19 - Мікалай на перапынку
Апавяданне пра любоў да бульбы.
А)
У Мікалая перапынак у школе.
Ужо дванаццаць гадзін, і час абедаць.
Мікалай не прынёс ежы з дому.
Ён мае купіць абед у школе.
Ён ідзе ў кавярню.
Ён бачыць смажаную ў алеі бульбу і салат.
Яго маці хоча, каб ён еў салат.
Але Мікалай хоча смажанай бульбы.
Ён думае хвілінку.
Потым ён купляе і з'ядае смажаную бульбу. Зараз Мікалай сам раскажа, як ён любіць бульбу.
Б)
У мяне перапынак у школе.
Ужо дванаццаць гадзін, і час абедаць.
Я не прынёс ежы з дому.
Я маю купіць абед у школе.
Я іду ў кавярню.
Я бачу смажаную ў алеі бульбу і салат.
Мая маці хоча, каб я еў салат.
Але я хачу смажанай бульбы.
Я думаю хвілінку.
Потым я купляю і з'ядаю смажаную бульбу. Паспрабуем адказаць на пытанні да тэксту.
1) У Мікалая перапынак у школе. Мікалай працуе ў школе? Не, ён не працуе. У яго перапынак у школе.
2) Ужо дванаццаць гадзін, і час абедаць. Ужо абед? Так, ужо абед. Ужо дванаццаць гадзін.
3) У Мікалая няма з сабою абеда. У Мікалая ёсць з сабою абед? Не, у Мікалая няма з сабою абеда.
4) Мікалай ідзе ў кавярню. Мікалай ідзе ў рэстаран? Не, Мікалай ідзе ў кавярню.
5) Мікалай бачыць у кавярні салат і смажаную ў алеі бульбу. Мікалай бачыць салат? Так, Мікалай бачыць у кавярні салат і смажаную ў алеі бульбу.
6) Яго маці хоча, каб ён еў салат, а не смажаную бульбу. Мікалаева маці хоча, каб ён еў салат? Так, яго маці хоча, каб ён еў салат, а не смажаную бульбу.
7) Мікалай купляе і з'ядае бульбу фры. Мікалай купляе салат? Не, Мікалай не купляе салат. Ён купляе і з'ядае бульбу фры. Гэта быу расказ пра бульбу і любоў да яе.