×

Używamy ciasteczek, aby ulepszyć LingQ. Odwiedzając stronę wyrażasz zgodę na nasze polityka Cookie.

image

Беларускія народныя казкі, Зайкава хатка

Зайкава хатка

Жылі-былі ў адным лесе лісіца і заяц. Жылі яны адзін каля другога блізка. Прыйшла восень, стала холадна, уздумалі яны сабе хаткі збудаваць. Вось лісіца узвяла сабе хатку са сняжку, а заяц – з пяску. Пражылі зімку, дачакаліся вясны. У лісіцы хатка растала, а зайчыкава – выстаяла. Прыйшла лісіца, выгнала зайчыка, стала сама там жыць у яго хатцы. Сядзіць зайка пад бярозай і плача. Ідзе воўк.

– Чаго ты, зайка, плачаш?

– Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Стала холадна, збудавалі мы сабе хаткі. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, яе хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з маёй хаткі і сама цяпер жыве там. Вось я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць.

– Ну, хадзі, я яе выганю.

Пайшоў воўк, стаў на парозе:

– Вылазь, ліса, вон! Бо скіну з печы, паб'ю табе плечы!

А лісіца не лезе з печы дый гаворыць:

– Мой хвост шорсткі, як дам – дык павалішся!

Спалохаўся воўк лісінага хваста, пабег і зайца кінуў. Сеў заяц зноў пад бярэзінаю і плача. Ідзе па лесе мядзведзь. Убачыў зайку дый пытае:

– Чаго ты, зайка, плачаш?

– Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Прыйшла восень, пабудавалі мы сабе хаткі. У яе хатка са сняжку, а ў мяне – з пяску. Прыйшла вясна, лісчына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з тае хаткі, сама там жыве. А я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць.

Пайшоў мядзведзь лісіцу выганяць. Узыйшоў на парог, а лісіца і пытае:

– Хто там? Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся!

Спалохаўся мядзведзь таго хваста, кінуў зайца ды бегчы. Зноў сеў зайчык пад бярозай і жаласна плача. Аж ідзе па лесе певень. Убачыў ён зайку і пытае:

– Чаго ты, зайка, плачаш?

Зайка стаў жаліцца пеўню:

– Жылі мы з лісіцай блізка. Узвялі сабе хаткі побач. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, лісіцына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне і выгнала з маёй хаткі.

– Пайду-тка я яе выганю!

Плача зайка, не верыць.

– І дзе табе, Пеця, выгнаць? Воўк гнаў – не выгнаў, мядзведзь гнаў – не выгнаў.

– Не, хадзі, паспрабуем.

Вось і пайшлі. Увайшоў певень у хату, стаў на парозе і крычыць:

– Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы!

А лісіца і кажа:

– Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся!

А певень не спалохаўся, скочыў з парога на падлогу і зноў крычыць:

А яна адказвае:

А пятух усё бліжэй, бліжэй падыходзіць ды як ускочыць на пяколак! А лісіца скок з печы далоў, певень да яе, а яна – за парог! А зайка і дзверы за ёй зачыніў! І сталі зайка з пеўнем удвух жыць.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Зайкава хатка Zaykov's house Dom Zaykowa дом Зайкова