркі круціць?

Нічыпар. Чаму нашто? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца.

Цёця Каця. Дык хіба ім не хапае гэтых дзірак, што сабаку бог даў?

Нічыпар. Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала… Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны.

Цёця Каця. Прыбярэш, дзе твой двор дзенецца.

Нічыпар. Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць.

Цёця Каця. Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў.

Нічыпар. З нашай Зіначкай?

Цёця Каця. А то з якою ж?

Нічыпар. Глядзі ты! У яго ж і свая жонка гладкая.

Цёця Каця. Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула.

Нічыпар. А Зёлкін як жа?

Цёця Каця. А што Зёлкін… Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць.

Нічыпар. Бачыць, ды віду не паказвае. Што ж гэтакі пеўнік зробіць дырэктару? А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы. Усе так і выдыгаюць перад ім: «Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі!» А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго.

Цёця Каця. З'есць і Чарнавуса.

Нічыпар. Глядзі, каб не ўдавіўся.

Цёця Каця. Папомніш маё слова. З'есць, як з'еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося.

Нічыпар. Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава! (Бярэ мятлу і выходзіць. Цёця Каця канчае выціраць падлогу. Уваходзіць Вера.)

Вера. Добры дзень, цёця Каця!

Цёця Каця. Дзень добры, Вера Міхайлаўна. Вось ранняя птушка?! Заўсёды першая!

Вера. Аляксандра Пятровіча няма яшчэ?

Цёця Каця. Каторага вам? У нас жа іх два — дырэктар і Чарнавус.

Вера. Мне Чарнавуса.

Цёця Каця. Нешта вы жыць без яго не можаце?

Вера. Жыць-то магу, а працаваць без яго мне цяжка было б.

Цёця Каця. Гэта вы пры ім навуку праходзіце?

Вера. Ага.

Цёця Каця. Нашто вам, маладой дзяўчыне, гэтыя старыя косці спатрэбіліся?

Вера. Косці ў яго старыя, але душа маладая.

Цёця Каця. Хто ў боб, а хто ў гарох. Я пра тыя косці, што ў шафах.

Вера (смяецца). А я думала, пра Аляксандра Пятровіча. Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю. (Уваходзіць Левановіч.)

Вера (жартаўліва). Што, нагрузку нясеш?

Левановіч. Нясу.

Вера. Я ж ведаю, што ты пра мяне не забудзеш. Гавары хутчэй, у чым справа?

Левановіч. Справа ў тым, што трэба ў падшэфнай часці лекцыю прачытаць.

Вера. Аб чым?

Левановіч. Просяць расказаць ім аб мінулым нашай планеты.

Вера. Дык гэта ты мне даручаеш?

Левановіч (жартуючы). Хацеў даручыць табе, ды баюся, што байцы больш будуць глядзець на цябе, чым слухаць.

Вера. Калі ты навучыўся кампліменты гаварыць?

Левановіч. А гэта хіба камплімент?

Вера. Самы сапраўдны. Сакратару парткома гэта як быццам і не да твару.

Левановіч. Даю слова надалей гаварыць з табою толькі дырэктывамі. Дык каго мы ўсё ж такі пашлём лекцыю прачытаць?

Вера. Можа, Гарлахвацкага? Няхай бярэ сваіх мамантаў у мяшок ды ідзе расказвае.

Левановіч. Гаварыў з ім. Просіцца — кажа, вельмі заняты.

Вера. Я б гэтага не сказала.

Левановіч. Можа, старога?

Вера. Чарнавуса?

Левановіч. Ага.

Хоць ён, здаецца, не вельмі любіць выступаць.

Вера. З прамовамі… А пра зямлю расказаць — гэта ён з ахвотаю. У яго гэта выходзіць, як казка.

Левановіч. Дык ты перадай яму, што я прасіў, каб ён з'ездзіў у часць. Можа не адмовіцца?

Вера. Пабурчыць крыху, што ад работы адарвалі, а пасля і сам будзе задаволены.

Левановіч. А аб часе я паведамлю. (Збіраецца адыходзіць.)

Вера. Як твой торф?

Левановіч. Канчаю лабараторныя доследы.

Вера. Кажуць, што ты з яго ледзь не торты збіраешся рабіць.

Левановіч. Торты што! Я вырабляю больш сур'ёзныя рэчы.

Вера. Напрыклад?

Левановіч. Напрыклад — спірт і яшчэ шмат чаго.

Вера. Спірт? Дык ты ж самагоншчык?

Левановіч. Прыходзь, пачастую. (Выходзіць.)

Вера. Вось, цёця Каця, малады хлопец, а хутка прафесарам будзе.

Цёця Каця. Цяпер жа ўсе маладыя — разумныя, на тое ж вас і вучаць.

Вера. I на чым жа вырас! На торфе!

Цёця Каця. Усюды растуць: на торфе, на гліне. На пяску і то растуць. Такі ўжо клімат у нас.

Вера. Добры клімат, цёця Каця, савецкі!

Цёця Каця. Я ж і кажу. А чаму гэта ён там працуе, а сюды распараджацца ходзіць?

Вера. У нас адна партыйная арганізацыя, а ён сакратар, вось і ходзіць па партыйных справах.

Цёця Каця. Вунь ідзе ваш далакоп. (Бярэ анучу і адыходзіць убок.)

Уваходзіць Чарнавус.

Вера (стаўшы ў позу, гаворыць урачыста-дураслівым тонам). Прывітанне галоўнаму далакопу, ахавальніку скарбаў старой бабулі-зямлі! Выгляд у вас бадзёры і натхнёны. Ці не ўдалося вам узламаць яшчэ адзін з куфраў старой бабулі?

Чарнавус.

Раней для гэтага мне трэба выпрасіць у Гарлахвацкага пару тысяч рублёў.

Вера. Ух, вядро халоднай вады! А што — не дасць, думаеце?

Чарнавус.

Трэба, каб даў, іначай мы не закончым доследаў у раёне Рудні.

Вера. З Масквы нічога не атрымалі?

Чарнавус.

Не. (Да цёці Каці. ) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?

Цёця Каця. Не, не было.

Вера. Ага, забрала за жывое! Правалілася ваша праца.

Чарнавус.

Дражніцеся, а ў самой душа ў пятках.

Вера. А мне што?

Чарнавус.

Як гэта што? Ваша асоба тут таксама замешана як быццам.

Вера. А я адмяжуюся. Скажу, што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка.

Чарнавус.

Не, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. Ад гэтага вам ніяк не выкруціцца.

Вера. Ды ад вас-то цяжка выкруціцца. Учора Зёлкін круціўся, круціўся, і нічога не выйшла.

Чарнавус.

Як ён сябе адчувае? Не бачылі яго сягоння?

Вера. Не, яшчэ не бачыла. Думаю, што няважна.

Чарнавус.

Выступаць з такім навуковым дакладам — гэта безабразіе. Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага. Не выкарыстаў нават таго матэрыялу, які яму быў дадзены амаль поўнасцю апрацаваным. I каго ён хацеў падмануць?

Вера. Сам сябе.

Чарнавус.

Мабыць, злы на мяне?

Вера. Я думаю! Такую лазню вы яму далі…

Чарнавус.

Я ж яму дабра жадаю.

Вера. Наўрад ці здольны ён ацаніць гэта.

Чарнавус.

Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім.

Вера. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць.

Чарнавус.

Не прабачэння, а растлумачыць яму ў больш спакойнай абстаноўцы.

Вера (паказваючы на Тулягу, які ўвайшоў). А вось яшчэ адзін шаноўны далакоп. Што з вамі, Мікіта Сымонавіч? Чым вы так усхваляваны?

Туляга. Мяне так напужалі, што я апамятацца не магу.

Вера. Хто ж вас так напужаў?

Туляга. Я ўжо і не ведаю, ці гаварыць.

Вера. Калі вы нам не давяраеце, дык не гаварыце.

Туляга. Не ў тым справа, што не давяраю.

Вера. Дык у чым жа?

Туляга. Скажаш, а пасля пойдзе гаворка, і нажывеш непрыемнасці.

Вера. Ну то не гаварыце.

Туляга. Але ж я хацеў бы параіцца з вамі, што рабіць.

Вера. Дык парайцеся.

Туляга. Але ж і раіцца небяспечна. Баюся, што пойдуць усялякія чуткі.

Вера. I так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца. (Да Чарнавуса. ) Пойдзем, Аляксандр Пятровіч.

Туляга. Чакайце, таварышы! (Вера і Чарнавус спыняюцца. ) Я ж не ведаю, што мне рабіць… Можа такі параіцца з вамі?

Чарнавус (з усмешкай). Гэта вы ўжо самі глядзіце.

Туляга (адважыўся). Дзіўнае здарэнне, ведаеце… Іду гэта я па вуліцы, раптам абганяе мяне нейкі чалавек. Абганяе і… (Не адважваецца сказаць.)

Вера. I… што?

Туляга. Не ведаю, ці гаварыць.

Вера (смяецца). Дык вы хоць нас адпусціце, Мікіта Сымонавіч, калі не можаце. (Мерыцца адыходзіць.)

Туляга. Хвіліначку, таварышы! Я зараз… Але я прашу, каб вы пра гэта нікому ні слова.

Чарнавус.

Ды ладна ўжо, Мікіта Сымонавіч.

Туляга. Дык вось… Абмінае і глядзіць мне проста ў твар.

Вера (насмешліва). Ну, няўжо ў твар?

Туляга. Не, вы ж паслухайце! Раз аглянуўся, другі раз аглянуўся і трэці раз аглянуўся. А пасля спыніўся і пытаецца: «Скажыце, — кажа, — ваша прозвішча не Падгаецкі?» Тут я ўвесь аж закалаціўся. «Не, — кажу, — я не Падгаецкі, я Туляга».

Вера. А ён што?

Туляга. «Выбачайце, — кажа, — вельмі ж падобны. Я некалі ў Варонежы, — кажа, — сустракаў такога тыпа», — і пайшоў.

Вера (іранічна). I пайшоў! Скажыце, калі ласка! Дык гэта ж сапраўды страшна!

Туляга. Але ж гэта яшчэ не ўсё. Калі я ўваходзіў у інстытут, ён яшчэ раз аглянуўся на мяне.

Вера. А калі і яшчэ раз, дык што ж тут страшнага?

Туляга. Не, гэта такі страшна. У Варонежы сапраўды быў некалі Падгаецкі — дзянікінскі палкоўнік.

Вера. Дык вы тут пры чым?

Туляга. А я ў той час таксама быў у Варонежы.

Вера. Палкоўнікам?

Туляга. Не, я быў настаўнікам гімназіі.

Вера. Дык мы ж гэта ведаем.

Туляга. Але вы не ведаеце, што гэты палкоўнік быў падобны на мяне, як дзве кроплі вады.

Вера. Ну і што?

Туляга. Гэты чалавек можа сказаць, што ў інстытуце працуе дзянікінскі палкоўнік. (Чарнавус і Вера смяюцца. ) Не, гэта зусім не смешна. Дакументаў у мяне з таго часу няма — чым я апраўдаюся?

Чарнавус.

Ды кіньце вы! Гэта ўсё пустыя страхі.

Туляга. Дык, па-вашаму, няма чаго баяцца?

Вера. Ідзіце, Мікіта Сымонавіч, працуйце, і нікога не бойцеся.

Туляга. Праўда, не баяцца?

Вера. Не бойцеся. Я нікому не скажу, што вы — дзянікінскі палкоўнік.

Туляга (аж прысеў). Тсс!.. звар'яцелі вы! Хіба гэтым можна жартаваць!

Вера (смяецца). Ай, баязлівец вы, баязлівец!

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Акт першы 1 Act one 1 Акт первый 1