×

우리는 LingQ를 개선하기 위해서 쿠키를 사용합니다. 사이트를 방문함으로써 당신은 동의합니다 쿠키 정책.

image

Хто смяецца апошнім, Акт першы 2

Разыходзяцца па сваіх пакоях. Туляга варочаецца і падыходзіць да цёці Каці.

Туляга.

Кацярына Іванаўна! Вы, калі ласка, нікому не расказвайце пра гэту гаворку, а то яшчэ за праўду палічаць.

Цёця Каця. Хіба гэтаму хто паверыць! Які ж вы палкоўнік?

Туляга.

Ай-ан! Не гаварыце гэтага слова! Я вас прашу.

Цёця Каця. Выбачайце, Мікіта Сымонавіч! Больш не буду.

Туляга выходзіць.

Зіначка (уваходзіць). Аляксандра Пятровіча яшчэ няма?

Цёця Каця. Вашага яшчэ няма.

Зіначка. Чаму майго?

Цёця Каця. У нас жа два Аляксандры Пятровічы, але ж з Чарнавусам вы ніякіх спраў не маеце, а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі.

Зіначка. Ой, цёця Каця! Я не ведала, што вы такая злая.

Цёця Каця. Якая ж тут злосць, таварыш Зёлкіна. Я ж праўду кажу: вы сакратар, а ён дырэктар, дык як жа вы без яго можаце абысціся альбо ён без вас?

Зіначка (адыходзячы ў пакой, жартаўліва грозіць пальцам). Ладна, ладна, яхідная жанчына, я вам гэта прыпомню!

Цёця Каця (адна). Хто парасё ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Я і не думала ёй шпільку падпускаць (Корпаецца нешта ў кутку. Нячутна ўваходзіць Зёлкін. Аглядае калідор, заўважае цёцю Кацю.)

Зёлкін (знянацку). Добры дзень, цёця Каця!

Цёця Каця (спалохана). Цьфу ты, нячысты дух! Выбачайце, таварыш Зёлкін. Гэта ж вы так мяне спалохалі!

Зёлкін. Я ж толькі прывітаўся.

Цёця Каця. Дзякую вам за такое вітанне. I чаму вы, таварыш Зёлкін, ходзіце так заўсёды, быццам у вас не ногі, а мяккія лапы?

Зёлкін. Пра мае ногі вы не турбуйцеся.

Цёця Каця. Я пра сябе турбуюся, а не пра вашы ногі.

Зёлкін. Скажыце, Аляксандр Пятровіч прыйшоў?

Цёця Каця. Таго, які вам трэба, няма.

Зёлкін. А які ёсць?

Цёця Каця. Чарнавус.

Зёлкін. А хто яшчэ ёсць?

Цёця Каця. Усе ёсць.

Зёлкін. Варачка прыйшла?

Цёця Каця. Прыйшла.

Зёлкін. Мусіць, першая?

Цёця Каця. Першая.

Зёлкін. Сядзела на канапе і чакала Чарнавуса?

Цёця Каця. Сядзела і чакала.

Зёлкін (падміргвае). Ці не ўтрэскалася яна?

Цёця Каця. Вы лепш глядзіце, каб ваша жонка не ўтрэскалася.

Зёлкін. Вы за маю жонку не бойцеся, яна ў добрых руках.

Цёця Каця. У чыіх гэта?

Зёлкін. У маіх, вядома. Во, у гэтых.

Цёця Каця. Ха-ха-ха…

Зёлкін. Чаго вам смешна? Гэта нейкія непрыстойныя намёкі. Вы калі маеце што сказаць, дык кажыце проста.

Цёця Каця. Ніякіх намёкаў. Я з вашых рук смяюся, што яны такія малыя.

Зёлкін. Вы, можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. I я прашу вас плётак не распускаць!

Цёця Каця. А я пра машыну і не казала вам.

Зёлкін. Адным словам, пакінем пра гэта гаварыць. Калі даведаецца пра вашу гаворку таварыш Гарлахвацкі, дык ён вас з работы прагоніць.

Цёця Каця. За што? Я ж нічога не кажу, гэта вы самі.

Зёлкін. А пра што яны гаварылі?

Цёця Каця. Што ж я ведаю? Машына толькі мігнулася.

Зёлкін. Ды я не пра тое. Вера з Чарнавусам што гаварылі?

Цёця Каця. Я не прыслухоўвалася.

Зёлкін. Нядобра так, цёця Каця. Мы ж з вамі заўсёды прыяцелямі былі.

Цёця Каця. Праўда, я добра не чула, што яны гаварылі.

Зёлкін. Пра дырэктара нічога не гаварылі?

Цёця Каця. Не.

Зёлкін. А пра мяне?

Цёця Каця. I пра вас нічога.

Зёлкін. Няўжо ж яны больш нічога і не гаварылі?

Цёця Каця. Кажу ж вам, што нічога. Толькі Туляга расказаў, як у яго на вуліцы нейкі чалавек запытаўся, ці не Падгаецкі яго прозвішча.

Зёлкін. Дык ён што? Спужаўся?

Цёця Каця. Страшэнна перапужаўся. Кажа, што быў дзянікінскі палкоўнік Падгаецкі, вельмі падобны на яго.

Зёлкін. А можа, ён і сапраўды які палкоўнік?

Цёця Каця. Хто?

Зёлкін. Туляга.

Цёця Каця. Ды кіньце вы! Я ж яго ведаю даўно, яшчэ да таго, як ён у Варонеж выехаў быў. Ён і ў войску не быў ніколі.

Зёлкін (заняты нейкімі сваімі думкамі). Цікава, цікава… Вы мне, цёця Каця, заўсёды расказвайце што-небудзь такое… свежанькае… Я вельмі люблю слухаць. (Адыходзіць.)

Цёця Каця (адна). Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі да выслухоўвай!

Уваходзіць Нічыпар.

Нічыпар.

Ідзе.

Цёця Каця. Няхай ідзе.

Нічыпар.

Я зайшоў, каб часамі беспарадку ў цябе якога не было.

Цёця Каця. А які ў мяне беспарадак можа быць? Падмецена, выцерта… Чаго яшчэ трэба?

Нічыпар.

Ды ты баба спраўная. Ну, я пайшоў…

Уваходзіць Гарлахвацкі. Знімае паліто і капялюш і аддае цёці Каці.

Гарлахвацкі.

Як жывём, цёця Каця?

Цёця Каця. Нічога, жывём памаленьку.

Гарлахвацкі.

Чаму памаленьку?

Цёця Каця. Ну, так гаворыцца.

Гарлахвацкі.

Трэба шпарка жыць.

Цёця Каця. А як гэта — шпарка?

Гарлахвацкі.

А так, каб аж вецер свістаў ля вушэй. Працаваць трэба заўзята. Вось як я, напрыклад, — адпачыць хвіліну часу няма.

Цёця Каця (убок). Спрацаваўся, бедны! (Гарлахвацкаму. ) Ну, учора ж вы, мусіць, адпачылі крыху?

Гарлахвацкі.

Адкуль вы ведаеце?

Цёця Каця. Я бачыла, як вы з жонкай за горад ехалі на машыне.

Гарлахвацкі.

Жонка сілай ад стала адарвала, каб крыху праветрыўся.

Цёця Каця. Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландынка.

Гарлахвацкі (збянтэжана). Бландынка? Як бландынка?

Цёця Каця. Ну, бландынка, я ж бачыла ўчора.

Гарлахвацкі.

А можа, і праўда — бландынка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландынілася, а я і не заўважыў. (Рагоча. ) Так улёг у работу, што нават не заўважыў, калі жонка валасы пафарбавала. Аж смешна! (Рагоча.)

Цёця Каця. Сапраўды, смешна. Вы думалі, чорныя, а яны светлыя, як у нашай Зіначкі. (Рагочуць абое, разумеючы адзін другога.)

Гарлахвацкі.

Вы толькі не кажыце нікому, што я валасы жончыны пераблытаў, а то смяяцца будуць.

Цёця Каця. А мне што? Блытайце сабе.

Гарлахвацкі (супакоіўшыся). Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце… звыш нормы.

Цёця Каця. Няхай бы памералі, можа і лішняя.

Гарлахвацкі.

I не мераючы відаць. Напішыце маленькую заяўку, а я налажу рэзалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.

Цёця Каця. Дзякую… Я за сакрэты грошай не бяру.

Гарлахвацкі.

Вось як! (Мацае ў кішэнях. ) А папяросы забыўся. Як жа я працаваць буду?.. Цёця Каця, вось вам грошы, прынясіце мне два пачкі папярос.

Цёця Каця. Добра. (Бярэ грошы і выходзіць.)

Гарлахвацкі (прычэсваецца перад люстэркам). Ну і шэльма баба! Так адсекла!

Уваходзіць чалавек у форме НКВД.

Чалавек у форме. Скажыце, як мне пабачыць Валодзю Пракаповіча?

Гарлахвацкі.

Валодзю Пракаповіча?

А хто ён такі?

Чалавек у форме. Мой брат. Перадайце яму, калі ласка, што брат з раёна прыехаў — няхай ён сюды выйдзе.

Гарлахвацкі.

У нас такога няма.

Чалавек у форме. Чакайце! Гэта ж інстытут біялогіі?

Гарлахвацкі.

Вы памыліліся: гэта інстытут геалогіі, а інстытут біялогіі знаходзіцца на Шырокай вуліцы. Нумар дома я вам не магу сказаць. (У адных дзвярах паказваецца галава Зёлкіна.)

Чалавек у форме. Значыць, на Шырокай? Ну, дзякую. Цяпер я ўжо яго знайду. (Выходзіць.)

Зёлкін (падыходзіць да Гарлахвацкага). Чаго ён прыходзіў?

Гарлахвацкі (як бы нехаця). Цікавяцца некаторымі асобамі.

Зёлкін. Кім, калі не сакрэт?

Гарлахвацкі.

Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.)

Зёлкін (адзін). За каго ж гэта бяруцца?.. Называлася Шырокая вуліца… Хто ж там жыве з нашых? (Наморшчыўшы лоб, стараецца прыпомніць, потым дастае з кішэні блакнот і паспешна гартае. ) Аляксандр Пятровіч Чарнавус — Шырокая, 2З. Вось табе і выдатны вучоны! Даскакаўся, галубок! Шкада толькі, што гэта здарылася не перад маім дакладам. (Да цёці Каці, што ўвайшла з папяросамі. ) Цёця Каця, чулі навіну?

Цёця Каця. Не, не чула. А што такое?

Зёлкін. Няможна казаць.

Цёця Каця. Я нікому не скажу.

Зёлкін (агледзеўшыся кругом, шэпча). Нашага Чарнавуса… (Далей шэпча нешта ў самае вуха. ) Прыходзілі нядаўна.

Цёця Каця (здзіўлена). Што вы кажаце!

Зёлкін. Маўчок. Пра гэта ведаю толькі я ды яшчэ адзін чалавек.

Цёця Каця. А-я-яй! Хто ж бы гэта мог падумаць. Гэткі, здаецца, чалавек! Проста аж не верыцца. (Ідзе з папяросамі ў кабінет дырэктара.)

Зёлкін (адзін, бярэ тэлефонную трубку). Пеця… ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба… Яшчэ не, але сёння ці заўтра напэўна… Ага, пыталіся адраса. Гэта пакуль што паміж намі… бывай… (Набірае другі нумар. ) Саша, гэта ты? Скажу табе навіну… Наш Чарнавус пляснуўся. Не, ён яшчэ на рабоце, але ўжо ўсё роўна, як і там. Каб не ведаў, дык бы не гаварыў. (Вешае трубку. Прыадчыняе адны дзверы, што выходзяць у калідор. ) Зіна! Выйдзі сюды на хвіліну. (Выходзіць Зіна. ) Ты гэта дзе была ўчора з Гарлахвацкім?

Зіна. Ты ж ведаеш дзе.

Зёлкін. Я-то ведаю… На машыне раскатвалася…

Зіна. Хто табе казаў?

Зёлкін. Той, хто бачыў.

Зіна. Глупства! Бабскія плёткі!

Зёлкін. Зінка, помні! Калі што якое, дык я цябе задушу вось гэтымі сваімі рукамі. Я зараз пайду да Гарлахвацкага і зраблю скандал. (Накіроўваецца да дзвярэй.)

Зіна. Пайдзі, пайдзі, ён табе ўстроіць, што і з работы паляціш.

Зёлкін (спыняецца). Хацеў табе сказаць навіну цікавую, але калі ты такая — не скажу.

Зіна. Зёлачка, скажы, міленькі!

Зёлкін. Дзяржаўная тайна.

Зіна. Магіла — нікому не скажу.

Зёлкін. Нашага Чарнавуса (аглядаецца кругом і шэпча на вуха).

Зіна (робіць вялікія вочы). Ну? ! Зёлкін. Гэта ведаю толькі я і яшчэ адзін чалавек.

Зіна. Ай! Трэба ж Лідзе пазваніць. Яна ж з Чарнавусавай дачкой дружыць.

Зёлкін (каб чула Зіна). А Гарлахвацкаму я ўсё-такі зраблю скандал. (Нібы накіроўваецца да дзвярэй кабінета.)

Зіна (махае рукой). Ідзі, ідзі. Я пагляджу, як ты будзеш вылятаць адтуль.

Далей дзея працягваецца ў кабінеце Гарлахвацкага.

Гарлахвацкі (закурыўшы папяросу, гаворыць да цёці Каці, якая трымаецца за ручку дзвярэй). Вы мне што-небудзь сказаць хочаце, цёця Каця?

Цёця Каця. Я хацела запытацца, ды не адважуся.

Гарлахвацкі.

Пра што ж вы хацелі запытацца?

Цёця Каця. Ці праўда гэта, Аляксандр Пятровіч, што пра нашага Чарнавуса гавораць?

Гарлахвацкі.

А што пра яго гавораць?

Цёця Каця. Ну… вы ж ведаеце. Кажуць, што яго хутка ў нас не будзе…

Гарлахвацкі.

А хто вам казаў?

Цёця Каця. Таварыш Зёлкін. Кажа, ужо прыходзілі па яго.

Гарлахвацкі.

Зёлкін? (Паўза. ) Мусіць, ён ведае, калі казаў.

Цёця Каця. Вы ж лепш ведаеце?

Гарлахвацкі.

Каб я што і ведаў, дык вам бы не сказаў. Пра гэта гаварыць няможна.

Цёця Каця. Ага! Дык такі праўда. (Выходзіць.)

Гарлахвацкі (адзін). Пайшло пісаць! (Паўза. ) Цікава панаглядаць, як гэты шаноўны вучоны трапятацца будзе. (Устаў, прайшоўся па пакоі, падышоў да стала, узяў у рукі адну з костак маманта. ) Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней — Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. I раптам — косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэту дзіру. Далей ад небяспекі. I спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся, — палеанталогія. Гэта значыць, сядзі, Гарлахвацкі, і не рыпайся, а то можаш і нас аскандаліць. Сядзі ціха, а калі спатрэбіцца — пазавём. Сядзець-то тут зацішна… Але Гарлахвацкі сядзець не прывык — вось у чым уся бяда. (Стук у дзверы. ) Што ж, зробім выгляд, што мы займаемся навукован працай. (Раскладае на стале косткі, разгортвае кнігі і садзіцца за стол.)

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Зіна (робіць вялікія вочы). Ну? !

Зёлкін. Гэта ведаю толькі я і яшчэ адзін чалавек.