×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.

image

Адкуль наш род, Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі

За нашу і вашу свабоду

Вальналюбны дух паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і Якуба Ясінскага быў жывы. Як тлее пад попелам гарачае вуголле, так у душах беларусаў увесь час не патухала нянавісць да царскіх прыгнятальнікаў.

Увесну 1831 года Беларусь услед за Польшчаю зноў паўстала.

Найбольш чынная барацьба разгарнулася ў Ашмянскім, Браслаўскім, Дзісенскім і Віленскім паветах, а таксама ў наваколлі Белавежскай пушчы. Трохтысячны аддзел з сялянаў і шляхты ўзяў і некалькі дзён утрымліваў горад Дзісну.

На мяжы Віцебшчыны і Віленшчыны паспяхова дзейнічалі паўстанцы на чале з графіняй Эміліяй Плятэр. Гэтай адважнай жанчыне было ўсяго дваццаць пяць гадоў. У мірны час яна збірала беларускія песні і казкі, сама пісала вершы.

Калі Беларусь узялася за зброю, Эмілія пакінула багаты ўтульны дом, балі, вольнае жыццё і далучылася да змагароў. Вось калі ёй спатрэбіліся яшчэ дзіцячыя захапленні верхавой яздой і стральбою.

Графіня пераапранулася ў мужчынскае аддзенне і стала на чале аддзела з чатырох сотняў адважных ваяроў. За свой гераізм яна атрымала званне капітана. Вестка пра нашу мужную суайчынніцу шырока разляцелася па свеце. Свае вершы ёй прысвячалі паэты ў Францыі, Англіі, Італіі, Нямеччыне.

Паўстанцы заклікалі лепшых сыноў Расеі разам ваяваць супроць царызму “за нашу і вашу свабоду”, але гэты заклік застаўся непачуты.

Царскія войскі задушылі паўстанне. Улады адбіралі ў паўстанцаў маёнткі і шляхецкія правы. Быў зачынены Віленскі універсітэт ды іншыя навучальныя ўстановы. За тое, што беларускія вуніяцкія святары і манахі падтрымлівалі змагароў за свабоду, цар загадаў зачыняць іхнія манастыры, якія называў “вражескими крепостями”.

Але ніякія здзекі не паставілі народ на калені. Праз тры дзесяцігоддзі ён зноў узяў у рукі зброю.

Паўстанцаў вёў на барацьбу сын Беларусі Кастусь Каліноўскі.

Юнацтва героя

Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны недалёка ад Горадні (цяпер гэтая вёска знаходзіцца ў Польшчы) у сям'і беларускага шляхціча. Спачатку будучы герой вучыўся ў хатняга настаўніка-“дарэктара”, а потым у павятовай навучальні ў мястэчку Свіслач. Кастусь вельмі сябраваў са сваім старэйшым братам Віктарам. Той быў студэнтам Маскоўскага універсітэта, добра ведаў гісторыю, якую вывучаў па старадаўніх рукапісах і кнігах. Ад брата Кастусь шмат даведаўся пра слаўнае мінулае Беларусі, пра тыя часы, калі нашая зямля была свабодная. Кастусь ненавідзеў царскую ўладу і прыгоннае права, што трымала ў няволі сялянаў.

Пасля навучальні Каліноўскі паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. З Масквы ў Пецярбург у гэтым часе пераехаў і брат Віктар. Разам з сябрамі Кастусь і Віктар стварылі падпольны гурток. Яны марылі пра вызваленне Бацькаўшчыны і рыхтаваліся да будучай барацьбы. Кастусь пакляўся прысвяціць гэтай справе ўсё сваё жыццё.

Скончыўшы універсітэт, ён вярнуўся ў родныя мясціны і пачаў дзейнічаць. У Горадні Кастусь заснаваў таемную рэвалюцыйную арганізацыю. Разам з таварышамі ён нястомна ездзіў па наваколлі і рыхтаваў людзей да паўстання.

«Мужыцкая праўда»

Улетку 1862 года ў беларускіх вёсках і мястэчках пачалі знаходзіць невялікія друкаваныя лісткі. Іх можна было разгладзіць на каленях у хвіліны адпачынку проста на полі, а пачытаўшы — лёгка схаваць.

Гэта была першая ў гісторыі беларуская газета — «Мужыцкая праўда».

Прачытаўшы яе назву, пісьменны селянін вадзіў пальцам па радках і здзіўлена адкрываў для сябе, што газета на простай і зразумелай мове сапраўды гаворыць пра мужыцкія клопаты.

«Мужыцкую праўду» выдаваў Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі Фелікс Ражанскі, Станіслаў Сангін і Валер Урублеўскі. Пад кожным нумарам газеты стаяў подпіс — “Яська-гаспадар з-пад Вільні”. Гэтым таямнічым Яськам быў Каліноўскі. Ён сам рыхтаваў для газеты артыкулы, сам развозіў яе потым па вёсках, раскідваў на дарогах.

«Мужыцкая праўда» тлумачыла беларусам, як царская ўлада іх падманвае і прыгнятае, як адбірае ў іх не толькі цяжка заробленыя грошы, але і родную мову ды бацькоўскую веру.

У першым нумары Яська-гаспадар пісаў: “Дзецюкі! Цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаць такую праўду справядлівую, як Бог на небе. Загрыміць нашая праўда і, як маланка, праляціць па свеце! Няхай спазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўдзе...”

Усяго выйшла сем нумароў газеты. Апошні пабачыў свет ужо тады, калі на беларускай зямлі грымела паўстанне. Каліноўскі заклікаў сялянаў браць у рукі косы ды вілы і далучацца да тых, хто ўжо б'ецца за вольнасць. Беларусь узнялася

Першыя паўстанцы з'явіліся на захадзе Беларусі ў студзені 1863 года. Вясною паўстанцкія аддзелы пачалі стварацца па ўсім краі. У іх уступала шляхта, чыноўнікі, студэнты і навучэнцы. Кожны пяты паўстанец быў селянін. На чале аддзелаў стаялі мужныя і адданыя справе вызвалення камандзіры Валер Урублеўскі, Рамуальд Траўгут, Людвік Звяждоўскі, Людвік Нарбут, Ігнат Будзіловіч, Фелікс Віславух...

Змагары атрымалі некалькі значных перамогаў. Яны авалодалі горадам Горкі і мястэчкам Свіслач, напалі на Ружаны. У каліноўцаў не хапала зброі, вайсковага майстэрства, але іх вяла наперад вера ў справядлівасць. Сваіх баявых узнагародаў яны не мелі, і камандзіры пасля бою ўзнагароджвалі герояў проста кветкамі. Часта гэта былі белыя кветкі каліны.

Расейскім уладам удалося рознымі абяцанкамі падмануць значную частку беларускіх сялянаў. Шмат хто паверыў, нібыта “паны б'юцца з маскалямі, каб вярнуць адменены царом прыгон”. Не было згоды і сярод кіраўнікоў паўстання. Некаторым не падабалася, што Каліноўскі і яго таварышы хочуць аддаць зямлю сялянам і зрабіць усіх людзей роўнымі перад законам. Усё гэта моцна аслабляла сілы змагароў.

На ўсходзе Беларусі карнікі задушылі паўстанне ўжо ў траўні. Былі разбітыя і амаль усе нашы аддзелы ў Менскай губерні. Толькі на Гарадзеншчыне яны былі доўгі час недасягальныя для карнікаў, бо там паўстанцаў працягвалі падтрымліваць сяляне. Самы вялікі бой адбыўся каля вёскі Мілавіды, недалёка ад Слоніма. Нягледзячы на адвагу і гераізм, пад націскам выдатна вымуштраваных і ўзброеных расейскіх войскаў каліноўцы мусілі адступіць далей на захад.

На беларуска-польскім памежжы асобныя аддзелы вялі барацьбу да самага канца 1863 года.

Мураўёў Вешальнік

Царскімі карнікамі кіраваў граф Міхаіл Мураўёў. Калі не дапамагала ўзброеная сіла, ён дзейнічаў подкупамі і ашуканствам, не грэбаваў ніякімі сродкамі. За сваю жорсткасць і крывавыя расправы Мураўёў атрымаў мянушку Вешальнік.

128 паўстанцаў былі павешаныя або расстраляныя. 850 змагароў адправілі на катаргу,

11 500 — у ссылку. Шмат за кім царскія ўлады ўстанавілі таемны нагляд. Пасля паўстання ў Беларусі на ўсе дзяржаўныя пасады прызначалі толькі перасяленцаў з Расеі. Усе школы былі расейскія. Па-беларуску забаранялася не толькі вучыцца і выдаваць кнігі, але нават гаварыць у дзяржаўных установах. Царскія ўлады на чале з Мураўёвым рабілі ўсё, каб беларусы забыліся, хто яны, і ператварыліся з вальналюбнага народа ў зацюканае, бяспамятнае і абязмоўленае насельніцтва, якое можна бязлітасна прыгнятаць і рабаваць.

Мураўёў казаў, што той жыхар нашага краю, які не захоча ператварыцца у расейца, будзе лічыцца іншаземцам і павінен назаўсёды пакінуць радзіму.

Апошнія дні Каліноўскага

Хаваючыся ад царскіх жандараў, Кастусь Каліноўскі жыў у Вільні пад прыдуманым імем. Адзін з арыштаваных паўстанцаў на допыце выдаў расейцам свайго правадыра, і яго схапілі.

На следстве і на судзе Кастусь трымаўся надзвычай мужна. Калі яму прапанавалі аблегчыць свой лёс, назваўшы некаторыя адрасы і імёны таварышаў-паўстанцаў, Каліноўскі адказаў, што шпіёнства апаганьвае чалавека.

Расейскі суд вынес пастанову пакараць кіраўніка паўстання смерцю на шыбеніцы. Герой загінуў ад рук царскага ката 22 сакавіка 1864 года. На тым месцы, дзе гэта адбылося, у Вільні пастаўленая мемарыяльная пліта.

З турэмнай камеры Каліноўскі перадаў на волю свой напісаны па-беларуску запавет — «Лісты з-пад шыбеніцы». “Няма большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Тады ён толькі зможа жыць у багацці і па праўдзе. Але як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзівая з няволяй маскоўскай. Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі над табою маскаля ўжо не будзе”,— гаварылася там.

Палымяныя словы Каліноўскага клікалі беларусаў на барацьбу за свабоду і пасля яго смерці.

Сваім ахвярным жыццём Кастусь Каліноўскі заслужыў вечную памяць. Пра яго напісаныя кнігі і гістарычныя даследаванні. Ягоным імем у гарадах і мястэчках Беларусі названыя вуліцы. Мастакі і скульптары стварылі дзесяткі партрэтаў правадыра паўстанцаў.

У гарадку Свіслач на Гарадзеншчыне, дзе некалі вучыўся Кастусь, яму пастаўлены помнік. Але дасюль няма помніка славутаму сыну беларускага народа ў сталіцы нашай дзяржавы. Значыцца, і сёння ёсць тыя, хто баіцца памяці пра Каліноўскага, які аддаў жыццё за свабоду Бацькаўшчыны.

За тое, што Кастусь Каліноўскі зрабіў для Беларусі, мы называем яго нашым нацыянальным героем. Ягоны прыклад натхняе нас і сёння, калі нашая краіна адстойвае сваю незалежнасць.

Пытанні і заданні

1. Што ты даведаўся пра паўстанне 1831 года? Чаму мы памятаем пра графіню Эмілію Плятэр?

2. Раскажы пра юначыя гады Кастуся Каліноўскага.

3. Пра што пісала газета «Мужыцкая праўда»? Хто такі Яська-гаспадар з-пад Вільні?

4. Як Беларусь змагалася за сваю свабоду ў 1863 годзе?

5. Ці былі паўстанцкія аддзелы каліноўцаў у тых мясцінах, дзе ты жывеш? Хто імі кіраваў?

6. Чаму паўстанцы не змаглі перамагчы?

7. За што расейскага графа Мураўёва празвалі Вешальнікам?

8. Раскажы пра апошнія дні жыцця Каліноўскага.

9. Які запавет свайму народу пакінуў правадыр паўстання?

10. Чаму мы называем Кастуся Каліноўскага нашым нацыянальным героем?

11. Як ты думаеш, калі помнік Каліноўскаму з'явіцца ў сталіцы Беларусі?

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Кастусь Каліноўскі Kastus|

1\\. Што ты даведаўся пра паўстанне 1831 года? Чаму мы памятаем пра графіню Эмілію Плятэр?

2\\. Раскажы пра юначыя гады Кастуся Каліноўскага.

3\\. Пра што пісала газета «Мужыцкая праўда»? Хто такі Яська-гаспадар з-пад Вільні?

4\\. Як  Беларусь змагалася за сваю свабоду ў 1863 годзе?

5\\. Ці былі паўстанцкія аддзелы каліноўцаў у тых мясцінах, дзе ты жывеш? Хто імі кіраваў?

6\\. Чаму паўстанцы не змаглі перамагчы?

7\\. За што расейскага графа Мураўёва празвалі Вешальнікам?

8\\. Раскажы пра апошнія дні жыцця Каліноўскага.

9. Які запавет свайму народу пакінуў правадыр паўстання?

10\\. Чаму мы называем Кастуся Каліноўскага нашым нацыянальным героем?

11\\. Як ты думаеш, калі помнік Каліноўскаму з'явіцца ў сталіцы Беларусі?