×

We gebruiken cookies om LingQ beter te maken. Als u de website bezoekt, gaat u akkoord met onze cookiebeleid.

image

Беларускія народныя казкі, Селянін, мядзведзь і лісіца

Селянін, мядзведзь і лісіца

Селянін, мядзведзь і лісіца

Беларуская народная казка ў апрацоўцы Алеся Якімовіча

Араў селянін поле. Не канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Ні голасу не слухае, ні пугі не баіцца.

Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:

— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!

Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.

— Ну, давай, — кажа да аратага, — свайго вала. Я яго задушу.

Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.

Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:

— Дай, — кажа, — хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.

— Добра, — згадзіўся мядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.

Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць. Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

Падумаў селянін: калі сказаць пра мядзведзя, ён чаго добрага, замест вала яго самога задушыць… «Лепш прамаўчу», — парашыў селянін.

— Не, лісанька, не бачыў, — адказвае ён.

А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:

— А што гэта там за мяжою ляжыць?

— Калода на лучыну, — кажа селянін.

Лісіца памахала хвастом:

— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала…

Сказала так і пабегла ў лес.

Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна:

— Палажы мяне на воз…

Селянін палажыў яго на воз.

Зноў прыбягае лісіца.

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

— Не, не бачыў…

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

— Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязаная.

Сказала так і пабегла ў лес.

Мядзведзь кажа селяніну:

— Прывяжы мяне вяроўкаю.

Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца. А лісіца тут як тут:

— Не, не бачыў.

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

— Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тырчала.

Сказала і пабегла ў лес. Мядзведзь дужа напужаўся стральцоў, просіць селяніна:

— Зрабі, каб на мне сякера тырчала.

— Добра, — кажа селянін.

Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон. А лісіца зноў тут.

— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала, — кажа да селяніна.

— Якога?

— Мяшок курэй.

— Добра, — кажа селянін, — дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.

Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраўды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю.

Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.

Ускочыла ў нару, задыхалася.

А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не выпускаюць.

Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашыла яна ад сабак адкупіцца.

— Вочы, вочы, — кажа лісіца, — што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?

— Глядзелі, куды табе бегчы.

— А вы, вушы?

— Слухалі, ці блізка сабакі.

— А вы, ногі?

— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.

— А ты, хвост, што рабіў?

— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.

— Ну, хвасцішча-дурнішча, аддам жа я цябе сабакам!

I выставіла хвост з нары:

— Наце вам, сабакі, хвост!

Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу разам з ім выцягнулі.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Селянін, мядзведзь і лісіца |||狐狸 Peasant|bear|| Peasant, bear and fox

Селянін, мядзведзь і лісіца 農夫|||

Беларуская народная казка  ў апрацоўцы Алеся Якімовіча 白俄羅斯的||白俄羅斯民間故事|||| Belarusian|||||| Cuento popular bielorruso en proceso por Ales Yakimovich

Араў селянін поле. Не канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. ||||||just| Ні голасу не слухае, ні пугі не баіцца.

Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:

— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!

Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.

— Ну, давай, — кажа да аратага, — свайго вала. Я яго задушу.

Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.

Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:

— Дай, — кажа, — хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.

— Добра, — згадзіўся мядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.

Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць. Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

Падумаў селянін: калі сказаць пра мядзведзя, ён чаго добрага, замест вала яго самога задушыць… «Лепш прамаўчу», — парашыў селянін.

— Не, лісанька, не бачыў, — адказвае ён.

А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:

— А што гэта там за мяжою ляжыць?

— Калода на лучыну, — кажа селянін.

Лісіца памахала хвастом:

— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала…

Сказала так і пабегла ў лес.

Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна:

— Палажы мяне на воз…

Селянін палажыў яго на воз.

Зноў прыбягае лісіца.

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

— Не, не бачыў…

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

— Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязаная.

Сказала так і пабегла ў лес.

Мядзведзь кажа селяніну:

— Прывяжы мяне вяроўкаю.

Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца. А лісіца тут як тут:

— Тру-ру-ру! Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.

— Не, не бачыў.

— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?

— Калода на лучыну.

— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тырчала.

Сказала і пабегла ў лес. Мядзведзь дужа напужаўся стральцоў, просіць селяніна:

— Зрабі, каб на мне сякера тырчала. ||||axe|

— Добра, — кажа селянін.

Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон. А лісіца зноў тут.

— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала, — кажа да селяніна.

— Якога?

— Мяшок курэй.

— Добра, — кажа селянін, — дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.

Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраўды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю.

Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.

Ускочыла ў нару, задыхалася.

А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не выпускаюць.

Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашыла яна ад сабак адкупіцца.

— Вочы, вочы, — кажа лісіца, — што вы рабілі, як я ад сабак уцякала? |eyes||||||||||