×

Mes naudojame slapukus, kad padėtume pagerinti LingQ. Apsilankę avetainėje Jūs sutinkate su mūsų slapukų politika.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы I 3

Раздзел першы I 3

Вулкі Кукейноса былі вельмі вузкія, брудныя. Гразь хлюпала па сасновых і дубовых плахах, якімі яны былі вымашчаны. У такой цемры, у дождж Браціла і тэўтон кожнае імгненне маглі звярнуць сабе шыю, але зацята і няўмольна кіраваліся ўперад, у самае сэрца дзядзінца.

Сядзібы кукейносцаў мясціліся ўпрытык адна да адной — локця не прасунеш. Тут было шмат важнецкай ежы для агню, які не раз, як жахлівая чырвоная птушка, налятаў на гэтыя хаткі, на гэты горад.

У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавільшчыкі жалеза. І гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. І кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў. Тысячы сноў спляталіся ў адзін вялізны, усеабдымны, глыбокі і ў той жа час трывожны сон, бо хіба можна было спаць спакойна на самым пачатку трынаццатага стагоддзя, на самай мяжы Полацкай зямлі і ўладанняў рыжскага епіскапа Альберта?

Браціла з тэўтонам прабіваліся праз дождж, і здавалася, ніколі не будзе канца ні гэтаму дажджу, ні гэтай цемры. Тэўтон, хоць і не быў палахліўцам, ужо не раз з лёгкай дрыготкаю ў целе ўспамінаў Вельзевула, біблейскага князя злых духаў і змроку. Браціла ж стараўся ні пра што не думаць і з асаблівай халоднай злосцю гнаў са сваёй душы матчын голас, які яшчэ ў часы ягонага бадзяння па Рызе пачаў напамінаць пра сябе, ірвацца з самага нутра на волю.

Раптам ён паслізнуўся і ўпаў. Ён разбіў бы сабе галаву, як вароняе яйка, але ў самы апошні міг паспеў, выпусціўшы кап'ё і шчыт, сустрэць нябачную зямлю рукамі. Толькі халоднай граззю запырскаў увесь твар.

Тэўтону падалося, што гэта засада, што Браціла ўпаў, прабіты стралой княжацкага воя, і ён цяжка і адчайна секануў цемру мячом. Але меч сустрэў пустату.

— Наважыл, гэта ты? — пачуўся раптам ціхі і сумны жаночы голас. Белая тонкая постаць мільганула за высокім драўляным парканам, якім быў абгароджаны адзін з двароў. Для Брацілы з тэўтонам гэты нечаканы жаночы голас быў як гром нябесны.

— Наважыл, дзе ты ходзіш? Ідзі сюды. Я не сплю… Я чакаю цябе.

Жанчына, прыкрываючы рукой грудзі, ужо выходзіла на вуліцу.

— Я не Наважыл. Я — Сямідол, отрак князя Вячаслава Барысавіча, — разгублена азваўся Браціла, устаючы з зямлі, абтрасаючы з рук ліпкі бруд. — Ідзі спаць, жанчына. Я Сямідол.

Жанчына спынілася. Была яна (шкада, што Браціла з тэўтонам не бачылі ў цемры) у белай ільняной сукні, перахопленай чырвоным паяском. Срэбныя пакручастыя колты6 ззялі на скронях. Яна стаяла за два крокі ад Брацілы з тэўтонам і плакала.

— Ты Сямідол? А дзе мой Наважыл? Другую ноч мой одр7 пустуе… Наважыл паплыў у лоддзі і абяцаў да змяркання вярнуцца… Прасвятая багародзіца, дзе мой муж?

— Я заб'ю яе, — шапнуў тэўтон, узважваючы ў мускулістай руцэ меч, — яе пачуе варта і прыйдзе сюды. — Не трэба, — спыніў тэўтонаву руку Браціла. Голас роднай маці зноў прачнуўся ў ім, вугольчыкам прапякаў сэрца. Слабасць была ў ягонай душы, млявасць і крохкасць. Хацелася слёз, і не чужых, а сваіх. Але сваіх слёз у яго ўжо даўно не было.

— Ідзі спаць, жанчына, — строга сказаў ён. — Ідзі, сагравай одр для свайго Наважыла.

Ён узяў жанчыну за цёплы плячук і лёгенька адпіхнуў ад сябе. Яна, як белая здань, растварылася ў цемры, а Браціла з тэўтонам лёгкім спорным крокам, пільна ўзіраючыся ў змрок, накіраваліся да княжацкіх харомаў. Густым бурлівым дажджом плакала ноч аб грахах чалавечых…

Чым глыбей уваходзілі яны ў Кукейнос, тым усё больш прыгожых высозных палатаў сустракалася ўздоўж вуліцы. Тут жылі багатыя купцы, якія срэбра мераюць гаршкамі, а ракавіны кавуры, што на ўсім двухбярэжжы Дзвіны аж да самага Варажскага мора служаць і грашамі і ўпрыгожаннямі, мераюць мяшкамі. Тут жылі і баяры: полацкія і мясцовыя, латгальскія. Было на што падзівіцца, але вочы Брацілы і тэўтона туманіла прага крыві, і была гэта прага сляпою, як бычыны пузыр, што зацягвае акенцы ў хатках смердаў. Толькі ўперад імкнуліся яны, толькі да княжацкага двара. Быццам чакала іх там найвялікшае шчасце, якое можа сустрэць смяротны чалавек пад цяністай смакоўніцай у раі.

Вуліца тым часам узбіралася ўгору, на самую вяршыню агромністай выспы, якая спрадвеку грузна стаяла ў самым сутоку Дзвіны і ракі Кокны і на якой ужо некалькі стагоддзяў шумеў, будаваўся, наліваўся сілай Кукейнос. Брацілу нават падалося, што па левую руку бліснула Кокна, нібы вузкі халодны меч выцягнуў нехта з похваў і паклаў у начную чарнечу. Кокна — тая, што нясе дрэвы. Так называюць раку латгалы. І сапраўды — пачынаючыся ў глухіх лясах, мацнеючы там, рака прыносіць да сцен Кукейноса, асабліва вясною і асабліва ў навальніцу, вырваныя з коранем дрэвы. Латгалы кажуць, што гэта Гаспадары Лясных Гушчароў, сярдзітыя духі, палохаюць людзей, напамінаюць людзям аб сваім існаванні.

Нарэшце падкраліся да княжацкага церама. Ён быў высокі, двух'ярусны, зрублены з тоўстых дубовых бярвенняў. У першы ярус князь, дружына і слугі ўваходзілі проста з двара праз высокі ганак, аздоблены бліскучымі срэбнымі бляшкамі, на якіх былі выбіты галовы розных заморскіх звяроў, дзівосныя птушкі, рыбы і зоркі. Ход з двара вёў у вялікую грыдніцу, уздоўж сцен якой стаялі шырокія дубовыя лавы. Сцены грыдніцы былі абабіты беласнежным ільняным палатном, шкурамі тураў, мядзведзяў і ваўкоў. Са сцен тырчэлі адпаліраваныя да мядовага бляску даўжэзныя рогі аленяў і ласёў. Падлога грыдніцы была нацёрта воскам, і калі праз вузкія, у алавяных рамах, вокны ўрывалася сонца, грыдні і баяры, цівуны і купцы, што чакалі княжага выхаду, седзячы на лавах, зажмурвалі вочы.

На першым ярусе была княжацкая трапезная. Тут таксама са сцен тырчэлі аленевыя і ласіныя рогі, але абпіленыя на канцы, ператвораныя ў падсвечнікі. Вялізны доўгі стол, пакрыты залататканым абрусам, займаў амаль усю трапезную. У сцяне насупраць стала была зроблена агромністая ніша, выкладзеная шэрым палявым каменнем. У гэтай нішы, асабліва зімовымі і восеньскімі вечарамі, заўсёды гарэў агонь. Для яго ў цераме яшчэ з вясны назапашваліся дровы. І больш за ўсё шанавалі тут асінавыя дровы, бо яны гараць роўным белым полымем, не дымяць, не даюць сажы.

На другі ярус, на «верх», можна было прайсці па шырокай лесвіцы з абабітымі серабром і меддзю балясамі. Там былі княжацкія пакоі, там князь Вячка прымаў самых блізкіх сваіх людзей, а таксама паслоў з Рыгі, з Літвы, ад эстаў і ліваў. Там жа, у кутным пакоі, была ягоная спальня, каля дзвярэй якой удзень і ўначы неслі варту ўзброеныя мячамі і баявымі сякерамі воі-дружыннікі. Муха і тая не магла праляцець незаўважанай, але Браціла, які добра ведаў жыццё і норавы церама, меў свой хітры план пранікнуць у святую святых. У цераме за печніка і вадавоза быў ягоны добры знаёмы латгал Сцегіс. З гэтым Сцегісам яны вадзіліся яшчэ з маленства: пасвілі коней за гарадскім валам, купаліся, высочвалі пчаліныя борці ў вакольных лясах, пераплыўшы на чоўне Дзвіну, кралі ў селаў гусей і авечак, падросшы, узмужнеўшы, разам заляцаліся да дзяўчат. Сцегіс, на думку Брацілы, і павінен быў яму памагчы.

Каля самай сцяны церама Браціла паклаў у густую мокрую траву шчыт і суліцу, даў знак тэўтону замерці, чакаць, а сам, увесь наструніўшыся, затаіўшы дыханне, падкраўся да акенца каморкі, у якой табараваўся латгал, пастукаў костачкамі пальцаў у вузенькае акно. Нейкі час ніхто не азываўся. Але вось у акенцы затрапятаўся залацісты матылёк свечкі. Сцегіс, трымаючы свечку ў высока ўзнятай руцэ, прыпаў тварам да шкла.

— Сцегіс, адчыні,— папрасіў Браціла.

— Хто ты? — данёсся глухі голас латгала.

— Браціла. Мураль.

— Згінь, нячысцік, — рукою са свечкай перахрысціўся Сцегіс. — Брацілу яшчэ ў мінулае лета забіў Халадок, старшы вой князя.

— Я — Браціла. Магу паклясціся на крыжы. Браціла засунуў руку за пазуху, выцягнуў нашыйны каменны крыжык, перахрысціўся ім, потым пацалаваў яго. Пасля некаторага роздуму латгал, грукнуўшы завалай, адчыніў нізкія дзверы сваёй каморкі, насцярожана застыў са свечкай у руцэ. У яго былі пшанічныя вясёлыя бровы.

_

6 Колты — жаночае ўпрыгожанне.

7 Одр — ложак.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел першы I 3 Chapter one I 3 Розділ перший І 3

_____

6 Колты — жаночае ўпрыгожанне.

7 Одр — ложак.