×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты II 3

Раздзел чацвёрты II 3

— Хто гэта? — ціха спытаўся ў комтура Генрых.

— Рыцар Вікберт. У час бою з эстамі ён спалохаўся, пакінуў баявы строй, — растлумачыў комтур. — Вельмі строга караецца ў нашым Ордэне палахлівасць. Той, хто ў час бою адчуваў сябе зайцам, павінен пасля бою, у трапезнай, адчуць сябе чарвяком.

Генрых уважліва паглядзеў на Вікберта. Ні за што ў жыцці не хацеў бы ён быць на ягоным месцы, бо сорам, які спальвае душу, асабліва страшны, проста невыносны, калі ты пакутуеш ад яго на вачах у сваіх сяброў. Плечы ў Вікберта былі апушчаны, рукі, у якіх ён трымаў лыжку і міску, дрыжалі. Ды не толькі пакору лёсу ўбачыў у позірку і паставе зняважанага рыцара Генрых. У нейкі момант Вікберт узняў галаву і вачамі, поўнымі нянавісці, здаецца, прасвідраваў наскрозь гросмайстара Венна. Такі пагляд можа раскрышыць крапасную сцяну, але Венна, ап'янелы ад віна і гарачага мяса, узняўся з кубкам над рыцарскім сталом, сказаў зычным голасам: — Спрадвеку павялося ў нас, лацінян, — народ павінен працаваць, рыцары ваяваць, а духавенства маліцца. Вып'ем, брацці-рыцары, за нашых гасцей, божых служак Генрыха і Алебранда. Мы сваім мячом ссякаем, карчуем дзікі лес язычніцтва, паганства, а яны ідуць за намі і са святой малітвай на вуснах засяваюць адваяваныя ў цемры абшары хрыстовым зернем.

Рыцары, як адзін, выпілі, толькі Вікберт, седзячы на падлозе, ля ног сваіх таварышаў, яшчэ глыбей увабраў галаву ў плечы.

Пасля вячэры комтур вырашыў паказаць гасцям цытадэль. Стары Алебранд, да адвалу набіўшы жывот смажаным мясам, адмовіўся і неўзабаве заснуў у рыцарскай казарме. Пайшоў адзін Генрых.

Цытадэль, нібы каменны меч, урэзвалася ў вечаровы блакіт. Усярэдзіне яе адно над адным былі размешчаны, як пчаліныя соты, невялікія памяшканні, у якіх рыцары могуць вытрымаць доўгую, шматмесячную асаду. У падвале быў выкапаны калодзеж і захоўваліся запасы ежы. Вінтавая лесвіца была хітра схавана ў сцяне. Па гэтай лесвіцы можна хуценька прайсці ў падземны ход, які вядзе на бераг ракі Гаўі.

Потым спусціліся на самае дно цытадэлі, у вечны змрок і холад. Кроплі вады з ціхім шалясценнем падалі за спінай у Генрыха. Гэта былі апошнія гукі белага свету, жыцця, бо тое, што ён убачыў, было пеклам.

Комтур запаліў паходню, і на Генрыха, вырваныя з цемры, глянулі жоўтыя чалавечыя чарапы, шкілеты. Даўно сканалі ў страшных пакутах людзі, што навекі былі замураваны ў гэтай магільнай імгле, даўно разбурылася, знікла іхняя плоць, а касцякі і зараз былі прыкаваны да каменнай сцяны ланцугамі. Адзін шкілет быў прыкаваны за нагу, другі — за шыю…

Ды, аказваецца, у гэтым жахлівым пекле яшчэ тлела жыццё. У цёмным куце падземнай каморы нешта дыхала, слаба варушылася.

Комтур зрабіў крок туды, высока ўзняў паходню, і Генрых убачыў двух мужчын, дакладней, дзядоў, бо доўгія сівыя бароды выраслі ў іх ледзь не па пояс. Кароткімі ланцугамі яны за шыі былі прыкаваны да цёмнай ад падземнай вільгаці сцяны.

Комтур зняў з крутка, убітага ў сцяну, бізун, які, пэўна, заўсёды вісеў тут, пагрозліва махнуў ім, запытаўся ў аднаго з нявольнікаў:

— Як тваё імя, пёс?

— У мяне няма імя. Я — раб Ордэна, — закалаціўшыся ўсім целам, адказаў нявольнік.

— Паразумнеў,— засмяяўся комтур. — Цалуй, біч.

Нявольнік, зазвінеўшы ланцугом, хуценька пацалаваў бізун, чырвоны ад ягонай крыві і крыві суседа па няшчасці.

— Глядзі ў мяне, — пагразіў комтур. — Ледзь што — ты сам з сябе скуру сваю здымеш і вось на гэты крук павесіш. А як тваё імя? — падступіўся ён з бізуном да другой сваёй ахвяры.

— Я — Варыдот, старэйшына імерскіх лэтаў,— слабым голасам адказаў знясілены нявольнік.

— Ты раб Ордэна! Ты раб Ордэна! — раз'юшана закрычаў комтур і пачаў з усяго пляча бізуном хвастаць лэцкага старэйшыну. — Я — Варыдот, — прашаптаў нявольнік і страціў прытомнасць.

У Генрыха падкошваліся ногі, млявасць падкочвалася пад грудзі. Ён не вытрымаў і стралой вылецеў з каморы, у цемру, толькі б далей быць ад стогнаў і крыві.

— Шкадуеш язычнікаў? — здзівіўся комтур, калі яны ўжо ішлі з-пад зямлі на паверхню. — Іх шмат, а бог адзін. Запомні: наносячы раны язычнікам, мы ахоўваем святыя божыя раны.

Пабыўшы ў Вендэне яшчэ дзень, Генрых і Алебранд з абозам рушылі далей, на раку Імеру. Генрыху ўсё ўспамінаўся нязломны лэцкі старэйшына, які, як сабака, сядзіць на ланцугу, але не забывае сваё чалавечае імя. Разам з гордым лэтам успамінаўся яму кукейноскі князь Вячка, няўступчывы, з жалезнай душой, якая, можа, і дае трэшчыны, але якую нельга зламаць. «Адналюбы, — думаў пра лэта і пра Вячку Генрых. — Свой род не забываюць, свой корань. У таго ж Вячкі ўкралі дачку, і ён з мальбой на вуснах прыбег у Рыгу, ён паабяцаў аддаць епіскапу палову свайго горада, ён не пашкадуе яе, гэту палову, і ўсё роўна мы не перамаглі яго, ён наш вечны вораг да апошняга свайго дыханя. У чым сіла такіх людзей? Няўжо ў сляпой вернасці маленькаму кавалачку зямлі, на якім яны нарадзіліся? Дык у гэтым яны падобны на кратоў, што ўсё сваё жыццё капаюцца-калупаюцца на лясной паляне, дзе пусцілі іх у свет божы, і нічога не вабіць іх, нічога ім не трэба, абы была свая паляна. А я чайкай хачу быць! Сёння тут, заўтра пераляцеў мора, і зусім іншы вецер гладзіць пёры, зусім іншае сонца грэе, і над усім гэтым вялізным, розным светам — адзіны бог, адзіны, не лэцкі, не полацкі, а рымскі».

У тую ж ноч пад шум ветру, пад аднастайнае рыпенне колаў прысніўся Генрыху сон. Убачыў ён нятленны божы прастол у яркіх святочных васільковых нябёсах. Мяккае залатое святло, на якое б глядзеў вечна, струменілася ад прастола. Музыкай звінела бязмежная прастора, запоўненая льнянавалосымі анёламі, якія сядзелі на маленькіх іскрыста-брыльянтавых зорачках (па анёлу на зорачку!) і калыхаліся, лёталі туды-сюды, быццам на арэлях. Бога ўбачыў Генрых і пакорліва апусціў ашчасліўлены позірк. І пачуў ён, як сустрэліся, сутыкнуліся ля божага прастола дзве малітвы — адна прыляцела з Рыгі, другая — з Полацка. «Божа, — слёзна папрасіла рыжская малітва, — умацуй, навучы, дай перамогу над язычнікамі». — «Божа, — загаласіла малітва полацкая, — ты наш бацька. Злітуйся, дапамажы, дай перамогу над тэўтонамі». Малітвы былі дзве, а бог быў адзін, і бог пакутліва задумаўся. Зоркі патухлі ў цёмных нябёсах, анёлы заплакалі і ляглі спаць, накрыўшыся халоднымі воблакамі, гром хацеў загрымець, але сарваў голас, захрыпеў, закашляў, а бог усё думаў. І тады не вытрымаў, закрычаў Генрых: «Што ж ты думаеш, госпадзі? Адны мы дзеці твае — пілігрымы з Рыгі. Гані прэч іншых!» Але журботным позіркам глянуў бог на Генрыха, ціха сказаў: «Я чуў дзве малітвы, дзве… Я не ведаю, што мне рабіць». І заткнуў пальцамі вушы, каб не чуць болей нікога.

У вялікай трывозе і ў смутку прачнуўся Генрых і адразу ж пачаў маліцца. Яшчэ сонца не ўзыходзіла, яшчэ там, дзе яно павінна было ўзысці, ледзь-ледзь крывавіўся краёчак неба. Начны сонны вецер пах мокрай травой і, здавалася, ладанам. Алебранд, сыта адваліўшы ніжнюю губу, спаў, свістаў носам побач.

Нарэшце дабраліся да прызначанага месца і там, дзе рака Імера ўліваецца ў возера Асцігервэ, пачалі будаваць божы храм. Працавалі ўсе, у тым ліку Генрых і Алебранд. Царкву рабілі драўляную, каб потым, як пусціць у гэтым краі моцныя карэнні лацінская царква, замяніць яе каменнай. Генрых натхнёна грукаў сякерай і з нецярпеннем чакаў, калі падыдуць да рыжскіх пілігрымаў мясцовыя жыхары. Але яны пакуль што не падыходзілі — пэўна, хаваліся ў лясах.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел чацвёрты II 3 Chapter Four II 3

— Хто гэта? — ціха спытаўся ў комтура Генрых.

— Рыцар Вікберт. У час бою з эстамі ён спалохаўся, пакінуў баявы строй, — растлумачыў комтур. — Вельмі строга караецца ў нашым Ордэне палахлівасць. Той, хто ў час бою адчуваў сябе зайцам, павінен пасля бою, у трапезнай, адчуць сябе чарвяком.

Генрых уважліва паглядзеў на Вікберта. Ні за што ў жыцці не хацеў бы ён быць на ягоным месцы, бо сорам, які спальвае душу, асабліва страшны, проста невыносны, калі ты пакутуеш ад яго на вачах у сваіх сяброў. Плечы ў Вікберта былі апушчаны, рукі, у якіх ён трымаў лыжку і міску, дрыжалі. Ды не толькі пакору лёсу ўбачыў у позірку і паставе зняважанага рыцара Генрых. У нейкі момант Вікберт узняў галаву і вачамі, поўнымі нянавісці, здаецца, прасвідраваў наскрозь гросмайстара Венна. Такі пагляд можа раскрышыць крапасную сцяну, але Венна, ап’янелы ад віна і гарачага мяса, узняўся з кубкам над рыцарскім сталом, сказаў зычным голасам: — Спрадвеку павялося ў нас, лацінян, — народ павінен працаваць, рыцары ваяваць, а духавенства маліцца. Вып’ем, брацці-рыцары, за нашых гасцей, божых служак Генрыха і Алебранда. Мы сваім мячом ссякаем, карчуем дзікі лес язычніцтва, паганства, а яны ідуць за намі і са святой малітвай на вуснах засяваюць адваяваныя ў цемры абшары хрыстовым зернем.

Рыцары, як адзін, выпілі, толькі Вікберт, седзячы на падлозе, ля ног сваіх таварышаў, яшчэ глыбей увабраў галаву ў плечы.

Пасля вячэры комтур вырашыў паказаць гасцям цытадэль. Стары Алебранд, да адвалу набіўшы жывот смажаным мясам, адмовіўся і неўзабаве заснуў у рыцарскай казарме. Пайшоў адзін Генрых.

Цытадэль, нібы каменны меч, урэзвалася ў вечаровы блакіт. Усярэдзіне яе адно над адным былі размешчаны, як пчаліныя соты, невялікія памяшканні, у якіх рыцары могуць вытрымаць доўгую, шматмесячную асаду. У падвале быў выкапаны калодзеж і захоўваліся запасы ежы. Вінтавая лесвіца была хітра схавана ў сцяне. Па гэтай лесвіцы можна хуценька прайсці ў падземны ход, які вядзе на бераг ракі Гаўі.

Потым спусціліся на самае дно цытадэлі, у вечны змрок і холад. Кроплі вады з ціхім шалясценнем падалі за спінай у Генрыха. Гэта былі апошнія гукі белага свету, жыцця, бо тое, што ён убачыў, было пеклам.

Комтур запаліў паходню, і на Генрыха, вырваныя з цемры, глянулі жоўтыя чалавечыя чарапы, шкілеты. Даўно сканалі ў страшных пакутах людзі, што навекі былі замураваны ў гэтай магільнай імгле, даўно разбурылася, знікла іхняя плоць, а касцякі і зараз былі прыкаваны да каменнай сцяны ланцугамі. Адзін шкілет быў прыкаваны за нагу, другі — за шыю…

Ды, аказваецца, у гэтым жахлівым пекле яшчэ тлела жыццё. У цёмным куце падземнай каморы нешта дыхала, слаба варушылася.

Комтур зрабіў крок туды, высока ўзняў паходню, і Генрых убачыў двух мужчын, дакладней, дзядоў, бо доўгія сівыя бароды выраслі ў іх ледзь не па пояс. Кароткімі ланцугамі яны за шыі былі прыкаваны да цёмнай ад падземнай вільгаці сцяны.

Комтур зняў з крутка, убітага ў сцяну, бізун, які, пэўна, заўсёды вісеў тут, пагрозліва махнуў ім, запытаўся ў аднаго з нявольнікаў:

— Як тваё імя, пёс?

— У мяне няма імя. Я — раб Ордэна, — закалаціўшыся ўсім целам, адказаў нявольнік.

— Паразумнеў,— засмяяўся комтур. — Цалуй, біч.

Нявольнік, зазвінеўшы ланцугом, хуценька пацалаваў бізун, чырвоны ад ягонай крыві і крыві суседа па няшчасці.

— Глядзі ў мяне, — пагразіў комтур. — Ледзь што — ты сам з сябе скуру сваю здымеш і вось на гэты крук павесіш. А як тваё імя? — падступіўся ён з бізуном да другой сваёй ахвяры.

— Я — Варыдот, старэйшына імерскіх лэтаў,— слабым голасам адказаў знясілены нявольнік.

— Ты раб Ордэна! Ты раб Ордэна! — раз’юшана закрычаў комтур і пачаў з усяго пляча бізуном хвастаць лэцкага старэйшыну. — Я — Варыдот, — прашаптаў нявольнік і страціў прытомнасць.