×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел другі I 5

Раздзел другі I 5

І Мірошка не вытрымаў — крадком ад маці ўзяў паўбохана хлеба, жменю шэрай солі, якую прывозяць з Галіча, і пайшоў да пустэльніка. Нават Якаву ён не сказаў пра гэта.

Трымаючы клуначак з хлебам і соллю, ён узбіраўся па заснежанай строме, і сэрца калацілася ад вышыні і страху. Як сустрэне яго таямнічы пустэльнік? Што скажа?

Вось і нара. Снег каля ўваходу прытаптаны, прыплясканы босымі нагамі. Валяюцца касмылі сухой травы, дробныя галінкі дрэў. Ад цішыні звініць увушшу. Мірошка прыпыніўся ў разгубленасці.

Пустэльнік вынырнуў з нары нечакана. Ён не здзівіўся, убачыўшы Мірошку, сеў на снег, падклаўшы пад сябе сасновы чурбанчык. Быў ён ахінуты калматай туравай шкурай, якая мацавалася на шырокім скураным рамяні, што апярэзваў ягоную шыю. Доўгія шэрыя валасы падалі на плечы, закрывалі вочы, і вочы мігцелі з-пад валасоў, як сінія вугалі. Пустэльнік быў босы і нават пальцаў не падкурчваў ад холаду — шырокія цёмныя ступакі стаялі на снезе спакойна, не варушачыся.

Мірошка развязаў клуначак, паклаў перад пустэльнікам на снезе хлеб з соллю. Іскрынка здзіўлення ўспыхнула ў сініх спакойных вачах.

— Хто ты? — ціха запытаўся пустэльнік, не дакранаючыся да хлеба і солі.

— Я Мірошка, сын Рацібора з Гарэлай Весі.

— Чаго ты хочаш?

— Я прынёс табе хлеб. І соль. Еш.

— Хлеб? — Пустэльнік глянуў на клуначак, потым на Мірошку. — Я раздам яго птушкам. Зімой птушкі галодныя.

— Еш сам, — сказаў Мірошка.

Але пустэльнік замоўк, нібы не пачуў ягоных слоў. Пэўна, думкі ягоныя лёталі далёка і ад Мірошкі, і ад гэтага берага, і ад нары, у якой ён зімаваў. Ён пазіраў на неба, на слаістыя ледзяныя воблакі. Ён сам здаваўся Мірошку самотным шэрым воблакам, якое прыплыло з халоднага неба, упала на гэтую снежную строму, і няма ў яго болей сілы, каб зноў узвіцца ў неба.

— Хочаш ведаць, што тут будзе праз дзесяць сонцаваротаў? — нарэшце глянуў на Мірошку пустэльнік. — Свіслач пацячэ назад, да сваіх вытокаў пацячэ. Зямля перавернецца. І на месцы нашай зямлі стане рамейская зямля, а на месцы рамейскай — нашая. Дрэвы будуць расці каранямі ўверх. Звяры пакрыюцца пер'ем, а птушкі — поўсцю. Мірошку зрабілася страшна. Ён зразумеў, што бог узяў у пустэльніка розум. Ён хацеў спускацца са стромы ўніз, але пустэльнік з нечаканай паспешлівасцю схапіў яго за руку, зноў загаварыў:

— І на лузе вырастуць жалезныя кветкі. І будуць сыны піць мёд з чарапоў сваіх бацькоў.

— Дзядзечка, пусці,— усхліпнуў Мірошка. — Мяне маці чакае. Памаліся, дзядзечка, за Гарэлую Весь, каб не прыйшла ў яе дзікая віра.

Але вочы пустэльніка гарэлі незямным іскрыстым святлом. Ён усё мацней сціскаў руку Мірошкі і гаварыў, гаварыў:

— Чарапаха народзіць пеўня. У ваўка вырасце пятая нага. У калодзежах будзе не вада, а малако. Людаед з жалезнымі пальцамі і вогненным вокам на патыліцы будзе хадзіць па гарадах і весях.

Пустэльнік раптам зарагатаў, закідваючы назад вялікую доўгавалосую галаву. Мірошка рвануўся, кулём пакаціўся ўніз. А ўслед яму рагатаў і крычаў пустэльнік:

— Сонца будзе ўзыходзіць ноччу, а месяц днём. І будзе чалавек шукаць чалавека.

Мірошка пабег па заснежанай рацэ. Прарэзліва рыпеў пад нагамі снег, як бы рагатаў разам з пустэльнікам. Страх гнаў Мірошку, не даваў прыпыніцца.

— Стой! — крыкнулі раптам за спінаю. Мірошка ад нечаканасці аж упаў. Калі ён узняў галаву, то ўбачыў двух верхавых, што на стомленых, шэрых ад поту конях ехалі цераз раку. За кожным з коннікаў беглі зменныя коні, таксама вельмі здарожаныя. Сядзельныя торбы былі не надта тоўстыя. Пэўна, не адзін дзень верхавыя сядзелі ў сёдлах.

Яны дагналі Мірошку, і сінявокі рыжавалосы вой спытаўся:

— Адкуль ты, хлопчык?

Ён глядзеў на Мірошку са спагаднай усмешкай. Паверх кальчугі ў яго быў накінуты прыгожы бабровы кажух. Ззяла пад зімовым сонцам кап'ё. Мірошка маўчаў. Як і ўсе жыхары Гарэлай Весі, ён не вельмі рады быў сустрэчы з узброенымі людзьмі. Але верхавы па-свойму зразумеў ягонае маўчанне.

— Ганарысты, — сказаў верхавы. — Носа крукам не дастанеш. Кату па пяту, а горды.

— Ды спалохаўся ён, Халадок, — умяшаўся ў гаворку ягоны спадарожнік, маладзенькі, бялявы.

— Маўчы, Грыкша, калі кажа старэйшы, — перапыніў яго Халадок. Ён саскочыў з каня, падышоў да Мірошкі.

— Не бойся нас, малы.

— Я не малы, — адным духам выпаліў Мірошка і смела глянуў у вочы Халадку.

— Ого! — засмяяўся Халадок. — Дык, можа, ты тутэйшы князь? Можа, ты Рагвалод Свіслацкі? Тады мы да цябе і да тваёй дачкі — красуні князёўны Дабранегі. Бяросту29 вязем ад князя Вячкі.

Мірошка адразу ж упадабаў Халадка. Добрых людзей, хто б яны ні былі, заўсёды няцяжка ўбачыць. Добрыя людзі не хітруюць, не спяваюць салоўкамі, не шыпяць гадзюкамі. Яны заўсёды такія, якія ёсць на самой справе.

— Значыцца, ты не князь? — абсіверанымі пальцамі круціў на Мірошкавай світцы драўляны гузік-бірульку Халадок. — Дык, можа, ты вялікі баярын? Або князеў цівун?

— Я Мірошка, — раптоўна засаромеўшыся, апусціў вочы і ціха адказаў Мірошка.

— Мірошка? А я — Халадок. Скажы нам, Мірошка, дзе вашага князя знайсці, дзе сядзіба ягоная?

— У Княжым сяльцы, — шмыгнуў скалелым носам Мірошка.

— А дзе гэтае Княжае сяльцо?

— Няўжо ты не ведаеш? — здзівіўся Мірошка. — За Грымучым борам. Я й то ведаю. Я туды з татам самоў, якіх у Свіслачы спаймалі, на чоўне вазіў. Вялізныя самы былі, доўгія, аж хвасты па вадзе за чоўнам валачыліся.

— Дык ты і самоў умееш лавіць? — пляснуў сябе даланёю па калене Халадок. — Чаго ж ты ў бацькі на печы сядзіш? Ты ж — вой. Бяры меч і гайда ў дружыну князя Вячкі.

— Я б у дружыну пайшоў,— ахвотна згадзіўся Мірошка, — маці не пусціць.

Тут Халадок з Грыкшам не вытрымалі, засмяяліся. Засмяяўся і сам Мірошка, але адразу ж спахмурнеў, зразумеў, што пацвельваюцца над ім воі.

— Дык у якім баку Грымучы бор і Княжае сяльцо? — адсмяяўшыся, спытаўся Халадок.

— Там, — махнуў рукою Мірошка.

— Дзякуй табе, Мірошка, — сказаў вясёлы вой. — Бяжы да маці, а то нос на марозе адваліцца. Будзем вяртацца назад, забярэм цябе ў дружыну князя Вячкі. Князь у нас харобры, як леў. Пойдзеш у дружыну?

Мірошка нічога не адказаў, але сэрца затрапятала, як хуткакрылы стрыж над рачной стромаю. Воі, вясёлыя, прыгожыя, ударылі коней шпорамі, гікнулі, прыгнуліся і памчаліся ў бок Грымучага бору. Снежныя воблачкі вырываліся з-пад капытоў. Мірошка глядзеў ім услед, пакуль яны не зніклі. І пустэльнік са сваёй нары таксама глядзеў услед воям.

_

29 Бяроста — ліст, пасланне.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел другі I 5 Chapter Two I 5 Розділ другий I 5

_____

29 Бяроста — ліст, пасланне.