Частка Сямнаццаць
Добра, тады я згодны Вам дапамагчы. Толькі спадзяюся, што гэта не выклікае праблем для мяне.
Ва ўсялякім выпадку, Вы атрымаеце свае грошы.
Можа Ваш брат і не закаханы ў яе, можа ён будзе толькі рады пазбавіцца ад яе.
Спадзяюся. Гэта, канешне, спрасціла бы ўсё.
Дык што Вы жадаеце, каб я зрабіў?
Перш за ўсё, дайце мне яго нумар тэлефону.
Я не магу гэтага зрабіць. Навошта Вам яго нумар? Вы ж можаце самі запытаць яго пісьмом.
Я не магу яго запытаць. Я хачу, каб Алена пачала яму званіць, калі яго няма дома. Яна зробіць выгляд, быццам яна – яго старая каханая, калі дзяўчына, з якой ён жыве, падыйдзе да тэлефону.
Цяпер я бачу, што Вы за птушка. Вы сапраўдны парушальнік спакою.
Я думаю, што гэта засмуціць яе. Але ў мяне ёсьць вялікая просьба да Вас. Я хачу, каб Вы ўпусцілі Алену ў кватэру, калі іх абодвух не будзе ў хаце.
Я не ўпэўнены, што змагу гэта зрабіць.