×

We gebruiken cookies om LingQ beter te maken. Als u de website bezoekt, gaat u akkoord met onze cookiebeleid.

image

Давыд-Гарадоцкія каноны, КАНОН БАЗАРУ

КАНОН БАЗАРУ

Не, не і яшчэ раз не: у гарадку базар не шумлівы, не крыклівы, ніхто там вас за рукаў не скубе, не патрабуе саступіць дарогу. Так, жыць без людзей кепска, з людзьмі нудна, а на базары усім добра. Будзённых базараў тут не бывае, усе святочныя. Ён для усіх такі знаёмы, які паўтараецца сто, тысячу разоў, заўсёды асаблівы, новы і з сюрпрызам. Бадзёра крочаць у цэнтр мястэчка і старыя, і маладыя. Старыя, яны ужо разжыліся, трохі нажыліся, ідуць, каб падтрымаць завядзёнку-традыцыю. Мястэчка гандляроў, купцоў, дробных купчыкаў, рамеснікаў жыве чаканнем базару і базарам. Нават у гербе — на лодцы торбы з таварам. Не ходзяць на базар толькі хворыя. На ім няма героя, усе героі:і тыя, што ненастырна прапаноўваюць свой тавар, і тыя, што з важным выглядам прыцэньваюцца. Няпісаны закон такі: прыйшоў — хоць на пяць капеек, а купі, інакш які ты гарадчук. Заспаныя падлеткі ідуць за бацькамі ківаючыся, цяжкавата, бо базар пачынаецца ад шостай гадзіны раніцы. Ідуць, бо ведаюць: выклянчаць грошай на новую спадніцу, джынсы, світэр.

— Коб свойму дзіцяці ды не купил. Такого не бувае.

Сірата, рабая дзяўчына гадоў шаснаццаці, трымаецца ўбаку, ля ганка кінатэатра. Цікаўнымі вялікімі васільковымі вачыма зыркае на ўсе бакі, глядзіць, што выставілі на капоты ды багажнікі гандляры ў машынах, што стаяць на сталах, што ляжыць на бардзюры ці на асфальце. Яна з цікавасцю, без зайздрасці сочыць за чырванашчокімі дзядзькамі і гострымі на язык жанчынамі ў каляровых хустках. Бабуля сіраты, якая гадоў дзесяць ужо ходзіць з кавенькаю, вынесла на продаж першыя яблыкі. Расклала некалькі штук на сурвэтку, а астатнія прыкрыла хустачкай у пакунку. Пах ад іх на ўсю плошчу. У дзяучынкі яшчэ не было ў роце і макавай расінкі, ей так хочацца яблычак, але нельга: тое, што прынеслі на продаж, недатыкальнае. У кожнага свой сад, але ж чужыя — смачнейшыя. А то здараецца, прынясе жвавы муж, ідучы ўпэўненым крокам дахаты, клін сыру, а жонка з парога ў гнеў:

— А шчо ты, сляпы крот, купіў сыр? Хіба ж не бачыш, шчо мой под гнётам ляжыць? Шчо ты мяне перад людзьмі ганьбіш?

Ён маўчыць, ён любіць наліснікі з сырам. Купіў, каб больш напякла. Маўчыць, адчуваючы сябе вінаватым.

На базары не прадаюць хіба што толькі... павукоў. Калі не знойдзеш неабходнай табе рэчы — закажы, і назаўтра купец ранічкай прынясе яе табе дахаты. Таго, хто разлічваецца далярамі, больш паважаюць. Ды гарадчук хітры: на чорта свяціць усім, што маеш даляры. Гарадчук на ўласным вопыце ведае, што народ жыве цяжка тады, калі на капейку ці на рубель нічога нельга купіць. Адзін перад адным, аднак, не наракаюць на цяжкае жыццё.

- Ой, Настачка, прыехала дачка і пацягнула на базар. I пахварэць няма калі. Кажа, купі сведор тут, бо ў іх даражэйшыя. Ходзім, усё не можам выбраць. Ютрань звоняць, а не купілі.

- Ідзі да чайной. Там украінцы стаяць. О, красоцце, а сведор, як у кіно.

Няма такой моды — хадзіць па базары і курыць. Калі выбераш мяса, адсякуць і абавязкова дадуць даважку.

Вясковыя людзі — яны сярод начы выбраліся ў мястэчка, прывезлі парасяты, куры, качкі, гусі, козы -ставяць свае падводы ўздоўж вуліцы, якая ўпіраецца ў плошчу. Да іх ідуць да апошніх.

- Дзядзько, купі ў нас парася. Дзёшава аддамо, а то дахаты ехаць трэбо.

Нейкім незразумелым пачуццём прадавец ведае, што сёння ягоны тавар купяць. Сонца ўсё вышэй і вышэй. Ужо залівае святлом вітражы ў царкве. Але разыходзіцца яшчэ не хочацца. Дзве гадзіны ідзе гандаль, а праляцела усё, як пяць хвілін. Яшчэ ўсіх не пабачылі. Трэба ж нагаварыцца пра дзяцей, пра сон, пра гарод, пра серыялы і пра блізкае вяселле, пахваліцца імпартнай машынаю, якую купіў сын, ды пажаліцца на цэны на газ, дровы, электрычнасць. Заціхае памалу і свінячы віскат, ад'язджаюць вяскоўцы. Здымаюць свае палаткі, складаюць у багажнік тавар задаволеныя альшанцы... Трохі ўтаргавалі. Прадалі каўбасы і ўкраінцы. Каму няма куды спяшацца, асабліва ўдаўцам, старым халасцякам — ні дахаты, ні ў лазню, ні ў царкву,— яшчэ па інерцыі ходзяць па кругу альбо таўкуцца на ганку чайной, чакаюць, калі адкрыюць, каб дзербануць кухаль піва, а пакуль слухаюць былога настаўніка гісторыі:

— Капіталізм — гэта набыццё капіталу, утрыманне капіталу, прымнажэнне капіталу.

— Чорт з ім, з капіталізмам. Ты пенсію атрымаў? Частуй півам.

Апошнім базар пакідае стары каваль, які восем месяцаў ходзіць у валенках. У кузні яго даўно не гарыць агонь, дзверы забітыя, інструмент ляжыць у хаце, няма каму перадаць: сын на Поўначы, не паспеў яго навучыць кавальскай справе. Ён прадаваў старыя-старыя, як ён сам, цвікі, якія прыхапіла ржа. Ніхто сёння не купіў аніводнага цвіка. Каваль не сярдуе, ён пабыў на базары. Дасць Бог сілы — пойдзе і на нядзельны, яшчэ больш людны. Усяго толькі два грудочкі яблыкаў прадала бабуля з сіратою. Баба незадаволена бурчыць, больш сама сабе пад нос. Праўда, на хлеб утаргавала. Ей па старасці плацяць пенсію вельмі малую. Але яна штодня дзякуе Богу і за гэта. Рабая дзяўчынка ўсміхаецца. Можа, успамінае, што на яе вельмі па-асабліваму паглядзеў адзін хлопец. Адзін яблык яна з зайздросным апетытам есць, а другі моцна трымае ў руцэ. Яны кіруюцца дахаты павольна, разважліва, нібыта развіталіся з вялікім пярэстым каляровым светам шчаслвых твараў, бо ваўкаватых на гарадоцкім базары не бывае. Сонца ўжо добра прыпякае ў плечы. Горкі і салодкі, шчаслівы і нешчаслівы, але дзівосны час базару мінуў. Мажліва, заўтра ім ды іншым пашанцуе больш. Сірата з нейкім сумам азіраецца назад: такое адчуванне, што ей хочацца вярнуцца. А там нарэшце атрымаў свабоду бяздомны і заўсёды галодны сабака з нагамі, як спіцы. Ён таксама чакаў свайго часу: разлёгся пасярод плошчы, выцягнуўся, падстаўляючы свой палінялы цёмна-жоўты жывот сонцу. Хораша на базары, хораша.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE