×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях, Эпілог

Эпілог

Але яшчэ не поўнач, можа, што раскажа нам і чацвёрты ваш таварыш?

Гаспадарчыя клопаты

— Рады быў бы расказваць пану да ўзыходу сонца якія апавяданні або гісторыі, калі б на душы было спакайней. Не мінулае, а прышласць кранае мне сэрца, толькі гэтым думкі і занятыя, і цяжка гаварыць пра нешта іншае.

— Мусіць, чакаеш нейкае бяды, калі так маркоцішся, — сказаў дзядзька.

— Ужо сакавік. Блізка вясна, а гэтая пара года ў нашым краі не ўсіх цешыць, сяму-таму і ўначы спачыну не дае.

— Увесну не адзін гаспадар дбае, каб падчас сяўбы было чым сеяць. Пэўна, і твае клопаты пра гэта.

— У нас адна бяда не ходзіць, няшчасці з розных бакоў нападаюць на чалавека так, што ўсё з рук валіцца і няма надзеі калі-небудзь адпачыць пасля цяжкае працы. Мой сын, жывучы цэлую зіму ў горадзе, зарабіў дзесяць срэбных рублёў. За гэтыя грошы я цяпер у Полацку купіў насення. Дзякуй Богу, маю што пасеяць. Але хто будзе араць ніву? Хто пойдзе на паншчыну? У сям'і толькі тры мужчыны робяць, аднак я сам мушу кожны год выжыльвацца, бо сыноў маіх пасылаюць недзе далёка зарабляць грошы, ад якіх хата не мае аніякага прыбытку. Не ведаю, ці змагу сёлета сам працаваць, бо здароўе дрэннае і сіла слабее, а наняць парабка — не маю грошай.

— Не ведаю, адкуль гэтая хцівасць завялася ў нашым краі, — сказаў дзядзька. — Паны хочуць мець усе выгоды, а на гэта грошай ніколі не хопіць. Я заўсёды паўтараю ўсім: зямля задаволіць усе патрэбы. На яе павінны звяртаць мы ўсю нашу ўвагу, яе павінны старацца палепшыць. Жылі б, як нашы добрыя гаспадары: з аборы і з поля маюць невычэрпны скарб, жывуць добра і людзям дапамагаюць. Даўней не было звычаю пасылаць людзей у далёкія краі зарабляць грошы, бо кожны пан меў дукаты ў скарбонцы, і ў сялян было шмат талераў, плацілі падаткі, мелі ўсяго досыць і жылі спакойна.

— Так і наш стары пан паўтараў часта, каралеўства яму нябеснае, уся воласць яго забыць не можа. Ведаў ён пра кожнага гаспадара ў сваім маёнтку, як хто працуе, як хто рупіцца пра зямлю; дбаў пра сваіх сялян, заўсёды думаў, як палепшыць ім жыццё. Тады кожны меў увесну столькі насення, колькі яму трэба.

У гэты момант пачалі брахаць сабакі на панадворку і нехта моцна пастукаў у браму. Дзядзька адразу паслаў парабка адчыніць.

Арганісты Андрэй

Адчыняюцца дзверы, заходзіць у пакой Андрэй, увесь зацярушаны мокрым снегам. Атрасаючы шапку і адзенне, кажа:

— Пахвалёны Езус Хрыстус! Мір гэтаму дому.

— На векі вякоў. Аман. І таму, хто гаворыць. Але, відаць, пане Андрэй, — сказаў дзядзька, — што на дварэ няма спакою.

— Няхай Бог бароніць, што там дзеецца: дождж, снег, вецер, завіруха; едучы праз лес яшчэ паўбяды было, але як выехаў у поле, згубіў дарогу і загінуў бы, пэўна, калі б не ўбачыў таго ліхтара, што свеціць цяпер над брамаю пана Завальні. Убачыўшы гэтае святло, дзякаваў Богу, што блізка ўжо порт, дзе можна схавацца ад буры.

— Я ўдзячны, што не забываеш пра мяне, — сказаў дзядзька. — Гіне зімовая дарога, хутка прыйдзе той час, калі буду жыць тут як пустэльнік: рэдка хто мяне адведае.

У часе гэтае размовы падарожныя і парабкі — усе разам — пайшлі ў чалядны пакой.

— Я перапыніў прыемныя забавы, пэўна, госці апавядалі пану Завальню розныя цікавыя гісторыі.

— Няхай ужо адпачываюць, — сказаў дзядзька. — Вецер шуміць на падворку — цяжка пачуць спеў пеўня, а можа, ужо і поўнач.

— Яны ехалі па возеры? Думаю, лёд яшчэ моцны. Я цяпер вяртаюся дахаты і заўтра таксама буду ехаць цераз Нешчарду.

— Лепей іншай дарогаю, хоць гэта і далей, але бяспечней, бо на самы бераг ужо цяжка выехаць. Конь у гэтых падарожных уваліўся ў ваду, ледзь выцягнулі яго ўсе разам. Аднак падарожнаму трэба сагрэцца і пад'есці. Янка, папрасі панну Мальгрэту, каб згатавала госцю вячэру. У мяне ёсць выдатная рыба. Сёння прынёс рыбак Родзька, добры чалавек, не забывае пра мяне.

— Я чуў, нібыта Родзька чараўнік; пра гэта такая гісторыя ходзіць між людзьмі. Недалёка ад Гарадзецкай гары, дзе рэчка ўпадае ў возера, Родзька часта перад захадам сонца закідваў нерат і заўсёды з поўным чоўнам рыбы вяртаўся дахаты. Адзін рыбак, які жыў там недалёка, пазайздросціў ягонаму шчасцю, паскардзіўся, што Родзька ловіць рыбу ў чужой частцы возера, і такім чынам забараніў яму плаваць блізка каля тых берагоў. Родзька прыгразіў, што пакарае зайздросніка так, што той не толькі ніякае карысці ад возера мець не будзе, але і такое ўбачыць страхоцце, што давеку не забудзе. Так і выйшла. Той рыбак пасля захаду сонца ў ціхае і яснае надвор'е выплыў на возера і закінуў нерат. Цягне яго з вады, цешыцца і думае, што злавіў добрую чараду ляшчоў, і тут бачыць у нераце жахлівых пачвар: велізарныя галовы, вогненныя вочы, з піскам і крыкам б'юць скуранымі крыламі па вадзе, а некаторыя ўзляцелі ў паветры і лётаюць над яго галавой. Задрыжаў рыбак, валасы ўздыбурыліся, крычаў як непрытомны. Пэўна, выпаў бы з чоўна і патануў, але суседзі, пачуўшы крык, паспелі яму на ратунак.

— Не вер, пане Андрэй, такім плёткам, гэта — відавочная хлусня. Родзька добры і пабожны чалавек, я маю пэўныя доказы: ён новым нератам не пачне лавіць рыбу, аж пакуль ксёндз свянцонаю вадою не пакрэпіць. У святы дзень заўсёды бывае ў касцёле, у Гарбачове і ў Расонах. Калі адбываліся набажэнствы падчас Юбілею, Родзька як найлепей сябе паводзіў і быў на святой споведзі. Акрамя таго, вядома ўсім, як ён не любіць асташоў — вось гэта ўжо сапраўды бязбожныя чараўнікі.

Пасля дзядзька апавядаў пра сяброўства асташоў са злым духам і пра ўсё тое, што чуў пра іх ад Родзькі. Пакуль закончылася размова, сабралі на стол.

Павячэраўшы, Андрэй сказаў:

— Дзякуючы гаспадару за гасціннасць, перад сном добра было б расказаць што-небудзь цікавае, але тым часам анічога мне на памяць не прыходзіць. Дык ахвярую пану кніжку, цікавейшую і карыснейшую за ўсе апавяданні. Гэта віленскі каляндар на гэты 1817 год. Тут прачытаеш шмат разумных рэчаў, карысных і цікавых. Тут ёсць парады гаспадару, тут сакрэты, якіх, пэўна, яшчэ пан Завальня не ведаў. Напрыклад, як ахаваць капусту ад вусеняў, як бяліць палатно, як гадаваць свойскіх птушак і як гатаваць воцат, як палепшыць розныя садовыя дрэвы. Апрача таго, ёсць тут загадкі, показкі, апавяданні.

— Вялікі дзякуй. Гаспадару гэтая рэч вельмі патрэбная. Там пішуць і пра змены надвор'я, хоць і не заўсёды ўдала, аднак жа часам каляндар вельмі дапамагае сваімі парадамі адносна сенажаці і жніва. Але раскажы, пане Андрэй, што значаць гэтыя фігуркі: бык, леў, рак, паненка, шалі, блізняты — заўсёды сустракаю іх у календарах, а не разумею, навошта яны тут патрэбныя.

— Гэта знакі на небе, пад якімі нараджаюцца людзі і якія маюць уплыў на іх жыццё. А ўрэшце, не ведаю добра: усе школы не канчаў і па небе яшчэ не падарожнічаў. Янка гэта павінен ведаць лепей.

— У гэтым годзе будзе зацьменне сонца, — сказаў дзядзька, чытаючы каляндар далей.

— Зацьменні сонца людзі прадказваюць, — адказаў Андрэй, — але не могуць прадказаць тое зацьменне, якое можа акунуць іх сэрцы ў смутак.

— У цябе ёсць нейкія непрыемныя весткі? — спытаўся дзядзька.

— Вельмі непрыемную вестку пачуў ад ксяндза-пракуратара. Сумная вестка, але мушу паведаміць пану Завальню. Дай Божа, каб яна не спраўдзілася.

І нешта сказаў па сакрэту.

Бачу смутак на дзядзькавым твары, перапынілася размова, доўга ён сядзеў, апанаваны нейкімі думкамі. Нарэшце прамовіў:

— Час ужо і спаць, можа, прысніцца што-небудзь лепшае. Ужо, пэўна, поўнач мінулася.

Прынеслі ложак у пакой. Андрэй, стомлены дарогаю, хутка заснуў. Дзядзька даўжэй, чым звычайна, шаптаў вячэрнія малітвы і патушыў агонь, калі певень заспяваў ужо другі раз.

Ад'езд

Вясна. Веяў цёплы ветрык, грэў сонечны прамень, з кожным днём цямнеючы, раставаў на Нешчардзе лёд. Пуста на ўсім возеры. У паветры лёталі толькі белыя крачкі; ручаі збягалі з пагоркаў, шумела, заліваючы ўсю абалонь, рака, вада пакрывала прыбярэжныя лугі і лясы; высокія бярозы і вербы люстраваліся ў чыстым крышталі. Над палямі спявалі жаўрукі, а ўдалечыні адзываліся жураўліныя крыкі.

У канцы красавіка зямля ўбралася зялёным кілімам. Ужо пастух выгнаў на пашу статак, ужо араты працаваў да захаду сонца. Ясным днём захаплялі вока пекным краявідам горы і лясы, увечары адзываліся ў гаях птушыныя хоры і чароўныя песні салаўёў, уначы на берагах Нешчарды раскладвалі вогнішчы рыбакі; крычалі ў густым чароце качкі і вадзяныя куры.

Сярод весялосці прыроды, сярод добрага надвор'я я быў журботны, мае думкі азмрочыў смутак; адведваў палеткі і лясы, развітваючыся з веснавою роднаю зямлёю; будучыня паўставала ў маіх думках як далёкая, дзікая і страшная пустэльня, дзе мяне могуць спаткаць прорвы, звяры і гадзюкі.

Калі сонца хілілася да вечара, дзядзька, вяртаючыся з поля, паклікаў мяне да сябе і сказаў:

— Чаму ты такі змрочны і задуманы?

— Думаю пра дарогу.

— Калі ты збіраешся пакінуць наш край?

— Хацеў бы заўтра. Ужо наважыўся, і няхай усё споўніцца хутчэй, апрача таго, такое вясновае надвор'е — найлепшы час для падарожнікаў.

— Не трымаю, калі ўжо вырашыў. Будзеш мець заўтра каня і прыпасы на дарогу, але цяпер, перш чым назусім ад'едзеш з гэтага краю, пабудзь у пана Марагоўскага, пана Сівохі і ў сляпога Францішка. Едзеш у той бок, і ад дарогі недалёка трэба будзе ад'язджаць; яны любяць цябе, шчыра зычаць шчаслівага жыцця.

Раніцай, калі ўсё ўжо было прыгатавана, пан Завальня сказаў:

— Янка! Я паўтару табе напамін, які калісьці сам чуў ад свайго бацькі: «Ідзі ў свет, шукай сабе долі, любі Бога, бліжняга і праўду. Апека Творцы цябе не пакіне. Служачы, будзь адданы і працавіты, калі зазнаеш няшчасце, цярпі, у бядзе не паддавайся роспачы, памятай, што на свеце няма нічога вечнага, толькі на небе ад стварэння свету свецяць тыя самыя зоркі і тое ж самае сонца.

Калі спаткаеш дзесьці там шчаслівейшых ад нас людзей, калі ў вёсках і ў гарадах у іх заўсёды песні, музыка і вясёлыя забавы, калі ўся зямля нагадвае пышны сад і штогод добра ўзнагароджвае земляробаў, не забывай пра пакуты сваіх землякоў, няхай твая малітва да Бога лучыцца з іх малітвамі. Можа, калі-небудзь і нашыя дзікія пушчы і лясы загучаць вяселлем, Бог магутны і міласэрны.

Праз шмат гадоў, можа, калі-небудзь наведаеш гэты край, ужо, пэўна, не ўбачыш тых старых людзей, з якімі столькі разоў размаўлялі ў маім доме, і мяне ўжо на свеце не будзе; магілу маю, можа, хто-небудзь пакажа табе. Бывай здаровы і памятай гэтыя мае словы».

Праз гадзіну ўжо схаваўся ад мяне высокі лес, што акружаў сядзібу майго дзядзькі, схавалася чыстае люстра і зялёныя берагі возера Нешчарды.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Эпілог Epilogue

Але яшчэ не поўнач, можа, што раскажа нам і чацвёрты ваш таварыш?

Гаспадарчыя клопаты

— Рады быў бы расказваць пану да ўзыходу сонца якія апавяданні або гісторыі, калі б на душы было спакайней. Не мінулае, а прышласць кранае мне сэрца, толькі гэтым думкі і занятыя, і цяжка гаварыць пра нешта іншае.

— Мусіць, чакаеш нейкае бяды, калі так маркоцішся, — сказаў дзядзька.

— Ужо сакавік. Блізка вясна, а гэтая пара года ў нашым краі не ўсіх цешыць, сяму-таму і ўначы спачыну не дае.

— Увесну не адзін гаспадар дбае, каб падчас сяўбы было чым сеяць. Пэўна, і твае клопаты пра гэта.

— У нас адна бяда не ходзіць, няшчасці з розных бакоў нападаюць на чалавека так, што ўсё з рук валіцца і няма надзеі калі-небудзь адпачыць пасля цяжкае працы. Мой сын, жывучы цэлую зіму ў горадзе, зарабіў дзесяць срэбных рублёў. За гэтыя грошы я цяпер у Полацку купіў насення. Дзякуй Богу, маю што пасеяць. Але хто будзе араць ніву? Хто пойдзе на паншчыну? У сям’і толькі тры мужчыны робяць, аднак я сам мушу кожны год выжыльвацца, бо сыноў маіх пасылаюць недзе далёка зарабляць грошы, ад якіх хата не мае аніякага прыбытку. Не ведаю, ці змагу сёлета сам працаваць, бо здароўе дрэннае і сіла слабее, а наняць парабка — не маю грошай.

— Не ведаю, адкуль гэтая хцівасць завялася ў нашым краі, — сказаў дзядзька. — Паны хочуць мець усе выгоды, а на гэта грошай ніколі не хопіць. Я заўсёды паўтараю ўсім: зямля задаволіць усе патрэбы. На яе павінны звяртаць мы ўсю нашу ўвагу, яе павінны старацца палепшыць. Жылі б, як нашы добрыя гаспадары: з аборы і з поля маюць невычэрпны скарб, жывуць добра і людзям дапамагаюць. Даўней не было звычаю пасылаць людзей у далёкія краі зарабляць грошы, бо кожны пан меў дукаты ў скарбонцы, і ў сялян было шмат талераў, плацілі падаткі, мелі ўсяго досыць і жылі спакойна.

— Так і наш стары пан паўтараў часта, каралеўства яму нябеснае, уся воласць яго забыць не можа. Ведаў ён пра кожнага гаспадара ў сваім маёнтку, як хто працуе, як хто рупіцца пра зямлю; дбаў пра сваіх сялян, заўсёды думаў, як палепшыць ім жыццё. Тады кожны меў увесну столькі насення, колькі яму трэба.

У гэты момант пачалі брахаць сабакі на панадворку і нехта моцна пастукаў у браму. Дзядзька адразу паслаў парабка адчыніць.

Арганісты Андрэй

Адчыняюцца дзверы, заходзіць у пакой Андрэй, увесь зацярушаны мокрым снегам. Атрасаючы шапку і адзенне, кажа:

— Пахвалёны Езус Хрыстус! Мір гэтаму дому.

— На векі вякоў. Аман. І таму, хто гаворыць. Але, відаць, пане Андрэй, — сказаў дзядзька, — што на дварэ няма спакою.

— Няхай Бог бароніць, што там дзеецца: дождж, снег, вецер, завіруха; едучы праз лес яшчэ паўбяды было, але як выехаў у поле, згубіў дарогу і загінуў бы, пэўна, калі б не ўбачыў таго ліхтара, што свеціць цяпер над брамаю пана Завальні. Убачыўшы гэтае святло, дзякаваў Богу, што блізка ўжо порт, дзе можна схавацца ад буры.

— Я ўдзячны, што не забываеш пра мяне, — сказаў дзядзька. — Гіне зімовая дарога, хутка прыйдзе той час, калі буду жыць тут як пустэльнік: рэдка хто мяне адведае.

У часе гэтае размовы падарожныя і парабкі — усе разам — пайшлі ў чалядны пакой.

— Я перапыніў прыемныя забавы, пэўна, госці апавядалі пану Завальню розныя цікавыя гісторыі.

— Няхай ужо адпачываюць, — сказаў дзядзька. — Вецер шуміць на падворку — цяжка пачуць спеў пеўня, а можа, ужо і поўнач.

— Яны ехалі па возеры? Думаю, лёд яшчэ моцны. Я цяпер вяртаюся дахаты і заўтра таксама буду ехаць цераз Нешчарду.

— Лепей іншай дарогаю, хоць гэта і далей, але бяспечней, бо на самы бераг ужо цяжка выехаць. Конь у гэтых падарожных уваліўся ў ваду, ледзь выцягнулі яго ўсе разам. Аднак падарожнаму трэба сагрэцца і пад’есці. Янка, папрасі панну Мальгрэту, каб згатавала госцю вячэру. У мяне ёсць выдатная рыба. Сёння прынёс рыбак Родзька, добры чалавек, не забывае пра мяне.

— Я чуў, нібыта Родзька чараўнік; пра гэта такая гісторыя ходзіць між людзьмі. Недалёка ад Гарадзецкай гары, дзе рэчка ўпадае ў возера, Родзька часта перад захадам сонца закідваў нерат і заўсёды з поўным чоўнам рыбы вяртаўся дахаты. Адзін рыбак, які жыў там недалёка, пазайздросціў ягонаму шчасцю, паскардзіўся, што Родзька ловіць рыбу ў чужой частцы возера, і такім чынам забараніў яму плаваць блізка каля тых берагоў. Родзька прыгразіў, што пакарае зайздросніка так, што той не толькі ніякае карысці ад возера мець не будзе, але і такое ўбачыць страхоцце, што давеку не забудзе. Так і выйшла. Той рыбак пасля захаду сонца ў ціхае і яснае надвор’е выплыў на возера і закінуў нерат. Цягне яго з вады, цешыцца і думае, што злавіў добрую чараду ляшчоў, і тут бачыць у нераце жахлівых пачвар: велізарныя галовы, вогненныя вочы, з піскам і крыкам б’юць скуранымі крыламі па вадзе, а некаторыя ўзляцелі ў паветры і лётаюць над яго галавой. Задрыжаў рыбак, валасы ўздыбурыліся, крычаў як непрытомны. Пэўна, выпаў бы з чоўна і патануў, але суседзі, пачуўшы крык, паспелі яму на ратунак.

— Не вер, пане Андрэй, такім плёткам, гэта — відавочная хлусня. Родзька добры і пабожны чалавек, я маю пэўныя доказы: ён новым нератам не пачне лавіць рыбу, аж пакуль ксёндз свянцонаю вадою не пакрэпіць. У святы дзень заўсёды бывае ў касцёле, у Гарбачове і ў Расонах. Калі адбываліся набажэнствы падчас Юбілею, Родзька як найлепей сябе паводзіў і быў на святой споведзі. Акрамя таго, вядома ўсім, як ён не любіць асташоў — вось гэта ўжо сапраўды бязбожныя чараўнікі.

Пасля дзядзька апавядаў пра сяброўства асташоў са злым духам і пра ўсё тое, што чуў пра іх ад Родзькі. Пакуль закончылася размова, сабралі на стол.

Павячэраўшы, Андрэй сказаў:

— Дзякуючы гаспадару за гасціннасць, перад сном добра было б расказаць што-небудзь цікавае, але тым часам анічога мне на памяць не прыходзіць. Дык ахвярую пану кніжку, цікавейшую і карыснейшую за ўсе апавяданні. Гэта віленскі каляндар на гэты 1817 год. Тут прачытаеш шмат разумных рэчаў, карысных і цікавых. Тут ёсць парады гаспадару, тут сакрэты, якіх, пэўна, яшчэ пан Завальня не ведаў. Напрыклад, як ахаваць капусту ад вусеняў, як бяліць палатно, як гадаваць свойскіх птушак і як гатаваць воцат, як палепшыць розныя садовыя дрэвы. Апрача таго, ёсць тут загадкі, показкі, апавяданні.

— Вялікі дзякуй. Гаспадару гэтая рэч вельмі патрэбная. Там пішуць і пра змены надвор’я, хоць і не заўсёды ўдала, аднак жа часам каляндар вельмі дапамагае сваімі парадамі адносна сенажаці і жніва. Але раскажы, пане Андрэй, што значаць гэтыя фігуркі: бык, леў, рак, паненка, шалі, блізняты — заўсёды сустракаю іх у календарах, а не разумею, навошта яны тут патрэбныя.

— Гэта знакі на небе, пад якімі нараджаюцца людзі і якія маюць уплыў на іх жыццё. А ўрэшце, не ведаю добра: усе школы не канчаў і па небе яшчэ не падарожнічаў. Янка гэта павінен ведаць лепей.

— У гэтым годзе будзе зацьменне сонца, — сказаў дзядзька, чытаючы каляндар далей.

— Зацьменні сонца людзі прадказваюць, — адказаў Андрэй, — але не могуць прадказаць тое зацьменне, якое можа акунуць іх сэрцы ў смутак.

— У цябе ёсць нейкія непрыемныя весткі? — спытаўся дзядзька.

— Вельмі непрыемную вестку пачуў ад ксяндза-пракуратара. Сумная вестка, але мушу паведаміць пану Завальню. Дай Божа, каб яна не спраўдзілася.

І нешта сказаў па сакрэту.

Бачу смутак на дзядзькавым твары, перапынілася размова, доўга ён сядзеў, апанаваны нейкімі думкамі. Нарэшце прамовіў:

— Час ужо і спаць, можа, прысніцца што-небудзь лепшае. Ужо, пэўна, поўнач мінулася.

Прынеслі ложак у пакой. Андрэй, стомлены дарогаю, хутка заснуў. Дзядзька даўжэй, чым звычайна, шаптаў вячэрнія малітвы і патушыў агонь, калі певень заспяваў ужо другі раз.

Ад’езд

Вясна. Веяў цёплы ветрык, грэў сонечны прамень, з кожным днём цямнеючы, раставаў на Нешчардзе лёд. Пуста на ўсім возеры. У паветры лёталі толькі белыя крачкі; ручаі збягалі з пагоркаў, шумела, заліваючы ўсю абалонь, рака, вада пакрывала прыбярэжныя лугі і лясы; высокія бярозы і вербы люстраваліся ў чыстым крышталі. Над палямі спявалі жаўрукі, а ўдалечыні адзываліся жураўліныя крыкі.

У канцы красавіка зямля ўбралася зялёным кілімам. Ужо пастух выгнаў на пашу статак, ужо араты працаваў да захаду сонца. Ясным днём захаплялі вока пекным краявідам горы і лясы, увечары адзываліся ў гаях птушыныя хоры і чароўныя песні салаўёў, уначы на берагах Нешчарды раскладвалі вогнішчы рыбакі; крычалі ў густым чароце качкі і вадзяныя куры.

Сярод весялосці прыроды, сярод добрага надвор’я я быў журботны, мае думкі азмрочыў смутак; адведваў палеткі і лясы, развітваючыся з веснавою роднаю зямлёю; будучыня паўставала ў маіх думках як далёкая, дзікая і страшная пустэльня, дзе мяне могуць спаткаць прорвы, звяры і гадзюкі.

Калі сонца хілілася да вечара, дзядзька, вяртаючыся з поля, паклікаў мяне да сябе і сказаў:

— Чаму ты такі змрочны і задуманы?

— Думаю пра дарогу.

— Калі ты збіраешся пакінуць наш край?

— Хацеў бы заўтра. Ужо наважыўся, і няхай усё споўніцца хутчэй, апрача таго, такое вясновае надвор’е — найлепшы час для падарожнікаў.

— Не трымаю, калі ўжо вырашыў. Будзеш мець заўтра каня і прыпасы на дарогу, але цяпер, перш чым назусім ад’едзеш з гэтага краю, пабудзь у пана Марагоўскага, пана Сівохі і ў сляпога Францішка. Едзеш у той бок, і ад дарогі недалёка трэба будзе ад’язджаць; яны любяць цябе, шчыра зычаць шчаслівага жыцця.