Глава 4 – Вяртанне
Грузавік прыяжджае ў Мінск. Шафёр спыняе матор, і мы выходзім з задніх дзвярэй. Мужчына хаваецца ў натоўпе. Я дзякую шафёру:
– Дзякуй за паездку.
– Няма за што, хлопец. Усяго добрага!
Мы з мужчынам бачым рэстаран «Шалёны дранік». Мы заходзім у рэстаран. Там амаль нікога няма. Зараз толькі пяць гадзін вечара, і для вячэры яшчэ занадта рана. Я пытаюся ў мужчыны:
– Што будзем рабіць?
Ён адказвае:
– Мне пакуль не хочацца есці. Пойдзем са мной да майго сына!
Стары дастае адрас Аркадзя. Мы моўчкі садзімся ў аўтобус нумар 35. Ад аўтобуснага прыпынку мы ідзём да дома Аркадзя. Мужчына не ведае, што Аркадзь — мой сябр. Аркадзь расказваў мне пра бацьку, але вельмі рэдка. Я ведаю, што Аркадзь зусім не ведае свайго бацьку і ніколі яго не бачыў. Я не ведаю, ці варта казаць мужчыне, што я ведаю Аркадзя. Лепей не казаць. Я хачу, каб сюрпрыз адбыўся. Мы падыходзім да дома і ўваходзім у пад'езд. З ліфту выходзіць сталая жанчына і кажа нам:
– Добры дзень!
– Дзень добры, – адказвем мы.
Мужчына жадае спытаць у жанчыны, дзе жыве Аркадзь, але я кажу яму:
– Не трэба! На ліфце мы падымаемся на трэці паверх. Мы выходзім з ліфту і ідзём да кватэры Аркадзя. – Гэта тут, – кажу я мужчыне.
– Нарэшце! Але адкуль ты ведаеш? – пытаецца ён.
Я яму тлумачу, што Аркадзь – мой блізкі сябр, і я ведаю яго ужо шмат год. А сустрэцца ў грузавіку нам дапамог шчаслівы выпадак. Гэта быў лёс! Спачатку ён не можа паверыць. Потым ён кажа, што не можа дачакацца сустрэчы з сынам. Мы звонім у дзверы, але ніхто не адчыняе.
– Юля? Аркадзь?
Ёсць хто дома?
Ніхто не адзываецца. Я тлумачу, што мы з сястрой таксама жывём у гэтай кватэры. Я дастаю ключ з кішэні і адчыняю дзверы. Мужчына пытаецца ў мяне:
– Дзе ўсе?
– Не ведаю.
Я заходжу ў комнату Аркадзя і адкрываю свой рукзак, дастаю зарядку для мабільнага тэлефона. Праз 15 хвілін мой тэлефон зараджаецца. Напрыканцы я магу пазваніць Юлі. Пасля трох гудкоў Юля бярэ трубку.
– Даніла! Нарэшце! Я вельмі хвалявалася!
– Прывітанне, сястра. У мяне ўсё добра.
– Я размаўляла з мамай учора вечарам. Яна мне расказала, што здарылася. Ты дзе?
– Я ў кватэры Аркадзя з адным чалавекам.
– З адным чалавекам?
– Так, гэта доўгая гісторыя. Ты дзе?
Дзе Аркадзь?
– Мы з Аркадзем пайшлі на шпацыр па гораду. Скора прыйдзем.
– Мы вас чакаем. Праз поўгадзіны Аркадзь і Юля прыходзяць дадому. – Прывітанне! Як я рады цябе бачыць, Даніла! – кажа Аркадзь. – А гэта хто? – пытаецца ён у мяне.
Перш, чым мужчына паспеў адказаць, я сказаў:
– Аркадзь, я павінен сказаць табе нешта вельмі важнае, – кажу я.
– Што здарылася?
– Аркадзь, гэта твой бацька.
Аркадзь вельмі здзіўляецца.
– Мой бацька? Гэта немагчыма!
Мужчына пытаецца ў яго:
– Цябе завуць Аркадзь?
– Так, гэта я. Я не магу паверыць, што Вы мой бацька!
– Мяне завуць Антон Падгорны. Так, я твой бацька.
Стары расказвае гісторыю свайго жыцця. Аркадзь разумее, што перад ім на самой справе яго бацька, і яны абдымаюцца. Нарэшце праз столькі год яны сустрэліся, але гэта такая дзіўная сітуацыя! Праз некалькі хвілін Аркадзь прапануе з усмешкай:
– Гэта трэба адзначыць!
– Абавязкова! – згаджаецца яго бацька.
– Пойдзем у «Шалёны дранік»! – прапануе Юля.
Я адказваю:
– Я не хачу дранікаў! Я не хачу ісці ў гэты рэстаран! Я не хачу ехаць на аўтобусе! Аркадзь, я хачу пайсці ў твой любімы амерыканскі рэстаран і пачаставаць вас усіх смачнымі гамбургерамі. Толькі не кажыце мне больш пра дранікі!
Усе пачынаюць смяяцца. Я бачу іх твары... і таксама пачынаю смяяцца.
– Які шалёны дзень! – кажу я.
– Так! Шалёны, як тыя дранікі! – адказвае Аркадзь.