×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Хто смяецца апошнім, Акт першы 3

Акт першы 3

Уваходзіць Зёлкін.

Зёлкін.

Выбачайце, Аляксандр Пятровіч, што я вам думаць перашкодзіў.

Гарлахвацкі (нібы з намаганнем адрываецца ад работы). Я вас слухаю, таварыш Зёлкін.

Зёлкін.

Праваронілі, Аляксандр Пятровіч! Ах, як мы праваронілі! Нам даўно трэба было яго прашчупаць.

Гарлахвацкі. Выбачайце, я нешта не разумею… Што праваронілі? Каго прашчупаць?

Зёлкін.

Вы мяне добра разумееце, Аляксандр Пятровіч, і ведаеце, пра каго я гавару. Ад мяне цяжка схаваць што-небудзь. Досыць мне было пачуць адно слова, як я адразу здагадаўся, пра каго ідзе гутарка.

Гарлахвацкі. Я вам нічога не гаварыў.

Зёлкін.

Мне і гаварыць нічога не трэба, я і так усё ведаю. Я нават ведаю прычыны.

Гарлахвацкі. Якія ж прычыны?

Зёлкін.

Брат за граніцай — раз. (Загінае палец.)

Гарлахвацкі. Брат?

Зёлкін.

Так, родны брат.

Гарлахвацкі. А яшчэ што?

Зёлкін.

Геалагічную здымку збіраецца рабіць у прыгранічным раёне — два. (Загінае другі палец. ) Да брата цягне — разумееце?

Гарлахвацкі. Усё?

Зёлкін.

Не, не ўсё. Кніга яго шкодніцкая — тры. (Загінае трэці палец.)

Гарлахвацкі. Якая кніга?

Зёлкін.

А вось гэта, якую ён у выдавецтва здаў.

Гарлахвацкі. Чым яна шкодніцкая?

Зёлкін.

Залежы фасфарытаў паказаны там, дзе іх вельмі мала, і не паказаны самыя багатыя. Хавае для некага — разумееце?

Гарлахвацкі. I вы можаце гэта даказаць?

Зёлкін.

Няхай ён раней паспрабуе даказаць, што гэта няпраўда.

Гарлахвацкі. Гм… Як жа вы — ведаеце такія важныя факты і маўчыце? Хочаце, каб і вас пацягнулі разам з ім?

Зёлкін.

Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць не буду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфарыты і пра здымку ў пагранічным раёне я сам шапну ў выдавецтве і на геафаку, дзе ён лекцыі чытае. У Маскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ведае, што зараз яму дадуць адказ… А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі… Тулягу як вучонага ён ставіць вышэй вас.

Гарлахвацкі. Што ж, можа, гэты Туляга і сапраўды вялікія веды мае.

Зёлкін.

Веды-то ён мае, але што за карысць! За ўсё жыццё ніводнага радка не надрукаваў. Баіцца. Усяго ён баіцца. Ходзіць і калоціцца. Кажуць, што ён быў у Дзянікіна палкоўнікам.

Гарлахвацкі. Ну, дзе ўжо яму!

Зёлкін.

Праўда, праўда! Сёння на вуліцы адзін чалавек пазнаў яго. Дык ён цяпер ні жывы ні мёртвы ходзіць.

Гарлахвацкі (смяецца). Баязлівы ён, гэта праўда. Палкоўнік! Ха-ха-ха…

У кабінет з ахапкам усялякіх пакупак увальваецца Анна Паўлаўна, Зёлкін знікае.

Анна Паўлаўна. Вось палюбуйся, ірад, на сваю жонку! Што я табе — грузавічок, каб гэта ўсё цягаць на сабе?

Гарлахвацкі. Хто ж цябе прымушае?

Анна Паўлаўна. Ці чулі вы! Яшчэ трэба, каб мяне прымушалі дзяцей сваіх адзяваць. (Перабірае пакупкі і кладзе іх на стол. ) Жоржыку паліто трэба? Трэба. Штаны яму трэба? Таксама трэба. Славіку коўдру трэба? Ну, і без гэтага не абыдзешся. (Ставіць на стол медны таз.)

Гарлахвацкі. Што ты, звар'яцела? Анна Паўлаўна. Як гэта — звар'яцела! А што ж, я варэнне ў капелюшы ў тваім буду варыць?

Гарлахвацкі. Дык хіба ж на стол? Тут жа працаваць трэба. Я проста не разумею, нашто ты ўсё гэта сюды прынесла?

Анна Паўлаўна. I яшчэ прынясу. I ванначку прынясу, і прьмус, і пасуду кухонную. Не павалаку ж на сабе дадому.

Гарлахвацкі. Дык ты б рамізніка ўзяла.

Анна Паўлаўна. Дзякую табе за ласку! Вядома ж, ты тры тысячы ў месяц бярэш, што я на рамізніках буду раз'язджаць. Не хворы і сам занесці.

Гарлахвацкі. Каб ты ведала, Нюрачка, як ты мне перашкаджаеш!

Анна Паўлаўна. I заўсёды буду перашкаджаць. Я табе даўно кажу — у цябе павінна быць машына.

Гарлахвацкі. Дзе ж я яе вазьму?

Анна Паўлаўна. Дзе хочаш. Вунь Соня Спевак па ўсім Кіеве раз'язджае на мужавай машыне. Гарлахвацкі. Нюрачка, прашу цябе, не ўспамінай ты мне пра Кіеў! Я і так рад, што сухім з вады выйшаў. Я ж табе казаў, што ва ўсёй гэтай установе ніводнай машыны няма.

Анна Паўлаўна. Значыць, такая твая ўстанова. Чаго ты лез сюды? Займі такую пасаду, каб можна было жыць, як людзі жывуць.

Гарлахвацкі. Чаго лез… Прыпрэ, дык нехаця палезеш.

Анна Паўлаўна. Але ж цяпер ужо не прыпірае? Усё абышлося добра.

Гарлахвацкі. Трэба абдумаць, за што раней узяцца.

Анна Паўлаўна. За розум вазьміся. У цябе ж нейкае пасведчанне ёсць, што ты вучоны. Дык і дабівайся па вучонай лініі.

Гарлахвацкі. Пасведчанне… Ты ж ведаеш, як мне гэта паперка прыйшлася?

Анна Паўлаўна. На паперцы не напісана, як яна табе прыйшлася.

Гарлахвацкі. Каб чаго-небудзь дабіцца, як ты кажаш, па вучонай лініі, трэба навуковую працу мець, а не паперку.

Анна Паўлаўна. Дык напішы працу. Хто ж табе не дае?

Гарлахвацкі. Падумай, Нюра, што ты гаворыш. Вазьму я, напрыклад, костку хоць бы гэтага маманта. (Паказвае на костку. ) Напішу якое-небудзь глупства, дык жа Чарнавус мне слова выгаварыць не дасць, ён мяне на смех падыме. Тады страціш і гэту пасаду, якую маеш.

Анна Паўлаўна. Што там у цябе за Чарнавус такі?

Гарлахвацкі. Гэта такі Чарнавус, што ўсе гэтыя косці, мабыць, ведае, як свае пяць пальцаў. Тут трэба асцярожна дзейнічаць, з розумам.

Уваходзіць Зіна.

Зіна.

Гэта трэба адаслаць, Аляксандр Пятровіч. Падпішыце, калі ласка. (Падае паперу.)

Гарлахвацкі. Давайце. (Падпісвае.)

Зіна зняважліва аглядао пакупкі, пасля бярэ паперу і выходзіць. Гарлахвацкі з-за жончыных плячэй пасылае ёй пацалунак.

Анна Паўлаўна. Гэта што за краля такая?

Гарлахвацкі. Так, дробязь… сакратар, Зіна Зёлкіна.

Анна Паўлаўна. Нешта ты паглядаеш на гэту дробязь, як кот на сала!

Гарлахвацкі. Што табе здалося?

Анна Паўлаўна. Глядзі, каб не збылося! Я не пагляджу, што ты вучоны.

Гарлахвацкі. Кінь, Нюра! Хіба ж я адважуся што-небудзь такое? Я ж твой характар ведаю.

Анна Паўлаўна. Не адважваешся, не адважваешся, а пасля і адважышся. Я цябе ведаю. Нашто табе наогул трымаць яе каля сябе?

Гарлахвацкі. Як жа каля сябе? Проста яна працуе ва ўстанове, як і ўсе.

Анна Паўлаўна. Мужчын табе мала?

Гарлахвацкі. А дзе ж жанчынам падзецца?

Анна Паўлаўна. Дзе хочуць. Няма чаго ім ацірацца каля чужых мужоў.

Гарлахвацкі. Дзіўна ты разважаеш, Нюра. Няўжо ж усіх жанчын з працы прагнаць?

Анна Паўлаўна. У другім месцы як сабе хочуць, а тут я не пацярплю.

Гарлахвацкі. Так ты мяне можаш аскандаліць.

Анна Паўлаўна. I аскандалю. Я наконт гэтага баба шалёная. Як скажу, што ты ў Кіеве вырабляў… Няхай не будзе ні мне, ні другой.

Гарлахвацкі. Ціха ты! (Азіраецца баязліва. ) Я скажу лепш прыбіральшчыцы, каб яна табе памагла занесці. (Прыадчыняе дзверы. ) Цёця Каця, хадзіце сюды! (Уваходзіць цёця Каця з пакетамі ў руках. ) Пошту прынеслі? Палажыце на стол. Зараз памажыце занесці ка мне на кватэру гэтыя рэчы. (Анна Паўлаўна і цёця Каця выходзяць.)

Гарлахвацкі (адзін. Бярэ канверт і разрывае). Зноў напамінак. (Чытае. ) «Напамінаем вам трэці раз аб неабходнасці даць аб сабе наступныя весткі: 1. Ваша на-вуковая спецыяльнасць. 2. Якія надрукаваныя працы вы маеце? З. Над чым працуеце ў сучасны момант?..» Ах, чорт!.. Выходзіць, што трэба пісаць навуковую працу… Якую? Адкрыць, скажам, новы від дагістарычнай жывёлы. Гэта было б цікава… Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя, — няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць… (Паўза. ) У манастыр мяне сюды саслалі, на пакаянне. Не апраўдаў давер'я. Не, даражэнькі, рана вы Гарлахвацкага ў манастыр саслалі!.. Я дакажу, на што я здатны… Я ў гэтым манастыры так зблытаю карты, што свой свайго не пазнае. Тады вы ўбачыце, чаго варт Гарлахвацкі. (Тэлефонны званок. Гарлахвацкі ў трубку. ) Слухаю… Гарлахвацкі… Пра Чарнавуса? А хто гэта пытаецца… З геафака?.. Я вам нічога пэўнага не маю права сказаць… Зёлкін званіў?.. Ён мае нюх на такія справы… Пацікаўлюся… Гэта Зёлкін ведае лепш за мяне. Праверу… Бывайце. (Палажыўшы трубку. ) Трэба падліць масла ў агонь. (Набірае нумар. ) Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Драчык? Здароў, Ваня… Гарлахвацкі гаворыць… У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць… Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная. Гатова? Дык вось у чым справа… Вы, здаецца, друкуеце кніжку Чарнавуса? А ты ведаеш, што ён шкоднік? Так, мой супрацоўнік Зёлкін устанавіў, што кніга напісана па-шкодніцку… Зёлкін раскажа табе ўсё падрабязна. За ім і яшчэ тое-сёе лічыцца. З Чарнавусам гаварыць не варта. Пытацца ў ворага, ці праўда, што ён вораг, — гэта смешна… Так, гэта паміж намі, пакуль што… Бывай… (Кладзе трубку. ) Ну, пасеяў, дай божа ўраджай сабраць. А калі што якое — Зёлкін адкажа. (Пачынае разбіраць пошту, разрывае канверты, прабягае вачыма. Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых. ) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу…» З Масквы… Мусіць, водзыў на яго працу… Цікава, цікава… (Раздзірае канверт і глядзіць на подпіс. ) Так і ёсць, прафесар Анікееў піша… (Чытае. ) «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. (Углыбіўшыся ў пісьмо, прачытвае ўголас асобныя фразы з яго. ) Гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай працай…» Гм… Бачыш ты!.. (Думае. ) Паважаны Аляксандр Пятровіч… А чым жа я не Аляксандр Пятровіч? Самы сапраўдпы Аляксандр Пятровіч, хоць у пашпарт паглядзі… Паважаны? Паважаны, дык паважаны — супроць гэтага я таксама не буду пярэчыць. Навуковай працы, праўда, у мяне яшчэ няма… але яна будзе… Так, хутка будзе… (Рашуча згортвае паперку. ) Вельмі дзякую вам, паважаны прафесар Анікееў. Такая паперка мне патрэбна. А Чарнавусу яна, як мёртваму кадзіла. (Стук у дзверы. Гарлахвацкі паспешна хавае пісьмо. ) Зайдзіце. (Уваходзіць Чарнавус. Гарлахвацкі з шырокім жэстам. ) А, міласці просім, Аляксандр Пятровіч!

Чарнавус. Вы адзін? А мне паказалася, што вы гаварылі з некім.

Гарлахвацкі. А гэта, ведаеце, такая ў мяне прывычка. З маленства… Люблю дэкламаваць, калі адзін астануся. «Брожу ли я вдоль улиц шумных, вхожу ль во многолюдный храм…» Помніце? Здорава. Дэкламую вось так сам сабе, і пад гэту дэкламацыю такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца… Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем?

Чарнавус (садзіцца). Добра жывём, Аляксандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Чуў, чуў. У Маскву паслалі, а мне не паказалі. Ах, які вы нядобры!

Чарнавус. Прабачце, Аляксандр Пятровіч, неяк так яно выйшла, сапраўды нядобра. Аж мне сорамна перад вамі.

Гарлахвацкі. Я не крыўджуся. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу.

Чарнавус. Ды нешта адказу доўга няма. Я пачынаю непакоіцца.

Гарлахвацкі. Чаго вам непакоіцца? Вашы веды і вашы здольнасці даволі вядомы. Я ўпэўнены, што ваша праца атрымае найвышэйшую ацэнку.

Чарнавус. Папрацаваў-то я нямала.

Гарлахвацкі. Працуем мы, трэба сказаць, проста як коні, выбачайце за грубае параўнанне. Часамі дзівішся, як чалавек можа вынесці столькі працы. Навокал жыццё такое прыгожае, столькі радасці, а мы не маем часу імі карыстацца. А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас серабро на скронях.

Чарнавус. Ёсць такі.

Гарлахвацкі. Ахвяравалі б вы, Аляксандр Пятровіч, адзін вечарок, ды пайшлі б мы з вамі ў рэстаранчык, выпілі б там па малюсенькай і пагаварылі б, як людзі. Часамі так хочацца пачуць цёплае слова друга.

Чарнавус. Дзе там рэстаранчык! Часу няма. Там універсітэт, там для дзяцей пішы. Ну, і свая асноўная даследчая работа. Збіраюся маленькую экспедыцыю зрабіць. Хачу ў вас грошай прасіць.

Гарлахвацкі. Цэлую экспедыцыю?

Чарнавус. Не пужайцеся. Гэта экспедыцыя будзе складацца з мяне і яшчэ адной асобы.

Гарлахвацкі. Ну, гэта можна будзе. Вы дайце заявачку, колькі гэта будзе каштаваць, а я пагляджу, што ў нас там ёсць.

Чарнавус. Каштаваць нямнога будзе.

Гарлахвацкі. Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць.

Чарнавус. А я баяўся, што вы адмовіце.

Гарлахвацкі. Ну што вы!.. I Вера з вамі едзе?

Чарнавус. Без яе мне, як без рук.

Гарлахвацкі. Харошая дзяўчына гэта Верачка.

Чарнавус. Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу.

Гарлахвацкі. Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. А то вы — цаца-цаца, ды ў кішэнь.

Чарнавус. Што вы, баценька! Куды мне, старому!

Гарлахвацкі. Я ведаю такіх старэнькіх, якім дзяўчаты на шыю вешаюцца.

Чарнавус. У мяне ўжо дачка такая, як яна.

Гарлахвацкі. У вас хіба дачка дарослая ёсць?

Чарнавус. Педінстытут канчае.

Гарлахвацкі. Вось як!

Чарнавус. Так. Выдатніца.

Гарлахвацкі. У папу ўдалася.

Чарнавус. Слаўная дзяўчурка.

Гарлахвацкі. Як зваць вашу дачку?

Чарнавус. Тамара.

Гарлахвацкі. Харошае імя — Тамара. Мне адразу Лермантаў успамінаецца.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Акт першы 3 Act one 3