우리는 LingQ를 개선하기 위해서 쿠키를 사용합니다. 사이트를 방문함으로써 당신은 동의합니다
쿠키 정책.
Васіль Быкаў. "Палітрук Каламіец"
Васіль Быкаў. "Палітрук Каламіец"
Сьцяна. Старонкі нявыдадзенай кнігі Васіля Быкава Пад такой рубрыкай увесну 1997 годзе на хвалях Беларускай службы Радыё Свабода пачалі гучаць фрагмэнты кнігі, якая была ўнесеная ў плян выдавецтва Мастацкая літаратура, але потым выкінутая зь яе. У той год Аляксандар Лукашэнка актывізаваў працэс аб’яднаньня Беларусі і Расеі, нацыянальная культура спазнала ціск, пра які ўжо забылася за гады Адраджэньня пачатку 90-ых. Проза Быкава ня ўпісвалася ў ідэалягічны кантэкст. Васіль Уладзімеравіч перадаў рукапіс ў Прагу, і супрацоўнікі Свабоды чыталі ягоную прозу.