×

We gebruiken cookies om LingQ beter te maken. Als u de website bezoekt, gaat u akkoord met onze cookiebeleid.

image

У краіне райскай птушкі, V б

V б

Саку ўсё ламаў галаву, што яму рабіць? Падкрасціся і развязаць Брука ні ў якім разе нельга было, асабліва ўначы, калі кожны шолах лёгка пачуць. З вартаўніком таксама нічога не зробіш. Заставаўся толькі адзін, няпэўны, але апошні план.

Не чакаючы, пакуль будзе позняя ноч, ён, нібы шпацыруючы, падышоў да вартаўніка.

— Ты адзін будзеш стаяць усю ноч? — запытаўся Саку.

Вартаўнік павярнуўся.

— Не, з поўначы мяне зменяць, — адказаў ён. Тым часам Саку непрыкметна кінуў праз дзверы нож.

— Ну глядзі, пільнуй добра! — сказаў тады Саку і пайшоў сабе далей.

Брук бачыў, як падыходзіў Саку, ведаў, з якім намерам, але ніяк не мог уцяміць, якім чынам ён дапаможа. А што калі не ўдасца?

Пры гэтай думцы дрыжыкі пайшлі па спіне.

І вось у гэты момант каля яго ўпаў нож. Брук зразумеў…

Але далёка было яшчэ да вызвалення. Перш за ўсё — як скарыстаць гэты нож, калі Брук увесь звязаны і ляжыць як калода? Па-другое, як распачаць працу, можна сказаць, на вачах вартаўніка? Кожны рух будзе чутны, а тут, можа, прыйдзецца варушыцца ўсю ноч.

Тады Брук пачаў наогул варушыцца, енчыць, нават лаяцца. Вартаўнік спачатку здзівіўся, падышоў, паглядзеў на яго. Брук усё енчыў ды варушыўся. Папуас, урэшце, прызвычаіўся да гэтага енку. Ён і сам разумеў, што чалавек перад смерцю можа быць неспакойны.

Пасля таго Брук узяўся за працу. Спачатку ён паспрабаваў легчы спіной на нож і разрэзаць аб яго вяроўкі на руках, але нож ляжаў бокам, і нічога нельга было з ім зрабіць. Тады ён узяў нож у зубы і пасля вялікіх усілкаў здолеў разрэзаць вяроўку на плячы. Але як дастаць рукі, якія звязаны ззаду?..

Тады ён надумаўся зубамі ўтыркнуць нож у плеценую сцяну. Доўга ён валаводзіўся з гэтым. Многа разоў утыркаў, але кожны раз нож ці адразу звальваўся, ці пасля таго, як дакранешся рукамі. Шчокі і губы Брука былі парэзаны, з іх цякла кроў…

А час ідзе… Зараз прыйдзе змена… Можна думаць, што новы вартаўнік захоча паглядзець, ці добра звязаны палонны…

І зноў пачынаў ён сваю працу, ад якой залежала яго жыццё.

І вось, нарэшце, ён развязаўся! Сціснуў нож і ляжыць, каб крыху адпачыць. Але трэба спяшацца…

Ён папоўз да дзвярэй. Падпільнаваў, калі вартаўнік стаў да яго спіной. Кінуўся наперад, і… небарака толькі паспеў глуха застагнаць…

Праз паўгадзіны барабанны грукат зноў устрывожыў вёску. Толькі Саку быў рады, бо гэта азначала, што Брук выратаваўся.

Але што ён адчуў, калі даведаўся, што вартаўнік забіты! Гэта ж ён сам, слуга божы, забіў яго! Ён, які так клапаціўся, каб усё добра было. Каб не ён, не было б гэтай смерці.

Але тады была б другая смерць… Што было рабіць? Хто вінен? Як лепш?

На гэтыя пытанні ён не мог знайсці адказу ў бога. І недзе глыбока ў сэрцы нарадзілася крыўда: чаму бог дапушчае гэта, калі яму нічога не варта зрабіць, каб усё добра было?

Тым часам дваццаць чалавек пусціліся ўдагон за ўцекачом. Папуасы разважалі, што за такі кароткі час ён не мог далёка ўцячы, а калі прыняць пад увагу, што была ноч, што мясцовасць яму была незнаёмая, — тады поспех мог быць пэўны.

Паглядзім тым часам, як гэта здарылася, што Брук папаўся.

Пераначаваўшы на востраве, падарожнікі пачалі збірацца ў дарогу. Тут вартаўнік-сіпай заўважыў, што яго стрэльба знікла. Пачаў яе шукаць — няма нідзе. Але ён пабаяўся казаць аб гэтым, бо яму ўляцела б за такое нядбайства. Пэўна, складаючы ў лодку рэчы, хто-небудзь узяў і яго стрэльбу. А паколькі стрэльбаў у іх было больш, чым трэба, — ён узяў другую і хутка забыўся аб гэтым здарэнні.

Бег ракі рабіўся ўсё хутчэйшым. Сустракалася шмат каменняў, і на адзін з іх тыркануўся катэр. Прыйшлося спыніцца, каб паправіць шкоду.

Пакуль важдаліся з катэрам, Брук захацеў прайсціся па беразе, нават без стрэльбы. Праз некалькі крокаў ён спудзіў кенгуру, які хутка паскакаў ад яго. А за старым кенгуру бег маленькі. Ён быў такі пацешны і, здавалася, так няспрытна бег, што Брук захацеў злавіць яго. Праўда, злавіць яго было няцяжка, але ўсё ж такі зусім неўзаметку Брук адбег досыць далёка ад берага.

У той момант, калі ён схіліўся, каб канчаткова ўхапіць кенгураня, ззаду накінуліся на яго два папуасы, заткнулі яму рот, узялі і панеслі.

Брук біўся як мага, але нічога не дасягнуў. Праз некалькі сот крокаў яго паставілі на ногі, скруцілі рукі і кулакамі прымусілі ісці далей. А калі ён паспрабаваў крычаць, то гэта яму каштавала двух зубоў.

Тым часам падарожнікі наладзілі катэр і тут толькі заўважылі, што Брука няма. Сталі гукаць — нічога. Выйшлі на бераг, зноў сталі крычаць — зноў нічога. Тады пачалі страляць, — аніякага водгуку, апрача рэха.

Брук чуў гэтыя стрэлы, ведаў, што яны азначаюць, і нічога не мог зрабіць…

Пачалі шукаць навокал і ў адным месцы заўважылі прымятую траву і іншыя адзнакі барацьбы.

— Справа ясная, — сумна сказаў Скот, — няшчаснага містэра Брука злавілі папуасы. І як гэта ён, сталы чалавек, так папаўся? Наш абавязак знайсці яго. І не толькі выратаваць, але так правучыць гэтых дзікуноў, каб другі раз ім і ў галаву не магло прыйсці нападаць на белых.

І зараз жа сталі рыхтавацца да экспедыцыі.

Дзеля таго, што на катэры быў кулямёт, абарона яго не патрабавала многа людзей. Пакінулі толькі механіка Гуда і аднаго сіпая. Гуду і сіпаю таксама быў даручаны і Чунг-лі. Усе астатнія рушылі ў дарогу. Няма чаго і казаць, што ўсе былі ўзброены з галавы да ног. Нават ручныя гранаты ўзялі з сабой.

Адзінымі адзнакамі таго кірунку, у якім патрэбна было ісці, былі сляды. У такіх мясцовасцях, дзе, можа, раз у некалькі год ступіць чалавечая нага, спрактыкаваны чалавек лёгка пазнае гэтыя сляды і па траве, і па зламанай галінцы, і па розных іншых непрыкметных для другога вока адзнаках. А такім спрактыкаваным чалавекам быў у іх Файлу.

Ён ішоў наперадзе, як сабака, і, здавалася, не толькі выгледжваў, але вынюхваў сляды. Зразумела, дарога не ішла так проста і гладка, як па шляху. Даводзілася і блытацца, а таму яны спазніліся. Нанач спыніліся ў лесе. Яны нават і не ведалі, што вёска была ўжо недалёка, за кіламетраў пяць-шэсць.

Дзеля асцярожнасці агню не раскладалі. Сядзелі ў цемры, не спалі і з нецярплівасцю чакалі світання.

А ў гэты час насустрач ім прабіраўся Брук, а за ім дагоншчыкі.

Папуасы, рассыпаўшыся ланцугом, ціхенька краліся наперад, абхапіўшы значную частку лесу. Час ад часу яны давалі адзін аднаму знак крыкамі начной птушкі.

Брук чуў гэтыя галасы то з аднаго боку, то з другога, нават ужо наперадзе, але не звяртаў увагі. Гэтыя галасы начных птушак яму былі знаёмыя.

Але Файлу заўважыў.

— Сагіб, — ціхенька шапнуў ён містэру Скоту, — гэтыя птушкі мне здаюцца падазронымі. Яны крычаць так, нібы іх хто пасадзіў у шэраг. Чаму за намі ззаду няма іх? Будзьма асцярожнымі.

Перадалі ўсім, каб сядзелі ціха і трымалі стрэльбы напагатове.

Вось крыкнула птушка зусім блізка, з левага боку, і нават мільгануў цёмны цень…

Гэты самы цень заўважыў і Брук, толькі з правага боку. Ён усё зразумеў!.. Дык вось сярод якіх «птушак» ён апынуўся! Значыцца, усё скончана!.. І ён паваліўся на зямлю.

Постаць пасунулася на шум…

Але зараз жа наваколле асвяціла нібы маланка і гром ад дзесяці стрэлаў разлёгся па ўсім лесе.

Ціхі лес адразу ажыў. Крыкі з усіх бакоў. А Брук ад радасці зароў так, быццам яго рэзалі.

Як здзівіліся ўсе, калі ў некалькіх кроках ад іх, разам з мёртвым папуасам, убачылі Брука!

Некалькі хвілін Брук быў як непрытомны. Слёзы цяклі па яго шчоках. Ён пачаў расказваць, як была справа. Разам з тым вярнулася і ўся яго злосць; ён забыўся аб сваім шчасці, крычаў, лаяўся і патрабаваў, каб зараз жа ісці і пакараць гэтых людаедаў.

Але Скота не трэба было прасіць. Ён лічыў патрэбным зрабіць гэта не толькі дзеля Брука і нават не ад злосці, а дзеля аўтарытэту англійскай дзяржаўнасці. Ён лічыў нават карысным для саміх папуасаў, калі яны ўвесь век будуць памятаць, баяцца і шанаваць белых уладароў.

Цяпер яны ўжо не чакалі раніцы, бо Брук ведаў, куды ісці.

Зноў загрукатаў барабан у начной цішыні, доўга, жудасна. Відаць было, што на гэты раз справа была важнейшая, як тады.

Праз некалькі хвілін Какаду ўжо ведалі, што на іх ідуць белыя, што аднаго яны забілі, што ўсім пагражае небяспека.

Зараз жа жанчыны з дзецьмі пабеглі хавацца ў свае хаты на дрэвах. А ўсе ўзброеныя мужчыны, якіх набралася каля шасцідзесяці чалавек, падрыхтаваліся да абароны, бо белых, як яны ўжо чулі ад пасланцоў, магло быць не больш за дзесяць чалавек.

Але Мапу меў яшчэ адну надзею не толькі самім выйсці з цяжкага становішча, але нават забраць усіх белых у палон. Гэта ж былі тыя самыя белыя, якія навучылі Саку любіць усіх, не забіваць нікога і нават самому падстаўляць другую шчаку, калі цябе скрыўдзяць. Калі Саку так думае і так робіць, значыцца, тыя, хто яго навучыў, тым болей павінны гэтак рабіць.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE