Дыялог 1. Пошук крамы
МІКОЛА: Прабачце, калі ласка. Вы ведаеце, дзе тут можна купіць фарбы?
КАЦЯРЫНА: Вядома, тут сапраўды побач ёсць крама. Ідзіце прама, потым павярніце налева, Вы не прапусціце. Крама прадае фарбы, пэндзлікі, ручкі, паперу... ўсё для малявання.
МІКОЛА: А, не, я не меў на ўвазе жывапіс. Я не мастак, я проста хачу адрамантаваць хату. Я пераехаў на мінулым тыдні і хачу пафарбаваць кухню.
КАЦЯРЫНА: О, я разумею! У гэтым выпадку Вам трэба пайсці ў краму “Зрабі сам”. Такая ёсць на галоўнай вуліцы. Яна прадае ўсе віды фарбаў для дома, і супрацоўнікі – вельмі добрыя людзі. Там абавязкова знойдзеце тое, што Вам трэба!
МІКОЛА: Вялікі дзякуй за Вашу дапамогу.
КАЦЯРЫНА: Няма за што, можаце звяртацца да мяне на “ты”. Дарэчы, я Кацярына, прыемна пазнаёміцца. Я працую ў гасцініцы каля касцёлу. Напэўна, калі Вы тут зусім новы, то сардэчна запрашаю ў Браслаў!
МІКОЛА: Дзякуй! Прыемна пазнаёміцца, Кацярына, я Мікола.
КАЦЯРЫНА: А дзе ты жыў да пераезду, Мікола?
МІКОЛА: Я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску, але я на самой справе з Шаркаўшчыны.
КАЦЯРЫНА: Шаркаўшчына... Ах, вельмі блізка. Ехаць каля сарака хвілін, ці не? Як табе Браслаў?
МІКОЛА: Гэта прыгожае месца! Я любіў жыць у Мінску, але там было так шмат людзей... паўсюду. Зразумела, што Мінск – вядомы культурны цэнтр, там заўсёды ёсць чым заняцца. Але праз пятнаццаць гадоў мне быў патрэбны перапынак. Браслаў файны, і мне падабаецца жыць ізноў у правінцыі. Значна больш прасторы, і паветра тут чысцей, ну ты ж сама ведаеш... Ты жывеш тут?
КАЦЯРЫНА: Так, я тут вырасла і пражыла ўсё сваё жыццё ў Браславе. Калі я была маладзей, я думала пра пераезд у Мінск, але мне таксама падабаецца правінцыя: нам пашанцавала мець такое месца, ніякага забруджвання або шуму. Ты маеш рацыю, паветра чыстае, і мне падабаецца цішыня.
МІКОЛА: Я ведаю! Пасля доўгіх год у Мінску я ўжо забыўся, як мне не хапае ціхай правінцыі. Узгоркі, сады, лясы... няма нічога падобнага! Тут больш павольны тэмп жыцця ў параўнанні з горадам, але, вядома, я прывыкну да яго! Аднак, я не шмат ведаю Браслаў... Як яно тут наогул?
КАЦЯРЫНА: Ну, тут не так шмат крамаў, бараў і рэстаранаў, як у Мінску, але мне гэта падабаецца: чым менш выбар, тым лягчэй вырашыць! Ёсць супермаркет на поўдні горада, недалёка ад дарогі, але большасць крам блізка да рынку і галоўнай вуліцы. У нас ёсць кінатэатр і забаўляльны цэнтр з басейнам і трэнажорнай залай. Ёсць таксама некалькі бараў і рэстаранаў, якія належаць мясцовым людзям, але не з'яўляюцца часткай якой-небудзь сеткі.
МІКОЛА: Ах, добра. У Мінску так шмат рэстаранаў, якія належаць да сетак, і яны ўсе аднолькавыя! Гэта вялікая праблема ў гарадах.
КАЦЯРЫНА: Так... мы тут намагаемся захаваць большую частку мясцовага характару. Я спадзяюся, табе спадабаецца! Цяпер я павінна ісці, але было вельмі прыемна пагутарыць. Спадзяюся, у бліжэйшы час уладкуешся ў сваёй хаце, і поспеху з фарбай!
МІКОЛА: Дзякуй за дапамогу, Кацярына, да пабачэння!