×

Χρησιμοποιούμε cookies για να βελτιώσουμε τη λειτουργία του LingQ. Επισκέπτοντας τον ιστότοπο, συμφωνείς στην πολιτική για τα cookies.

image

Беларускія народныя казкі, Як курачка пеўніка ратавала

Як курачка пеўніка ратавала

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:

— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!

Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку.

«Ну, — думае, — гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам».

Праглынуў — ды і падавіўся.

Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.

Падбегла да яго курачка:

— Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?

— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіўся…

— Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка.

— Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць, горла змазаць.

— А дзе яго дастаць?

— У каровы.

Пабегла курачка да каровы:

— Карова, карова, дай масла!

— Нашто табе масла?

— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

— Добра, — кажа карова, — дам я табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.

Прыйшла курачка да касцоў:

— Касцы, касцы, дайце сена!

— Нашто табе сена?

— Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

Касцы кажуць:

— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з'ядзім, тады і сена накосім.

Прыйшла курачка да пекара:

— Пекар, пекар, дай пірагоў!

— Нашто табе пірагі?

— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

Пекар кажа:

— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.

Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў.

Пекар напёк пірагоў.

Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена.

Прынесла курачка сена карове.

Карова з'ела сена і дала масла.

Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.

Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:

— Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — маладзец!

Тут і казцы канец.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE