×

Мы используем cookie-файлы, чтобы сделать работу LingQ лучше. Находясь на нашем сайте, вы соглашаетесь на наши правила обработки файлов «cookie».

image

Адкуль наш род, Асветніца Еўфрасіння

Асветніца Еўфрасіння

Дзяцінства князёўны

Дзевяцьсот гадоў назад у сям'і аднаго з Усяслававых сыноў князя Святаслава- Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі старажытным полацкім імем Прадслава.

Князёўна з маленства чула паданні пра свайго дзеда Чарадзея, пра Рагнеду ды іншых славутых продкаў, якія аддана служылі роднай зямлі. У іх Прадслава вучылася ўсім сэрцам любіць сваю радзіму.

Бацька запрасіў у дом манахаў, і яны хутка навучылі Прадславу пісаць і чытаць. Дзяўчынка вельмі палюбіла кнігі. Настаўнікі не маглі нахваліцца сваёй здольнай выхаванкаю.

У вольны час яна бегала гуляць на бераг Дзвіны. Князёўна ведала шмат песняў, вадзіла разам з раўналеткамі карагоды, пускала па вадзе вянкі ў чароўную купальскую ноч і весялілася на Каляды.

Падросшы, Прадслава часта прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яна прыглядалася да манашак і манахаў. Княжай дачцэ падабалася іхняе жыццё. У манастыры чалавек адмаўляўся ад штодзённых дробных турботаў. Там захоўвалася шмат мудрых кніг і можна было спакойна займацца навукаю і вучыць іншых.

Юная манашка

У тыя даўнія часы дзяцінства было карацейшае, чым цяпер. Калі дзяўчынцы з княжага роду спаўнялася дванаццаць гадоў, яна ўжо лічылася нявестай і пачынала рыхтавацца да вяселля. Слава аб прыгажосці і розуме Усяслававай унучкі разляцелася далёка ад Полацка, і ў горад зачасцілі сваты.

Бацькі намерыліся аддаць Прадславу замуж за сына аднаго багатага валадара. Княгіня Сафія збірала пасаг, князь Святаслаў падлічваў выгады ад шлюбу. Яны яшчэ не ведалі, што дачка выбрала іншы шлях.

Прадслава, як і некалі Рагнеда, стала манашкаю і атрымала новае імя — Еўфрасіння. У перакладзе з грэцкае мовы гэта значыць “радасць”. Пазней князёўну па родным горадзе назвалі Еўфрасінняй Полацкай.

За манастырскімі сценамі яна змагла цалкам аддацца кніжнай навуцы. Еўфрасіння чытала Біблію, дзе сабраная невычэрпная чалавечая мудрасць, ды іншыя старажытныя кнігі. Адна з іх, напрыклад, звалася «Шасцідзён». У ёй апавядалася, як за шэсць дзён Бог стварыў неба, зямлю, зоркі, расліны, жывых істотаў і чалавека. Еўфрасіння таксама вывучала летапісы, дзе гаварылася пра мінулае розных краінаў. Маладая манашка папрасіла дазволу жыць у Сафійскім саборы, каб быць бліжэй да яго багатай бібліятэкі.

Дзеля свайго народа

Пасяліўшыся ў маленькім пакойчыку-келлі, Еўфрасіння ўзялася перапісваць кнігі. Мы ўжо ведаем, якая гэта была нялёгкая праца. Перапісваннем кніг тады займаліся адны мужчыны. Ужо толькі тое, што за такую цяжкую справу ўзялася жанчына, было подзвігам.

Еўфрасіння пісала і свае творы — малітвы і павучанні, а таксама перакладала з замежных моваў. Частка перапісаных князёўнаю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы раздавалі бедным.

Яна хацела, каб у Полацкім княстве было як мага больш пісьменных людзей, і марыла пра тое, каб кнігі перапісвалі не адзінкі, а дзесяткі вучоных людзей. Дзеля гэтага князёўна заснавала два новыя манастыры, а пры іх адчыніла кніжныя майстэрні — скрыпторыюмы. Адзін майстар рабіў тут малюнкі, другі — каляровыя вялікія літары, трэці — вокладкі. Калі трэба было перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Са скрыпторыюмаў кнігі развозілі па ўсёй дзяржаве і ў суседнія землі.

Каб упрыгожваць цэрквы абразамі, Еўфрасіння стварыла мастацкую майстэрню. Яна напісала ліст свайму сваяку візантыйскаму імператару, і ён прыслаў у Полацак надзвычай каштоўны старадаўні абраз. На ім была Багародзіца са сваім сынам Ісусам на руках. З таго часу беларускія мастакі вельмі любяць маляваць Божую Маці.

Усё жыццё Еўфрасіння служыла асвеце свайго народа. У адчыненых ёю школах, апрача чытання, пісьма і лічэння, дзеці вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы. Найбольш здатных хлопчыкаў і дзяўчынак вучылі складаць вершы. Часта ўрокі праводзіла сама асветніца.

Невядомы адукаваны палачанін, які жыў у адзін час з асветніцаю, напісаў пра яе аповесць, якая так і называецца — «Жыццё Еўфрасінні Полацкай». З яе можна даведацца, што ў сваіх школах Еўфрасіння вучыла дзяцей слухацца мудрых, любіць не саміх сябе, а іншых, шанаваць бацькоў, паважаць старэйшых, ніколі не хлусіць, а заўсёды казаць толькі праўду.

Ва ўсіх клопатах Еўфрасінні дапамагалі дзве яе сястры, якія таксама зрабіліся манашкамі. Іх звалі Звеніслава і Гардзіслава, а ў манастыры — Еўпраксія і Еўдакія.

Дойлід Iаан

Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. Імёны двух з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта дойлід Іаан і ювелір Лазар Богша.

Дойлід — тое самае, што і архітэктар. Ён стварае праекты розных будынкаў і сочыць за тым, як гэтыя праекты ператвараюцца ў саборы, палацы ды іншыя пабудовы.

Іаан — самы вядомы са старажытнабеларускіх дойлідаў. У адным з заснаваных Еўфрасінняю манастыроў ён пабудаваў на яе просьбу царкву казачнай прыгажосці. Яе змуравалі надзіва хутка, усяго за трыццаць тыдняў. Гэтая царква завецца Спаса-Еўфрасіннеўскай. Яна і сёння стаіць у Полацку паблізу ракі Палаты і нагадвае казачную белую птушку, што апусцілася з неба на цудоўны зялёны луг.

Усе сцены Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ўсярэдзіне пакрытыя дзівоснымі фрэскамі. Старажытныя фарбы цудоўна захаваліся. У тыя часіны мастакі рабілі іх самі. З настою паленых яловых шышак атрымлівалася, напрыклад, добрая фіялетавая фарба, а з паленай косці — сіняя са смарагдавым адлівам.

Як лічаць вучоныя, на некаторых фрэсках намаляваныя сама асветніца і ейныя сёстры.

Крыж Лазара Богшы

Славутаму полацкаму ювеліру Богшу Еўфрасіння заказала для новай царквы шасціканцовы крыж. Майстар зрабіў яго з кіпарысавага дрэва, абклаўшы тое па баках залатымі і срэбнымі пласткамі з каштоўнымі камянямі і шматколернымі абразкамі святых.

На крыжы быў зроблены надпіс, які абяцаў страшнае пакаранне таму, хто вынесе гэтую святыню з храма. Але Богшаў твор некалькі разоў забіралі са Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы і вывозілі з Полацка. Апошні раз крыж знік у гады вайны з фашыстамі. Ёсць звесткі, што ён трапіў у Расею і знаходзіцца там у адным з музейных сховішчаў.

Крыж Еўфрасінні Полацкай — наш неацэнны агульнанародны скарб. Цяпер Беларусь шукае яго, каб вярнуць на родную зямлю.

Каб не лілася братняя кроў

Еўфрасіння жыла ў жорсткі, крывавы час. Князі часта ваявалі паміж сабой. У адным з паходаў кіеўскаму валадару ўдалося перамагчы і захапіць полацкіх князёў у палон. Разам з жонкамі і дзецьмі іх адправілі ў высылку ў Візантыю. Сярод выгнаннікаў былі і бацькі асветніцы.

Пераможцы пабаяліся зрабіць палоннай Усяслававу ўнучку, якая насіла манаскае адзенне і была пад абаронаю самога Бога. Еўфрасіння засталася ў Полацку і дапамагала землякам змагацца з ворагамі.

Хутка палачане выгналі чужога кіеўскага князя і запрасілі да сябе роднага брата Еўфрасінні Васільку. Але пасля магутнага Усяслава Чарадзея не было міру і паміж самімі полацкімі князямі. Яны няраз хадзілі адзін на аднаго вайною, праліваючы братнюю кроў.

Асветніца заўсёды прымала нягоды роднай зямлі блізка да сэрца. Яна цярпліва мірыла князёў, пераконвала іх не варагаваць, а мацаваць крывіцкую дзяржаву.

Нябесная заступніца Беларусі

У канцы жыцця Еўфрасіння выправілася ў падарожжа ў Святую Зямлю. Так называлі тыя мясціны, дзе нарадзіўся і вучыў людзей Ісус Хрыстос. Па дарозе полацкую князёўну паўсюль сустракалі з пашанаю. Пра яе самаахвярнае жыццё ведалі ў розных краінах.

У горадзе Ерусаліме падарожніца захварэла і памерла. Пазней яе парэшткі прывезлі на Бацькаўшчыну.

Еўфрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі добрага, што людзі назвалі яе святой. Пасля смерці яе пачалі маляваць на абразах і прасіць у яе дапамогі ад ліхіх сілаў.

Нашыя прашчуры верылі, што за вялікія заслугі Бог забраў асветніцу на неба і адтуль яна спрыяе землякам ва ўсіх добрых справах. У Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве ў Полацку захавалася келля, дзе святая пражыла свае апошнія гады. Прыйдзе дзень, калі сюды вернецца і святы крыж, які зрабіў Лазар Богша.

Пытанні і заданні

1. Раскажы пра дзяцінства князёўны Прадславы.

2. Чаму яна захацела зрабіцца манашкаю?

3. Якія кнігі чытала Еўфрасіння Полацкая?

4. Што яна зрабіла дзеля асветы свайго народа?

5. Чаму мы памятаем пра дойліда Іаана і ювеліра Лазара Богшу?

6. Раскажы пра Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву.

7. Што ты даведаўся пра крыж Еўфрасінні Полацкай?

8. Дзе закончылася зямное жыццё асветніцы Еўфрасінні?

9. Чаму яе назвалі святой?

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Асветніца Еўфрасіння Enlightener Euphrosyne|

Дзяцінства князёўны

Дзевяцьсот гадоў назад у сям'і аднаго з Усяслававых сыноў князя Святаслава- Nine hundred|||||||||| Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі старажытным полацкім імем Прадслава.

Князёўна з маленства чула паданні пра свайго дзеда Чарадзея, пра Рагнеду ды іншых славутых продкаў, якія аддана служылі  роднай зямлі. У іх Прадслава вучылася ўсім сэрцам любіць сваю радзіму.

Бацька запрасіў у дом манахаў, і яны хутка навучылі Прадславу пісаць і чытаць. Дзяўчынка вельмі палюбіла кнігі. Настаўнікі не маглі нахваліцца сваёй здольнай выхаванкаю.

У вольны час яна бегала гуляць на бераг Дзвіны. Князёўна ведала шмат песняў, вадзіла разам з раўналеткамі карагоды, пускала па вадзе вянкі ў чароўную купальскую ноч і весялілася на Каляды.

Падросшы, Прадслава часта прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яна прыглядалася да манашак і манахаў. Княжай дачцэ падабалася іхняе жыццё. У манастыры чалавек адмаўляўся ад штодзённых дробных турботаў. Там захоўвалася шмат мудрых кніг і можна было спакойна займацца навукаю і вучыць іншых. ||||||||||with science|||

Юная манашка

У тыя даўнія часы дзяцінства было карацейшае, чым цяпер. ||||||shorter|| Калі дзяўчынцы з княжага роду спаўнялася дванаццаць гадоў, яна ўжо лічылася нявестай і пачынала рыхтавацца да вяселля. |the girl||||turned||||||||||| Слава аб прыгажосці і розуме Усяслававай унучкі разляцелася далёка ад Полацка, і ў горад зачасцілі сваты. ||||wisdom|Usiaslav's||spread far and wide|||||||started to frequent|

Бацькі намерыліся аддаць Прадславу замуж за сына аднаго багатага валадара. |||||||||ruler Княгіня Сафія збірала пасаг, князь Святаслаў падлічваў выгады ад шлюбу. ||was gathering|dowry||Sviatoslav|was calculating|benefits||marriage Яны яшчэ не ведалі, што дачка выбрала іншы шлях. ||||||chose||

Прадслава, як і некалі Рагнеда, стала манашкаю і атрымала новае імя — Еўфрасіння. ||||||a nun||received||| У перакладзе з грэцкае мовы гэта значыць “радасць”. |||Greek language|||| Пазней князёўну па родным горадзе назвалі Еўфрасінняй Полацкай. ||||||Euphrosyne of Polotsk|

За манастырскімі сценамі яна змагла цалкам аддацца кніжнай навуцы. ||||||devote herself to|| Еўфрасіння чытала Біблію, дзе сабраная невычэрпная чалавечая мудрасць, ды іншыя старажытныя кнігі. |read||||inexhaustible|||||| Адна з іх, напрыклад, звалася «Шасцідзён». ||||was called|Six-Day War У ёй апавядалася, як за шэсць дзён Бог стварыў неба, зямлю, зоркі, расліны, жывых істотаў і чалавека. ||||||||||||plants||living creatures|| Еўфрасіння таксама вывучала летапісы, дзе гаварылася пра мінулае розных краінаў. ||studied||||||| Маладая манашка папрасіла дазволу жыць у Сафійскім саборы, каб быць бліжэй да яго багатай бібліятэкі.

Дзеля свайго народа

Пасяліўшыся ў маленькім пакойчыку-келлі, Еўфрасіння ўзялася перапісваць кнігі. Мы ўжо ведаем, якая гэта была нялёгкая праца. Перапісваннем кніг тады займаліся адны мужчыны. Ужо толькі тое, што за такую цяжкую справу ўзялася жанчына, было подзвігам.

Еўфрасіння пісала і свае творы — малітвы і павучанні, а таксама перакладала з замежных моваў. Частка перапісаных князёўнаю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы раздавалі бедным.

Яна хацела, каб у Полацкім княстве было як мага больш пісьменных людзей, і марыла пра тое, каб кнігі перапісвалі не адзінкі, а дзесяткі вучоных людзей. Дзеля гэтага князёўна заснавала два новыя манастыры, а пры іх адчыніла кніжныя майстэрні — скрыпторыюмы. Адзін майстар рабіў тут малюнкі, другі — каляровыя вялікія літары, трэці — вокладкі. Калі трэба было перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Са скрыпторыюмаў кнігі развозілі па ўсёй дзяржаве і ў суседнія землі.

Каб упрыгожваць цэрквы абразамі, Еўфрасіння стварыла мастацкую майстэрню. Яна напісала ліст свайму сваяку візантыйскаму імператару, і ён прыслаў у Полацак надзвычай каштоўны старадаўні абраз. На ім была Багародзіца са сваім сынам Ісусам на руках. З таго часу беларускія мастакі вельмі любяць маляваць Божую Маці.

Усё жыццё Еўфрасіння служыла асвеце свайго народа. У адчыненых ёю школах, апрача чытання, пісьма і лічэння, дзеці вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы. Найбольш здатных хлопчыкаў і дзяўчынак вучылі складаць вершы. Часта ўрокі праводзіла сама асветніца.

Невядомы адукаваны палачанін, які жыў у адзін час з асветніцаю, напісаў пра яе аповесць, якая так і называецца — «Жыццё Еўфрасінні Полацкай». З яе можна даведацца, што ў сваіх школах Еўфрасіння вучыла дзяцей слухацца мудрых, любіць не саміх сябе, а іншых, шанаваць бацькоў, паважаць старэйшых, ніколі не хлусіць, а заўсёды казаць толькі праўду.

Ва ўсіх клопатах Еўфрасінні дапамагалі дзве яе сястры, якія таксама зрабіліся манашкамі. Іх звалі Звеніслава і Гардзіслава, а ў манастыры — Еўпраксія і Еўдакія.

Дойлід Iаан

Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. Імёны двух з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта дойлід Іаан і ювелір Лазар Богша.

Дойлід — тое самае, што і архітэктар. Ён стварае праекты розных будынкаў і сочыць за тым, як гэтыя праекты ператвараюцца ў саборы, палацы ды іншыя пабудовы.

Іаан — самы вядомы са старажытнабеларускіх дойлідаў. У адным з заснаваных Еўфрасінняю манастыроў ён пабудаваў на яе просьбу царкву казачнай прыгажосці. Яе змуравалі надзіва хутка, усяго за трыццаць тыдняў. Гэтая царква завецца Спаса-Еўфрасіннеўскай. Яна і сёння стаіць у Полацку паблізу ракі Палаты і нагадвае казачную белую птушку, што апусцілася з неба на цудоўны зялёны луг.

Усе сцены Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ўсярэдзіне пакрытыя дзівоснымі фрэскамі. Старажытныя фарбы цудоўна захаваліся. У тыя часіны мастакі рабілі іх самі. З настою паленых яловых шышак атрымлівалася, напрыклад, добрая фіялетавая фарба, а з паленай косці — сіняя са смарагдавым адлівам.

Як лічаць вучоныя, на некаторых фрэсках намаляваныя сама асветніца і ейныя сёстры.

Крыж Лазара Богшы

Славутаму полацкаму ювеліру Богшу Еўфрасіння заказала для новай царквы шасціканцовы крыж. Майстар зрабіў яго з кіпарысавага дрэва, абклаўшы тое па баках залатымі і срэбнымі пласткамі з каштоўнымі камянямі і шматколернымі абразкамі святых.

На крыжы быў зроблены надпіс, які абяцаў страшнае пакаранне таму, хто вынесе гэтую святыню з храма. Але Богшаў твор некалькі разоў забіралі са Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы і вывозілі з Полацка. Апошні раз крыж знік у гады вайны з фашыстамі. Ёсць звесткі, што ён трапіў у Расею і знаходзіцца там у адным з музейных сховішчаў.

Крыж Еўфрасінні Полацкай — наш неацэнны агульнанародны скарб. Цяпер Беларусь шукае яго, каб вярнуць на родную зямлю.

Каб не лілася братняя кроў

Еўфрасіння жыла ў жорсткі, крывавы час. Князі часта ваявалі паміж сабой. У адным з паходаў кіеўскаму валадару ўдалося перамагчы і захапіць полацкіх князёў у палон. Разам з жонкамі і дзецьмі іх адправілі ў высылку ў Візантыю. Сярод выгнаннікаў былі і бацькі асветніцы.

Пераможцы пабаяліся зрабіць палоннай Усяслававу ўнучку, якая насіла манаскае адзенне і была пад абаронаю самога Бога. Еўфрасіння засталася ў Полацку і дапамагала землякам змагацца з ворагамі.

Хутка палачане выгналі чужога кіеўскага князя і запрасілі да сябе роднага брата Еўфрасінні Васільку. Але пасля магутнага Усяслава Чарадзея не было міру і паміж самімі полацкімі князямі. Яны няраз хадзілі адзін на аднаго вайною, праліваючы братнюю кроў.

Асветніца заўсёды прымала нягоды роднай зямлі блізка да сэрца. Яна цярпліва мірыла князёў, пераконвала іх не варагаваць, а мацаваць крывіцкую дзяржаву.

Нябесная заступніца Беларусі

У канцы жыцця Еўфрасіння выправілася ў падарожжа ў Святую Зямлю. Так называлі тыя мясціны, дзе нарадзіўся і вучыў людзей Ісус Хрыстос. Па дарозе полацкую князёўну паўсюль сустракалі з пашанаю. Пра яе самаахвярнае жыццё ведалі ў розных краінах.

У горадзе Ерусаліме падарожніца захварэла і памерла. Пазней яе парэшткі прывезлі на Бацькаўшчыну.

Еўфрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі добрага, што людзі назвалі яе святой. Пасля смерці яе пачалі маляваць на абразах і прасіць у яе дапамогі ад ліхіх сілаў.

Нашыя прашчуры верылі, што за вялікія заслугі Бог забраў асветніцу на неба і адтуль яна спрыяе землякам ва ўсіх добрых справах. У Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве ў Полацку захавалася келля, дзе святая пражыла свае апошнія гады. Прыйдзе дзень, калі сюды вернецца і святы крыж, які зрабіў Лазар Богша.

Пытанні і заданні

1\\. Раскажы пра дзяцінства князёўны Прадславы.

2\\. Чаму яна захацела зрабіцца манашкаю?

3\\. Якія кнігі чытала Еўфрасіння Полацкая?

4\\. Што яна зрабіла дзеля асветы свайго народа?

5\\. Чаму мы памятаем пра дойліда Іаана і ювеліра Лазара Богшу?

6\\. Раскажы пра Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву.

7\\. Што ты даведаўся пра крыж Еўфрасінні Полацкай?

8\\. Дзе закончылася зямное жыццё асветніцы Еўфрасінні?

9\\. Чаму яе назвалі святой?