×

Nós usamos os cookies para ajudar a melhorar o LingQ. Ao visitar o site, você concorda com a nossa política de cookies.

image

Беларускія народныя казкі, Зайчыкі

Зайчыкі

Селі два зайкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.

А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:

— Пюліп! Пюліп!

А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.

Яшчэ далей зязюлька кукуе.

Ну так ясна, цёпла, весела!

Але нявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.

– Ох, якая горкая долечка наша, — кажа адзін зайчык. — Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.

– А колькі ў нас ворагаў? Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў?

– Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкі-драпежнікі — каршуны, совы, пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.

— I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў? Чым ратаваціся? Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды — наша шчасце, а не выбавяць — прапала наша скурка!

I заплакалі горкенька зайчыкі. Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.

— Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык. — Ніхто не баіцца нас, — ну, ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся.

Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора. Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражка падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць — скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.

— Эге, — кажа адзін зайчык, — ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць.

Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад у лясок.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Зайчыкі Bunnies кролики

Селі два зайкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.

А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:

— Пюліп! Пюліп!

А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца. And Pilipka walks on a heather with a basket, looks at boars.

Яшчэ далей зязюлька кукуе.

Ну так ясна, цёпла, весела!

Але нявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.

– Ох, якая горкая долечка наша, — кажа адзін зайчык. — Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка. - Be afraid every day, shake every hour, walk, listen, or your enemy is not close.