×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Васіль Быкаў. "Сьцяна", Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.1

Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.1

Васіль Быкаў

Сьцяна

Рыгору Барадуліну

Сьцяна была каменная, закапцелая, дужа старая, як і ўвесь гэты будынак-турма, што дастаўся дыктатару краіны ад ранейшага дыктатара, а таму — ад яшчэ ранейшых. Дыктатары ў гэтай краіне не выводзіліся ніколі. Калісьці тут балявалі ці спраўлялі крывавыя трызны, плялі змовы і ўсялякія іншыя злачынствы — супраць улады, народа ці каго з тых, хто выйграў у бясконцай барацьбе за ўладу. Або прайграў таксама. А цяпер тут сядзеў ён і такія, як ён. Іншыя, мабыць, сядзелі даўно і доўга, ён жа тут апынуўся нядаўна. Ранейшыя ягоныя гады і месяцы мінулі ў іншым месцы, надта, аднак, падобным на гэта. Таму перамена месца зьняволеньня ня дужа яго ўзрушала — і там, і тут для яго быў нарыхтаваны каменны калодзеж, сыры і цёмны, — пяць крокаў удоўж і тры ўшыркі. Жалезныя дзьверы з засовам, сьмярдзючая параша ў куце — як і ўсюды. Адзіным, што тут прыцягвала ягоную ўвагу, была сьцяна. Тая, што насупраць ад дзьвярэй.

Колькі і дзе ні сядзеў, ён заўжды цікавіўся сьценамі, тым, як і з чаго яны зробленыя. I асабліва — што было па той бок, за сьцяной. Звычайна па той бок была зваблівая, недаступная для яго воля, пра якую ён не пакідаў марыць. А зробленыя сьцены былі як трэба, як гэта ўмелі рабіць калісьці: камень, вапна і цэгла — усё спрэс сьцьвярдзелае і нязрушнае, не драпанеш. Не прастукаеш нават. Яшчэ ў першы тут дзень ён спрабаваў пастукаць на звыклай для яго турэмнай азбуцы, але ніякага адказу не пачуў. А можа за сьцяной не было нікога. Значыць, там магла канчацца гэтая мур-турма і пачынацца воля. Зелянець на сонцы які куст цёрну, трава, буяць пры сьцяне старыя дрэвы замкавага парку...

Стоячы на каленях ля сваіх лахманоў, ён прыслухаўся. Але скрозь было ціха. Наглядчык нядаўна пратупаў за дзьвярыма, крокаў яго ўжо ня стала чуваць. Слабая электралямпачка пад дужа высокаю чорнай стольлю ледзьве разьвейвала змрок на каменнай падлозе; была, мабыць, глухая турэмная ноч. I ён пакрысе папоўз на каленях каля той супрацьлеглай ад дзьвярэй сьцяны, пачаў яе мацаць, агладжваць — дасьледаваць.

Ніжні рад буйных каменных блёкаў быў складзены шчыльна і нязрушна і не прымаў у сябе ніякі ягоны стук — хоць костачкай пальца, хоць кулаком. Тое ж было і вышэй. Драпін і нейкіх адзнак людзкога паходжаньня на камянях хапала, але яны мала пра што яму сьведчылі. Можа, там было што напісана, ды ў паўзмроку нічога нельга было разабраць. Хоць ён і не дамагаўся таго. Навошта яму былі адзнакі чыйгосьці лёсу — яму хапала свайго: пакутнага, гаротнага і дужа няўдалага. Трудна было ўявіць чаго іншага ў тым лёсе, апроч гэтай во каменнай нары. Мабыць, іншага й ня будзе ніколі, тут і скончыцца ягонае жыцьцё. Бяз жаднай надзеі.

А так хацелася лепшага, якой перамены. Толькі якой? Увогуле ён выдатна разумеў, што на спадзяванкі не было падставы, трэба было мірыцца з найгоршым. I з тым дажываць адмераны табе Богам і судзьдзямі тэрмін. Ды ўсё ня мог саўладаць з надзеяй. Здаецца, яна ўпарта і неадчэпна валодала ім.

Сьцяна была сьцюдзёная і цьвярдая. Спрэс шурпатыя бакі граніту, закамянелыя ад часу наплывы вапны. Дзе-нідзе, праўда, траплялі мякчэйшыя кавалкі, складзеныя з каменя-ракушачніку. I толькі ў кутку, у сырым і нават вільготным кутку ўнізе... Час ці, можа, вільгаць штосьці зрабілі нават з каменем ці з вапнавай зацьвярдзеласьцю — там, здалося яму, было трохі мякчэй. Вядома, ня так, каб можна было штось выдраць, які кавалак. Але калі парупіцца... Мусіць, варта было паспрабаваць.

I ён спрабаваў. Сьпярша кіпцямі, ды хутка пазламваў іх на абедзьвюх руках. Тады голымі пальцамі. Пальцамі, вядома, ня шмат дамогся, ды ўсё ж...

У яго зьявілася надзея, быццам нават цьмяная мэта жыцьця. Ён пачаў менш успамінаць былое, нават меней гаротна думаць. Толькі чакаў, як крокі наглядчыка трохі прыціхалі за дзьвярыма, тады кідаўся ў кут, сядаў на кукішкі і дзёр, калупаў, драпаў. Ён амаль не пазіраў туды, яму ўжо ня трэба было сьвятло, пальцы яго ведалі ўсе драбніцы каменя, увогуле надта цьвярдога, якога, здаецца, ня бралі ніякія ягоныя высілкі. Але на ражку, у самым кутку быццам было зручней — мякчэй, ці што. Менавіта там і сышліся цяпер усе ягоныя назапашаныя за гады воля і надзея.

Ён спаў у суткі, можа, якіх пару гадзін перад пабудкай — скорчыўшыся на трантах пад сушэйшай сьцяной, неяк забываўся, пакуль здалёку не далятаў гук гонга — сыгнал уставаць. Чакаў сьняданку, міскі чачавічнага сёрбава, якое зьядаў за хвіліну. Астатні час удзень і ўначы бавіў у куце — бы шашаль у дрэве, тачыў камень. Ражок каменя ўжо яўна вызначыўся на каменным рэльефе, мабыць, яго можна будзе паспрабаваць выдзерці першым. А там мо зьявіцца і дзірка. Ці хоць бы патанее сьцяна. Хоць бы каб маленькая дзірачка, ён бы, здаецца, пралез. Як было ў дзяцінстве, калі яны, падшыванцы, лазілі цераз агароджу ў суседзкі сад. Старэйшыя яго пасылалі першым, бо быў ён самы худзенькі-маленькі рухавы жэўжык, які пралазіў усюды, дзе толькі можна было пралезьці. I дзе не было ніякай магчымасьці — таксама. Ведаў з таго часу — калі пралазіла галава, магло пралезьці і ўсё цела. Такі быў жэўжык. Пакуль не падрос і не заняўся палітыкай. У палітыцы было інакш. Часам ня мог пралезьці ніхто. Не пралез і ён. Таму і папаўся.

Ён не лічыў дзён і ня ведаў, колькі мінула іх, як ён улёг у сваю бясконцую працу. Час для яго чаргаваўся пабудкай, ядой — двойчы на суткі, крокамі наглядчыка за дзьвярыма — туды і назад. Як зьявілася мэта, узьнікла нецярпеньне. Часам яно так жахліва ўзгаралася, што ён палохаўся. Ведаў, так нельга. Калі што і выйдзе, дык дужа няхутка, празь нялёгкае пераадоленьне каменя і часу. Для таго патрэбныя дні, месяцы, а то й гады. Трэба было запасьціся вялікім трываньнем, уменьнем скараць час. I ён запасаўся. Прывучаў сябе да павольнасьці, мэтадычнасьці, непасьпешнасьці. Трудна было да таго прызвычаіцца, засвоіць тую нетаропкасьць, д'ябальскую вытрымку, зрабіць яе другой уласнай натурай. Але ён стараўся, бо без таго ня стала б надзеі. Нецярпеньне нішчыла надзею, гэта ён ведаў пэўна. Надзея ж часам то зусім замірала, то ўзгаралася да нясьцерпнасьці. Неяк, калупаючы ўсё за ражком каменя, ён пачуў па той бок сьцяны нейкія адзнакі жыцьця: быццам піск птушаняці. Нутраным зрокам ён ужо ўбачыў там птушынае гнязьдзечка — недзе паблізу, у зарасьніку цярноўніка, маленькія жаўтаротыя птушаняты, і тое здалося яму дужа добрым знакам. Нецярпеньне ахапіла яго да роспачы. Спатрэбілася сьцюдзёная лёгіка развагі, каб астудзіць яе. Той піск мог быць зусім не птушыны, а мышыны, напрыклад. Значыць, там магла быць нара з агіднымі турэмнымі пацукамі. Але й нара, мусіць, вяла кудысьці з муру. Можа, таксама на волю.

Аднойчы на зыходзе глухой начы, якую ён перабыў амаль бяз сну, усё калупаючы ў сваім змрочным кутку, адчуў, што той вугалок-аскялёпак нібыта кратаецца пад ягонымі пальцамі. Ня надта каб дужа, але ягоныя чуйныя пальцы ўсё ж запрыкмецілі невялікі рух — уніз і ўгару. Тое надало яму незвычайнага імпэту. Ён напяўся, ірвануў, але тут жа і астудзіў сябе: сёньня ня трэба. Сёньня хай будзе ўсё, як было. Мабыць, выдзерці той аскялёпак трэба на пачатку ночы, а не ў канцы. Усё ж напачатку куды болей часу і болей магчымасьці. Зноў жа ўранку звычайна прыходзяць наглядчыкі.

Перад прыходам наглядчыкаў ён турбаваўся, каб тыя чаго не заўважылі на ягоным твары—якога ажыўленьня, сьледу надзеі. Хоць у камэры было змрочна, але ён ведаў: штосьці магло адбіцца ў выразе яго аброслага шчэцьцю твару, у які яны кожнага разу пранікліва ўзіраліся. Зь цікавасьці ці з абавязку свае турэмнае службы. I ён намагаўся зрабіць той выраз як мага спакайнейшым, засяроджаным на чымсьці ўнутраным, сонным, замкнёным ад зьнешняга позірку. Невядома, як тое яму ўдалося, але, здаецца, наглядчыкі пакуль што нічога не заўважалі. Тое ўжо было немалой удачай. Але ўдач цяпер яму трэба было шмат, ён прагнуў удач. I найперш у тым сырым куце.

I праўда, лёс да яго, мусіць, паставіўся міласэрна. Неўзабаве ён выдраў каменны аскялёпак — вузкі, з вострымі бакамі, за якім, аднак, нічога яму не адкрылася. Далей скрозь быў цьвярды, шурпаты, сьцюдзёны камень. Але тым аскялёпкам усё ж можна было дзейнічаць, нібы інструмэнтам, тачыць ім паміж камянёў. I ён пачаў тачыць, адломваць, шараваць камень аб камень. Біць ён ня мог, трэба было як мага пазьбягаць кожнага гуку, каб нічога ня ўчулі ні за дзьвярыма, ні там, за сьцяной. Ён па-ранейшаму ня ведаў, што яго там чакае — воля ці, можа, новая турма. Але надзея ўпарта малявала яму пэўныя пэрспэктывы волі: горад, спатканьне зь сябрамі і зь ёй... Яму б толькі адолець гэты каменны мур.

I ён калупаў — ціхенька, з асьцярогай, увесь час чуйна прыслухоўваючыся да шолахоў-гукаў за дзьвярыма. Раз-пораз падхопліваўся ды кідаўся на свае транты ў другім кутку. Але ўначы тое здаралася рэдка, уначы да яго празь дзьверы амаль не зазіралі, болей глядзелі зьвечара. Пад раніцу наглядчыкі таксама, мусіць, стамляліся, хадзілі радзей і павальней. Аднойчы ён сьцяміў, што варта пасунуць пасьцелю бліжэй у кут, каб рабіць сваю справу лежачы, так было б больш непрыкметна. Але як было тое зрабіць? Усё ж, калі пасунуцца з пасьцеляй на мэтр, яны адразу заўважаць. А калі памалу, па колькі дзюймаў за дзень? I ён пасунуўся. Сьпярша на тры дзюймы, пасьля на пяць. I яшчэ. Кожны раз, калі прыходзілі наглядчыкі, ён няўзнак і пільна назіраў за іхнымі позіркамі — ці не заўважылі яны? Не, пакуль быццам нічога. Ці, можа, гэтак умелі схаваць свае падазрэньні? Але тое было б жахліва, каб заўважылі і чакалі, маючы намер злавіць у самы апошні момант. Схапіць ззаду за ногі, калі ён ірванецца на волю.

У канцы лета ён ужо прасунуўся з трантамі ў кут амаль ушчыльную. Пра тое, што скончылася лета, ён меркаваў па вопратцы наглядчыкаў, якія апрануліся ў цяплейшае. Часам некаторыя прыходзілі, мусіць, знадворку, ад іх веяла восеньскай сьвежасьцю, з кроплямі дажджу на плячах уніформы. У камэры ж заўжды стаяла аднолькавая тэмпэратура — халаднаватая для лета і цеплаватая для зімы. Ніякага ацяпленьня тут не было.

Яшчэ празь нейкі час ён пратачыў між камянёў вузкую шчыліну, у якую пралазілі чатыры пальцы ягонай рукі. Там сапраўды аказаўся лёх ці, можа, мышыная нара — вузкая і, здаецца, глыбокая. Ён ссыпаў туды ўсе наточаныя за ноч крошкі ад сьцяны, і яны зьніклі там, не пакінуўшы сьледу. Дзірку пад ранак, перад пабудкай, акуратна закладваў каменным аскялёпкам — той добра клаўся на сваё ранейшае месца, і нават зблізку нічога падазронага нельга было заўважыць.

Яшчэ дужа баючыся паверыць у сваю ўдачу, ён усё ж страціў частку свае насьцярогі і ледзьве не загубіў усю справу. Сталася тое празь ягоныя рукі. Неяк прынесшы ежу — міску чачавічнага сёрбава, наглядчык, немалады, з хваравітым тварам мужчына, спыніў позірк на ягоных руках. Ён таксама заўважыў тое, але рук схаваць не пасьпеў — у абедзьвюх была ягоная міска. "Што, будаўнік?" — папытаўся наглядчык і кіўнуў на ягоныя рукі. Будаўнік, — як мага спакайней адказаў ён, хоць у ягонай душы ўсё напялася ад раптоўнага страху: няўжо здагадаўся? Але не, здаецца, не здагадаўся, бо сказаў быццам са спачуваньнем нават: і я рабіў мулярам. Пасьля ўжо, застаўшыся на адзіноце, ён уважліва дасьледаваў свае агрубелыя, у цьвярдых мазалях рукі. Ніколі яны ў яго не былі такія, фізычнай працай на волі ён амаль не займаўся. Будаўніком стаў тут, у гэтай камэры. Толькі не будаваў — бурыў старадаўні каменны мур; мабыць, тое было цяжэй, чым будаваць. Але дзеля волі на што ня пойдеш? Тое можна зразумець, толькі назаўжды страціўшы яе, волю.

Мусіць, было б лепш, калі б ён загінуў, памёр, каб яго пахавалі сябры па барацьбе, і яна, паплакаўшы, пахавала б разам зь ім і сваё да яго каханьне. Так было б лепей, але так ня стала. Сталася горш, і тое душыла сваёй няпэўнасьцю, несканчонасьцю, недагаворанасьцю. У той восенскі вечар яны рассталіся, як меркавалі, на пару гадзін, апоўначы ён абяцаў вярнуцца ў яе сьвяцёлку на паддашшы акрай гарадзкога парку. I яна, памятае, нават не зьбіралася класьціся спаць, сказала: буду чакаць. I не разьвіталася як мае быць, толькі трошкі прыгарнулася да яго і расчыніла палавіну дзьвярэй — ідзі! Ён і пайшоў.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Васіль Быкаў. Wassyl Bykow. "Wand". Teil 1 Vasyl Bykov. "Wall". Part 1 Wasyl Bykow. "Ściana". Część 1 "Сьцяна". ч.1

Васіль Быкаў

Сьцяна

Рыгору Барадуліну

Сьцяна была каменная, закапцелая, дужа старая, як і ўвесь гэты будынак-турма, што дастаўся дыктатару краіны ад ранейшага дыктатара, а таму — ад яшчэ ранейшых. Duvar, ülkenin diktatörünün önceki diktatörden ve dolayısıyla daha öncekilerden miras aldığı tüm hapishane binası gibi taştan, isli ve çok eskiydi. Дыктатары ў гэтай краіне не выводзіліся ніколі. Калісьці тут балявалі ці спраўлялі крывавыя трызны, плялі змовы і ўсялякія іншыя злачынствы — супраць улады, народа ці каго з тых, хто выйграў у бясконцай барацьбе за ўладу. Або прайграў таксама. А цяпер тут сядзеў ён і такія, як ён. Іншыя, мабыць, сядзелі даўно і доўга, ён жа тут апынуўся нядаўна. Ранейшыя ягоныя гады і месяцы мінулі ў іншым месцы, надта, аднак, падобным на гэта. Таму перамена месца зьняволеньня ня дужа яго ўзрушала — і там, і тут для яго быў нарыхтаваны каменны калодзеж, сыры і цёмны, — пяць крокаў удоўж і тры ўшыркі. Жалезныя дзьверы з засовам, сьмярдзючая параша ў куце — як і ўсюды. Адзіным, што тут прыцягвала ягоную ўвагу, была сьцяна. Тая, што насупраць ад дзьвярэй.