×

우리는 LingQ를 개선하기 위해서 쿠키를 사용합니다. 사이트를 방문함으로써 당신은 동의합니다 쿠키 정책.

image

Забойства ў Лабернэм-Катэджы, Забойства ў Лабернэм-Катэджы 1/3

Забойства ў Лабернэм-Катэджы 1/3

Агата Крысьці

Забойства ў Лабернэм-Катэджы

Міс Політ узяла ў руку дзвярны малаточак і далікатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, і яна паправіла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркі сукенка місіс Спэнлаў. На левай руцэ ў міс Політ вісела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалі швейная рулетка, падушачка са шпількамі і вялікія нажніцы.

Міс Політ - высокая худая жанчына з вострым носам, зморшчаным тварам, тонкімі губамі і рэдкімі прыгладжанымі валасамі.

Яна нерашуча пастаяла некалькі хвілін, потым стукнула ў дзверы трэці раз. Кінула позірк удоўж вуліцы і ўбачыла нейкую постаць, што набліжалася да яе. Міс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяці, павіталася сваім звычайным нізкім басам:

- Дзень добры, міс Політ!

Швачка адказала ёй:

- Дзень добры, міс Хартнел.

У яе быў вельмі тонкі голас і правільнае вымаўленне. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзі.

- Прабачце, - сказала яна далей, - вы часам не ведаеце, калі можна застаць місіс Спэнлаў дома?

- Не, не ведаю, - адказала міс Хартнел.

- Бачыце, неяк няёмка выходзіць. На сёння была прызначана прымерка новай сукенкі місіс Спэнлаў. Яна прасіла прыйсці а палове чацвёртай.

Міс Хартнел паглядзела на свой гадзіннік на руцэ.

- Цяпер ужо больш за палову.

- Я стукалася тройчы, але ніхто не адказвае, і я ўжо вырашыла, што місіс Спэнлаў некуды пайшла і забылася пра прымерку. Звычайна яна не забываецца, калі прызначае, да таго ж яна хацела паслязаўтра надзець гэтую сукенку.

Міс Хартнел адчыніла брамку, прайшла з міс Політ па сцежачцы да катэджа і спынілася каля зачыненых дзвярэй Лабернэм-Катэджа.

- Чаму ж не выходзіць Глэдзіс? - пацікавілася яна. - Ах, ды сёння чацвер - выхадны дзень у Глэдзіс. Мусіць, місіс Спэнлаў заснула. Мне здаецца, вы ціха стукалі. - І, узяўшы малаток, яна пачала малаціць у дзверы, потым загрукала з усяе сілы кулакамі, выкрыкваючы: «Хто там? Адгукніцеся!»

Ніхто не азываўся.

Міс Політ прамармытала:

- Відаць, місіс Спэнлаў проста забылася і пайшла. Я выберу пазней хвілінку і падыду яшчэ.

Яна ступіла на сцежку і сабралася ўжо ісці.

- Глупства, - упэўнена перабіла яе міс Хартнел. - Яна не магла нікуды пайсці. Я б яе сустрэла. Трэба заглянуць у акно, ці ёсць там хто-небудзь жывы?

Яна засмяялася зычлівым смехам, паказваючы, што гэта жарт, і заглянула ў бліжняе акно, так, нядбайна кінула позірк, бо ведала, што ў пярэднім пакоі містэр і місіс Спэнлаў бываюць рэдка, яны больш любяць гасціны пакой.

Зірнула - і анямела: за акном на падлозе ляжала на дыване перад камінам, раскінуўшы рукі, мёртвая місіс Спэнлаў.

Канечне, успамінаючы потым гэтую гісторыю, міс Хартнел расказвала:

- Я не разгубілася, калі ўбачыла забітую місіс Спэнлаў. Політ ад хвалявання разгубілася і не ведала, што рабіць. «Вазьміце сябе ў рукі, - сказала я ёй. - Вы заставайцеся тут, а я пабягу да канстэбля Полка». Яна адмаўлялася, не хацела заставацца адна, але я не зважала на гэта. З людзьмі такога тыпу трэба заўсёды быць цвёрдай. У такія моманты яны залішне мітусяцца. Дык вось, у тую хвіліну, як я сабралася ўжо ісці, з-за дома выйшаў містэр Спэнлаў.

Тут міс Хартнел зрабіла паўзу. Нехта з слухачоў, выкарыстаўшы зручны момант, спытаўся:

- Скажыце, а як ён выглядаў?

Міс Хартнел уздыхнула і пачала гаварыць далей:

- Па праўдзе кажучы, я адразу зразумела, што тут нешта не так. Ён ішоў спакойны, ураўнаважаны. Прынамсі, яго гэта не здзівіла. І што хочаце кажыце, але гэта не ўласціва чалавеку - даведацца пра смерць жонкі і каб ніякіх эмоцый.

Усе згадзіліся.

Паліцыя таксама згадзілася з гэтым. І такой падазронай яны палічылі абыякавасць містэра Спэнлаў, што, не трацячы часу, адразу пачалі высвятляць, у якім становішчы апынуўся гэты джэнтльмен у выніку смерці жонкі. Выявілася, што місіс Спэнлаў была багатая партнёрка і што яе грошы згодна з завяшчаннем пасля яе смерці пераходзяць мужу. А тое, што завяшчанне было складзена адразу пасля вяселля, навяло на яго яшчэ большае падазрэнне.

Міс Марпл, гэтая прыемная з выгляду, ужо немаладая жанчына, вострая на язык, жыла па-суседску з прыходскім свяшчэннікам. Праз паўгадзіны пасля таго, як Канстэбль Полк пабываў на месцы здарэння, ён дапытаў міс Марпл:

- Калі вы не супраць, мэм, я задам вам некалькі пытанняў.

- Гэта звязана з забойствам місіс Спэнлаў? - у сваю чаргу спыталася міс Марпл.

Полк здзівіўся:

- Мадам, адкуль вы ведаеце пра гэта?..

- Рыба, - адказала міс Марпл.

Такі адказ быў зразумелы Полку. Ён правільна вырашыў, што гэтую навіну прынёс міс Марпл хлопчык - прадавец рыбы - разам з вячэрай.

Міс Марпл спакойна гаварыла:

- Гэту жанчыну, што ляжала ў гасцінай на падлозе, задушылі нечым - магчыма, вузкім рэменем. Але што б гэта ні было, яно прапала.

Твар Полка гарэў ад гневу і абурэння.

- Як гэты хлапчына Фрэд даведаўся пра ўсё?..

Міс Марпл коратка і спрытна перапыніла яго:

- У вашым кіцелі шпілька прышпілена.

Здзіўлены канстэбль Полк зірнуў уніз і вымавіў:

- Як кажуць: «Убачыш шпільку - падымі яе, каб цэлы дзень быў у цябе ўдачлівы».

- Спадзяюся, мне пашчасціць. Але што вы хацелі паведаміць?

Канстэбль Полк адкашляўся, важна паглядзеў на міс Марпл і зірнуў у сваю запісную кніжку.

- Містэр Спэнлаў, муж нябожчыцы, паведаміў мне, што ў дзве гадзіны трыццаць хвілін, калі не падводзіць памяць, яму пазваніла міс Марпл і спыталася, ці не зможа ён прыйсці да яе ў пятнаццаць хвілін чацвёртай, бо ёй трэба з ім аб нечым параіцца. Ну як, мэм, гэта праўда?

- Канечне, не, - сказала міс Марпл.

- Што, вы не званілі містэру Спэнлаў у дзве трыццаць?

- Ні ў дзве трыццаць, ні ў які іншы час.

- Вось як, - здзіўлена прамовіў канстэбль Полк і з задавальненнем пагладзіў свае вусы.

- Што яшчэ сказаў містэр Спэнлаў?

- Містэр Спэнлаў гаворыць, што, як яго і прасілі, ён пайшоў сюды, а з дому выйшаў, калі на гадзінніку было дзесяць хвілін чацвёртай. Але, калі ён прыйшоў, служанка паведаміла яму, што міс Марпл няма дома.

- А вось гэта так і было, праўда, - заявіла міс Марпл. - Ён прыходзіў сюды, але я была на сходзе ў «Жаночым інстытуце»*.

* Арганізацыя, якая аб'ядноўвае сельскіх жанчын. (Тут і далей заўвагі перакладчыкаў.)

- Дзіўна, - зноў сказаў канстэбль Полк.

- Скажыце мне, канстэбль, - усклікнула міс Марпл, - вы падазраяце містэра Спэнлаў?

- Я нічога не магу сказаць канкрэтна на гэтым этапе расследавання, але ў мяне такое ўражанне, быццам нехта, не будзем пакуль называць імя, спрабуе перахітрыць усіх.

- Містэр Спэнлаў? - задумліва прагаварыла міс Марпл.

Ёй падабаўся містэр Спэнлаў. Гэта быў невысокі хударлявы чалавек, нязграбны і ветлівы ў размове, што сведчыла аб яго прыстойнасці. Здавалася дзіўным, што ён прыехаў жыць у вёску, ён яўна ўсё жыццё пражыў у горадзе. А чаму пераехаў у вёску - прычыну ён растлумачыў толькі міс Марпл.

- З той пары, як я сябе помню, я заўсёды хацеў жыць у вёсцы і мець свой сад. Мне заўсёды падабаліся кветкі. Ведаеце, у маёй жонкі была невялічкая крама кветак. Там я ўпершыню і ўбачыў яе.

Скупыя словы, але яны раскрывалі яго рамантычную душу. Маладая прыгожая міс Спэнлаў на фоне кветак - як цікава.

Аднак містэр Спэнлаў у кветках нічога не разумеў. Ён не разбіраўся ў насенні, не меў ніякага ўяўлення пра расаду, пра пасадку, пра аднагадовыя і шматгадовыя расліны. У яго была толькі адна мара - мара мець агарод, засаджаны пахучымі кветкамі, побач з катэджам. Ён не раз распытваў міс Марпл пра пасадку расады, агарод і яе адказы на свае пытанні занатоўваў у запісную кніжачку.

Чалавек ён быў стрыманы. Магчыма, гэта рыса характару прыцягнула ўвагу паліцыі да яго, калі яго жонку знайшлі забітай. Цярпліва і настойліва яны патроху высвятлялі мінулае місіс Спэнлаў, і неўзабаве ўся вёска Сент-Мары-Мід таксама даведалася пра гэта.

Нябожчыца місіс Спэнлаў спачатку працавала служанкай у адным вялікім доме. Яна пакінула гэта месца, бо выйшла замуж за садоўніка і разам з ім адкрыла краму кветак у Лондане. Крама давала вялікі прыбытак. А садоўнік захварэў і памёр.

Удава вяла далей справу, пашырыла краму і славілася на ўвесь горад. Потым яна выгадна прадала краму і другі раз выйшла замуж за містэра Спэнлаў, ювеліра сярэдніх гадоў, які атрымаў у спадчыну выгадную справу. Праз некаторы час яны прадалі краму і пераехалі ў Сент-Мары-Мід.

Місіс Спэнлаў была багатая жанчына. Прыбытак ад сваёй кветкавай гаспадаркі яна ўкладала ў краму, «як ёй раілі духі з неба», - так яна тлумачыла ўсім і кожнаму.

Як ні дзіўна, а яе ўклады давалі прыбытак. Аднак яе вера ў спірытызм не памацнела, наадварот, яна раптам закінула медыумы і сеансы і хутка кінулася ў змрочную рэлігію, блізкую да індыйскай, якая грунтавалася на розных формах глыбокага дыхання. Але, пераехаўшы ў Сент-Мары-Мід, зноў вярнулася ў артадаксальную англіканскую веру. Яна часта бывала ў свяшчэнніка дома, рэгулярна хадзіла ў царкву. Яна апекавала вясковую царкву, цікавілася мясцовымі навінамі і гуляла ў брыдж. Сумнае штодзённае жыццё. І раптам - забойства.

Палкоўнік Мэлчэт, галоўны канстэбль, выклікаў інспектара Слэка. Слэк быў чалавек з вытрымкай, настойлівы, прынцыповы, адным словам, з цвёрдым характарам. Калі ён прымаў рашэнне, дык трымаўся яго. Цяпер ён быў зусім упэўнены.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Забойства ў Лабернэм-Катэджы 1/3 Murder at Laburnham Cottage 1/3

Агата Крысьці

Забойства ў Лабернэм-Катэджы

Міс Політ узяла ў руку дзвярны малаточак і далікатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, і яна паправіла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркі сукенка місіс Спэнлаў. На левай руцэ ў міс Політ вісела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалі швейная рулетка, падушачка са шпількамі і вялікія нажніцы. On Miss Polite's left arm hung a bag of black silk, in which lay a sewing tape, a pin-cushion, and a large pair of scissors.

Міс Політ - высокая худая жанчына з вострым носам, зморшчаным тварам, тонкімі губамі і рэдкімі прыгладжанымі валасамі. Miss Polite is a tall, thin woman with a sharp nose, a wrinkled face, thin lips, and sparse, slicked-back hair.

Яна нерашуча пастаяла некалькі хвілін, потым стукнула ў дзверы трэці раз. She hesitated for a few minutes, then knocked on the door a third time. Кінула позірк удоўж вуліцы і ўбачыла нейкую постаць, што набліжалася да яе. She glanced along the street and saw a figure approaching her. Міс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяці, павіталася сваім звычайным нізкім басам: Miss Hartnell, a pleasant woman of forty-five, greeted in her usual low bass:

- Дзень добры, міс Політ! - Good day, Miss Polit!

Швачка адказала ёй: The seamstress answered her:

- Дзень добры, міс Хартнел. - Good afternoon, Miss Hartnell.

У яе быў вельмі тонкі голас і правільнае вымаўленне. She had a very delicate voice and correct pronunciation. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзі. She started her life as a lady's maid.

- Прабачце, - сказала яна далей, - вы часам не ведаеце, калі можна застаць місіс Спэнлаў дома?

- Не, не ведаю, - адказала міс Хартнел.

- Бачыце, неяк няёмка выходзіць. - You see, it's kind of embarrassing to go out. На сёння была прызначана прымерка новай сукенкі місіс Спэнлаў. Mrs. Spanlove's new dress was fitted for today. Яна прасіла прыйсці а палове чацвёртай. She asked to come at half past four.

Міс Хартнел паглядзела на свой гадзіннік на руцэ. Miss Hartnell looked at her watch.

- Цяпер ужо больш за палову. - Now it's more than half.

- Я стукалася тройчы, але ніхто не адказвае, і я ўжо вырашыла, што місіс Спэнлаў некуды пайшла і забылася пра прымерку. Звычайна яна не забываецца, калі прызначае, да таго ж яна хацела паслязаўтра надзець гэтую сукенку.

Міс Хартнел адчыніла брамку, прайшла з міс Політ па сцежачцы да катэджа і спынілася каля зачыненых дзвярэй Лабернэм-Катэджа. Miss Hartnell opened the gate, walked with Miss Pollitt along the path to the cottage, and stopped at the closed door of Laburnham Cottage.

- Чаму ж не выходзіць Глэдзіс? - пацікавілася яна. - she asked. - Ах, ды сёння чацвер - выхадны дзень у Глэдзіс. Мусіць, місіс Спэнлаў заснула. Мне здаецца, вы ціха стукалі. I think you knocked quietly. - І, узяўшы малаток, яна пачала малаціць у дзверы, потым загрукала з усяе сілы кулакамі, выкрыкваючы: «Хто там? - And, taking a hammer, she started pounding on the door, then slammed her fists with all her might, shouting: "Who is there? Адгукніцеся!»

Ніхто не азываўся. No one called.

Міс Політ прамармытала:

- Відаць, місіс Спэнлаў проста забылася і пайшла. - Apparently, Mrs. Spanlove just forgot and left. Я выберу пазней хвілінку і падыду яшчэ. I will choose a moment later and come again.

Яна ступіла на сцежку і сабралася ўжо ісці. She stepped on the path and was ready to go.

- Глупства, - упэўнена перабіла яе міс Хартнел. "Nonsense," Miss Hartnell interrupted confidently. - Яна не магла нікуды пайсці. Я б яе сустрэла. I would meet her. Трэба заглянуць у акно, ці ёсць там хто-небудзь жывы? Need to look in the window, is there anyone alive?

Яна засмяялася зычлівым смехам, паказваючы, што гэта жарт, і заглянула ў бліжняе акно, так, нядбайна кінула позірк, бо ведала, што ў пярэднім пакоі містэр і місіс Спэнлаў бываюць рэдка, яны больш любяць гасціны пакой. She laughed a good-natured laugh, showing that it was a joke, and looked in at the nearest window, yes, a careless glance, for she knew that Mr. and Mrs. Spenlove were seldom in the hall, they preferred the drawing-room.

Зірнула - і анямела: за акном на падлозе ляжала на дыване перад камінам, раскінуўшы рукі, мёртвая місіс Спэнлаў. She looked - and was dumbfounded: behind the window, on the floor, lying on the carpet in front of the fireplace, with her arms outstretched, was the dead Mrs. Spanlove.

Канечне, успамінаючы потым гэтую гісторыю, міс Хартнел расказвала: Of course, recalling the story later, Miss Hartnell said:

- Я не разгубілася, калі ўбачыла забітую місіс Спэнлаў. - I was not confused when I saw Mrs. Spanlove killed. Політ ад хвалявання разгубілася і не ведала, што рабіць. Polit was confused and did not know what to do. «Вазьміце сябе ў рукі, - сказала я ёй. "Get a hold of yourself," I told her. - Вы заставайцеся тут, а я пабягу да канстэбля Полка». - You stay here, and I will run to constable Polk." Яна адмаўлялася, не хацела заставацца адна, але я не зважала на гэта. She refused, she didn't want to be alone, but I ignored it. З людзьмі такога тыпу трэба заўсёды быць цвёрдай. You should always be firm with people of this type. У такія моманты яны залішне мітусяцца. At such moments, they fuss unnecessarily. Дык вось, у тую хвіліну, як я сабралася ўжо ісці, з-за дома выйшаў містэр Спэнлаў. So, just as I was about to go, Mr. Spanlove came out of the house.

Тут міс Хартнел зрабіла паўзу. Нехта з слухачоў, выкарыстаўшы зручны момант, спытаўся: Someone from the listeners, using an opportune moment, asked:

- Скажыце, а як ён выглядаў? - Tell me, what did he look like?

Міс Хартнел уздыхнула і пачала гаварыць далей:

- Па праўдзе кажучы, я адразу зразумела, што тут нешта не так. - To tell the truth, I immediately understood that something was wrong here. Ён ішоў спакойны, ураўнаважаны. He walked calmly, balanced. Прынамсі, яго гэта не здзівіла. At least it didn't surprise him. І што хочаце кажыце, але гэта не ўласціва чалавеку - даведацца пра смерць жонкі і каб ніякіх эмоцый. And say what you want, but it is not characteristic of a person to learn about the death of his wife and not have any emotions.

Усе згадзіліся. Everyone agreed.

Паліцыя таксама згадзілася з гэтым. І такой падазронай яны палічылі абыякавасць містэра Спэнлаў, што, не трацячы часу, адразу пачалі высвятляць, у якім становішчы апынуўся гэты джэнтльмен у выніку смерці жонкі. And so suspicious did they consider the indifference of Mr. Spanlove, that, without wasting time, they at once began to inquire into what position this gentleman had found himself in consequence of the death of his wife. Выявілася, што місіс Спэнлаў была багатая партнёрка і што яе грошы згодна з завяшчаннем пасля яе смерці пераходзяць мужу. It turned out that Mrs. Spanlove was a wealthy partner and that her money would go to her husband after her death according to her will. А тое, што завяшчанне было складзена адразу пасля вяселля, навяло на яго яшчэ большае падазрэнне. And the fact that the will was drawn up immediately after the wedding made him even more suspicious.

Міс Марпл, гэтая прыемная з выгляду, ужо немаладая жанчына, вострая на язык, жыла па-суседску з прыходскім свяшчэннікам. Miss Marple, this pleasant-looking, not-so-young woman, sharp-tongued, lived next door to the parish priest. Праз паўгадзіны пасля таго, як Канстэбль Полк пабываў на месцы здарэння, ён дапытаў міс Марпл: Half an hour after Constable Polk had attended the scene, he questioned Miss Marple:

- Калі вы не супраць, мэм, я задам вам некалькі пытанняў.

- Гэта звязана з забойствам місіс Спэнлаў? - у сваю чаргу спыталася міс Марпл. - asked Miss Marple in turn.

Полк здзівіўся: Polk was surprised:

- Мадам, адкуль вы ведаеце пра гэта?..

- Рыба, - адказала міс Марпл. "Fish," answered Miss Marple.

Такі адказ быў зразумелы Полку. Such an answer was clear to Polk. Ён правільна вырашыў, што гэтую навіну прынёс міс Марпл хлопчык - прадавец рыбы - разам з вячэрай. He correctly decided that the news had been brought to Miss Marple by the fishmonger's boy with the dinner.

Міс Марпл спакойна гаварыла: Miss Marple spoke calmly.

- Гэту жанчыну, што ляжала ў гасцінай на падлозе, задушылі нечым - магчыма, вузкім рэменем. - This woman, who was lying on the floor in the living room, was strangled with something - perhaps a narrow belt. Але што б гэта ні было, яно прапала. But whatever it was, it was gone.

Твар Полка гарэў ад гневу і абурэння. Polk's face burned with anger and indignation.

- Як гэты хлапчына Фрэд даведаўся пра ўсё?..

Міс Марпл коратка і спрытна перапыніла яго: Miss Marple interrupted him briefly and deftly:

- У вашым кіцелі шпілька прышпілена. - There is a pin in your coat.

Здзіўлены канстэбль Полк зірнуў уніз і вымавіў: Surprised Constable Polk looked down and said:

- Як кажуць: «Убачыш шпільку - падымі яе, каб цэлы дзень быў у цябе ўдачлівы». - As they say: "If you see a pin - pick it up so that you will be lucky all day."

- Спадзяюся, мне пашчасціць. Але што вы хацелі паведаміць? But what did you want to communicate?

Канстэбль Полк адкашляўся, важна паглядзеў на міс Марпл і зірнуў у сваю запісную кніжку. Constable Polk cleared his throat, looked matter-of-factly at Miss Marple, and glanced at his note-book.

- Містэр Спэнлаў, муж нябожчыцы, паведаміў мне, што ў дзве гадзіны трыццаць хвілін, калі не падводзіць памяць, яму пазваніла міс Марпл і спыталася, ці не зможа ён прыйсці да яе ў пятнаццаць хвілін чацвёртай, бо ёй трэба з ім аб нечым параіцца. - Mr. Spenlove, the deceased's husband, informed me that at two thirty minutes, if he remembers correctly, Miss Marple called him and asked him if he could come to her at fifteen minutes past four, as she needed to consult him about something. Ну як, мэм, гэта праўда? Well, ma'am, is it true?

- Канечне, не, - сказала міс Марпл. "Of course not," said Miss Marple.

- Што, вы не званілі містэру Спэнлаў у дзве трыццаць? - What, you didn't call Mr. Spanlove at two-thirty?

- Ні ў дзве трыццаць, ні ў які іншы час.

- Вось як, - здзіўлена прамовіў канстэбль Полк і з задавальненнем пагладзіў свае вусы. - That's how, - constable Polk said in surprise and stroked his mustache with pleasure.

- Што яшчэ сказаў містэр Спэнлаў?

- Містэр Спэнлаў гаворыць, што, як яго і прасілі, ён пайшоў сюды, а з дому выйшаў, калі на гадзінніку было дзесяць хвілін чацвёртай. Але, калі ён прыйшоў, служанка паведаміла яму, што міс Марпл няма дома. But when he arrived, the maid informed him that Miss Marple was not at home.

- А вось гэта так і было, праўда, - заявіла міс Марпл. "But it was, wasn't it," said Miss Marple. - Ён прыходзіў сюды, але я была на сходзе ў «Жаночым інстытуце»*. - He came here, but I was at a meeting at the "Women's Institute"*.

* Арганізацыя, якая аб'ядноўвае сельскіх жанчын. (Тут і далей заўвагі перакладчыкаў.)

- Дзіўна, - зноў сказаў канстэбль Полк.

- Скажыце мне, канстэбль, - усклікнула міс Марпл, - вы падазраяце містэра Спэнлаў?

- Я нічога не магу сказаць канкрэтна на гэтым этапе расследавання, але ў мяне такое ўражанне, быццам нехта, не будзем пакуль называць імя, спрабуе перахітрыць усіх. - I can't say anything specific at this stage of the investigation, but I have the impression that someone, let's not name the name yet, is trying to trick everyone.

- Містэр Спэнлаў? - задумліва прагаварыла міс Марпл.

Ёй падабаўся містэр Спэнлаў. Гэта быў невысокі хударлявы чалавек, нязграбны і ветлівы ў размове, што сведчыла аб яго прыстойнасці. Здавалася дзіўным, што ён прыехаў жыць у вёску, ён яўна ўсё жыццё пражыў у горадзе. А чаму пераехаў у вёску - прычыну ён растлумачыў толькі міс Марпл.

- З той пары, як я сябе помню, я заўсёды хацеў жыць у вёсцы і мець свой сад. - Ever since I can remember, I always wanted to live in the village and have my own garden. Мне заўсёды падабаліся кветкі. Ведаеце, у маёй жонкі была невялічкая крама кветак. Там я ўпершыню і ўбачыў яе.

Скупыя словы, але яны раскрывалі яго рамантычную душу. Маладая прыгожая міс Спэнлаў на фоне кветак - як цікава.

Аднак містэр Спэнлаў у кветках нічога не разумеў. Ён не разбіраўся ў насенні, не меў ніякага ўяўлення пра расаду, пра пасадку, пра аднагадовыя і шматгадовыя расліны. У яго была толькі адна мара - мара мець агарод, засаджаны пахучымі кветкамі, побач з катэджам. Ён не раз распытваў міс Марпл пра пасадку расады, агарод і яе адказы на свае пытанні занатоўваў у запісную кніжачку.

Чалавек ён быў стрыманы. Магчыма, гэта рыса характару прыцягнула ўвагу паліцыі да яго, калі яго жонку знайшлі забітай. Цярпліва і настойліва яны патроху высвятлялі мінулае місіс Спэнлаў, і неўзабаве ўся вёска Сент-Мары-Мід таксама даведалася пра гэта.

Нябожчыца місіс Спэнлаў спачатку працавала служанкай у адным вялікім доме. Яна пакінула гэта месца, бо выйшла замуж за садоўніка і разам з ім адкрыла краму кветак у Лондане. Крама давала вялікі прыбытак. А садоўнік захварэў і памёр.

Удава вяла далей справу, пашырыла краму і славілася на ўвесь горад. Потым яна выгадна прадала краму і другі раз выйшла замуж за містэра Спэнлаў, ювеліра сярэдніх гадоў, які атрымаў у спадчыну выгадную справу. Праз некаторы час яны прадалі краму і пераехалі ў Сент-Мары-Мід.

Місіс Спэнлаў была багатая жанчына. Прыбытак ад сваёй кветкавай гаспадаркі яна ўкладала ў краму, «як ёй раілі духі з неба», - так яна тлумачыла ўсім і кожнаму.

Як ні дзіўна, а яе ўклады давалі прыбытак. Аднак яе вера ў спірытызм не памацнела, наадварот, яна раптам закінула медыумы і сеансы і хутка кінулася ў змрочную рэлігію, блізкую да індыйскай, якая грунтавалася на розных формах глыбокага дыхання. Але, пераехаўшы ў Сент-Мары-Мід, зноў вярнулася ў артадаксальную англіканскую веру. Яна часта бывала ў свяшчэнніка дома, рэгулярна хадзіла ў царкву. Яна апекавала вясковую царкву, цікавілася мясцовымі навінамі і гуляла ў брыдж. Сумнае штодзённае жыццё. І раптам - забойства.

Палкоўнік Мэлчэт, галоўны канстэбль, выклікаў інспектара Слэка. Слэк быў чалавек з вытрымкай, настойлівы, прынцыповы, адным словам, з цвёрдым характарам. Калі ён прымаў рашэнне, дык трымаўся яго. Цяпер ён быў зусім упэўнены.