Дыялог 2. Зміцер і Кацярына
ЗМІЦЕР: Добрай раніцы, Кацярына!
КАЦЯРЫНА: О, прывітанне, Зміцер. Я рада цябе тут бачыць, сядай, дзе пажадаеш. Табе патрэбна меню, ці ты і так ведаеш, чаго хочаш?
ЗМІЦЕР: Дай мне гарачага шакаладу і тры бліны – самыя вялікія, якія ў вас ёсць.
КАЦЯРЫНА: Вядома, у самы бліжэйшы час! Але ці не ты мне не казаў ўчора, што ўжо не еш такія рэчы?
ЗМІЦЕР: Ты маеш рацыю, я не павінен есці такое. Я на дыеце і імкнуся прытрымлівацца больш здаровага ладу жыцця, але гэта так сумна... Усё што мне можна есці – гэта капуста і морква, гэта ж ежа трусоў. Таму я не хачу больш дыеты, я хачу смачных бліноў.
КАЦЯРЫНА: Ну не, я не хачу спакушаць цябе. Ты ж ведаеш, што здаровая дыета вельмі важная, і не трэба есці занадта шмат тлушчу або цукру.
ЗМІЦЕР: Пачакай, ты хочаш мне прадаць бліноў, ці не? Табе ж як для ўладальніцы кавярні трэба прадаваць як мага больш ежы наведвальнікам.
КАЦЯРЫНА: Вядома, Зміцер, калі ты сапраўды хочаш яго. Я адчыніла гэтую кавярню толькі таму, што мне падабаецца гатаваць добрыя стравы для сваіх гасцей! Дарэчы, ты таксама казаў мне, што цяпер ты жадаеш больш рухацца. Як справы са спортам?
ЗМІЦЕР: Насамрэч, вельмі добра. Я ўжо спрабаваў некалькі відаў спорту, каб трымаць сябе ў форме.
КАЦЯРЫНА: На самой справе? І што за яны?
ЗМІЦЕР: Ну, спачатку я гуляў у футбол са сваімі сябрамі, але ў мяне не вельмі добра атрымлівалася. Тады трохі займаўся ёгай, але ў мяне дрэннае пачуццё раўнавагі і, у адрозненне ад іншых, я не мог трымаць розныя пазіцыі, і таму я кінуў. Для язды на ровары або бегу занадта холадна, таму сябар прапанаваў мне пайсці ў спартзалу. Там шмат розных снарадаў і прылад для кожнага тыпу практыкаванняў, таму там немагчыма сумаваць!
КАЦЯРЫНА: Файна! Я вельмі рада, што табе падабаецца! У Браславе хадзіць у трэнажорную залу вельмі модна, я ведаю шмат людзей, якія ходзяць туды.
ЗМІЦЕР: Так, увечары часам там занадта шмат людзей. На працягу тыдня лепш хадзіць уранку, пакуль там амаль нікога няма. У выхадныя дні, наадварот, заўсёды занадта шмат людзей.
КАЦЯРЫНА: Так ты ўжо эксперт!
ЗМІЦЕР: Трохі. Мне вельмі падабаецца хадзіць у трэнажорную залу. Я размаўляў з інструктарам, які патлумачыў мне, як трэніраваць розныя мышцы і як лепш выкарыстоўваць бегавую дарожку. Для мяне трэнажорная зала – лепшы спосаб заставацца ў форме: гэта цікава і ніколі не надакучыць. Шмат цікавей, чым есці моркву і капусту!
КАЦЯРЫНА: Згодная! Калі хочаш заставацца здаровым, лепш хадзіць у спартзалу, чым сядзець на дыеце.
ЗМІЦЕР: Менавіта! Лепш хадзіць з сябрамі, каб падтрымліваць адзін аднаго, гэта сапраўднае сацыяльнае асяроддзе. Добра мець магчымасць падштурхоўваць сябе. Я пакідаю трэнажорную залу толькі тады, калі стомлены, але яно таго каштуе.
КАЦЯРЫНА: Зараз ты амаль прымушаеш мяне адчуваць сябе вінаватай, што не займаюся дастаткова спортам. Можа, я таксама павінна пачаць займацца ў трэнажорнай зале.
ЗМІЦЕР: Выдатная ідэя! Вядома! Калі хочаш, мы можам пайсці разам.
КАЦЯРЫНА: Файна! Я б хацела! А цяпер я пайду прынясу бліноў.