×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Кандрат Крапіва, Дзед і Баба

Дзед і Баба

Ехаў Дзедка на кірмаш,

3 ім на возе — Баба.

Конік з выгляду — дарма,

Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,

Як суседзі кажуць.

Баба ж тая — сем пудоў,

Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —

Конь насілу возьме.

Стала Баба памагаць...

Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок.

Дык яна — за білы

Ды нагамі у перадок

Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа. — Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! — Баба Дзеда лае. — Стой жа тут, хоць ты згары! Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,

Села ля дарогі,

А каня як чорт панёс, —

Дзе ўзяліся й ногі!

o o o

Ва ўстановах часам ёсць

Вось такія ж "бабы":

Здэцца, й робяць яны штось,

Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце: —

Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!

1925

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Дзед і Баба Grandfather||Grandma Opa und Oma Grandpa and Grandma

Ехаў Дзедка на кірмаш, Rode|Grandpa|on|market

3 ім на возе — Баба. with them||in the cart|Old woman

Конік з выгляду — дарма, Little horse||appearance|in vain

Ды цягнуў ён слаба: But|pulled||"pulled weakly"

Меў не болей двух гадоў,

Як суседзі кажуць.

Баба ж тая — сем пудоў,

Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —

Конь насілу возьме.

Стала Баба памагаць...

Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок.

Дык яна — за білы

Ды нагамі у перадок

Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа. — Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! — Баба Дзеда лае. — Стой жа тут, хоць ты згары! Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,

Села ля дарогі,

А каня як чорт панёс, —

Дзе ўзяліся й ногі!

o o o

Ва ўстановах часам ёсць

Вось такія ж "бабы":

Здэцца, й робяць яны штось,

Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце: —

Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!

1925