×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.

image

Брама неўміручасці, Карціна першая 2

Карціна першая 2

Варакса. Барыс Пятровіч толькі што падарыў нам неўміручасць, а вы хочаце пазбавіць нас радасці жыцця.

Абадоўскі. I дзе гарантыя, што вы не стэрылізуеце пры гэтым бацьку патэнцыяльнага Эйнштэйна?

Дабрыян. Гэта немэтазгодна і па другой прычыне. Неўміручасць магчыма толькі тады, калі ўсе эндакрынныя залозы функцыяніруюць нармальна.

Генка. Як у яго. (Паказвае на пацука.)

Дабрыян. Зусім правільна.

Адамейка. Так што шануйце свае эндакрынныя залозы, Павел Антонавіч.

Бабровіч. Нарэшце, і раджаць жа можна не ў чатыры гады раз, а, скажам, у пяцьдзесят.

Кудрыцкая. Што там яшчэ з табой станецца за пяцьдзесят гадоў.

Адамейка, Можа, тэхналогія зменіцца. Фабрычным спосабам пачнуць людзей вырабляць. А тут ідзе гаворка пра такія саматужныя вырабы, як мы з вамі. Як ім забяспечыць вечнае жыццё?

Дабрыян. Ваша прапанова рызыкоўная, Павел Антонавіч. Неўміручасць — рэч вельмі далікатная. Грубае ўмяшанне ў фізіялагічныя працэсы арганізма можа сапсаваць усю справу.

Варакса. З вашай прапановай нельга згадзіцца і па маральных меркаваннях. Мы хочам жыць вечна і таму адмаўляемся даваць жыццё падобным да сябе. А можа, тыя, што не народзяцца па нашай віне, былі б у шмат разоў больш таленавітыя за нас.

Бабровіч. Ну што ж, вы — біёлагі, вы — сацыёлагі, вы і вырашайце гэта пытанне. Раджайце як хочаце, а мне адно ясна: на ўсіх неўміручасці не хопіць.

Адамейка. Каму ж хопіць, а каму не?

Дабрыян. Вырашаць гэта будзем не мы.

Адамейка. А хто?

Дабрыян. Відаць, нейкая высокая інстанцыя.

Адамейка. Словам, няхай жыве неўміручы пацук, а мы за ім у чарзе пастаім.

Варакса. Гэта цяжка ўявіць, таварышы, але хутка ракавая мяжа падзеліць нас усіх тут прысутных на неўміручых і звычайных смертных.

Адамейка. Вось жыў, працаваў і ні аб чым не думаў. А цяпер такое адчуванне, нібы мяне да кары смерцю прысудзілі.

Дабрыян (лагодна). Чаму ж іменна вас, Кузьма Захаравіч?

Адамейка. Бачыце, чалавек я ўжо немалады, залозамі асабліва пахваліцца не магу. А новых жа вы мне не ўставіце.

Дабрыян. На вялікі жаль, не ўстаўлю. Не маю такой магчымасці.

Адамейка (з сарказмам). Добра хоць, што мяне стэрылізаваць не трэба.

Кудрыцкая. Дазвольце мне крыху пафіласофстваваць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Калі ласка, Клаўдзія Пятроўна. Момант самы зручны.

Кудрыцкая. Вось вы, Аляксандр Паўлавіч, гаварылі пра мараль. Правільна. Эгаізм — гэта агідная справа. Але што такое эгаізм? I што такое мараль наогул? Напэўна, пры неўміручасці мы будзем укладваць у гэта паняцце не зусім тое, што ўкладваем цяпер. У неўміручага грамадства будзе свая мараль, якая будзе адпавядаць яго інтарэсам. Цяпер мы з пашанай ставімся, скажам, да старасці. Але старасць жа ў нас не вечная. Мы шануем старога чалавека, маючы на ўвазе, што ён нас хутка пакіне. Але пасадзіць сабе на шыю на векі вечныя мільёны старых непрацаздольных людзей — наўрад ці гэта будзе ў інтарэсах грамадства. Таму людзі, якія знаходзяцца ў такім стане, мне здаецца, і прэтэндаваць не павінны на неўміручасць. I крыўдзіцца на свой лёс у іх няма падставы.

Адамейка. Значыць, на мыла? Падаючага папхні, як сказаў адзін несвядомы чалавек.

Кудрыцкая. Дарагі Кузьма Захаравіч! Я ж не супроць вас выступаю. Вы — цудоўны чалавек. Жывіце на здароўе хоць сабе і вечна. Я наконт таго, што мараль — гэта паняцце непастаяннае. Возьмем, напрыклад, шлюб… Цяпер мы клапоцімся, каб моцная была сям'я. Калі муж з жонкай разыходзяцца, дык мы стараемся іх памірыць. Дык што ж, і ад неўміручых мы будзем патрабаваць вернасці шлюбу? Ды за тысячы гадоў можа і абрыдаць табе твой напарнік.

Дабрыян. Вы, Клаўдзія Пятроўна, у такія філасофскія нетры завялі нас, што і не выбрацца.

Генка. Барыс Пятровіч, у мяне больш актуальнае пытанне. Што будзе, калі я, просты смертны, ажанюся з неўміручай Наташай?

Наташа. Спытайся яшчэ, ці пайду я за цябе.

Генка. Дапусцім, што ты параішся з мамай і згодзішся.

Дабрыян. Прыйдзе час — вы састарэеце і памраце, а Наташа будзе жыць і знойдзе сабе другога.

Генка. А што будзе з нашымі дзеткамі?

Дабрыян. У нашых доследах, як вы ведаеце, першае пацучынае патомства жыве ўжо тры вякі. Будзем спадзявацца, што і вашы дзеткі будуць неўміручыя. Але іх яшчэ трэба мець. Што можна сказаць у заключэнне нашай размовы? Усім нам стала ясна — гэта з лічбамі ў руках даказваў Павел Антонавіч, — што неўміручасці на ўсіх не хопіць. I тут паўстае самая цяжкая праблема: як дзяліць людзей на ўміручых і неўміручых? Хто гэта будзе рабіць?

Варакса. Няхай народ скажа сваё слова.

Дабрыян. Адзін крытэрый для мяне ясны. Гэта стан арганізма. Старасць, на вялікі жаль, працэс неабарачальны. Калі чалавек пераступіў пэўную мяжу, дык тут нічога не зробіш. Так што вы, Клаўдзія Пятроўна, дарэмна клапоціцеся наконт старых. Іх лёс вырашыла сама прырода. Наша задача — прадоўжыць іх жыццё наколькі магчыма, паклапаціцца, каб старасць не была для іх цяжарам, стварыць умовы, каб яны маглі падзяліцца сваімі ведамі, сваім багатым жыццёвым вопытам з тымі, хто прыйшоў ім на змену. Але ж і нестарым не ўсім хопіць месца ў неўміручасці. I нехта павінен будзе рабіць такі адбор.

Змітрук (уваходзіць, аддыхваецца). Прывітанне неўміручым! (Паціскае ўсім рукі.)

Дабрыян. Сам Бог прынёс вас сюды, Іван Кірылавіч.

Змітрук. Нешта я не заўважыў, каб ён мяне нёс. Сам узбіраўся на трэці паверх.

Дабрыян. У нас тут складаныя праблемы ўзніклі.

Змітрук. Праблемы, праблемы… Мне свае спакою не даюць.

Кудрыцкая. Элементарныя часціцы турбуюць?

Змітрук. Элементарныя. А я вось і з элементарнымі не магу ўправіцца.

Дабрыян. Як вы думаеце, Іван Кірылавіч, можна ўсім абяцаць неўміручасць?

Змітрук. А што сказала ваша нарада?

Бабровіч. Дзесяць тысяч чалавек на квадратны кіламетр. Праўда, гэта праз сто гадоў.

Змітрук. Вясёлая перспектыва. I зусім не такая далёкая, я вам скажу.

Дабрыян. Мы таксама лічым, што гэта немагчыма.

Змітрук. I несправядліва было б. Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг?

Дабрыян. А хто будзе аддзяляць авец ад козлішч?

Змітрук. Людзі. Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці. У канечнай інстанцыі гэта можа быць які-небудзь камітэт. Можа, варта стварыць кампетэнтную навуковую арганізацыю з прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей. На грамадскіх пачатках. Скажам, Камітэт па справах неўміручасці. Па-мойму, нядрэнна гучыць. Так, што мы ўсе хутка станем перад вашы ясныя вочы, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Чаму ж перад мае, Іван Кірылавіч?

Змітрук. А каго ж яшчэ нам шукаць? Самі заварылі неўміручую кашу, самі і расхлёбвайце. Калі ў мяне запытаюць, я толькі вас буду рэкамендаваць.

Дабрыян. Страшна, Іван Кірылавіч.

Змітрук. А вы адчувайце сябе як старшыня журы, якое прысуджвае неўміручасць таму, хто яе заслужыў.

Дабрыян. А іншых асуджвае на смерць?

Змітрук. На смерць іх асудзіў сам Гасподзь Бог, які яшчэ Адаму сказаў: «Ты — прах. З зямлі ўзяты і ў зямлю вернешся».

Дабрыян. Я мог іх уратаваць ад смерці і не зрабіў гэтага.

Змітрук. Я вам спачуваю. Вырашаць лёс мільёнаў людзей — гэта нялёгкая справа.

Бабровіч. У Барыса Пятровіча ў самога далікатнае становішча. Старшыня журы сам сабе прэміі не прысуджвае.

Змітрук. Вы наконт неўміручасці самога яе аўтара?

Дабрыян. Другой неўміручасці я ўсё роўна не адкрыю, дык які сэнс надзяляць мяне вечным жыццём?

Кудрыцкая. Натварыў спраў і — бывайце здаровы? Не, галубок! Мы яшчэ не ведаем, чым абернецца гэта неўміручасць. А што, калі прыйдзецца вярнуцца ў першабытны стан? Дык як мы без вас?

Дабрыян. Калі ўжо на маю долю выпадзе ўзначальваць гэта судзілішча, дык я хацеў бы рабіць гэта з чыстым сумленнем. Як асоба не зацікаўленая.

Змітрук. Давайце не будзем гвалтаваць сумлення Барыса Пятровіча. Паміраць жа ён не сёння збіраецца. Народ і пра яго скажа, чаго ён варты. Я, Барыс Пятровіч, хачу звярнуць вашу ўвагу на адну акалічнасць. Асабіста я не сумняваюся ў сур'ёзнасці вашых навуковых доследаў. Але ёсць людзі, і даволі высокага рангу, для якіх ваш пацук не з'яўляецца пераканаўчым. Дабрыян. Для іх пацук — гэта шкодны грызун і разносчык заразы, убачыўшы якога, іх жонкі лезуць на крэслы і падымаюць віск.

Змітрук. Я — прафан у гэтай справе, але сёй-той лічыць, што пераносіць якасці пацука на чалавека неправамерна.

Дабрыян. Як вы добра ведаеце, Іван Кірылавіч, навуку робяць не сёй-той, а вучоныя, якія ведаюць, што можна пераносіць, а што не.

Змітрук. Ну, прабачце. Я проста хацеў папярэдзіць, з якога боку вас могуць шчупаць апаненты.

Дабрыян. У нас ёсць наконт гэтага заключэнне кампетэнтных органаў.

Змітрук. Жадаю паспяхова ўкараніць вашу неўміручасць у наша пакуль што смяротнае цела. (Развітваецца і выходзіць. За ім выходзяць іншыя.)

Дабрыян (да гледачоў). Вось так, дарагія таварышы. Не можам мы ўсім забяспечыць неўміручасць. Зямля не вытрымае. Ды не ўсе і заслужылі неўміручасць. Прыйдзецца вам самім вырашаць, хто яе заслужыў.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Карціна першая 2 Picture one 2

Варакса. Барыс Пятровіч толькі што падарыў нам неўміручасць, а вы хочаце пазбавіць нас радасці жыцця.

Абадоўскі. I дзе гарантыя, што вы не стэрылізуеце пры гэтым бацьку патэнцыяльнага Эйнштэйна?

Дабрыян. Гэта немэтазгодна і па другой прычыне. Неўміручасць магчыма толькі тады, калі ўсе эндакрынныя залозы функцыяніруюць нармальна.

Генка. Як у яго. (Паказвае на пацука.)

Дабрыян. Зусім правільна.

Адамейка. Так што шануйце свае эндакрынныя залозы, Павел Антонавіч.

Бабровіч. Нарэшце, і раджаць жа можна не ў чатыры гады раз, а, скажам, у пяцьдзесят.

Кудрыцкая. Што там яшчэ з табой станецца за пяцьдзесят гадоў.

Адамейка, Можа, тэхналогія зменіцца. Фабрычным спосабам пачнуць людзей вырабляць. А тут ідзе гаворка пра такія саматужныя вырабы, як мы з вамі. ||||||homemade|handmade products||we are|| Як ім забяспечыць вечнае жыццё? ||ensure||

Дабрыян. Ваша прапанова рызыкоўная, Павел Антонавіч. Неўміручасць — рэч вельмі далікатная. Грубае ўмяшанне ў фізіялагічныя працэсы арганізма можа сапсаваць усю справу.

Варакса. З вашай прапановай нельга згадзіцца і па маральных меркаваннях. Мы хочам жыць вечна і таму адмаўляемся даваць жыццё падобным да сябе. А можа, тыя, што не народзяцца па нашай віне, былі б у шмат разоў больш таленавітыя за нас.

Бабровіч. Ну што ж, вы — біёлагі, вы — сацыёлагі, вы і вырашайце гэта пытанне. Раджайце як хочаце, а мне адно ясна: на ўсіх неўміручасці не хопіць.

Адамейка. Каму ж хопіць, а каму не?

Дабрыян. Вырашаць гэта будзем не мы.

Адамейка. А хто?

Дабрыян. Відаць, нейкая высокая інстанцыя.

Адамейка. Словам, няхай жыве неўміручы пацук, а мы за ім у чарзе пастаім.

Варакса. Гэта цяжка ўявіць, таварышы, але хутка ракавая мяжа падзеліць нас усіх тут прысутных на неўміручых і звычайных смертных.

Адамейка. Вось жыў, працаваў і ні аб чым не думаў. А цяпер такое адчуванне, нібы мяне да кары смерцю прысудзілі. |||||||to death penalty||

Дабрыян (лагодна). Чаму ж іменна вас, Кузьма Захаравіч?

Адамейка. Бачыце, чалавек я ўжо немалады, залозамі асабліва пахваліцца не магу. А новых жа вы мне не ўставіце.

Дабрыян. На вялікі жаль, не ўстаўлю. Не маю такой магчымасці.

Адамейка (з сарказмам). Добра хоць, што мяне стэрылізаваць не трэба.

Кудрыцкая. Дазвольце мне крыху пафіласофстваваць, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Калі ласка, Клаўдзія Пятроўна. Момант самы зручны.

Кудрыцкая. Вось вы, Аляксандр Паўлавіч, гаварылі пра мараль. Правільна. Эгаізм — гэта агідная справа. Але што такое эгаізм? I што такое мараль наогул? Напэўна, пры неўміручасці мы будзем укладваць у гэта паняцце не зусім тое, што ўкладваем цяпер. У неўміручага грамадства будзе свая мараль, якая будзе адпавядаць яго інтарэсам. Цяпер мы з пашанай ставімся, скажам, да старасці. Але старасць жа ў нас не вечная. Мы шануем старога чалавека, маючы на ўвазе, што ён нас хутка пакіне. Але пасадзіць сабе на шыю на векі вечныя мільёны старых непрацаздольных людзей — наўрад ці гэта будзе ў інтарэсах грамадства. Таму людзі, якія знаходзяцца ў такім стане, мне здаецца, і прэтэндаваць не павінны на неўміручасць. I крыўдзіцца на свой лёс у іх няма падставы.

Адамейка. Значыць, на мыла? Падаючага папхні, як сказаў адзін несвядомы чалавек. |push|||||

Кудрыцкая. Дарагі Кузьма Захаравіч! Я ж не супроць вас выступаю. Вы — цудоўны чалавек. Жывіце на здароўе хоць сабе і вечна. Я наконт таго, што мараль — гэта паняцце непастаяннае. Возьмем, напрыклад, шлюб… Цяпер мы клапоцімся, каб моцная была сям'я. Калі муж з жонкай разыходзяцца, дык мы стараемся іх памірыць. Дык што ж, і ад неўміручых мы будзем патрабаваць вернасці шлюбу? Ды за тысячы гадоў можа і абрыдаць табе твой напарнік.

Дабрыян. Вы, Клаўдзія Пятроўна, у такія філасофскія нетры завялі нас, што і не выбрацца.

Генка. Барыс Пятровіч, у мяне больш актуальнае пытанне. Што будзе, калі я, просты смертны, ажанюся з неўміручай Наташай?

Наташа. Спытайся яшчэ, ці пайду я за цябе.

Генка. Дапусцім, што ты параішся з мамай і згодзішся.

Дабрыян. Прыйдзе час — вы састарэеце і памраце, а Наташа будзе жыць і знойдзе сабе другога.

Генка. А што будзе з нашымі дзеткамі?

Дабрыян. У нашых доследах, як вы ведаеце, першае пацучынае патомства жыве ўжо тры вякі. Будзем спадзявацца, што і вашы дзеткі будуць неўміручыя. Але іх яшчэ трэба мець. Што можна сказаць у заключэнне нашай размовы? Усім нам стала ясна — гэта з лічбамі ў руках даказваў Павел Антонавіч, — што неўміручасці на ўсіх не хопіць. I тут паўстае самая цяжкая праблема: як дзяліць людзей на ўміручых і неўміручых? Хто гэта будзе рабіць?

Варакса. Няхай народ скажа сваё слова.

Дабрыян. Адзін крытэрый для мяне ясны. Гэта стан арганізма. Старасць, на вялікі жаль, працэс неабарачальны. Калі чалавек пераступіў пэўную мяжу, дык тут нічога не зробіш. Так што вы, Клаўдзія Пятроўна, дарэмна клапоціцеся наконт старых. Іх лёс вырашыла сама прырода. Наша задача — прадоўжыць іх жыццё наколькі магчыма, паклапаціцца, каб старасць не была для іх цяжарам, стварыць умовы, каб яны маглі падзяліцца сваімі ведамі, сваім багатым жыццёвым вопытам з тымі, хто прыйшоў ім на змену. Але ж і нестарым не ўсім хопіць месца ў неўміручасці. I нехта павінен будзе рабіць такі адбор.

Змітрук (уваходзіць, аддыхваецца). Прывітанне неўміручым! (Паціскае ўсім рукі.)

Дабрыян. Сам Бог прынёс вас сюды, Іван Кірылавіч.

Змітрук. Нешта я не заўважыў, каб ён мяне нёс. Сам узбіраўся на трэці паверх.

Дабрыян. У нас тут складаныя праблемы ўзніклі.

Змітрук. Праблемы, праблемы… Мне свае спакою не даюць.

Кудрыцкая. Элементарныя часціцы турбуюць?

Змітрук. Элементарныя. А я вось і з элементарнымі не магу ўправіцца.

Дабрыян. Як вы думаеце, Іван Кірылавіч, можна ўсім абяцаць неўміручасць?

Змітрук. А што сказала ваша нарада?

Бабровіч. Дзесяць тысяч чалавек на квадратны кіламетр. Праўда, гэта праз сто гадоў.

Змітрук. Вясёлая перспектыва. I зусім не такая далёкая, я вам скажу.

Дабрыян. Мы таксама лічым, што гэта немагчыма.

Змітрук. I несправядліва было б. Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг?

Дабрыян. А хто будзе аддзяляць авец ад козлішч? ||||||young male goats

Змітрук. Людзі. Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці. У канечнай інстанцыі гэта можа быць які-небудзь камітэт. Можа, варта стварыць кампетэнтную навуковую арганізацыю з прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей. На грамадскіх пачатках. Скажам, Камітэт па справах неўміручасці. Па-мойму, нядрэнна гучыць. Так, што мы ўсе хутка станем перад вашы ясныя вочы, Барыс Пятровіч.

Дабрыян. Чаму ж перад мае, Іван Кірылавіч?

Змітрук. А каго ж яшчэ нам шукаць? Самі заварылі неўміручую кашу, самі і расхлёбвайце. Калі ў мяне запытаюць, я толькі вас буду рэкамендаваць.

Дабрыян. Страшна, Іван Кірылавіч.

Змітрук. А вы адчувайце сябе як старшыня журы, якое прысуджвае неўміручасць таму, хто яе заслужыў.

Дабрыян. А іншых асуджвае на смерць?

Змітрук. На смерць іх асудзіў сам Гасподзь Бог, які яшчэ Адаму сказаў: «Ты — прах. З зямлі ўзяты і ў зямлю вернешся».

Дабрыян. Я мог іх уратаваць ад смерці і не зрабіў гэтага.

Змітрук. Я вам спачуваю. Вырашаць лёс мільёнаў людзей — гэта нялёгкая справа.

Бабровіч. У Барыса Пятровіча ў самога далікатнае становішча. Старшыня журы сам сабе прэміі не прысуджвае.

Змітрук. Вы наконт неўміручасці самога яе аўтара?

Дабрыян. Другой неўміручасці я ўсё роўна не адкрыю, дык які сэнс надзяляць мяне вечным жыццём?

Кудрыцкая. Натварыў спраў і — бывайце здаровы? Не, галубок! Мы яшчэ не ведаем, чым абернецца гэта неўміручасць. А што, калі прыйдзецца вярнуцца ў першабытны стан? Дык як мы без вас?

Дабрыян. Калі ўжо на маю долю выпадзе ўзначальваць гэта судзілішча, дык я хацеў бы рабіць гэта з чыстым сумленнем. Як асоба не зацікаўленая.

Змітрук. Давайце не будзем гвалтаваць сумлення Барыса Пятровіча. Паміраць жа ён не сёння збіраецца. Народ і пра яго скажа, чаго ён варты. Я, Барыс Пятровіч, хачу звярнуць вашу ўвагу на адну акалічнасць. |||||||||circumstance Асабіста я не сумняваюся ў сур'ёзнасці вашых навуковых доследаў. Але ёсць людзі, і даволі высокага рангу, для якіх ваш пацук не з'яўляецца пераканаўчым. Дабрыян. Для іх пацук — гэта шкодны грызун і разносчык заразы, убачыўшы якога, іх жонкі лезуць на крэслы і падымаюць віск.