×

Utilizziamo i cookies per contribuire a migliorare LingQ. Visitando il sito, acconsenti alla nostra politica dei cookie.

image

На Чорных Лядах, Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 2

Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 2

Неўзабаве да выразна азначанай у імшаніку яміны падышлі й астатнія; хто стаяў адвярнуўшыся, хто апанурана пазіраў на ўвішнага Казака ці сабе пад ногі. Аўстрыяка нядоўга пастаяў сярод іншых ды, забіраючы паўколам навакол, памалу пайшоў па лесе. Каб стрымаць раптоўную немач, ён пачаў пазіраць угору, між хваёвых вершалін, што ціха і мерна пагойдваліся над голым яшчэ, бязьлісьцевым вецьцем бяроз. Недзе там, у глыбіні неба, плылі й плылі шэрыя веснавыя аблокі, што несьлі кудысь веснавыя дажджы — на азіміну, пад ярыну, на родныя палі й гоні. Яму ж, Аўстрыяку, ужо ня прыйдзецца выйсьці на поле, натрудзіць далоні аб ручкі плуга, удыхнуць хмельны пах ворнай зямлі. А так хацелася... Тое карцела ўвесь час, сьнілася па начах. Як тры гады гібеў у пацуковых акопах той мікалаеўскай, як галадаў у бараку аўстрыйскага палону. Затым як уцякаў дамоў, прабіраючыся начамі праз чужыя палі й пералескі.

Камандзір, крокі на тры адступіўшы ад ямы, як заўжды, з засяроджана стрыманым выглядам думаў сваю неадчэпную думу пра гэтых людзей. Цяпер ім патрэбна была якая гадзіна спакою, каб не пашкодзілі тыя. Праўда, пакуль было ціха, але ён ня меў ніякай гарантыі, што цішыня задоўжыцца і дасьць магчымасьць зрабіць задуманае.

Вядома, усё тое было жахліва, не па-чалавечы і не па-боску, напэўна, але што ж ім рабіць? Увесь гэты жах утварыўся ня зь іхнай волі — д'ябал ці лёс падвялі іх менавіта да такога выніку. Іншага не выпадала. Іншы быў яшчэ больш жахлівы, з двух жахаў яны выбралі найменшы. Каб толькі давесьці ўсё да канца, а там... А там хай жыве Беларусь! Бязь іх.

Напрыканцы ўсяго надта карцела абвінаваціць іншых, тых, каго цяпер тут не было. Але камандзір адчуваў, што ня трэба вінаваціць — ні зачыншчыкаў, ні кіраўнікоў. Рабілі ўсе, як умелі, хоць умельства таго й бракавала. I ў кіраўнікоў зьезду, і ў камісара Жаўрыда. Але ўсе — ад шчырага сэрца, дзеля карысьці народа. А што да камандзіраў палкоў, дык тыя (можа, за выключэньнем аднаго здрадніка) і зусім паводзілі сябе па-геройску, шчыравалі, не шкадуючы ўласных жыцьцяў. Ды марна, нічога не пайшло на карысьць. Усё на згубу. Як заўжды, маса засталася ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. А супраць, не памарудзіўшы, выступіла сіла, якую яны, здаецца, не ўлічылі. А галоўнае, змарнавалі самы дарагі час — на размовы-перамовы, узгадненьні, паразуменьні. На дэмакратыю. А тыя не перамаўлялі, тыя знай білі. Цяпер вось расплачвацца. Як заўжды на вайне, галоўная плата — кроў, і плоціць той, хто найменш вінаваты. Як яны тут — былы камандзір роты ды гэтыя дзядзькі-шарагоўцы. А яшчэ хлопчык... Камандзір колькі ні думаў, ніяк ня мог пагадзіцца з пагібельлю Валодзькі. I ня ведаў, што можна прыдумаць, як схітрыць, каб неяк зьберагчы ягонае жыцьцё. Аднаго з усіх. Якія цьвёрда рашылі, калі тое — дык усім разам. Без выключэньня. Бо выключэньне знайшлося б не для аднаго. А ім трэба было не пакінуць сьлядоў. Яно, мусіць, і правільна, і маральна. Ды во гэты падлетак, ён блытаў усе іх лягічныя меркаваньні і пратэставаў супраць пагібелі. Ці, можа, гэта ў ім самім бунтавала яго даўняе вучыцельскае мінулае, — хто знае.

Аднекуль здаля, з хвойніку, пачулася трывожнае сарочае сакатаньне, пасьля яно стала бліжэй, да яго далучылася новае — збоку. Камандзір незадаволена ўгледзеўся ў высокае гольле хвояў, і Валодзька тады згледзеў сарок. Дзьве іх зьляцеліся разам і, пераскокваючы ў голым суччы бярэзін, сакаталі і сакаталі, трывожачы людзей. Валодзька падхапіў з долу ламачыну, падбег да іх бліжэй і шпурлянуў яе ўгору. Але сарокі толькі пераляцелі на іншыя дрэвы. Хлопец вярнуўся да ямы.

— Ня бегай, Валодзька, — ціха сказаў да яго камандзір.

— Раскрычаліся на ўвесь лес.

— Хай крычаць...

Можа, і праўда, хай крычаць, цяпер ужо ўсё адно, абы толькі не паказаліся тыя. Валодзька ўгледзеўся ў лесавыя нетры — быццам нікога нідзе не было, значыць, гэта сарокі — на іх.

Тым часам Казак накапаў ужо ладныя кучы жвіру з абодвух бакоў і сам паглыбіўся ў яміну амаль да каленяў. Здаецца, ён няблага ўгрэўся, аж спатнеў пад нізка насунутай на лоб аблавушкай. I як чарговы раз выпрастаўся, каб шапку сьпіхнуць на патыліцу, у яму скочыў Валодзька.

— Дай я...

Безь вялікай ахвоты Казак аддаў хлопцу кароткі тронак рыдлёўкі, якую Валодзька з імпэтам увагнаў у жвір.

Як Казак толькі пачынаў капаць, Валодзька быў побач, і яго біла дрыжака, нейкая нутраная ліхаманка, хоць ён і не адчуваў сьцюжы. Увогуле ў той дзень не было халодна. Мусіць, каб як саўладаць з сабой, ён прагнуў хоць якога дзеяньня, імкнуўся чымсьці заняць сябе. Тыя дні, як і ўсе, ён быў галодны, ушчэнт змораны, мінулае ночы заснуў усяго на гадзіну — сядзеў у дазоры. Але цяпер немаведама адкуль у яго ўзяліся сілы, ён капаў, бы машына — хутка й напорыста, кідаў і кідаў у бакі зямлю, не паднімаючы галавы і стараючыся ні пра што ня думаць.

Думкі, аднак, самі лезьлі ў галаву, і самыя неадчэпныя зь іх былі пра сябе. Не хацелася паміраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусіць, не выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды камандзіраў іхнай Слуцкай брыгады. Некаторыя, можа, і ўберагуцца, думаў Валодзька, асабліва па той бок польскай мяжы, але ня ўсе. Валодзька ўжо чуў, што камандзіраў ды кіраўнікоў паўстаньня палякі выдалі бальшавікам, некаторых парасстралялі ў Слуцку, іншых сем'ямі вывезьлі немаведама куды на ўсход. Пэўна, вывезьлі й ягоную старэйшую сястру Сашу зь дзяўчынкай — ведама, за такога бацьку, брата ды падпаручніка-мужа, што адышоў за Лань, па галоўцы бальшавікі не пагладзяць. Было дужа трывожна і клопатна і за сябе, і за іншых — родных і блізкіх, якім ён нічым памагчы ня мог. Хіба апроч свае сьмерці.

У гэтай невялічкай прымоўклай групе вайскоўцаў нутраная ліхаманка біла не аднаго Валодзьку Сулашчыка, бадай, усе яны ледзьве стрымлівалі нэрвовую дрыжаку. Але, можа, самы нецярплівы зь іх быў Аўстрыяка. Здаля абышоўшы яму, ён толькі аднойчы зіркнуў на Валодзьку і падумаў, што капаюць яны надта марудна. Так можна і не пасьпець, і дачакацца горшага. Але ў яго ўжо не ставала сілы трываць. Ён угаворваў сябе: хутка ўжо скончыцца, усё супакоіцца назаўсёды. Але спакою ад таго не прыбаўлялася, рабілася ўсё нясьцерпней. Хоць у думках ён і казаў сабе: ну, чаго шкадаваць? Жыцьця? Дык якое гэта жыцьцё? Гэта пекла, боскае пакараньне, а не жыцьцё. Дома, у недалёкай адсюль вёсцы наўрад ці чакае яго нялюбая, чужая жонка з чатырма чужымі дзяцьмі, маючы зямлю, яна прыдбае і новага мужа. Родны брат застанецца адзіным гаспадаром на бедным надзеле, і ніхто яму болей ня будзе пагражаць дзяльбой. Хіба паплача крыху і супакоіцца ў звыклых клопатах пра дзяцей ды гаспадарку ягоная сястрыца. Усе як-небудзь пражывуць і безь яго, — як жылі безь яго дагэтуль. Калі ён не пашкодзіць. А можа, і надта пашкодзіць, калі бальшавікі дазнаюцца, як ён ліха біў іх пад Мазыром. Удалыя справы былі там у войску Булак-Балаховіча, хвацкі камандзір, ня тое, што гэтыя... Гэтыя болей наконт палітыкі, усё пра Беларусь... Тое няможна, гэта не дазваляецца. А генэрал даваў волю і паваяваць, і пагуляць. Калі як выпадала. Праўда, Аўстрыяку выпала ня шмат — хіба ён да таго імкнуўся? Ён імкнуўся да міру, хацеў зямлі, ды не збылося. Як прыйшоў з вайны на свой бядняцкі надзел, усё ў яго пайшло прахам. На тым бацькоўскім надзеле ня дужа дбайна гаспадарыў старэйшы брат Казімір з трыма сынамі, якія й далі яму гэтае прозьвішча — Аўстрыяка. Сьпярша браты хацелі падзяліць гаспадарку і зямлю, але што б у іх атрымалася з тых чатырох дзесяцін бацькоўскай зямлі? Мусіць, нічога здатнага, і Аўстрыяка адступіўся. Дужа яму не хацелася, але мусіў прыстаць прымаком да аўдавелай Аўдохі, што жыла пры бальшаку на водшыбе ад вёскі. Зямлі яна мела трохі болей, чым ягоны брат, мужык не прыйшоў з вайны — памёр недзе ў Сібіры ад тыфусу. У хаце па земляной падлозе ў яе бегала чацьвёра малых дзяцей, а галоўнае — дужа непрывабная была тая Аўдоха, не ляжала да яе салдацкае сэрца Аўстрыякі. Ды мусіў. Ажаніўся і стаў прывыкаць да іншага, не халасьцяцкага жыцьця. Пасеяў азіміну, упершыню адчуўшы сябе гаспадаром, прывёў да ладу гумно і назапасіў дрэва на дошкі для падлогі. Увосень малацілі, для ўпраўкі наняўшы памагатага зь вёскі. Ураджай выдаўся неблагі, зернем засыпалі ўсе карабы ў Аўдоцінай варыўні. I тады неяк раньнім восеньскім адвячоркам у хату завіталі трое. Ён не зьдзівіўся: сядзіба была пры дарозе, на падворак часьцяком забягалі людзі — то напіцца вады, то пагрэцца, перакурыць. Але гэтыя завіталі не перакурыць, — нядоўга патупаўшы па хаце, уручылі яму абавязацельства на продразьвёрстку, сказалі, каб празь пяць дзён здаў дваццаць пудоў збожжа на патрэбу Чырвонай Арміі. Ён злосна пасварыўся зь імі, сказаў: скульля вам, во ў мяне дзеці, іх карміць трэба, а Чырвоная Армія хай пасее і сажне, а не рабуе сялян. Тады, можа, праз тыдзень, якраз у нядзелю, як яны з Аўдоцьцяй сабраліся на кірмаш купляць парасят, з бальшака на сядзібу насыпаўся атрад чырвонаармейцаў. За дзесяць хвілін яны выграблі з варыўні ўсю збажыну, чамусьці далі яму расьпісацца і паехалі ў горад. А ён, не распрэгшы каня, сеў на прызбу ды й прасядзеў да паўдня. Было чаго столькі пакутаваць на вайне ды ў палоне, ісьці ў гэтыя прымакі, ірваць кішкі на запушчанай гаспадарцы, каб апынуцца на зіму жабраком. I што гэта за ўлада настала, як зь ёю жыць? Ён так імкнуўся дадому, на сваю Беларусь, а тут аказалася горш, чым на вайне, у палоне, там хоць быў вораг, там прымушалі рабіць, нават каралі сьмерцю. Але там кармілі. А чым тут ён накорміць гэтых дзяцей?

Як зрабілі мітынг у Семежаве, ён прыбег дадому, дастаў з падстрэшша ў гумне польскі карабін і запісаўся ў паўстанцкі полк. Што-што, а ваяваць ён яшчэ не адвучыўся і думаў, што толькі так цяпер і можна чагось дамагчыся.

У панылым задуменьні Аўстрыяка далекавата адышоўся ад астатніх, пасьля таропка вярнуўся, але яма ўсё была не гатовая. Угнуўшы шырокую сьпіну, там размашыста шпурляў рыдлёўкай Мяцельскі; стоячы збоч, цярпліва чакаў камандзір.

— Ну, ці хутка вы? — са скрухай вырвалася ў Аўстрыякі.

— Пасьпееш, — нядобразычліва буркнуў зь ямы Мяцельскі.

Аўстрыяка паныла адышоўся — пасьпееш! Ім трэба як найглыбей. Быццам тое было важна для яго — як глыбока ён будзе ляжаць у зямлі ці нават застанецца дзе незакапаны ў кустах. Мёртваму, мусіць, адзін чорт. Але гэты доўгі клопат з магілай выцягваў у Аўстрыякі ўсе жылы, ён ужо ледзьве трываў. Добра яшчэ, калі не наладзяць багамольле, — думаў ён. — Дзед ці Кажухар часам ня прэч былі памаліцца. А камандзір можа яшчэ й завесьці прамову-казань пра бацькаўшчыну, што таксама ня мёд. Не любіў Аўстрыяка марудзіць ні ў якой справе, ня той меў характар. А зрэшты, якога д'ябла яму зараз марудзіць? Каго цяпер яму трэба слухаць? Ужо цяпер ён сам сабе гаспадар, тым больш, што ў карабіне ў яго засталіся тры патроны. Яму ж хопіць і аднаго.

Падумаўшы так, ён адкінуў крысьсе свайго шызага, з двума радамі гузікаў аўстрыйскага шыняля, сеў на шорсткі белы імшанік і сьцягнуў з адной нагі бот. Брудная сапрэлая ануча сама раскруцілася на ступні, ён даслаў патрон у патроньнік і вялікім пальцам нагі намацаў спускавую скабу. Каб не разбурыць раптоўны намер, нават не зірнуў у той бок, дзе былі астатнія, рашуча ціскануў на спуск.

Ягоны зьнянацкавы стрэл змусіў усіх скалануцца. Крутнуўшыся ад ямы, мусіць, адразу зразумеў усё камандзір.

— Не дачакаўся! — сказаў ён, і відавочны боль мільгануў на ягоным схуднелым твары. — Забела і ты, — кіўнуў ён Казаку. — Давайце яго сюды.

Ня дужа, аднак, рашуча двое шарагоўцаў падышлі да нерухомага, скорчанага на баку Аўстрыякі, з разьбітай пашчэнкі якога лілася кроў — на цёмны, зашмальцаваны каўнер шыняля, на плячо, густа капала ў мох. Неяк няўмела яны падхапілі Аўстрыяку за рукі, пацягнулі нагамі па доле да ямы. Казак перад тым хацеў узяць карабін, ды Забела нецярпліва гыркнуў: "начорта табе", і той кінуў зброю на дол.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 2 Bykow. Auf Glatteis. Teil 2 Bykov. On Black Ice. Part 2 Быков. На Черном льду. Часть 2 Биков. На чорному льоду. Частина 2