Частка Дзевяць
Сяргей: Яны старэйшыя ці маладзейшыя за тваіх бацькоў?
Вольга: Яны трохі старэйшыя. Але яшчэ вельмі актыўныя.
Сяргей: Што яны робяць, каб заставацца актыўнымі?
Вольга: Яны заўсёды былі актыўныя. Мой дзядзька працаваў на вялікім прадпрыемстве спецыялістам па продажах. Мая цётка была школьная настаўніца. Яны абодва зараз на пенсіі.
Сяргей: Яны жывуць у горадзе ці ў вёсцы?
Вольга: Яны жывуць у прыгожай хаце ў вёсцы недалёка ад горада.
Сяргей: Нядрэнна.
Вольга: Так, яны могуць хадзіць у лес большую частку года. Узімку яны могуць катацца на лыжах.
Сяргей: Яны не сумуюць па горадзe?
Вольга: Не, да цэнтра горада ўсяго толькі трыццаць (30) хвілін на машыне. Яны могуць таксама даехаць электрычкай.
Сяргей: Вось ужо нясуць нашу ежу.