×

우리는 LingQ를 개선하기 위해서 쿠키를 사용합니다. 사이트를 방문함으로써 당신은 동의합니다 쿠키 정책.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел другі I 4

Раздзел другі I 4

— Сынок, — шчасліва заплакала маці,— мы ж ужо думалі, што ты грабніцай пахнеш, памрэш. Жыві, сынок, і моцна пацалавала Мірошку.

За час, калі хварэў Мірошка, у Гарэлую Весь прыязджаў княжацкі вірнік са сваім памочнікам. Яны прыпыніліся на пастой у бортніка Чырвона. І заплаціла весь дзікую віру, бо, як гаворыцца ва ўставах князёў свіслацкіх, «у іхняй зямлі, у іхняй верві26галава ляжала». Акрамя таго, заплацілі смерды за чырвоную рану трыццаць грыўняў і за сінюю рану пятнаццаць грыўняў. Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу27: сем вёдзер соладу, сыр, хлеба колькі могуць з'есці, курэй па дзве на дзень, аўса для чатырох коней, і рыбы мноства вялікае, і мёд. Чухалі патыліцы смерды.

Ужо зіма гула над пушчай, калі ачуняў Мірошка. Мароз-ядрэц камяніў зямлю. Снег заваліў усе дарогі, усе самыя вузенькія сцяжынкі. Дрэнна было звярам вялікім і малым — зямля ўжо не хавала іхнія сляды. Мядзведзі, патлусцеўшы за лета, клаліся спаць. Ваўкі бегалі гайнёю, і лютыя галодныя ваўчыцы былі ў іх за павадыроў.

Маці сядзела за прасніцай каля маленькага, закаванага празрыстым лёдам акна і спявала:

А на тым двары ды стаяць горы,

Ды стаяць горы высокія;

А на тых гарах ды ляжаць брусы,

Ды ляжаць брусы цясовыя;

А на тых брусах ды стаяць стаўбы,

Ды стаяць стаўбы маляваныя;

А на тых стаўбах ды вісяць катлы,

Ды вісяць катлы адліваныя;

А пад катламі ды гараць агні,

Ды гараць агні ясненькія,

Ды ідуць дымы сіненькія,

Там сядзяць дзядкі старэнькія.

Мірошку дужа цікава было ведаць, дзе знаходзіцца гэткі двор, дзе можна ўбачыць гэтыя горы, брусы, стаўбы і катлы. Але маці толькі сказала:

— Так мая бабка пяяла.

Прыйшоў Якаў, весела ўсміхнуўся Мірошку, скінуў з пляча на падлогу маладую забітую казулю. У казулі былі прыгожыя масляніста-цёмныя вочы.

— На Звонкім беразе падстрэліў,— пахваліўся Якаў.— Гайда, Мірошка, нешта пакажу.

Мірошка апрануў тоўстую карычневую світку, поршні з цёплымі анучамі на ногі, шапку-аблавушку з воўчай футры.

Зіма разбяліла Гарэлую Весь. Усё было заслана снегам, ды якім — пушыстым, мяккім, бязважкім! Снег, калі прыгледзецца, быў сатканы з маленькіх прыгожых белых зорачак. Мірошка браў гэтыя зорачкі на далонь, і на цёплай далоні яны пакрысе пачыналі плаваць, як плавае свіны тлушч на разагрэтай патэльні, а потым знікалі — толькі бліскучая кропелька вады заставалася ад іх.

— Я табе канёк зрабіў,— сказаў Якаў.— Добры канёк, касцяны. З бычынай косці вытачыў. На Свіслачы будзем катацца, там ужо лёд пластом ляжыць.

Мірошка з радасцю схапіў канёк, валовымі жыламі прыкруціў яго да нагі. Так і пабег да рэчкі па снезе з каньком на правай назе.

У самым сутоку Свіслачы і Бярэзіны знайшлі месца, дзе амаль не было снегу, і Мірошка, адштурхнуўшыся левай нагою, ездзіў на каньку ад берага да берага, выразаючы на лёдзе мудрагелістыя блытаныя ўзоры. Якаў ляпіў снежкі і цаляў імі ў Мірошку. Весела і горача было абодвум.

Раптам на стромым беразе Бярэзіны, які быў густа засыпаны снегам, Мірошка ўбачыў тонкі струменьчык дыму. Ён спыніўся, прыгледзеўся пільней. Так, дым быў, і выходзіў гэты дым як знутры зямлі, з нейкай высока ўзнятай над ракою нары, што здалёку здавалася маленькай чорнай кропляй.

— Што там такое? — здзіўлена спытаўся Мірошка ў Якава.

— Дым.

— Я бачу, што дым. Але хто там што паліць?

— Там жыве чалавек.

— Чалавек? У снезе?

— Там жыве пустэльнік. Прыйшоў на гэты бераг, як я яшчэ цыцку ссаў, выкапаў сабе нару і жыве.

— А што ж ён есць?

— Калі рыбіну голымі рукамі спаймае, калі карэньчык салодкі з зямлі выкапае. А летам яшчарак ловіць. Яшчаркі любяць на гарачым пяску грэцца.

— Яшчарак?

Мірошка аж рот разявіў ад здзіўлення. Ніколі не чуў ён пра такое і не бачыў такога. У норах жывуць лісы, краты, барсукі, але каб чалавек, ды яшчэ ўзімку…

— Хлусіш ты, напэўна, стрый, — недаверліва сказаў Мірошка.

— Я ніколі не хлушу, — пакрыўдзіўся Якаў.— Буду я табе хлусіць… Ды глядзі — вунь ён з нары вылазіць.

І сапраўды — нейкая дзіўная істота на чацвярэньках выпаўзла з-пад зямлі. Пэўна, пустэльнік прывыкаў да дзённага святла, бо колькі імгненняў, апусціўшы, унурыўшы галаву, стаяў на чацвярэньках у глыбокім снезе. Ён быў абкручаны звярынымі шкурамі. Вось выпрастаў спіну, узняў галаву з доўгаю грываю сіва-шэрых валасоў.

— Ён босы, — сказаў Якаў.

— Босы? Дык жа снег, мароз…

— Мінулай зімою я бачыў там сляды босых ног. Кажуць, некалі ён быў княжычам у Чарнігаўскай зямлі. Ды з князем-бацькам заспрачаўся, і князь пракляў яго. Так ён зрабіўся ізгоем28 і прыблукаў у нашы мясціны. Вяшчун ён. Паганскаму Перуну моліцца.

— Можа, падымемся да яго? — нясмела прапанаваў Мірошка.

— Не трэба. Ён не любіць людзей. Хаваецца, калі ўбача людзей. Ён толькі з богам размаўляе, а не з людзьмі.

Мірошку адразу расхацелася катацца. Ён скруціў канёк з нагі, засунуў яго ў кішэню світкі. Зноў глянуў уверх, але пустэльніка ўжо не было. І дыму не было.

— Давай, Якаў, хлеба яму хоць акрайчык прынясём. Ён жа, пэўна, даўно не еў хлеба.

— Даўно, — згадзіўся Якаў.— А ты, Мірошка, добры. Сэрца ў цябе добрае. Я й сам хацеў пустэльніку гэтаму хоць нешта занесці. Шкада яго. Але не возьме ён хлеб.

— Не возьме? — панік, супуціўся Мірошка.

— Не возьме. Ён жа ад людзей, ад белага свету, ад хлеба і мёду ўцёк. Назаўжды ўцёк.

— Як гэта можна ад хлеба ўцячы, жыць без хлеба? — шчыра здзівіўся Мірошка.

— Звяры ж без хлеба жывуць.

— Дык ён жа чалавек.

Яны замоўклі, паціху ішлі кожны са сваімі думкамі. А доўгавалосы худы чалавек, сцяўшыся ў камяк, сядзеў у сваёй нары, глядзеў на чорны мёртвы попел, што застаўся ад невялічкага цяпельца, хукаў на рукі і пакрысе як бы дранцвеў, засынаў, каб зноў пабачыць ува сне зялёную вясну, спякотнае лета, залатавокіх імклівых яшчарак на сыпучым сонечным пяску. Ува сне ён сам рабіўся вёрткай яшчаркай, увінчваўся ў сухі, такі мяккі і такі цёплы пясок.

Прайшло некалькі дзён. Гулі завірухі, круціўся снег; знянацку, як птушка з мокрымі крыламі, прыляцела адліга. Набліжаліся каляды. Мірошку, што б ні рабіў, усё ўспамінаўся, заплываў у думкі і сны пустэльнік у сваёй халоднай няўтульнай нары. Як ён там жыве? Аб чым марыць, седзячы каля маленькага цяпельца?

_

26 Верв — абшчына.

27 Сядміца — тыдзень.

28 Ізгоі — асобы, якія страцілі сваю сацыяльную прыналежнасць — выйшлі з абшчыны, выкупіліся з халопства, разарыліся і г. д.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел другі I 4 Chapter Two I 4

_____