×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Васіль Быкаў. "Сьцяна", Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.2

Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.2

Ён сьпяшаўся, бо ісьці было на край гораду, а часу бракавала, і ён спазьняўся. Каб ведаць, куды сьпяшаўся! Думаў, па справе іх сьвятой барацьбы, да сябра, а там чакала яго самая чорная здрада. I ён не пасьпеў падаць каханцы хоць які-небудзь знак, так нечакана абрынулася на яго бяда. I зьнік назаўжды. Можна было падумаць: уцёк. Ад сяброў, ад яе, з гораду наогул. Ды яшчэ падумаць, што здрадзіў. Можа, усё тое зрабілі іхныя ворагі, каб сябры і яна думалі, што ён прадажнік. I цяпер замест каханьня яна яго ненавідзіць. Хіба ж можна кахаць здрайцу? А яшчэ ён не сказаў ёй самага галоўнага слова — усё думаў, зьбіраўся, ды адкладваў. То не было зручнага моманту, то здатнага для таго часу. Думаў: пасьля.

Не, яму вельмі патрэбна апынуцца на волі.

Усе гады, праведзеныя ў адзіночках ды ў агульных камэрах, ён і ня марыў калі-небудзь дачакацца волі. Вядома, можна было чакаць амністыі, часу, калі сканае дыктатар. Але дыктатары ў гэтай краіне паміралі нячаста, бо мелі жалезнае здароўе, як і наогул усе дыктатары. Хутчэй памрэ ён, ягонае здароўе ніколі не было надта моцнае. На волі, праўда, неяк ліпеў, падахвочаны барацьбой за вялікую ідэю. Тут жа ён падупаў і часта кашляў, балела ў грудзях. Але як зьявілася гэтая надзея, ён адчуў сябе лепш, быццам набыў другое дыханьне, і кашляў толькі лежачы на трантах, як калупаўся ў кутку, нават не кашлянуў ні разу. Ня мог таго дазволіць сабе.

Аднойчы глыбокай ноччу, як пратупалі за дзьвярыма і сьціхлі крокі наглядчыка, ён намацаў у нары штось новае. Новы край каменя, ражок, за які можна было ўхапіцца. Пакуль што аднаруч, але, калі яшчэ папацець, дык можна і аберуч. Тое адкрыцьцё яго надта ўзрушыла. Гэта быў плён, новыя магчымасьці, узрастаньне надзеі, набліжэньне жаданай мэты.

Але, мусіць, ня трэба было сьпяшацца. Хутка выдраць той камень наўрад ці ўдасца, на тое ў яго проста не хапала сілы. Сьпярша трэба было абкрышыць, пашырыць шчыліну, можа, раскалупаць побач другую. Усё ж, мусіць, ён перабольшыў свае магчымасьці, пачаў дужа пацець і, натуральна, стамляцца. Асабліва пад ранак. Ды яшчэ бадай што бяз сну. Якіх дзьве гадзіны зьвечара ці перад пабудкай, мабыць, было замала, каб адысьці ад стомы, аднавіць сілы. Сваю міску чачавічнага сёрбава ён зьядаў усю, але таго было цяпер мала. Неяк папрасіў дабаўкі, ды на яго толькі зьдзіўлена глянулі: чаго гэта ён раптам? I ён змоўк. Мусіў абысьціся тым, што давалі.

З тае хвіліны, як ён намацаў край каменя, часьцей стаў думаць пра яе. Яе мілы воблік паўставаў перад ім у куце, як ён калупаў, шкрэб, тузаў. Зьяўляўся ў кароткім сьне. I заўжды кепска — сумна і гаротна. Ніколі — весела, гульліва, як нярэдка было наяве, асабліва калі яны заставаліся ўдваіх на яе паддашку. За сьценамі шумеў дрэвамі вецер, у вокны пазіралі вузлаватыя сукі клёнаў, а ім так хораша было ўдваіх. Нават бяз словаў. З маўклівым клопатам адзін пра аднаго і аб іх агульнай і сьвятой справе.

Цяпер яму б толькі сказаць, што ён кахае яе і ён — ня здраднік. Ён — ахвяра, і няхай яна тое ведае. Каб усё папраўдзе. Каб яна ня думала пра яго інакш — інакш ён не заслугоўвае. Каб ён ведаў, як тое можа абярнуцца, ён быў бы тады інакшы. Быў бы ў сто разоў лепшы. Сьмялейшы. Разумнейшы. I кожны дзень, калі яны былі разам, гаварыў бы ёй, што кахае. Як нікога — ніколі. Калі б тое ведаў. Але ж ня ведаў і не сказаў. I яго дужа гняло несказанае слова.

I цяпер гэтая надзея...

Пакуль што, аднак, усё ішло няблага. Падобна, турэмшчыкі нічога не заўважылі і ні пра што не здагадваліся. З воглага заўсёды кутка дужа веяла сьцюжай, камяні сталі халодныя, нават мерзьлі рукі. Тое, аднак, дало падставу адчуць, што засталося няшмат. Некалькі апошніх камянёў, а там — воля. Аднойчы ўдзень, лежачы на сваіх трантах, ён пачуў галасы — гэта адтуль, з-за сьцяны. Гаварылі дзесьці паблізу ад ягонага кутка, словаў нельга было разабраць, але то былі людзі з волі. Значыць, воля была дужа блізка. Менавіта ў такі час ён стрываў немалую трывогу, што пачалася з ранку. За дзьвярыма ўсчаўся крык, здаецца, кагосьці там білі. Пасьля крык стаў глушэйшы, перайшоў у камэру, ці што? Ён сядзеў, слухаў і, сьцінаючы сэрца, чакаў. Думаў, што тое нейкім чынам можа тычыцца і яго. I праўда, неўзабаве ягоныя дзьверы шырока расчыніліся, уварвалася цэлая зграя турэмшчыкаў, з лаянкай выпхнулі яго ў калідор — пачалі шманаць. Перавярнулі ягоныя транты, абмацалі сьцены. Ён нібы абмёр ад кепскага прадчуваньня, здалося, што яны нешта ведаюць. Магчыма, ён аж пабялеў з твару і спалохаўся, што тое заўважаць. Быццам, аднак, не заўважылі — вымеліся, папярэдне піхнуўшы яго на скамячаныя растрэсеныя транты. Тую ноч ён не калупаў у куце, болей чакаў і слухаў. Нешта неспакойная выдалася ноч

— ледзьве не да ранку хадзілі й бегалі за дзьвярыма турэмшчыкі, зноў чуліся крыкі, лаянка, грозныя каманды. Але пад ранак усё быццам пацішэла і зусім аціхла. Ён трохі задрамаў перад пабудкай.

Наступныя суткі былі спакайнейшыя, і ён, бы згаладнелы да ежы, улёг у сваю справу. Ён стараўся браць углыб, у самую тоўшчу сьцяны, не калупаючы яе ўшыркі. Калі б ухапіцца глыбей, ды яшчэ аберуч, каб ужо выдзерці, выкаціць вялікі камень, утварылася б нара-лёх. Каб толькі якая адтуліна. Ужо б ён прашчаміўся.

Што-колечы ён накалупаў, але стала невядома, куды падзяваць той каменны друз. Пакінуць у куце было нельга, тое б адразу заўважылі. Разы два ён высыпаў у парашу, якую выносілі зьняволеныя пад наглядам турэмшчыкаў. Але й тое было рызыкова. Хіба зьядаць? Пакуль што ён сыпаў друз у чаравікі, што стаялі збоч каля дзьвярэй. Быццам навідавоку, але змрок не даваў згледзець, што ў іх. Сам быў босы. Быццам у абутку яму было горача.

Ранкам аднаго дня, яшчэ да сьняданку, зірнуўшы ў свой кут, ён ледзьве ня страціў прытомнасьць: у змроку цьмяна сьвіцілася вузенькая кароткая шчылінка. Бы сьветлая стрэмка на глухой чарнаце сьцяны. Баючыся, што тое заўважаць наглядчыкі, ён кінуў туды сваю турэмную куртку, неяк захінуў сьветлую стрэмку. Турэмшчыкі, і праўда, не заўважылі, але ён падумаў, што годзе! Трэба як найхутчэй ірваць кіпці. Іначай усё прападзе.

Наступнаю ноччу ён дамогся новага посьпеху — так пашырыў шчыліну, што мог прасунуць у яе абедзьве рукі, неяк узяцца за бок каменя. Належала яго рваць на сябе, але ці вырвецца? Ці стане ў яго столькі сілы? Усё ж сілы, мабыць, было малавата. Тады ён пачаў варушыць камень — цягнуць і піхаць яго з боку ў бок, зьверху ўніз. Тое адабрала нямала часу, але дало большы вынік, — здаецца, ён перамагаў каменную пароду. Зь яго слабымі чалавечымі сіламі і яго магутнаю прагай волі.

Нарэшце ён выдзер гэты камень, хоць у самога паплылі ад натугі каляровыя кругі ўваччу, захлыналася дыханьне. У сьцяне быў вузкі і глыбокі лаз, зь якога патыхнула сьцюжай і змрокам бязьмесячнай ночы. Але, мусіць, у яго не засталося часу. Да ранку былі лічаныя хвіліны — ён адчуваў, што не пасьпее. I ў апошнія хвіліны можа здарыцца бяда.

Зь вялікаю асьцярогай ён ускаціў камень на ранейшае месца, доўга круціў яго, пакуль уладкаваў дакладана туды, дзе ён заўсёды ляжаў. Неяк затуліў трантамі шчыліны. Здаецца, і зблізку нічога не было відаць. Але калі ня ўчыняць шмон. Калі будзе шмон, усё прапала.

Той дзень ён пачуваўся бы на іголках. То сядзеў, то ўскокваў, хадзіў сюды-туды па апрыклай камэры. Наглядчык, што прынёс яму сёрбава, быў у воглым шынялі і змакрэлых ботах, значыцца, там, на волі, ішлі дажджы. Здаецца, настала восень. I яго ня выкрылі. Ужо гэта была ўдача — нечуваная, небывалая. Жахліва, калі ўсё сарвецца у апошні час. У апошнія хвіліны. Яму б толькі дачакацца начы...

Але настала і ноч. Турэмшчыкі паводзілі сябе, як заўжды: прынесьлі вячэру, зьмянілі парашу. Ні ў іхных паводзінах, ні ў позірках, здаецца, не было нічога, што выклікала б у яго трывогу. Ужо ён бы заўважыў. Ягоны позірк і слых сталі цяпер, бы напятыя струны, бы лазэрны прамень — ён заўважаў усё. Надта шмат цяпер залежала не ад яго — ад іншых. I ён настроіўся на іншых — на ягоных турэмшчыкаў. Што залежала ад яго, ён зрабіў усё. Нават болей, чым спадзяваўся.

Ён хваляваўся. Увечары ня здолеў зьесьці сваю пайку хлеба (ня лезла ў горла) і ня ведаў, куды яе схаваць. Нязьедзеная, яна магла выклікаць падазрэньне і выдаць яго. Сунуў у гамашы, да паловы засыпаныя друзам. А сам ужо прызвычаіўся босы. Як босаму будзе там, на волі, не хацелася думаць. Галоўнае, каб вырвацца на тую волю. Як добра ўцямнела і за сьцяной аціхлі ўсе шолахі-шумы, стаў на калені і перахрысьціўся. Канечне, ён быў ня надта рэлігійны, але ж... Мусіць, для надта вялікае мэты здатныя ўсе сродкі — і д'яблавы, і Богавы. Абы памаглі. Трохі адкаціў убок камень, згорбіўся, нагнуўся — галава пакуль што лезла. Дужа абдзёр вуха, садраў скуру на лобе, але прашчаміцца целам было трудней. Галоўнае, не пралазіла плячо і зь ім рука, як ён ні выкручваў яе ў гэтым каменным лёху. Тузаўся так і сяк, аж спалохаўся, што зусім зашчаміўся, бо ня мог ужо выдзерціся і назад. Але ўсё ж, неяк намогшыся, прашчаміў руку з галавой, мабыць, да крыві абдзёршыся пад кашуляй. Горш, аднак, што і далей ня стала лягчэй. Ён ужо адчуваў, што прасунуцца назад ці наперад у яго проста не стае сілы. Нейкі час ён ляжаў так, зашчэмлены ў камяніцы, і ня рухаўся. I тады выразна адчуў, што прападзе. Калі ня знойдзе ў сабе сілы на апошні рывок. Яго ахапіў спалох. Але спалох, мусіць, і надаў сілы, прымусіў ірвануцца. За штосьці ён учапіўся рукой наперадзе і трохі пасунуўся. Затым зноў напяўся і яшчэ пасунуўся. I яшчэ. I ўрэшце па грудзі выдзерся з каменага лёху, далей стала лягчэй. I ён апынуўся пад сьцяной знадворку, на мокрым, сьцюдзёным бруку з дробнаю траўкай між камянёў.

Вакол было цёмна, даволі сьцюдзёна, але зацішна. Нейкі час ён пластом ляжаў на бруку, аддыхваўся, ня ў стане падняцца, каб сесьці. Пасьля падняў галаву — у чорным небе высіўся шэры мур сьцяны, ад якой паўколам зачынаўся іншы, — мабыць, вежа гэтага старога збудаваньня. Сьцяна была ўзбоч, каля ягонага лёху, што чорнаю плямаю зеўраў нізка ля ног. Вакол была ноч і воля, да якой ён нарэшце дапяўся. Але чаму ж ад яго адхлынула радасьць?

Нешта ўпарта замінала той яго радасьці, можа, змрочная няпэўнасьць навакольля — што тое было? Вуліца, падворак, закінуты сквэр? Але нідзе не відаць было дрэваў. Хоць павінны ж былі яны расьці ля старога турэмнага муру. Замест дрэваў стромка ішла ўвысь чорная вежа, а за ёй мроіўся ў цемры шэры прасьцяг усё той жа сьцяны. З кепскім прадчуваньнем ён устаў на ногі, хістаючыся патэпаў уздоўж сьцяны, мацаючы яе зьбітай да крыві рукой. Пад яго босымі нагамі быў сьлізкі сьцюдзёны брук. Хутка ён упёрся ў куток; высокая, на два паверхі сьцяна паварочвала ў іншым кірунку. Ледзьве ня подбегам ён скіраваў ля яе, усё мацаючы рукамі яе шурпаты тынкаваны бок, думаючы натыкнуцца на браму, арку ці які выезд. Ды марна. Ён бег нядоўга і ледзь ня выцяўся аб выступ старой і няроўнай каменнай кладкі, за якой, аднак, бы чарнелася штосьці. То была шырокая і высокая ніша зь дзьвярыма-выездам з гэтай каменнай пасткі. I праўда, у нішы чарнеліся вялізныя, абкаваныя жалезнымі крывулякамі дзьверы, але ні каля іх, ні ўнізе не прасьвечвала ні шчыліны. Не было і клямкі. Ён ціха патузаў дзьверы, паштурхаў плячом — тыя нават не скрануліся ад яго слабой сілы. Тады ён кінуўся адсюль у другі бок, выцяўшыся аб штось у цемры, апынуўся на бруку. Моцна пабіў калена, ускочыў і зьнерухомеў у палахлівым зьдзіўленьні. Над ім у змрочнай шэрані неба высіўся знаёмы абрыс шыбеніцы, амаль над самай галавой невысока зьвісала вяроўка-пятля. Пад ёй быў збудаваны драўляны падмостак, на які ён і натыкнуўся ў змроку. Выйсьця адсюль не было.

Прыгаломшаны і зьнясілены, ён ціха апусьціўся долу. То быў поўны тупік; пастка за ім зачынілася. Надзея, што вяла яго гэтулькі часу, увачавідкі змарнела і раптам сканала. Ён яшчэ жыў, але толькі нейкаю часткаю свае істоты. Жыць у турме ня мела сэнсу, памерці таксама мела ня большы сэнс. Добра б не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала...

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.2 Vasyl Bykov. "Wall". Part 2 Wasyl Bykow. "Ściana". Część 2