×

Usamos cookies para ayudar a mejorar LingQ. Al visitar este sitio, aceptas nuestras politicas de cookie.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел другі II 5

Раздзел другі II 5

Яны былі з розных весяў, з розных абшчын, яны ўпершыню сустрэліся, і сабраў іх у адзін кулак, зрабіў іх адзінай нястрымнай ракой незразумелы доўгавалосы страшны чалавек, які сядзеў на снезе перад яркім вогнішчам і вострым цвёрдым позіркам узіраўся ў віхурлівае полымя, нешта шэпчучы. Жанчына ў чорным кажусе падпаўзла да пустэльніка, пачала цалаваць ягоныя босыя халодныя ногі. Ён нават не глянуў на яе, не схамянуўся. Здавалася, душа ягоная была зараз там, у полымі, курчылася разам з пасмамі чырвонага агню ў найвялікшай пакуце і ў найвялікшай асалодзе.

Чакалі, пакуль дагарыць касцёр. І вось ён знясілеў, патух, памёр, і тады пустэльнік чэпкімі бледнымі пальцамі з даўжэзнымі пазногцямі ўпіўся ў памякчэлую ад агню зямлю, пачаў ліхаманкава капаць яе. Так параненая ліса, ратуючыся ад смяротнай небяспекі, капае сабе нару.

Узбуджэнне натоўпу ўзрастала з кожным імгненнем. Усе неадрыўна глядзелі на вузкую спіну пустэльніка, на ягоныя рукі, што так і мільгалі, выграбаючы на белы снег жоўта-буры пясок. Вочы пустэльніку заліваў едкі пот, і ён моршчыўся, матаў галавою, нават вішчаў, але не спыняў свой занятак. Нарэшце задымілася ад поту спіна. Пустэльнік зняможана каўтнуў шырока раскрытым чорным ротам паветра, на нейкі міг перастаў капаць зямлю.

Стогн расчаравання пачуўся ў натоўпе. Усе так чакалі, так спадзяваліся, што вось зараз адбудзецца цуд, а цуду не было. Некаторыя нават заплакалі. Жанчыны высока ўзнімалі сваіх дзяцей, худых, брудных, і дзеці з усіх бакоў глядзелі на пустэльніка, і ў іхніх вачах свяціўся нямы дакор.

— Цішэй! — раптам пранізліва закрычаў пустэльнік. — Цішэй! А іначай Пярун ператворыць вашы смакоўніцы ў сухія жэрдкі.

Ён прыклаўся вухам да зямлі, нешта доўга, уважліва слухаў, потым радасна, як дзіця, засмяяўся, крыкнуў: «Ёсць!» і зноў з яшчэ большай хуткасцю пачаў капаць зямлю. Натоўп як анямеў.

— Ёсць! — аж заенчыў пустэльнік, ускочыў на ногі, узвіў над галавою, трымаючы ў абедзвюх руках, каменную сякеру. Яна пацямнела ад часу і цемры, бо не адно стагоддзе ляжала ў магіле невядомага, забытага людзьмі і богам воя. Пустэльнік выкапаў і чэрап гэтага воя. Адна з жанчын уздзела чэрап на доўгі кій, высока падняла над натоўпам.

— Перунова сякера! Перунова сякера! — зашумеў, захваляваўся натоўп. — Баявая сякера продкаў!

Вочы ў людзей ззялі шчасцем, твары ў адзін міг памаладзелі. Каменная сякера, якую выкапаў пустэльнік, усіх надзяліла сілай.

— Вядзі нас, памрэм за цябе! — загукаў, завыў натоўп.

Людзі хлынулі са Старога кургана ўніз, і паперадзе ўсіх, пускаючы іскры з рота, прытанцоўваючы, размахваючы каменнай сякерай, лёгкімі нагамі ішоў пустэльнік, былы княжыч з Чарнігаўскай зямлі.

У Княжым сяльцы ўжо чакалі гэту чорную раць. Рагвалод Свіслацкі загадаў зачыніць вароты, дружыну і ўсю чэлядзь надворную, узброіўшы, паставіў на вал. Чаляднікі без супынку палівалі вал вадою, пакуль не заблішчаў на ім голы слізкі лёд. Насупраць княжацкага церама на вялікім вогнішчы кіпяцілі ў чорных бронзавых катлах смалу.

Халадок з Грыкшам, надзеўшы баявыя даспехі, таксама сталі на вал. Дзьмуў парывісты вецер. Снежны лес тапырыўся зледзянелымі галінамі. Хмары варон, прадчуваючы крывавую сечу, з вэрхалам кіраваліся ў бок Княжага сяльца. Рагвалод Свіслацкі паглядзеў на неспакойных крыклівых варон, сказаў баярам:

— Замарач напала на смердаў. Ну, пачакайце, сыраядцы, — мёрзлай зямлёю накармлю.

Вялізны шумны натоўп выліўся чорнай ракой на шырокую заснежаную лугавіну перад Княжым сяльцом. Смерды ішлі з дубінамі, віламі-трайчаткамі, косамі. Але большасць мела толькі голыя кулакі. Шмат было жанчын і дзяцей.

Натоўп набліжаўся. Тады княжацкія дружыннікі пачалі біць смердаў з лукаў. Стрэлы ляцелі з тонкім свістам, упіваліся ў чорную людскую сцяну. Некалькі чалавек упала. Натоўп, нібы спатыкнуўшыся, прыпыніўся.

— Што вам трэба, людзі ратайныя? — крыкнуў з вала сам князь Рагвалод Свіслацкі.

Ён стаяў, закрыўшыся ад барады да пят вялізным чырвоным шчытом.

— Жытніцы адчыні! Жытніцы адчыні! — пагрозліва залямантаваў натоўп.

Камяні паляцелі ў князя. Адзін цяжка грукнуўся ў шчыт, і князь пахіснуўся.

— Адчыні жытніцы! — грымела па ўсёй лугавіне. Тады князь узвёў лук, які падаў яму дружыннік, нацягнуў цеціву і пусціў стралу, мецячы ў пустэльніка. Ды пустэльнік увільнуўся ад стралы, закрычаў, засмяяўся:

— Мяне жалезы не бяруць!

Смерды зноў пайшлі на прыступ, хаваючыся за шчытамі, зробленымі з дошак, але, страціўшы не адзін дзесятак людзей, адкаціліся ад вала. Прарэзліва енчылі параненыя. Галасілі жанчыны. У князя забіла аднаго воя — камень пацэліў у скронь.

І тут Рагвалод Свіслацкі схітраваў. Самыя галасістыя воі пачалі крычаць смердам з вала, што жытніцы будуць адчынены, толькі трэба для гэтага спачатку правесці перамовы. З Княжага сяльца на перамовы выйшлі Халадок з чатырма дружыннікамі. Ішлі бяззбройныя, але Халадок схаваў пад карзно шастапёр — невялікую жалезную булаву з вострымі шыпамі. Смерды для перамоваў вылучылі таксама пяць чалавек, і паміж іх быў пустэльнік.

Сустрэліся за пяцьдзесят сажняў ад вала. Пустэльнік паклаў у снег сваю каменную сякеру, пускаючы з рота іскры, смела падышоў да Халадка.

— Ты хто? — запытаўся ў яго Халадок.

— Вяшчун. Сын Перуна, — не міргнуўшы вокам, адказаў пустэльнік.

— Чаму агонь у роце носіш?

— Як малы быў, кавалак сонца з'еў. Сонца ўва мне гарыць.

— А ці праўду кажуць, што ты адгадваеш, бачыш будучае?

— Праўду.

— Што ж з табою будзе заўтра?

— Заўтра я буду насіць залатыя порты43 князя Рагвалода Свіслацкага.

— А што з табой будзе зараз?

— Зараз я саб'ю замок з княжацкай жытніцы І дам ім, — пустэльнік паказаў бледнай худой рукою на смердаў,— хлеб. Тут Халадок выхапіў з-пад карзна шастапёр і з усяго маху ўдарыў пустэльніка па галаве. Пырснула цёплая кроў. Пустэльнік упаў, адразу адляцела душа.

Смерды анямелі ад нечаканасці і жаху. Той, каго яны лічылі ледзь не богам, хто выхваляўся сваёй несмяротнасцю, бездапаможна і квола ляжаў на снезе, як дохлая кошка. З рота ў пустэльніка выкаціўся вялікі арэх з прасвідраванымі адтулінамі. Замест ядра ў арэху быў чырвоны вугольчык з вогнішча. Халадок наступіў на вугольчык, расціснуў.

Убачыўшы, што пустэльніка больш няма, дружына князя Рагвалода Свіслацкага адчыніла вароты і з радасным ярасным крыкам урэзалася ў натоўп смердаў. Смерды пабеглі хто куды, і мячы дружыннікаў зачырванеліся ад іхняй крыві. Знузнікі44некалькі попрышчаў гналіся за смердамі, калолі іх доўгімі дзідамі, тапталі коньмі. Вялікі стогн стаяў над Свіслаччу і Бярэзінай.

Адзін са смердаў, ратуючыся ад знузніка, пачаў тачыцца, лезці ў старую барсуковую нару. Ды яго выцягнулі за ногі. Ён абліваўся халодным потам, круглымі спалоханымі вачамі глядзеў на занесеную над сабою дзіду, але маўчаў, не прасіўся. Дзіда ўдарыла ў абсівераную худую выю, і смерд упаў у снег, захлынуўшыся крывёю. Гэта быў бацька Мірошкі Рацібор.

_

43 Порты — адзенне.

44 Знузнікі — коннікі.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел другі II 5 Chapter Two II 5 Розділ другий II 5

— Як малы быў, кавалак сонца з’еў. Сонца ўва мне гарыць.

— А ці праўду кажуць, што ты адгадваеш, бачыш будучае?

— Праўду.

— Што ж з табою будзе заўтра?

— Заўтра я буду насіць залатыя порты43 князя Рагвалода Свіслацкага.

— А што з табой будзе зараз?

— Зараз я саб’ю замок з княжацкай жытніцы І дам ім, — пустэльнік паказаў бледнай худой рукою на смердаў,— хлеб. Тут Халадок выхапіў з-пад карзна шастапёр і з усяго маху ўдарыў пустэльніка па галаве. Пырснула цёплая кроў. Пустэльнік упаў, адразу адляцела душа.

_____

43 Порты — адзенне.

44 Знузнікі — коннікі.