34 - Ілля збіраўся павячэраць з сябрамі
А) Апавяданне пра розную ежу і наведванне рэстарану.
Ілля збіраўся павячэраць са сваімі сябрамі.
Яны павінны былі вырашыць, у які рэстаран пайсці.
Ілле заўсёды падабалася італьянская ежа.
Але яго сябры заўсёды аддавалі перавагу тайскай ежы.
На гэты раз Ілля вырашыў паспрабаваць тайскую ежу.
Ілля і яго сябры прыйшлі ў рэстаран.
У адрозненне ад Іллі, яны любяць вострую ежу.
Так што, яны заказалі вострую тайскую ежу.
Ілля заказаў салат.
Яго салат быў не такі востры, як ежа яго сяброў.
Б) Зараз паслухаем самаго Іллю.
Я збіраюся павячэраць са сваімі сябрамі.
Мы вырашаем, у які рэстаран пайсці.
Мне заўсёды падабаецца італьянская ежа.
Але мае сябры заўсёды аддаюць перавагу тайскай ежы.
На гэты раз я вырашаю паспрабаваць тайскую ежу.
Я і мае сябры прыходзім у рэстаран.
Мае сябры любяць вострую ежу больш, чым я.
Яны заказваюць вострую тайскую ежу.
Я заказваю салат.
Ён меньш востры, чым ежа маіх сяброў.
Пытанні, каб вы маглі самастойна паспрабаваць на іх адказаць, ці каб вы проста паслухалі, як гучаць адказы:
А) 1) Ілля збіраўся павячэраць са сваімі сябрамі. Што збіраўся зрабіць Ілля? Ён збіраўся павячэраць са сваімі сябрамі.
2) Яны павінны былі вырашыць, у які рэстаран пайсці.
Што яны павінны былі вырашыць? Яны павінны былі вырашыць, у які рэстаран пайсці. 3) Ілле заўсёды падабалася італьянская ежа. Якая ежа заўсёды падабалася Ілле? Ілле заўсёды падабалася італьянская ежа. 4) Яго сябры заўсёды аддавалі перавагу тайскай ежы. Якой ежы аддавалі перавагу яго сябры? Яго сябры заўсёды аддавалі перавагу тайскай ежы. Б) 5) Ілля вырашае паспрабаваць тайскую ежу. Што вырашае паспрабаваць Ілля? Ілля вырашае паспрабаваць тайскую ежу. 6) Сябры Іллі любяць вострую ежу больш, чым Ілля. Хто больш любіць вострую ежу, Ілля ці яго сябры? Сябры Іллі любяць вострую ежу больш, чым Ілля. 7) Сябры Іллі заказваюць вострую тайскую ежу. Што заказваюць сябры Іллі? Яны заказваюць вострую тайскую ежу. 8) Ілля заказвае салат. Што заказвае Ілля? Ілля заказвае салат. 9) Салат Іллі меньш востры, чым ежа яго сяброў. Што меньш вострае, салат Іллі ці ежа яго сяброў? Салат Іллі меньш востры, чым ежа яго сяброў. Гэта было апавяданне пра розныя густы ў адносінах да ежы.