×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.


image

Максім Багдановіч, Слуцкія ткачыхі

Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Слуцкія ткачыхі Slutsk weavers|weavers

Ад родных ніў, ад роднай хаты from|native|fields|from|native|home

У панскі двор дзеля красы In the|noble|manor courtyard|for the|beauty

Яны, бяздольныя, узяты They|without a soul|

Ткаць залатыя паясы. |golden|

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны, girl's||

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны. ||||they

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.