Частка Дванаццаць
Добра, але я заняты.
Калі ласка, пачакайце. Мне на самой справе патрэбна Ваша дапамога.
Я не магу правесці ўвесь дзень, адказваючы на вашыя пытанні.
Мяне не хвалюе, што мяне аштрафуюць. Я хачу, каб Вы дапамаглі мне. Уявіце, калі б гэта быу ваш брат? Што б Вы рабілі на маім месцы?
Добра, бліжэй да справы. Што Вы хочаце ведаць?
А калі б я дала Вам сто (100) долараў? Вы б дапамаглі мне даведацца больш пра тое, што робяць мой брат і яго суседка па кватэры?
Вы хочаце, каб я шпіёніў за Вашым братам? Не, я не буду гэтага рабіць. Гэта несправядліва ў адносінах да вашага брата.
А калі я Вам дам пяцьсот (500) долараў, Вы гэта зробіце тады?
Гэта іншая справа. Канешне, на самой справе я не павінен быў бы гэта рабіць, але за пяцьсот даляраў я мог бы быць згодным зрабіць гэта.
Добра! Цяпер я ведаю, з кім маю справу.
Што вы маеце на ўвазе пад гэтым? Вы хочаце маёй дапамогі ці не?
Так, я хачу вашай дапамогі.