×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.

image

Брама неўміручасці, Карціна трэцяя

Карціна трэцяя

Невялікая пляцоўка ў горадзе. Справа — будынак паліклінікі. У чарзе — людзі (больш за ўсё сярэдняга ўзросту) з бутэлечкамі, слоікамі, каробачкамі.

Голас з рэпрадуктара. Шаноўныя грамадзяне! Хто дабіваецца неўміручасці, павінен прадставіць аналізы: крыві, мачы, страўнікавага соку. Патрэбны таксама даведкі аб стане эндакрынных залоз: шчытападобнай, палавых, гіпофіза. Просьба прыняць пад увагу, што для ўступлення ў неўміручасць патрэбны не толькі чыстыя аналізы, але і чыстае сумленне. А таму просьба прадставіць яшчэ характарыстыкі з месца працы. Хто ўсяго гэтага не можа прадставіць, просьба не падаваць заяў, не ўскладняць работу Камітэта па справах неўміручасці.

Адзін з чаргі. Словам, не траць, куме, сілы, спускайся на дно.

Шусцік. Што, сумленне не ў парадку?

Адзін з чаргі. Сумленне як сумленне. З залозамі трэба разабрацца. Яшчэ гіпофіз нейкі выдумалі.

Шусцік. Сам не разбярэшся, жонку папрасі. Яна адбярэ, што ёй трэба.

Адзін з чаргі. I нашто чалавеку столькі залоз! (Выходзіць.)

Шусцік (аглядае чаргу). Колькі ж іх тут! I ўсе ў неўміручасць пруцца. Здароў, «Банкір»!

«Банкір». Не прыставай.

Шусцік. Не саромейся, тут усе свае.

«Банкір». Заткні гаўкала, кажу.

Шусцік. У неўміручасць падаўся?

«Банкір». А чаму б і не?

Шусцік. Неўміручасць — гэта табе не магазін: так лёгка не ўлезеш.

«Банкір» (грозячы кулакам). Ну, сволач! (Выходзіць.)

Шусцік (махае рукой). Пішыце. (Ідзе далей уздоўж чаргі.) Антону Іванавічу маё шанаванне.

Антон Іванавіч адварочваецца, паказваючы сваё нежаданне размаўляць.

О, ды вы паправіліся! Каб не ўрачы, кілаграмаў на дваццаць.

Антон Іванавіч. Гэта не ваша справа.

Шусцік. Ды я нічога. Дай Божа і надалей. Толькі, кажуць, у неўміручасць брама вузкая. З такім жывоцікам можна і завязнуць.

Антон Іванавіч. Я зараз міліцыянера паклічу.

Шусцік (з дакорам). Міліцыянера… Эх, Антон Іванавіч! А помніце, як я вас вазіў? Як мы з вамі рыбку глушылі, зайчыкаў на машыне ганялі? А цяпер — міліцыянера. А каго ён хапаць павінен, гэты міліцыянер?

Антон Іванавіч. Такога блатняка, як вы.

Шусцік. Я ўжо схоплены. Схапілі, у аўтаінспекцыю завезлі, правы адабралі — скачы здароў. А ў вас жа, Антон Іванавіч, яшчэ ўсё наперадзе. А неўміручы Камітэт — ён строгі.

Чулі, што па радыё перадавалі? Ім усё на стол выкладвай: пячонку, селязёнку, ныркі. Наконт нырак я не сумняваюся. Яны ў вас — як у быка. А вось сумленне… (Ківае пальцам.) А яго ж таксама прыйдзецца вылажыць на стол.

Антон Іванавіч. Цьфу ты, прокляць! (Са злосцю кідае бутэлечку і выходзіць.)

Шусцік. Яшчэ аднаго даканаў. (Стукае сябе ў грудзі.) Вось бы каго старшынёй Камітэта выбраць! (Прыглядаецца да чаргі.) Ану, хто тут яшчэ мае знаёмыя?

Усе баязліва аглядаюцца.

Пардон, мадам. Мы з вамі недзе сустракаліся.

«Мадам». Сустракаліся.

Шусцік. А дзе? Я нешта не помню.

«Мадам». У міліцыі.

Шусцік. Замнём гэту непрыемную размову. Жадаю вам шчасця ў неўміручасці. Успомніце там пра мяне. (Раскланьваецца і адыходзіць.)

Уваходзіць Васюк з літровай бутэлькай у руках.

Васюк (аглядаецца з асцярогай). Мача для аналізу! Каму мачу для аналізу?

Цёпленькая, свежанькая. Сто грамаў на рубель.

Шусцік. Пакажы, пакажы! Чым гэта ты гандлюеш?

Васюк. Во! Прадукт першай неабходнасці. Свайго вырабу.

Шусцік. Мясцовая прамысловасць. I як бізнес?

Васюк. Чацвёртую пляшку прадаю.

Шусцік. Ды ў цябе што? Фантан забіў?

Васюк шэпча нешта Шусціку на вуха. Абодва смяюцца.

Шусцік. Ну і ну! Невычэрпная крыніца.

Васюк. Каму мачу для аналізу?

З процілеглых бакоў уваходзяць на сцэну Торгала і Застрамілава.

Торгала. Добры дзень, Аўдоцця Сцяпанаўна.

Застрамілава.

Добры дзень, Васіль Дарафеевіч.

Торгала. Даўно я вас не бачыў.

Застрамілава.

Дзе вам на мяне глядзець. На маладых заглядаецеся.

Торгала. Ох, ёсць яшчэ на што паглядзець. З маладых год у мяне да вас імпэт быў, ды Сымон перабег дарогу.

Застрамілава.

Памёр, небарака.

Торгала. Пухам яму зямля. Вы таксама пра неўміручасць турбуецеся?

Застрамілава.

А яшчэ б хацела пажыць. Вечна не вечна, а гадкоў з тысячу не шкодзіла б.

Торгала. Што ж, калі залозы дазваляюць…

Застрамілава.

Залозы, дзякуй Богу, у парадку.

Торгала. А я вось сумняваюся. (Разглядвае бутэлечку на святло.) Колер мне не падабаецца. Эрытрацыты, чаго добрага.

Застрамілава.

Магу падзяліцца.

Торгала. Баюся, можа, чары якія.

Абое смяюцца.

Дык што ж, Аўдоцця Сцяпанаўна? Можа, нашы сцежкі цяпер сыдуцца? Сымон, небарака, ужо не перашкодзіць.

Застрамілава.

А ваша Ганна Мікалаеўна? Хіба яна таксама?..

Торгала. Не, яшчэ цвэгае. Але неўміручасць ёй проціпаказана. Хутка развяжа мне рукі. Дык што ж мне — вечна ўдаўцом аставацца?

Застрамілава.

Вечнасць… Яе яшчэ трэба мець.

Торгала. Думаю, што ўсё будзе ў парадку. Калі і падвядзе якая залоза, дык па старому знаёмству за мяне яшчэ ёсць каму закінуць слова. Запісачку дадуць.

Застрамілава.

А мне замест залозы вы таксама запісачку пакажаце?

Торгала. Можаце не сумнявацца, Аўдоцця Сцяпанаўна. Тут без ніякага ашуканства.

Застрамілава.

Дык я не хвалююся, Васіль Дарафеевіч. Гэта не цяжка і праверыць.

Торгала. Дык дамовіліся?

Застрамілава.

Не будзем спяшацца, Васіль Дарафеевіч. Перад намі цэлая вечнасць.

Васюк. Каму мачу для аналізу?

Папаша, а ў вас не той колер.

Торгала. Чулі вы! Ён таксама заўважыў. Што вы скажаце?

Застрамілава (паглядзеўшы на Васюка). У гэтага з эрытрацытамі, відаць, усё ў парадку.

Торгала з Васюком адыходзяць убок. Застрамілава ідзе ў чаргу. Уваходзяць Ён і Яна.

Ён. Што тут такое?

Яна.

Чарга ў вечнасць.

Ён. На той свет?

Яна.

На гэтым арганізавалі. Ты хіба не чуў? Па радыё перадавалі.

Ён. Плявузгалі нешта.

Яна.

I нам бы не шкодзіла падумаць.

Ён. Сюды станавіцца?

Яна.

А што? Дзеля вечнасці ж.

Ён. Ды тут палавіну вечнасці ў чарзе прастаіш.

Яна.

Адмаўляешся ад неўміручасці?

Ён. Дык сюды? З бутэлечкамі? Хіба твой старыкан не дастане даведкі пра нашы залозы?

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE