×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Жоўты пясочак, Быкаў. Жоўты пясочак. Частка 3

Быкаў. Жоўты пясочак. Частка 3

Не пасьпелі яны аддыхацца, прагнаць трохі стому, як здаля на дарозе з гораду зьявілася машына — зноў вялікая крытая буда, якая, валюхаючыся на калдобінах, пад'ехала бліжэй і стала. Зь яе выскачылі трое стралкоў у шынялях, зь вінтоўкамі ў руках і кінуліся да групы асуджаных.

— Адставіць! — спакойна сказаў Косьцікаў. — Усё ў парадку.

Шафёры ўзяліся пераліваць з бляшанкі бэнзын, а асуджаных Косьцікаў зноў загнаў у буду, дзе іх сустрэў незадаволены, быццам нават заспаны, Зайкоўскі.

— Не далі й паспаць...

— Насьпісься! — сказаў Сурвіла. — Хутка засьнеш вечным сном.

— А хрэн зь ім! Чым такая жызьня! — вылаяўся грабежнік і зноў выцягся ўпоперак буды сваім доўгім целам.

Яны зноў няхутка ехалі па гразкай, выбаістай дарозе, за імі нягучна гурчэла другая машына. Усе, аднак, адчувалі, што хутка іхны задоўжаны шлях скончыцца. Кожны стараўся ня надта думаць пра самы-самы канец, а ўсё роўна думалася. Фэлікс Гром яшчэ ад суда і прыгавору ўсё ўяўляў сабе, як яго будуць расстрэльваць. Дакладна тае жахлівае працэдуры ён, натуральна, ня ведаў, але з кіно памятаў, як расстрэльвалі парыскіх камунараў. Роўная шарэнга стралкоў, выстаўленыя наперад палкі-вінтоўкі, скіраваныя ў ахвяраў ля цаглянай сьцяны. Тыя ў белых кашулях, з горда выпнутымі грудзямі. I залп. Лёгкі сіні дьмок ад вінтовачных руляў, праклён т'ераўскім катам... Прыгожа! Але дзе тут для іх шарэнга стралкоў? Тры вінтоўкі — тых, з задняй машыны, ды пісталет у начальніка — які ж тут залп? I хто закрычыць праклён? Ужо ён, Фэлікс, ня будзе крычаць нічога — хай яны пагараць усе разам: і каты, і іхныя ахвяры. Увесь час, што ён прабыў у турме і на сьледзтве, ён наракаў на Аўтуха і ягоную сялянскую дурноту. А як выявілася цяпер, былі там і горшыя за Аўтуха арыштанты. Хоць бы вось гэты Шастак. У камэры Фэлікс яшчэ размаўляў зь ім, нешта расказваў пра літаратуру. Трэба было! Ды ці Шастак быў там адзін. Добра яшчэ, што зь імі не сядзеў Сурвіла, мабыць, таго трымалі ў асобнай камэры. У чэкістаў і камэры асобныя. Як і ўсё іншае ў іхным жыцьці. Толькі паэт — сярод простага народа, безь якіх дабротаў і прывілеяў. Фэлікс Гром ужо шчыра шкадаваў, што некалі ўлёг у літаратуру, вучыўся, — лепш бы застаўся непісьменным. Ягоны малодшы брат скончыў чатыры клясы і рабіў у калгасе. Неяк будзе жыць бяз кніг і бязь вершаў. А што яму дало ягонае памкненьне ў літаратуру?

Але ж во і дзядзька Аўтух таксама не пісаў вершаў. I наўрад ці калі чытаў іх. I цяпер яны будуць ці не ў адной яме разам.

Так, Аўтух Казёл на тым часе клапаціўся не пра якія там вершы, у яго быў зусім іншы клопат — бульбяны. Вядома, ён разумеў, што ня час было думаць пра тое. Але во думалася. Недзе пад лесам застаўся шнурок нявыбранай бульбы, выйшла няўпраўка, як ня стала каня. А той шнурок трэба было выбраць найперш. А то разыдуцца дажджы, заліе лагчыну, тады ня ўлезеш на яе і з канём. Ці здагадаецца пра тое жонка? Прападзе бульбачка, а што есьці ўзімку? Хоць цяпер едакоў і паменее, але паменее і работнікаў. Зноў жа скаціна...

Машына цяжка нахілілася ўсёй будай, пасьля задралася ўгару кабінай, збочыла, пераваліла нейкі раўчук і дужа страсянула ўсіх пасажыраў. Зайкоўскі незадаволена падняўся ў змроку і сеў, прысланіўшыся сьпінаю да жалезнай сьцяны. Але, падобна, штосьці адчуў і ня лаяўся. Ды й астатнія адчулі, што, мабыць, прыехалі. Дзьверы буды пакуль не расчыняліся, іх не выпускалі. Там, знадворку, штось перагаворвалася ахова, хтосьці пабег некага клікаць. Відаць па ўсім, там рыхтаваліся. I во нарэшце дзьверы расчыніліся. Трошкі нахіленая, машына стаяла ў маладым хвойным ляску.

— Выхадзі!

Па адным!..

Ніхто ў будзе, аднак, не скрануўся, усе сьцяліся, замерлі і чакалі. Чаго толькі чакалі? Хутка ў дзьвярах паявіўся жвавы, усьмешысты твар Косьцікава, які найперш брыдка вылаяўся.

— Ты! — упёрся ён позіркам у першага, каго згледзеў у цёмнай будзе — гэта быў Аўтух. — Выхадзі!

"Чаму я першы? Чаму я першы?" — закрыўдаваў у душы Казёл і нязграбна вываліўся з машыны. Вакол ціха стаялі дрэўцы-сасонкі, і ля іх побач зьнерухомелі поўныя ўвагі маладыя хлопцы-байцы. Непадалёк і крышку ўбаку жаўцеў пясчаны пагорачак. Усё было зразумела...

— Ну? Упярод!

Зь незразумелай злосьцю Косьцікаў піхнуў Аўтуха ў плячо, той зачапіўся раскіслым ад твані лапцем за траву і ўпаў. Сэрца яго моцна білася ў грудзях, было надта няёмка за свой нехуцавы, жабрацкі выгляд, асабліва перад гэтымі чысьцюткімі маладымі хлопцамі ў вайсковым, што цяпер зь перабольшанай увагай уставіліся ў яго. Ён таропка ўстаў і апанурана патэпаў да ямы, душачы ў сабе крыўду: чаму мяне першага? Ці я самы найгоршы вораг?..

— Ну, хрысьціся, — сьцішана, без ранейшай злосьці ў голасе сказаў Косьцікаў. Аўтух, баючыся не пасьпець, таропка перахрысьціўся — па-праваслаўнаму, справа налева. I чакаў.

— На калені!

На беражку ямы ён паслухмяна апусьціўся на калені. Зрушаны лапцямі пясок пасыпаўся ўніз, і ён спалохаўся, што зваліцца туды заўчасна. Але не зваліўся, толькі прыплюшчыў вочы і чакаў.

— Гэта нястрашна, — сказаў ззаду чэкіст і лязгануў затворам пісталета — даслаў першы патрон. Толькі Аўтух зірнуў у прадоньне глыбокай ямы, як стрэлу ўжо не пачуў. Здалося, яма сама кінулася насустрач і назаўжды агарнула яго пясчанай сваёй глыбінёй.

— Так! Адзін ёсьць! — мовіў памкамэнданта і пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабіў яе звыкла й дакладна, як і кожнага дня.

Зноў у машыне ўсе замёрлі, сьціхлі, чакаючы, каго ён пакліча наступным. I тады ён згледзеў ці, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, які цяпер маўкліва туліўся ля задняй сьцяны буды.

— Ану ты, бандзюга!

Прыгнуўшыся, Зайкоўскі сігануў да дзьвярэй, рашуча скочыў з машыны.

— Рукі назад! Назад рукі!! ! — Куды назад? Во зломана, ня бачыш?

— Я табе зараз і другую зламаю, — тузануў яго за рукаво пінжака Косьцікаў. Зайкоўскі, аднак, ухіліўся.

— Не чапай! Даручана — страляй. А бяз рук!

— Ах ты, бандзюга!

— Я не бандзюга! Я больш палітычны, чым вы разам узятыя!

— Во як?

— Во так!

— Ну пайшлі, — трохі паспакайнелым голасам сказаў Косьцікаў, паказваючы пісталетам у бок ямы. Байцы, што стаялі паблізу, паднялі штыхі. Мабыць, такое яны чулі ня кожны дзень.

— Ты гэта во што! — раптам прыпыніўся Зайкоўскі. Спыніўся і Косьцікаў. — Будуць расстрэльваць самога, каб ня ў гэтай яме. Каб нам не сьмярдзеў.

— Ах, ты гаўно! — вызьверыўся Косьцікаў і стрэльнуў Зайкоўскаму ў грудзі — раз, другі, трэці. Той няўклюдна паваліўся на рассыпаны каля ямы пясок. Пад яго целам пачала расплывацца крывавая лужына.

— Будзе мне яшчэ пагражаць... Пагражаць мне! — ня мог супакоіцца Косьцікаў.

Зласьлівыя словы расстралянага чымсьці, аднак, зачапілі чэкіста, які трохі пастаяў зь пісталетам, сочачы, як здрыгваецца і выпінаецца ў апошніх канвульсіях вялікае цела бандыта. Адкінутая ўбок здаровая рука яго згрэбла жмут мокрай травы, але ня вырвала. Пальцы паволі расьцяліся...

Амаль лагодны сьпярша настрой Косьцікава пачаў прыкметна псавацца. Звыклы працэс прывядзеньня ў выкананьне прысуду яўна парушаўся, і прычынаю таму — гэты маскоўскі бандыт. Са сваімі беларускімі ворагамі Косьцікаў ня меў вялікага клопату, тыя заўсёды былі паслухмяныя і перад ямай паводзілі сябе, як авечкі. Турма, доўгія месяцы допытаў, суд ламалі іх канчаткова, і расстрэльваць такіх было нават нудна. Некаторыя, праўда (асабліва зь ліку партыйцаў), перад сьмерцю крычалі: хай жыве Сталін або камунізм ці сусьветная рэвалюцыя, мабыць, хітра разьлічваючы тым на ягоную катаву спагаду. Ён не пярэчыў: хай жывуць, калі каму хочацца, каб жылі, і заганяў чарговую кулю ў чарговую патыліцу. Ужо ён іх нагледзеўся, розных гэтых патыліц: чорных і рыжых, гладкіх і кучаравых, са срабрыстай сівізною і зусім голых, аблыселых. I ніхто ніколі не абразіў яго, не аблаяў нават, — што значыць, палітычна сьвядомы матэрыял, ня тое, што гэты крымінальны прыблуда.

— Выходзьце два адразу! — голасна скамандаваў ён ля машыны. — Ты, белагвардзеец, і ты, сраты паэта! Жыва!

Фэлікс Гром паслухмяна саскочыў з машыны і спыніўся, чакаючы напарніка. Валяр'янаў аслабела і нязграбна вылязаў з буды — павярнуўся на жывот, дацягнуўся нагамі да долу. Зьлезшы, нэрвовымі пальцамі пачаў зашпільваць гузікі бобрыкавага паліто. А можа, жонка ўсё ж выжыве, падумаў ён. Нешта ўсё ж значыць яе пралетарскае паходжаньне. Дый дзеткі... Хоць і без бацькоў, але ўсё ж лепш, чым нічога. Жыцьцё ёсьць жыцьцё, якое б там ні было...

У расшпіленай тужурцы з загадзя закладзенымі назад рукамі цярпліва чакаў апошніх камандаў Гром. Ён мала што бачыў вакол, вочы яго недарэчна змакрэлі, было страшна крыўдна за сваё да часу загубленае жыцьцё. Загубленае празь нядаўна яшчэ самае для яго сьвятое — паэзію. Будзь яна праклятая! Лепш растрасаць гной у калгасе, не чытаць ніякіх кніжак. Але хто ведаў, што ўсё гэтак скончыцца? Вельмі і вельмі шкада. З тым шкадаваньнем у душы ён і пайшоў да жоўтага пясчанага пагорачка, за якім яго чакала нішто.

Байцы ўжо сьцягнулі ў яму супакоенае цела Зайкоўскага. Рыхлы пагорачак быў дужа растаптаны іхнымі ботамі, беражок ля ямы стаў больш зручны, пляскаты. Валяр'янаў без напамінку апусьціўся каленямі на краі, тройчы перахрысьціўся і сьціх. Ён быў гатовы прыняць сваю доўгачаканую пагібель. Хацеў памаліцца, ды падумаў, што не пасьпее. Фэлікс Гром мясьціўся побач, штось яму замінала. Толькі Валяр'янаў зірнуў уніз і заўважыў, што тут неглыбока, як два нягучныя стрэлы ззаду звалілі абодвух у яму.

У машыне засталіся апошнія — Шастак і Сурвіла, і Косьцікаў крыкнуў ад ямы:

— Здраднік, выхадзі!

У дзьвярах паказаўся зьбялелы з твару Шастак.

— Я, што лі?

— Ты, ты! Выхадзі!

— Я ня здраднік. Я ўжо тлумачыў. Гэта ашыбка...

— Якая табе ашыбка! — вызьверыўся Косьцікаў. — Усё напісана і падпісана. Шагам марш!

Ушчэнт разгублены, зьбялелы, Шастак саскочыў з машыны і пачаў пасьпешна сутаргава пазяхаць, агаляючы гнілыя, абламаныя зубы.

— Але ж, але ж... Мяне нельга страляць... Я член партыі!

Такія словы ля ямы памкамэнданта Косьцікаву даводзілася чуць нярэдка, асабліва калі прыводзілі групу партыйцаў, і ў Косьцікава ў адказ быў нарыхтаваны выпрабаваны аргумэнт, які заўжды дзейнічаў безадмоўна.

— Калі ты член партыі, — закрычаў Косьцікаў, — дык якога ж ты хрэна аказваеш супраціўленьне органам? ! — Я, я не аказваю... — Ну дык марш! Марш да ямы! Ці памагчы?

Хістаючыся, бы п'яны, Шастак пабрыў да ямы. Але на разварушаным пагорку зноў прыпыніўся.

— Няправільна вы...

— Усё правільна! — сказаў памкамэнданта і стрэліў яму ў патыліцу. Кастлявае цела Шастака спотырча павалілася ў яму — да тых, што туды зваліліся раней.

Калі Косьцікаў вярнуўся да машыны, там ужо стаяў, вылезшы зь яе, Сурвіла. Ягоны азызлы твар стаў зусім бурачнага колеру — ад стомы ці нутраных пакутаў.

— Што, і мяне туды? — запытаўся ён, маларухавым позіркам утаропіўшыся ў пясчаны пагорак.

— А куды ж? Асобнай ямы ў мяне няма.

— Выкапай.

— Яшчэ чаго не хапала!

— Давай, я сам.

— Капай! — падумаўшы, пагадзіўся Косьцікаў. — Усё роўна спазьніліся. Шафёр, нясі рыдлёўку!

Малады шафёр зь пярэдняй машыны прынес рыдлёўку, Сурвіла аберуч памацаў тронак, агледзеўся навакол.

— Дзе? Тут?

— Хоць бы і тут. Давай. Толькі жыва! — сказаў Косьцікаў, не хаваючы, аднак, пісталета.

Сурвіла пачаў капаць — імпэтна, нэрвова, кідаючы ў бакі поўныя рыдлёўкі жвіру. Мабыць, усё ж хвалюючыся, ён мала дбаў пра акуратнасьць і, замест простакутніка магілы, распачаў бадай круглую яму. У сасоньніку было не сьцюдзёна, начная імжа ранкам спынілася. Сурвіла хутка ўгрэўся, азызлы твар спатнеў і зрабіўся яшчэ больш чырвоны. На хвіліну прыпыніўшыся, ён зьдзёр з плячэй рудую, абшкрэбаную скуранку, шпурнуў яе пад ногі Косьцікаву.

— На, вазьмі. Нашто прападаць...

Запэцканым у гразі хромавым ботам той гадліва адкінуў скуранку з-пад ног. Сурвіла ня стаў упрошваць — ня хоча, ня трэба. Яму таксама ўжо нічога не было патрэбна. Апроч вось гэтай асобнай магілы. Тут яму будзе спакайней, чым у агульнай, упокат з ворагамі народа. I ўсё ж яго расьпірала крыўда, змоўчаць якую ён ня меў сілы.

— За што? Чэснага работніка органаў! Што я парушыў? Бязьвіннага ворага забіў? Ды іх тысячамі забіваць трэба! Я стараўся! Чатыры гады прэміявалі. За ўдарную работу, да гадавіны Акцябра. I ўсё дарма. Пашкадавалі ворагаў, шпіёнаў, нацдэмаў! I гэта правільна? Не! Гэта і ў органы прабраліся ворагі, во гэта што! Яны сярод нас!

— Годзе! — з надрывам загадаў Косьцікаў. — Лепш памаўчы!

— Я маўчаў! Усё лета маўчаў. Як і ты! Як і сотні чэкістаў. I во мне за гэта...

— Маўчы і капай! — усё больш злуючыся, крыкнуў Косьцікаў.

— Не, ужо скажу. Во і ты... Думаеш, уцалееш? Службай адкупісься? Не! Прыйдзе і твая чарга...

— Маўчаць!

— Не, ужо скажу! Мы павукі ў банцы! Дазнаецца Сталін...

Мабыць, гэта было занадта. Непадалёк зь вінтоўкамі напагатове стаялі байцы аховы, поўны трывожнай увагі, чакаў ля машыны маўклівы шафёр. Усе са зьдзіўленьнем утаропіліся ў знаёмага чэкіста, які капаў сабе магілу і гаварыў штось дзіўнаватае. Урэшце Косьцікаў прыўзьняў пісталет, не цаляючы, два разы стрэліў. Выпусьціўшы рыдлёўку, Сурвіла падламіўся ў каленях і бокам асеў на раскапаны дол.

— Дабі ж... — выціснуў зь сябе ледзь чутна. Косьцікаў ступіў на крок бліжэй і стрэліў у галаву. На траву і пясок пырснула шэрымі крупінкамі мазгоў.

— Вазьміце, і туды, да астатніх, — загадаў ён байцам.

Закінуўшы за сьпіны даўгія вінтоўкі, тыя ўзялі былога чэкіста за рукі, пацягнулі да ямы. Косьцікаў пайшоў у бок да машыны.

Гэтая праклятая ноч дашчэнту выматала ягоныя сілы. Прыкметна пачала здраджваць вытрымка, як ён ні стараўся паводзіць сябе стрымана. Здаецца, нескладаная работа, але штодня адно й тое ж. Вязуць і вязуць, нібы баранаў, калі таму будзе канец? Вунь колькі накапана ямаў за вясну і лета. I колькі будзе накапана новых.

Косьцікаў акінуў позіркам прагаліну між сасонак на схіле — мабыць, за восень заселяць і яе. I проста дзе-небудзь тут апынецца й ягоная яма...

У гэтым жыцьці ўсё вельмі проста.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Быкаў. Жоўты пясочак. Частка 3 Bykow. Gelber Sand. Teil 3 Bykov. Yellow sand. Part 3 Bykow. Żółty piasek. Część 3 Быков. Желтый песок. Часть 3