×

Χρησιμοποιούμε cookies για να βελτιώσουμε τη λειτουργία του LingQ. Επισκέπτοντας τον ιστότοπο, συμφωνείς στην πολιτική για τα cookies.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел другі II 2

Раздзел другі II 2

Рагвалод Свіслацкі дужа ўсцешыўся, загадаў халопцы, каб паклікала са святліцы князёўну Дабранегу. Русавалосая, цемнавокая Дабранега пакланілася купцу, паднесла яму кубак мёду, настоенага на карэннях і травах вакольных лясоў. Потым пілі віно і мёд, слухалі дудароў, каталіся на санях з рачнога абрывістага берага.

Дабранега доўга не магла заснуць. У змроку святліцы ззяў на запясці залаты бранзалет. Купец сказаў, што бранзалет аберажэ яе ад гарачлівых думак. Праўду сказаў купец ці схлусіў? Ведаць бы. Яна ціхенька ўстала з пуховага ложка, на дыбачках падышла да акна. Зімовая няўтульнасць, мароз і снег былі на двары. На дзесяткі попрышчаў наўкол Княжага сяльца — лясы і лясы… Зараз яны мёртвыя, нерухомыя, страшныя. Вецер, як злы дух, пагрозна галёкае ў лясах, калючым снежным клубком коціцца па ледзяной Свіслачы. Усё змятае на сваім шляху вецер. Кусцікі мёрзлай асакі, што тырчаць са снегу, жалобна шэпчуць аб нечым, скрушліва ўздыхаюць. Якая бясконцая ноч! Як таемна і невыносна страшна гудуць лясы!

Дабранега паглядзела ў начное неба, і холад працяў яе сэрца. З-за абрыўкаў-лахманоў хмар то паказваўся, то зноў знікаў месяц. Ён здаваўся жоўтым чалавечым чэрапам, які нячысцікі выкапалі на начных могілках і закінулі ў бязмежнае марознае неба. Дабранега ўздрыгнула, адышла ад акна, хуценька лягла пад цёплую пярыну.

Купец казаў, што бранзалет аберажэ ад гарачлівых думак… Няпраўда! Што можа зрабіць гэты жоўты халодны метал? Хіба ён пачуе, як, соладка заміраючы, горача і бяссонна б'ецца яе сэрца? Хіба ён зразумее яе, Дабранегу, якой нядаўна споўнілася шаснаццаць35 летаў?

Дзе ж той, адзіны, харобры, прыгожы, які павінен прыйсці альбо прыехаць і забраць яе з сабою? Чаму яго так доўга няма? Можа, здарожыўся конь, можа, зімовы вецер асляпіў, павёў не ў той бок?

Халопкі, чалядзінкі, усё чорнае смердава племя жыве весялей за яе, князёўну. Шмат робяць, мала спяць, галадаюць, але ж толькі выпадзе вольная часіна — як спяваюць, як скачуць! У кожнай болыш-менш гожай дзяўчыны ёсць свой хлопец, і яны (Дабранега бачыла на Купалле) мілуюцца, цалуюцца. Хлопцы расплятаюць дзяўчатам косы. Дзяўчаты ўюць хлопцам вянкі. Дзе той, што распляце касу ёй, князёўне? Князь-бацька ўсё чакае сватоў з Полацка, з Друцка. І ў Літву б дачку аддаў, каб толькі за княжую кроў.

Чаму яна, Дабранега, не чалядзінка? Ёй так хочацца салодкага грэху, хочацца, каб мужчына біўся за яе з другім мужчынам.

Ды не, не! Яна — князёўна! Усе яе бабкі і дзяды — род па кудзелі і род па мячы — усе з княжацкай крывёю ў жылах. Не знойдзецца жаніх — ісці ёй чарніцаю36 ў святы манастыр. Не адна князёўна патухла за глухімі манастырскімі сценамі, як свечка… Злітуйся, божа, не карай, бо не хочацца Дабранезе быць чарніцай, богавай нявестай. Хоча яна нарадзіць сына, а потым дачку. Дзе ж ты, нарачоны лёсам?

Надышлі доўгачаканыя каляды. Ад каляд сонца паварочвае на лета, а за доўгую зіму голад па сонцу грызе чалавечую душу.

Калядныя святы пачаліся куццёю. Старанна мыліся ў лазні, пасля захаду сонца селі за стол, які стаяў у куце трапезнай. На голыя дошкі паслалі сена, закрылі сена белым абрусам, на абрус паставілі куццю з грэчкі і ячменю і мядовую сыту.

Князь Рагвалод радасным вокам глянуў на сваю княгіню, на дачку, на ўсіх дамачадцаў, даў усім куццю з сытою, павіншаваў жывых з божым святам, успомніў нябожчыкаў, з вялізнай драўлянай лыжкі сыпнуў куццю ў кут — пачаставаў снежнавалосага Зюзю, бога маразоў. Усе загукалі: «Дзяды, дзяды, ідзіце куццю есці!»

Дабранега, накінуўшы на плечы кажушок, выбегла на цёмны двор, палахліва азіраючыся, паставіла гліняную міску з куццёю ля глухой сцяны церама. Зоркі глядзелі з неба, як нечыя сумныя вочы. Раптам хруст снегу пачуўся ўдалечыні. Аж горача зрабілася. Гэта дзяды ідуць з краіны мёртвых куццю есці. Дзед Судзіслаў, якога ўгры37 забілі, дзед Васілёк, што ўтапіўся ў Бярэзіне. Усё бліжэй і бліжэй снежны хруст… Ужо быццам лёгкія крокі чутны… Дабранега стрымгалоў ірванулася ў церам, на дубовы засоў зачыніла дзверы.

Князь Рагвалод запусціў руку пад абрус, выцягнуў з-пад яго пучок сена, уважліва разглядаў, круціў у пальцах кожную сяннінку, задаволена сказаў:

— Добры лён зародзіць.

А потым шумнай гурбою вываліліся на двор, пільнымі вачамі ўзіраліся ў наваколле. Шмат сцежак пратоптана на двары — багатая грэчка вырасце. Шмат зорак у небе — добра жывёла расплодзіцца. Густая шэрань на галінках лягла — ад яблыкаў, ад ігруш дрэвы да самай зямлі прыгнуцца.

Дабранега з чалядзінкаю Кулінай, бо адной было боязна, забегла за церам, прыслухоўвалася — з якога боку сабакі брэшуць. Але сабакі чамусьці маўчалі, пэўна, спалі, і нельга было даведацца, адкуль жаніх прыедзе. Тады дзяўчаты, хаваючыся ад чужога вока, прыгінаючыся, пачалі бегаць пад вокнамі чорных курных хат, у якіх жыла чэлядзь надворная. Вострае вуха і чуйнае сэрца патрэбны ў такой справе. Кожная дзяўчына радуецца, калі пачуе, што ў хаце кажуць позняму госцю: «Ну ідзі, ідзі, браце, досыць сядзець». Значыць, і яна не заседзіцца, выйдзе неўзабаве замуж. Адчайваецца дзяўчына, калі чуе, што госця ўпрошваюць яшчэ пасядзець. І зусім жудасна, калі гавораць у хаце пра дошкі, свечкі і папа — смерць, як ні круціся, падкосіць.

Але ў гэты вечар нічога не пачулі Дабранега з Кулінаю. Вецер свістаў, лес шумеў, сэрцы ад хвалявання моцна тахкалі.

Сумная вярталася Дабранега ў церам. Ішла паволі, у глыбокім одуме, нават забылася, што трэба дзядоў баяцца. Ды хто сказаў, што трэба баяцца дзядоў? Дзед Судзіслаў, як памятае Дабранега, такі добры, такі ласкавы быў з ёй, унучкаю. Аднойчы зайчыка ў лесе злавіў, прынёс у паходным шаломе.

— Ідзі спаць, — строга сказала Дабранега Куліне.

Чалядзіна пакланілася князёўне, бясшумна знікла. Гэтае смердава племя жыве непрыкметна і бясшумна, як мышы, як ніцая трава пры дарозе. «Няўжо яна гэтаксама, як я, можа кахаць, чакаць, хвалявацца?» — падумала пра Куліну Дабранега.

Раптам у цемры забрахаў сабака. Колькі іх брэша заўсёды! Цэлая гайня сабак носіцца па сядзібе. Але ж сёння быў асаблівы дзень, асаблівая ноч, зараз гэты брэх быў святым знакам, сігналам — рыхтуйся, дзявочая душа, наступае твой запаветны міг.

Дабранега напачатку падумала, што ёй падалося. Але зноў азваўся сабака. Брахаў, мяркуючы па тонкім вісклявым голасе, зусім маленькі сабачка, шчанюк.

Дабранега адчула, як усё цела, ад кончыкаў пальцаў ног да вачэй і вушэй, затапляе трывожная і ў той жа час шчымліва-салодкая хваля. Такога з ёю яшчэ не было. Князёўна зняможана прыхілілася, прыпала да марозлівай дубовай сцяны церама і ўсё глядзела, глядзела ў той бок, адкуль павінен быў прыйсці яе лёс.

Цішыня павісла над Княжым сяльцом, над усім светам. Здавалася, зверху, з неба, чулася трымценне зорак. Палахлівая мыш востранькімі зубамі асцярожна, як спрабуючы, тачыла дрэва. Цішыня была глыбокая, як калодзеж, як дзявочы сум.

_

35 Шаснаццаць летаў — у старадаўняй Русі выходзілі замуж нават у 12 гадоў.

36 Чарніца — манашка.

37 Угры — венгры.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел другі II 2 Chapter Two II 2 Розділ другий II 2

_____