Падарунак для мамы, частка 9
Сястра: Ты на самой справе еў свой гамбургер надта хутка! Ты ведаеш, не трэба есці так хутка.
Брат: Я проста быў галодны! Ва ўсялякім выпадку, я хачу пайсці ў краму з гульнямі перад тым як мы зробім пакупкі для мамы.
Сястра: Не! Мы тут для таго, каб купіць падарунак на дзень нараджэння мамы. У нас няма часу хадзіць па крамах з гульнямі.
Брат: Ну давай! Гэта ўсяго толькі некалькі хвілін. Я абяцаю, я не буду доўга! Я проста хачу паглядзець, якія новыя гульні выйшлі.
Сястра: А як наконт падарунку на дзень нараджэння мамы?
Брат: Ну ... Гэта мая машына, і я мяркую, што мог бы таксама забіць двух зайцоў адным стрэлам. Я магу і ў краму з гульнямі пайсці, і ў той жа час купіць нешта для мамы.
Сястра: Добра тады, але толькі 10 хвілін. Я хачу патрапіць дадому як мага хутчэй.
Брат: Чаму? Ты ж сама хацела пайсці ў гандлёвы цэнтр.
Сястра: Ну, гэта было да таго, як зразумела, як тут шматлюдна. Ведаеш, я ненавіджу людныя месцы.
Брат: Добра, пойдзем у краму з гульнямі, тады мы зможам знайсці штосьці для мамы, і потым паедзем дадому.
Сястра: Добра, добра.