How I stepped in to run for my husband, Sergei, when he was jailed
12 жніўня 2020 года дзве групы дзяўчат выйшлі на акцыю пратэсту ў Мінску, сталіцы Беларусі. Яны апрануліся ў белае і басанож пайшлі гуляць па вуліцах. Зранку некаторыя пайшлі на Камароўскі рынак у цэнтры горада. Пазней у той жа дзень iншая група сабралася з кветкамі ля Вечнага агню пад помнікам Перамогі. Дзяўчаты стаялі разам, трымаючыся за рукі, і спявалі беларускую калыханку ў чаканні прыезду мiліцэйскіх машын. Яны ведалі, што мiліцыя забярэ іх, як ёсць: басанож і з кветкамі ў руках, што іх адвязуць у аддзяленне міліцыі, паб'юць і паспрабуюць прынізіць. Але жанчыны ўсё роўна стаялі і спявалі. У гэтым годзе нешта змянілася ў Беларусі,
01:01 краіне з больш чым дзевяццю мільёнамі чалавек, якой з 1994 года кіруе аўтарытарны лідар. Гэтыя маладыя жанчыны пратэставалі супраць сфальсіфікаваных вынікаў апошніх выбараў, якія прайшлі некалькімі днямі раней. Іх невялікія акцыі пратэсту вельмі хутка перараслі ў масавыя мiрныя жаночыя дэманстрацыі па ўсёй краіне. А ўсяго праз некалькі дзён
01:31 сотнi тысяч чалавек выйшлi на вуліцы, і з таго часу дэманстрацыі працягваюцца ў маштабах, якіх Беларусь яшчэ не бачыла. І гэта нягледзячы на тое, што прэзідэнт сам сябе абвясціў пераабраным, на тое, што больш за 10 000 чалавек былі затрыманыя, сотні падвергнуты катаванням і прынамсі шасцёра забітыя. Многія людзi задаюцца пытаннем, чаму народ Беларусі загаварыў цяпер.
02:03 Што прымушае іх працягваць выходзіць на вуліцы, нягледзячы на беспрэцэдэнтны гвалт з боку міліцыі, не зважаючы на беззаконне ў краіне? Часцей за ўсё я чую адказ, што людзі сталі бязбоязнымі, і такімі мы сталі разам. Таму што страх — гэта надзел аднаго.
02:29 Ён падсілкоўваецца адзінотай. Для яго няма розніцы: мужчыны, жанчыны, дзеці, сталыя — усе мы можам адчуваць страх, але толькі да таго часу, пакуль кожны сам па сабе. Бясстрашнасць патрабуе дваіх. Яна працуе толькі тады, калі адзін — за ўсіх, а ўсе — за аднаго. Пакажыце прыклад, каб вашыя суседзі, калегі, сябры таксама не баяліся. І яны зробяць тое самае дзеля вас. Шмат чаго было зроблена тым, якую ролю я заняла на прэзідэнцкіх выбарах
03:05 у жніўні 2020 года. Тым, як я вырашыла балатавацца замест свайго мужа Сяргея, калі яго пасадзілі за краты, і калі стала ясна, што ўлады адмовяць яму ў магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. Тым, як я па праву выйграла выбары і стала абранай лідаркай дэмакратычнай Беларусі, але афіцыйныя вынікі далі мне толькі 10 працэнтаў галасоў, і я была вымушана пакінуць краіну з дзецьмі. Тым, як я працягваю змагацца за тых, хто галасаваў за мяне, і чые галасы рэжым хоча скрасці; якая я "бязбоязная". Але было шмат момантаў, калі я была напалохана
03:44 і хацела адступіць. Мне пагражалі i прымушалі думаць, што я адна ў гэтай бітве. І ўсё ж, чым больш гарадоў я наведвала, чым больш людзей прыходзіла на мітынгі, тым менш у мяне было страху. А потым, за некалькі дзён да выбараў, 60 тысяч чалавек прыйшлі ў Мінску, каб выказаць сваю падтрымку, і я перастала баяцца. Я ніколі не прагнула гэтага.
04:14 Я ніколі асабліва не цікавілася палітыкай, i ніколі не планавала балатавацца. Я хацела быць мамай і жонкай. Але лёсам і воляй майго народа я была ўзведзена на гэтую пасаду. І я прымаю яе з пачуццём абавязку і гонару. Я не здамся. І я буду прыкладам для людзей, таму што яны былі прыкаладам для мяне. Наша мужнасць нараджаецца дзякуючы адзінству. Наша салідарнасць — наша сіла. Я таксама цяпер разумею, што бязбоязнасць — гэта абавязак.
04:54 Гэта выбар, які робіш штодня. Гэта адказнасць, якую ты бярэш — адказнасць адзін за аднаго. У гэтым плане я нічым не адрозніваюся ад маіх землякоў-беларусаў. Іх падтрымка адчувальная. Іх салідарнасць расце ў прагрэсіі. Калі вас двое — вы дзёрзкія. Калі вас 100 — вы адважныя. Калі вас тысячы — вы бязбоязныя. А калі вас дзясяткі тысяч — вы непераможныя. Дзякуй.