×

Usamos cookies para ayudar a mejorar LingQ. Al visitar este sitio, aceptas nuestras politicas de cookie.

image

Таямніца закінутай хаткі, Цудадзейныя лекі

Цудадзейныя лекі

Жылі-былі вельмі хваравітыя брацік і сястрычка — Стах і Міхалінка. Чаго толькі бацькі не рабілі дзеля здароўя сваіх дзетак: і на цёплае мора вазілі, і вітамінамі кармілі, і загартоўвалі — нічога ім не дапамагала. Варта было ветрыку дыхнуць на дзетак — і пачыналі яны кашляць, тэмпературыць... З ног збіліся мама і тата, шукаючы ратунку ад хвароб, але ўсе іх старанні былі марнымі.

А трэба дадаць, што дзеткі былі нядружныя. Не паб'юцца, дык пасварацца. Не пасварацца, дык паб'юцца. Пра такіх кажуць: жывуць як кот з сабакам.

Гэта вельмі засмучала бацькоў, і яны не раз казалі дзецям: «Такія вы кволыя, а сілы свае не беражаце, усе на сваркі пускаеце. Глядзіце, даскачыцеся, забярэ вас да сябе на службу баба Сварабабка».

Звязацца са Сварабабкай — жыццё загубіць. На тухлым балоце жыць, пад пнём начаваць, жаб і вужоў на абед спажываць. А да людзей выходзіць толькі дзеля таго, каб нешта дрэннае абцяпаць.

Але дзеці не слухалі таго, што ім кажуць бацькі, і заўзята крыўдзілі адзін другога.

І вось аднойчы, калі яны ў каторы раз пабіліся нізашто, акно з грукатам расчынілася і ў пакой увалілася брыдкая істота з кудлатымі валасамі, адвіслай губой, пранырлівымі злоснымі вачыма і вялізнымі кулакамі. Вопратка на ёй была падранай, а за плячыма матлялася торба.

Дзеці зашыліся ў куток і спалохана ўзіраліся на страшную госцю. Яна ж па-гаспадарску развалілася ў крэсле.

— Папаліся, забіякі, нявыхаваныя абзывакі! — хрыпата прамовіла яна пасля нядоўгага маўчання і вышчарылася.— Вы такія благія брацік і сястрычка, што сярод мноства неслухаў —самыя мае любімыя ўнукі!

У Стаха і Міхалінкі, якія ніколі за словам у кішэню не лезлі, мову адняло. Здагадаліся яны, што перад імі сама Сварабабка.

А яна дастала з кішэні зашмальцаваны нататнік, пагартала яго і пачала пералічваць:

— На вашым рахунку якраз столькі, колькі патрэбна для службы ў мяне, сінякоў ад боек, больш нормы пралітых слёз і пад завязку скаргаў адзін на другога...

— Мы і не думалі вам служыць,— паспрабаваў запярэчыць Стах.

— Мы сварыліся жартам! — падтрымала Стаха Міхалінка.

— «Не думалі»! «Жартам»! — перадражніла іх Сварабабка.— Сваё здароўе вы даўно ўжо пускаеце на маё ўтрыманне. Цяпер засталося толькі афіцыйна залічыць вас у сваю світу.

Стах з Міхалінкай заплакалі: шчырасць Сварабабкі падалася ім жахлівай.

Яна ж, не зважаючы на дзіцячыя слёзы, працягвала:

— Будзеце цяпер за мной хадзіць, плёткі разносіць, падманваць, нос не ў свае справы торкаць — адным словам, дапамагаць людзей сварыць.

Пасля Сварабабка зняла з плячэй торбу і паставіла яе на падлогу.

— Засталося адну фармальнасць зладзіць. У гэтай торбе сабраныя ўсе вашы добрыя словы. Нямнога іх, але давялося пабегаць, на іх палюючы.

Пасля яна па-змоўніцку падміргнула дзецям і засыкала:

— Зараз я выпушчу з торбы слоўцы, а вы іх... знішчыце!

Угледзеўшы жах на дзіцячых тварах, запэўніла:

— Гэта зусім проста! Трэба толькі на кожнае добрае слова сказаць адну з мянушак і абзыванак, якімі вы карыстаецеся штодзень.

І Сварабабка стала абяцаць дзецям розныя выгоды:

— Пяройдзеце ў маё вечнае падпарадкаванне — цукеркамі асыплю, дазволю ад світанку да позняй ночы ад тэлевізара не адыходзіцца, а ля камп'ютэра — начаваць!

Сварабабка нездарма не скупілася на абяцанкі. Не мела яна ўлады над добрымі словамі і сама іх знішчыць не магла. А калі хоць адно добрае слоўца ў чалавека за душой ёсць, не зусім ён прапашчы.

Таму хоць і казырылася Сварабабка, але пабойвалася, што Стах з Міхалінкай яе не паслухаюцца. Ці, яшчэ горш, прабачэння адзін у другога папросяць — тады і канец яе панаванню можа стацца!.. Але гэта кабета зубы з'ела на мярзотных учынках. І таму нічым сваіх апасенняў не выдала. Яна тупнула нагой на сплаканых дзяцей:

— Досыць румзаць! Толькі падумайце: зусім хутка вы прафесійна зоймецеся тым, за што вас штодня ўшчуваюць бацькі. І яшчэ плату атрымаеце!

І Сварабабка развязала мех.

З яго, распраўляючы белыя крылцы і апраўляючы лёгкія сукенкі, сталі вылятаць істоты, падобныя на малюсенькіх анёлачкаў. Яны весела віталіся і лагодна перамаўляліся паміж сабой.

Сварабабка гідліва скрывілася і крыкнула дзецям:

— Я падганю да вас гэтых лагодненькіх, а вы абзывайце іх, не саромцеся!

І яна замахнулася на анёлачкаў бізуном.

Дзеці загаласілі наўзрыд, але гэта ўжо былі не слёзы злосці або крыўды. Слёзы пакаяння цяклі з іх вачэй. Мала было ў іх добрых слоўцаў, але і яны напомнілі дзецям пра светлыя хвіліны сяброўства... Як яны разам кніжкі чыталі. Як падарункі на святы майстравалі. Як дапамагалі маме пірагі пячы...

А добрыя слоўцы, якіх падганяла бізуном Сварабабка, шапталі: «Дзякуй! Зрабі ласку! Пагуляем разам...»

— Хутчэй кажыце што-небудзь благое — ці я ператвару вас у друз! — засыкала на Стаха і Міхалінку Сварабабка.

Але дзеці кінуліся насустрач адзін другому.

— Міхалінка, родненькая, даруй! Ніколі больш я цябе не пакрыўджу! — крыкнуў Стах.

— І ты мне даруй, брацік!! ! Варта было дзецям вымавіць чароўныя словы, як Сварабабку нібы вадой размыла. А вакол віліся, радасна смеючыся, добрыя слоўцы. Іх пабольшала, як толькі дзеці папрасілі адзін у другога прабачэння. Анёлачкамі кружылі яны ў паветры і паўтаралі:

— Не сварыцеся! Беражыце адзін другога! Тады нас стане многа-многа і Сварабабка не адважыцца прыйсці да вас!

Добрыя слоўцы, махаючы на расстанне, станавіліся нябачнымі. Але іх лагодныя галасы доўга чуліся дзецям.

— Якія яны прыгожыя! — першай сказала Міхалінка.— Я так хачу быць падобнай да іх!

Дзеці радасна засмяяліся, узяліся за рукі і разам пабеглі гуляць на двор...

З той пары за вярсту абыходзіць браціка і сястрычку Сварабабка — нечым ёй каля іх пажывіцца, не трацяць яны на яе больш сваіх сіл. Перасталі дзеткі хварэць. Павесялелі іх мама і тата. І калі знаёмыя пытаюцца рэцэпт цудадзейных лекаў, Стах і Міхалінка шчыра адказваюць:

— Ніякіх цудаў! Проста мы навучыліся сябраваць!

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Цудадзейныя лекі

Жылі-былі вельмі хваравітыя брацік і сястрычка — Стах і Міхалінка. Жили-були дуже хворі брат і сестра – Стах і Михалинка. Чаго толькі бацькі не рабілі дзеля здароўя сваіх дзетак: і на цёплае мора вазілі, і вітамінамі кармілі, і загартоўвалі — нічога ім не дапамагала. Варта было ветрыку дыхнуць на дзетак — і пачыналі яны кашляць, тэмпературыць... З ног збіліся мама і тата, шукаючы ратунку ад хвароб, але ўсе іх старанні былі марнымі.

А трэба дадаць, што дзеткі былі нядружныя. Не паб’юцца, дык пасварацца. Не пасварацца, дык паб’юцца. Пра такіх кажуць: жывуць як кот з сабакам.

Гэта вельмі засмучала бацькоў, і яны не раз казалі дзецям: «Такія вы кволыя, а сілы свае не беражаце, усе на сваркі пускаеце. Глядзіце, даскачыцеся, забярэ вас да сябе на службу баба Сварабабка».

Звязацца са Сварабабкай — жыццё загубіць. На тухлым балоце жыць, пад пнём начаваць, жаб і вужоў на абед спажываць. А да людзей выходзіць толькі дзеля таго, каб нешта дрэннае абцяпаць.

Але дзеці не слухалі таго, што ім кажуць бацькі, і заўзята крыўдзілі адзін другога.

І вось аднойчы, калі яны ў каторы раз пабіліся нізашто, акно з грукатам расчынілася і ў пакой увалілася брыдкая істота з кудлатымі валасамі, адвіслай губой, пранырлівымі злоснымі вачыма і вялізнымі кулакамі. Вопратка на ёй была падранай, а за плячыма матлялася торба.

Дзеці зашыліся ў куток і спалохана ўзіраліся на страшную госцю. Яна ж па-гаспадарску развалілася ў крэсле.

— Папаліся, забіякі, нявыхаваныя абзывакі! — хрыпата прамовіла яна пасля нядоўгага маўчання і вышчарылася.— Вы такія благія брацік і сястрычка, што сярод мноства неслухаў —самыя мае любімыя ўнукі!

У Стаха і Міхалінкі, якія ніколі за словам у кішэню не лезлі, мову адняло. Здагадаліся яны, што перад імі сама Сварабабка.

А яна дастала з кішэні зашмальцаваны нататнік, пагартала яго і пачала пералічваць:

— На вашым рахунку якраз столькі, колькі патрэбна для службы ў мяне, сінякоў ад боек, больш нормы пралітых слёз і пад завязку скаргаў адзін на другога...

— Мы і не думалі вам служыць,— паспрабаваў запярэчыць Стах.

— Мы сварыліся жартам! — падтрымала Стаха Міхалінка.

— «Не думалі»! «Жартам»! — перадражніла іх Сварабабка.— Сваё здароўе вы даўно ўжо пускаеце на маё ўтрыманне. Цяпер засталося толькі афіцыйна залічыць вас у сваю світу.

Стах з Міхалінкай заплакалі: шчырасць Сварабабкі падалася ім жахлівай.

Яна ж, не зважаючы на дзіцячыя слёзы, працягвала:

— Будзеце цяпер за мной хадзіць, плёткі разносіць, падманваць, нос не ў свае справы торкаць — адным словам, дапамагаць людзей сварыць.

Пасля Сварабабка зняла з плячэй торбу і паставіла яе на падлогу.

— Засталося адну фармальнасць зладзіць. У гэтай торбе сабраныя ўсе вашы добрыя словы. Нямнога іх, але давялося пабегаць, на іх палюючы.

Пасля яна па-змоўніцку падміргнула дзецям і засыкала:

— Зараз я выпушчу з торбы слоўцы, а вы іх... знішчыце!

Угледзеўшы жах на дзіцячых тварах, запэўніла:

— Гэта зусім проста! Трэба толькі на кожнае добрае слова сказаць адну з мянушак і абзыванак, якімі вы карыстаецеся штодзень.

І Сварабабка стала абяцаць дзецям розныя выгоды:

— Пяройдзеце ў маё вечнае падпарадкаванне — цукеркамі асыплю, дазволю ад світанку да позняй ночы ад тэлевізара не адыходзіцца, а ля камп’ютэра — начаваць!

Сварабабка нездарма не скупілася на абяцанкі. Не мела яна ўлады над добрымі словамі і сама іх знішчыць не магла. А калі хоць адно добрае слоўца ў чалавека за душой ёсць, не зусім ён прапашчы.

Таму хоць і казырылася Сварабабка, але пабойвалася, што Стах з Міхалінкай яе не паслухаюцца. Ці, яшчэ горш, прабачэння адзін у другога папросяць — тады і канец яе панаванню можа стацца!.. Але гэта кабета зубы з’ела на мярзотных учынках. І таму нічым сваіх апасенняў не выдала. Яна тупнула нагой на сплаканых дзяцей: