×

Usamos cookies para ayudar a mejorar LingQ. Al visitar este sitio, aceptas nuestras politicas de cookie.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел пяты I 5

Раздзел пяты I 5

Ён не мог заснуць, ляжаў у цемры, успамінаў Пруса. Пагарачыўся Прус. Разам жа дамаўляліся бегчы з палону, але ўбачыў расчыненую гарадскую браму і не вытрымаў… Правільна кажуць: «На гарачых конях гліну месяць».

Трэба чакаць… Трэба цярпець… Трэба, каб тэўтоны паверылі, што ён, князь Вячка, змяніўся, зрабіўся мяккай лугавой травой, якую могуць таптаць іхнія коні. «Дай мне цярпення, святая Сафія», — прасіў Вячка, гледзячы ў начны суровы змрок.

Маленькім хлапчуком ён баяўся начнога змроку, але бацька і маці не дазвалялі запальваць у спачывальні свечку. І ён у полі, у лузе шукаў белыя празрыстыя камяні, клаў іх на сонца. Яны ляжалі ўвесь дзень на сонцы, убіралі ў сябе сонечныя праменні. Ноччу яму здавалася, што камяні свецяцца, і ён засынаў, спакойны і шчаслівы.

Ноч плыла над Рыгай. Не спаў князь Вячка, думаў пра свой лёс, пра сваю дачку, пра сваю зямлю. Нарэшце перад самай раніцай заснуў і адразу ж прахапіўся — здалося яму, што далёка-далёка адсюль, ад гэтай ненавіснай цямніцы, у светлых полацкіх лясах радасна і прызыўна крычыць ваўкалак.

Епіскап Альберт быў задаволены — яшчэ адзін напор, і люты вораг рыжскай царквы ператворыцца ў рахманую авечку, якая будзе скубці траву пад прыглядам святых пастыраў. А там можна будзе ўручыць яму ленныя сцягі97, дзверы на Дзвіну расчыняцца, і вецер на ёй падзьме толькі з захаду на ўсход — у адным кірунку.

— Ты мудры, сын мой, — сказаў ён Генрыху. — Ты ўмееш падбіраць ключы да сэрцаў чалавечых.

— Дзеля нашай царквы стараюся, мансіньёр, — сціпла апусціў вочы Генрых.

Князь Вячка з кожным днём усё больш цішэў. Вочы памякчэлі, сцёрся з іх металічны халодны водсвет. Аднойчы князь нават папрасіўся паслухаць месу, і святыя песні, відно было па ўсім, уразілі яго, ашаламілі. Некалькі дзён ён хадзіў задумлівы, ціхі, толькі слабая ўсмешка набягала зрэдзь часу на твар. Яму дазволілі адлучацца на падвор'е, і ён блукаў каля шэрых каменных сцен, разглядваў шчыліны ў сценах, мох, што вырас у гэтых шчылінах. Напаткаў лужок з аксамітна-зялёнай травою, сеў на траву, апусціў у яе рукі, потым, азірнуўшыся наўкола — ці не цікуюць чужыя вочы, па самую шыю апусціў у траву галаву, нешта доўга нюхаў, да нечага прыслухоўваўся, і, калі зноў узняў твар, на вачах былі слёзы.

«Ісцінны бог уваходзіць у скамянелую душу», — думаў Генрых, які ўвесь час крадком сачыў за князем праз вузкае акно епіскапскай чытальні. Яго радавалі змены, што адбываліся з князем Кукейноса. Князь увачавідкі рабіўся спакойным, памяркоўным, ручным.

Калі скончыліся дзве сядміцы, Вячка папрасіў паклікаць епіскапа і аб'явіў Альберту, што аддае рыжскай царкве палову сваіх уладанняў, прымае ленныя сцягі і гатоў пусціць у Кукейнос дойлідаў і рыцараў Альберта, каб узвялі яны каменны храм. Адразу сабралі капітул, на якім сам епіскап уручыў Вячку ленныя сцягі, абняў яго, пацалаваў, падарыў дзесяць баявых коней і дзесяць сталёвых рыцарскіх даспехаў. Вялікая радасць была ў Рызе, і адбылося гэта на пагосце святога Пятра, у час прабывання на апостальскім прастоле папы Інакенція IIІ, у час царавання імператара Атона.

Адслужылі месу, і Вячка, развітаўшыся з дачкою, Альбертам і Генрыхам, у суправаджэнні дваццаці рыцараў епіскапа накіраваўся ў Кукейнос. Над Рыгай бязважка плавалі маленькія пушыстыя воблачкі.

Усю дарогу князь маўчаў, нечаму ўсміхаўся, на прывалах часта і доўга маліўся. «Няўжо гэта той самы Вячка, адважны страшны князь, пра якога нам расказвалі столькі жахаў? — дзівіліся рыцары. — Ды гэта бяскрыўдны манашак, верабей, якога выпусцілі з клеткі». Некаторыя з рыцараў пачалі пазіраць на князя з пагардаю, пачалі кпіць з яго. Калі на прывале Вячка хацеў сесці ля вогнішча, рыцар Готфрыд апярэдзіў яго, заняў ягонае месца і, хіхікаючы, глядзеў, як князь ірве траву і садзіцца на гэтую траву ўбаку ад вогнішча.

— Травяны кароль! — паказаў на Вячку пальцам, здзекліва засмяяўся Готфрыд. Так і пакацілася між рыцарамі:

— Травяны кароль! Травяны кароль!

У замку Леневардэн іх сустрэў рыцар Данііл. Убачыўшы Вячку, ціхмянага, пакорнага, затурканага ўсеагульнай пагардаю, радасна сказаў:

— Падцяў хвост, каралёк?

Ён шчодра пачаставаў рыцараў віном і мясам, Вячку ж не запрасіў у трапезную. Доўга пілі і весяліліся тэўтоны.

Нарэшце паказаўся Кукейнос. Готфрыд уважліва зірнуў на Вячку, але твар і вочы ў князя былі бясстрасныя, здавалася, нішто яго зараз не хвалявала і не цікавіла. Князь паныла сядзеў на кані, жаваў травінку. «Травяны кароль, як ёсць», — задаволена падумаў Готфрыд.

Радаснымі крыкамі сустрэў Кукейнос Вячку. Амаль усе воі і гараджане высыпалі на вал. Поп Сцяпан загадаў ударыць у звон. Але твары ў кукейносцаў спахмурнелі і пацямнелі, калі яны зблізку ўбачылі свайго князя. Не, гэта быў не іхні князь! Стомлены саннавокі чалавек сядзеў на запырсканым гразёю кані, абыякава і лена глядзеў на забаролы, на пад'ёмны мост, які апускалі перад ім. — Падмянілі нам князя, — разгублена сказаў старшы дружыннік Халадок, бачачы, як цяжка, пастарэчаму злазіць Вячка з каня. — Ён жа птушкаю вылятаў з сядла.

— А можа, тэўтоны мухаморамі атруцілі князя? — ціха і спалохана спытаўся ў стрыя Якава Мірошка. У Гарэлай Весі, чуў Мірошка, нявестка атруціла свайго свёкра — цэлы сонцаварот падлівала яму ў ежу адвар з мухамораў.

Якаў і Мірошка глядзелі праз шчыліны ў забаролах, як павольна, быццам з неахвотаю, уз'ехаў князь на мост, як не ўзняў галаву, калі яго віталі кукейносцы. Здавалася, на шыі ў князя вісіць нябачны камень-жарнавік. Якаў прыкусіў губу, задумліва пазіраў на князя, потым сказаў:

— Не мухаморамі атруцілі нашага князя, Мірошка. Навошта тэўтонам атручваць? Яны, каб захацелі, мячамі б яго засеклі. Горам-бядой князя атруцілі.

У гэты час перад гарадскімі варотамі паказалася княгіня Дабранега ў суправаджэнні чалядніцы Куліны. Якаў спусціўся з вала, праціснуўся праз натоўп кукейносцаў бліжэй да Куліны, бо вельмі падабалася яму русакосая чалядніца. Куліна ўбачыла яго, усміхнулася, радасцю ўспыхнулі смуглыя шчокі.

— Добры дзень, княжа, добры дзень, мой гаспадар, — схілілася ў паклоне, а потым пацалавала стрэмя Дабранега. — Добра, што прыляцеў, голуб ясны, на свой двор.

Усе змоўклі, чакалі, што адкажа князь. Усе прагнулі пачуць першыя словы, якія ён прамовіць на роднай зямлі ў час вяртання. Але Вячка нічога не сказаў, марудна злез з каня, падышоў да княгіні, тройчы пацалаваў яе і разам з ёю моўчкі пайшоў у свой церам.

Кукейносцаў гэта страшэнна ўразіла і пакрыўдзіла. З усіх бакоў толькі і чулася:

— Язык праглынуў князь у Рызе!

— Хвастом тэўтонскім зрабіўся!

— Моцнай бічоўкай прывязаў Вячку Альберт да свайго сядла!

Самыя нецярплівыя і гарачыя прапаноўвалі паслаць ганцоў у Полацк і Літву, каб хутчэй прысылалі дапамогу супраць тэўтонаў, бо на князя Вячку ўжо нельга спадзявацца.

— Заснуў наш князь, — з сумам і горыччу сказаў Клімята Аднарук Мірошку, калі ўсе дзеці, якіх ён вучыў, сабраліся на хорах у царкве. — Хто б мог падумаць? Але пойдзем, дзеці, далей у навучанні. Запомніце: ад балгарцаў наш дух і слова…

А князь Вячка і сапраўды спаў. Спаў ужо другі дзень. Заціх, як вымер, церам, чалядніцы і халопы хадзілі на пальчыках, жука-бурчуна, які аднекуль з Дзвіны заляцеў раптоўна ў церам, лавілі вялікай гурбою і ў рэшце рэшт злавілі, хацелі раструшчыць, але дваровы хлопчык Анісім захныкаў і панёс яго з сабою, як жывую цацку.

Дзіўныя сны сніліся князю. То стаяў ён пасярод жытнёвага поля, якое дыбілася крутымі жоўтымі хвалямі, пакрываючы князя з галавой, і толькі васількі, як халодныя сінія зорачкі, зрэдку мільгалі ў гарачай жаўцізне. То ўзбіраўся на высокую старую ліпу, і чым вышэй залазіў, тым усё болей маладзейшай рабілася ліпа, а на самым версе, на самай макаўцы дрэва, ён убачыў цёмна-зялёны пяшчотны ліст, які павольна калыхаўся, уздрыгваў на тоненькай карычневай ножцы. Захацелася князю сарваць гэты ліст, каб адчуць пальцамі клейкую ліпкасць зеляніны, але загула, зашумела, чалавечым голасам закрычала старая ліпа: «Гэта мой сынок! Гэта мой сынок!», узмахнула ўсімі сваімі тоўстымі шурпатымі галінамі, напружылася ўсім маршчыністым ствалом і скінула князя-бедалагу на зямлю. Моцна стукнуўся ён аб карані і прачнуўся.

Ён ляжаў на мулкіх дошках свайго паходнага ложа і яшчэ адчуваў боль ад падзення, ад удару аб цвёрдыя карані. Ён узняў над сабою рукі, сціснуў іх у кулакі і чакаў са страхам, што не адчуе ранейшую сілу ў кулаках. Але сіла была, бурлівая, хмельная, ранейшая. Тады ён рыўком скінуў з сябе покрыва, пругка ўскочыў на ногі, падбег да акна глянуць, светла або цёмна на двары.

_

97 Ленныя сцягі — сімвалы васальнай залежнасці.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел пяты I 5 Chapter Five I 5

_____