×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Уладзімір Краткевіч, Як звяргаюцца ідалы

Як звяргаюцца ідалы

Уладзімір Караткевіч

Як звяргаюцца ідалы

Алёнцы год і дзевяць месяцаў.

Але яна ўжо зусім вялікая дзяўчынка. Лічыць жа ж трэба не па ўзросту, а па тым, што ты паспеў зрабіць. А яна ўжо чалавек, таму што даўно навучылася прама хадзіць. І яшчэ навучылася так-сяк выказвацца, і сваякі, ва ўсякім разе, яе разумеюць.

І яшчэ адно, самае галоўнае: варта каму-небудзь зрабіць выгляд, што ён замахваецца на ката, сабаку альбо чалавека, — і адразу гучыць адчайдушна-ўмольны віск:

— І цеба.

Гэта азначае «не трэба». Значыць, галоўнае, з чаго складаецца чалавек, ужо ёсць.

У Алёнкі вялізныя, як сподкі, сінія вочы, ніжняя губка чапялою (адразу бачна, што характар будзе злёгку фанабэрысты і самастойны), тугое, як мячык, цельца і ножкі, якія цэлы дзень тупаюць па доме, садзе і гародзе.

Гэта тып дзіцёнка-шкодніка. І гэта вельмі добра, таму што менавіта з такіх атрымліваюцца потым вартыя чагосьці людзі.

У Алёны ёсць мама, прыгожая распаўнелая жанчына, бацька, які застаўся ў іх горадзе, каб лётаць на «малётах», дзед і бабуля, якія душы ў ёй не чуюць.

Акрамя таго, у яе ёсць яшчэ дзядзька, які зашмат думае над светавымі праблемамі.

Гэты дзядзька больш за ўсё любіць важдацца і няньчыцца з ёю і, адчуваючы на каленях яе цеплыню, шмат успамінае.

І тады твар яго робіцца змарнелым і пяшчотна сумным. А бабуля, пабачыўшы гэта, спяшаецца прайсці паўз яго, быццам не бачыць, і аб нечым размаўляе з дачкою, маткай Алёнкі. Часам маці Алёнкі не вытрымлівае і адбірае ў дзядзькі дачку.

— Чаго ты тут век з ёй сядзіш?

— Бо сваіх няма.

Дзед, дзядзькаў бацька, сядзіць пад бэзам у крэсле, і па яго абліччы прабягае цень. На яго тонкіх вуснах з'яўляецца гумарыстычная складка: — А ты б зрабіў, як адзін сялянскі Рамэа: «Я за ёю ўпадаў, а яна на мяне і пляваць не хацела. Дык я ў царкву прыйшоў і ёй у кішэнь мёрзлых конскіх каўцюшкоў наклаў». Вы ж, цяперашнія, усе такія.

У Алёнкі ўжо ёсць усе задаткі будучай жанчыны.

Вось яна сядзіць на руках у мамы, а дзядзька цягне да яе рукі і варушыць пальцамі. Яна нерашуча адрывае ад мамы цельца і, выгнуўшы спіну, цягнецца да яго. І раптам — шырокая ўсмешка на твары, і дзіця зноў кідаецца на шыю маці, хаваецца. З-за пляча выглядае толькі гарэзлівае, круцельскае сіняе вока. Яно з радасцю назірае за выцягнутым абліччам дзядзькі.

І так без канца.

О Божа літасцівы, пакутаваць вам, мужчыны, ныня і прысна і давеку!..

Тупае яна па кветніку, а дзядзька сядзіць і думае. Шмат што прыпамінаецца яму. І галоўнае, вайна.

Дзядзька не без падставы лічыць, што людзі зямнога шара пакутуюць толькі з-за страху. З-за страху бяжыць у атаку каланіяльны салдат, з-за страху адрываюць з рота ў галоднага дзіцяці хлеб і нясуць яго на алтар бога, які ў гэтым зусім не жадзён.

Дзеля страху кленчаць, дзеля страху тысячы такіх вось дзяцей па ўсёй зямлі ператвараюцца ў ваўкоў і гадзюк.

Над светам стаіць «Нешта». І палова людства баіцца яго, хоць варта было б толькі ўсім людзям як адзін сказаць «не хачу», і гэтае ідалішча развеялася б дымам.

У дзядзькі ад гэтых думак баліць галава, нараджаецца нявер'е ў сябе і ў род чалавечы. У Алёнкі таксама ёсць свае страхі. Яны, праўда, — маленькія, але хіба для такога кураняці шмат трэба?

Гэты страх — Пыласос!

Даўно, да прыезду ў гэты дом на адпачынак, ім на кватэру прынеслі падобнае на чарапаху страшыдла. І з таго часу яно напаўняла сваім трэскам пакоі.

Яно бурчала і паўзло, як жывое.

І дзікі, нечалавечы жах апаноўваў Алёнку. Яна нават не крычала, яна глядзела ў адну кропку і дрыжала ўсёй скурай.

Нарэшце дарослыя заўважылі гэта і сталі выносіць малое на вуліцу пад час работы страхоцця, але адразу, з усёй жорсткасцю дарослых, выкарысталі гэты страх.

Прывід Пыласоса вісеў над Алёнкай і тут.

Захочацца пайсці ў кусты і надзерці там поўныя жмені зялёных парэчак — і адразу ж гучыць грозны голас:

— Нельга. Пыласос!! Вочы яе адразу акругляюцца і застываюць. Рукі з ружовымі танюсенькімі пальцамі закладваюцца за спіну і там шаруюцца адна аб адну. Яна паварочваецца і непаслухмянымі губамі паўтарае:

— Там... пасёсь.

І глядзіць на маці вялізнымі вачыма.

Гэтыя вочы так нагадваюць дзядзьку другія вочы, што ён увесь уздрыгвае ад глыбокага і цёплага прыліву пяшчоты. Потым адбываецца размова з сястрой:

— Не смей яе палохаць.

— А ты сам тады глядзі за ёю ўвесь дзень. На ёй скура гарыць.

— Ну і дзякуй Богу. Можа, я гэтых парэчак не еў у дзяцінстве? Або ты? Усе гэтыя твае стрэптакокі — у стэрыльных бальніцах. А там, дзе бабы на полі бульбу капаюць, — аб іх і не чулі.

— Не ты ёй маці, а я. Мне і меркаваць.

Дзядзька маўкліва згаджаецца з бясспрэчнай ісцінай.

І зноў цэлымі днямі гучыць над дзіцёнкам імя страхоцця.

— Не хадзі туды, не рабі гэтага, не рві таго!

— Пыласос!

Пыласос!! Пыласос!! Проста невыносна. Дарослы — і той бы з'ехаў з глузду ад такога, а тут жа маляўка. Дзядзька сядзіць і думае. У кожнага ёсць свой Пыласос. І гэты Пыласос робіць з разумнай, гордай, прыгожай істоты, створанай для радасці і мастацтва, — пакорлівую жывёліну.

А сад такі гожы, столькі ў ім нябачных пладоў, столькі хмызнякоў і травяных зараснікаў. Ідзі па ім, тупай пакуль яшчэ слабымі нагамі. А ягады такія празрыстыя, такія сагрэтыя сонцам. Сонца пранізвае іх навылёт, нараджаючы ў каламутнай глыбіні невыразныя контуры семачак. Куст кліча да сябе, як дрэва пазнання. Ідзі ж, ідзі!

— Пыласос!! І закладваюцца назад рукі. А родныя вочы, сінія — як у той — застываюць. Напэўна, і тую, іншую, многа палохалі. Якіх жа намаганняў каштавала ёй вырасці такой, як яна ёсць!

І вось аднойчы, калі брат і сястра сядзяць поруч і брат выказвае свае невясёлыя думкі, з-за вугла дома выплывае касалапым упэўненым крокам круглая Алёнка.

Жывот — наперад, рукі за спіною, на тварыку стрыманы і прытворна раўнадушны выраз.

Яна тупае гаспадарскім, паважным крокам.

Вось падышла зусім блізка да маці, паклала ёй на калені кулачкі, расшчапіла іх.

На яе далонях ляжыць дзесятак зялёных парэчак.

І адразу яе мордачка робіцца круцельская, хітрая.

— Мама. Пасёсь.

І тут дзядзька не вытрымлівае. Ён хапае яе на рукі і шалёна цалуе ў брудныя лапкі, у шчокі, у хітрыя вочы.

— Дачушка ты мая! Дзіця ты маё чалавечае!

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Як звяргаюцца ідалы How idols are overthrown Comment les idoles sont renversées