32 - Стася спрабавала прыгатаваць сняданне
А) Апавяданне пра тое, як снедае сям'я раніцай.
Усю раніцу Стася спрабавала прыгатаваць сняданне.
Яе сын і муж таксама чакалі снядання.
Стася зазірнула ў халадзільнік.
Але ежы там было няшмат.
Стася ўбачыла яйкі, хлеб і малако.
Таму Стася вырашыла прыгатаваць яйкі.
Яна закіпяціла каструлю вады і паклала тры яйкі ў ваду.
Яна таксама заварыла чай сабе і мужу.
А яе сын выпіў шклянку апельсінавага сока.
Б) Зараз тую ж самую гісторыю паведае сама Стася.
Усю раніцу я спрабую прыгатаваць сняданне.
Мой сын і муж таксама чакаюць снядання.
Я гляджу ў халадзільнік.
Але ежы там няшмат.
Я бачу яйкі, хлеб і малако.
Таму я вырашаю прыгатаваць яйкі.
Я кіпячу каструлю вады і кладу тры яйкі ў ваду.
Я таксама заварваю чай сабе і мужу.
А мой сын выпівае шклянку апельсінавага сока.
Пытанні, на якія вы можаце адказваць, а можаце проста паслухаць гатовыя адказы:
А) 1) Стася спрабавала прыгатаваць сняданне. Што спрабавала прыгатаваць Стася? Стася спрабавала прыгатаваць сняданне. 2) Стасін муж і сын чакалі снядання. Чаго чакалі Стасін муж і сын? Яны чакалі снядання.
3) У халадзільніку было трохі ежы.
У халадзільніку было шмат ежы? Не, у халадзільніку было трохі ежы.
4) У халадзільніку Стасі былі яйкі, хлеб і малако.
Што было ў Стасі ў халадзільніку?
У халадзільніку Стасі былі яйкі, хлеб і малако.
Б) 5) Стася вырашае прыгатаваць яйкі. Што вырашае Стася? Стася вырашае прыгатаваць яйкі. 6) Стася кіпяціць ваду ў каструлі і кладзе тры яйкі ў ваду. Што робіць Стася? Стася кіпяціць ваду ў каструлі і кладзе тры яйкі ў ваду. 7) Стася таксама заварвае чай сабе і мужу. Што яшчэ робіць Стася? Стася таксама заварвае чай сабе і мужу. 8) Стасін сын п'е апельсінавы сок. Стасін сын п'е чай? Не, Стасін сын п'е не чай. Ён п'е апельсінавы сок.
Гэта было апавяданне пра сняданне сям'і.