×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Васіль Быкаў. "Палітрук Каламіец"

Васіль Быкаў. "Палітрук Каламіец"

Васіль Быкаў

Палітрук Каламіец

Як сьціхнуў пад вечар бой, асеў на зямлю ўзьняты бамбёжкаю пыл, і ў высокім нябесным абшары запаліліся першыя зоркі, кампалка Пахомаў і палітрук Каламіец вылезьлі з бомбавай варонкі і агледзелі тое, што засталося ад занятага імі ўчора чыгуначнага разьезда. Разьезда не было. Глінабітная казарма для рабочых і пакгаўз побач нагадвалі аб сабе адно чорнымі гарбамі на краі гэткага ж чорнага неба. Ад шэрагу стромкіх таполяў ля дарогі засталіся скалечаныя выбухамі абломкі; расшчэпленыя камлі, бы растапыраныя пальцы, тырчэлі з разварушанай зямлі. “Добра яшчэ, што засталіся гэтыя таполі, а то было б і не пазнаць разьезда”, — думаў палітрук. Надвячоркам пасьля жорсткай бамбёжкі нельга было й меркаваць, што тут хоць нешта застанецца — і ад гэтага разьезда, і ад пехацінцаў, што акапаліся побач у сухой, скамянелай зямлі.

Уначы дзённая сьпёка паволі аціхала, але гарачы сухавей са стэпу нёс мала прахалоды. Разгарачанае цела гарэла пад спатнелай абмундзіроўкай, дужа хацелася піць. На бяду, калодзеж ля казармы таксама быў разварочаны і засыпаны. Байцы з сапёрнага ўзводу неяк спрабавалі дагрэбціся да вады. Але калі тое будзе.

Палітрук Каламіец, між тым, доўга і старанна страсаў зь сябе пыл і зямлю, а кампалка сядзеў нерухома, апанураны і самотны. Нязбыўны клопат пра ваду пачаў выцясьняць зь ягонае галавы ўсе ранейшыя клопаты. Вада патрэбная была байцам, патрэбная для кухні, а найболей — для кулямётаў “максім”, тры зь якіх ужо абязводзіліся і не стралялі; у два астатнія сабралі рэшту вады зь біклагаў. Сёньня полк стрываў шэсьць жахлівых бамбёжак — сьпярша трох “хейнкеляў”, пасьля дзевяці і пятнаццаці, а пасьля ніхто й не лічыў. Праўда, людзкія страты былі ня дужа вялікія, усе ж байцы пасьпелі акапацца наводдаль ад чыгункі ў полі. Ды, на бяду, забіла двух апошніх коней, што вазілі палкавую кухню, і цяпер ні правіянту, ні вады прывезьці не было чым. Мабыць, сапраўды засталося паміраць на гэтым праклятым разьезьдзе, — думаў кампалка, — бо дзявацца тут не было куды. Адсюль ужо не адступіш, як адступалі ад самага Варонежа. Учора, калі яны занялі гэты разьезд, конна прыехаў даручэнец камдыва і прывез, каб расьпісацца, загад Вярхоўнага пад нумарам 227 з назвай: ні кроку назад! Памры, але не адступі. Тое тычылася ўсіх: ад камандарма да апошняга байца, што б ён ні абараняў — горад ці гэткі во разьбіты, амаль зраўняны зь зямлёй стэпавы разьезд. Даручэнец паведаміў таксама, што ўжо ёсьць і вынікі невыкананьня загаду: у суседнім палку аддалі пад трыбунал аднаго камбата і расстралялі на месцы ПНШ па разьведцы.

— Дык што рабіць будзем, камісар? — няўцямна пытаўся заклапочаны камандзір палка.

— Будзем стаяць, — проста адказаў палітрук Каламіец. — Што ж застаецца.

— Нічога не застаецца, — скупа пагадзіўся кампалка. Абмяркоўваць загад не належала, лепш было памаўчаць.

— А дзе тая станіца, ці далёка? — з новым клопатам загаманіў палітрук, прыпамятаўшы, як той даручэнец камдыва перадаў яшчэ адзін загад — вусны — са штабу дывізіі: уначы атрымаць папаўненьне. Колькі было таго папаўненьня, невядома, але найперш належала правесьці зь ім палітработу — тым болей цяпер, калі прыйшоў такі важны загад. То была справа палітрука, і Каламіец затурбаваўся.

— Арцюха папытайце. Які з санузводу, — сказаў кампалка. — Ён раненых вадзіў, ведае.

Каламіец устаў з краю варонкі і пайшоў у цемру, ціха аклікаючы Арцюха. Неўзабаве каржакаватая постаць у пілотцы невыразна заварушылася ў змроку.

— Пойдзем у станіцу. Дарогу ведаеце?

— Дарогу? Ды во, наўпрасткі, цераз стэп, — глуха азваўся баец, папраўляючы на плячы вінтоўку з прымкнёным штыхом.

Каля паваленых паўз дарогу таполяў яны скіравалі ў стэп.

Пасьля няспыннае дзённае калатнечы прыемна ўражвала начная, амаль мірная ціша, далікатна парушаная адно ціхманым стракатаньнем цыкадаў. Боты дужа хрускалі ў наскрозь прапыленым стэпавым быльнягу. Блізка баёў не было чуваць, толькі дзесь на захадзе на краі неба час ад часу пыхала агняная пыхаўка, ды таўкла зямлю далёкая арткананада. А так навокал усё сьціхла, змарнела, затаілася. “Ці надоўга, аднак, — думаў палітрук. — Хіба да ранку...”

— Адкуль родам, Арцюх? — спытаў ён байца, што моўчкі сунуўся ззаду.

— Я? Ды з курскіх.

— Курскі салавей?

— Ну.

— З гораду, сяла?

— Ды з калхозу, — выдыхнуў Арцюх. — Калхозьнік.

Ён тое мовіў так проста, нібы ўсё астатняе было зразумела адразу, і ня трэба было ні пра што пытацца. Палітрук і не пытаўся. Ён таксама зь сяла, хоць і ня з курскага — са смаленскага, хоць і не калгасьнік — настаўнік. Два гады перад вайной працаваў дырэктарам сельскай школы, а перад тым — як партыец — актыўна заганяў сялян у калгасы, раскулачваў, ссылаў, падпісваў на пазыкі, спаганяў падаткі, рабіў усё, што рабілася ва ўсёй краіне. Калгаснае жыцьцё яму было добра знаёмае і цяпер не выклікала жаданьня ні што абмяркоўваць, ні нават успамінаць. Яго куды болей гняла іхная невясёлая рэчаіснасьць на разьезьдзе ды гэты жахлівы сталінскі загад. Паратунак заўжды на вайне быў у тыле, куды адступалі, часам задавалі драпу, драпам і ратаваліся. А цяпер во за адступленьне без дазволу — трыбунал. Такая ганьба... Небясьпека навальвалася з двух бакоў: звыклая — з боку немцаў, і новая — з тылу, ад сваіх. Калі ўжо такі загад самога Сталіна, дык літасьці ад начальства ня будзе — ні да байцоў, ні да камандзіраў. Добра, калі пашанцуе з папаўненьнем, дадуць абстраляных байцоў. А калі навабранцаў, запасьнікоў? Ды яшчэ горш — чорнагаловых зь Сярэдняй Азіі, якія ні бяльмеса, і ўсё. Вось тут і выконвай загад Вярхоўнага.

Палын жорстка шархацеў пад кірзачамі, палітрук прыбаўляў кроку. Усё ж за кароткую ноч трэба было пасьпець туды і назад. Як бы да золку не спазьніцца. I яму здалося, што Арцюх адстае, ён азірнуўся раз і другі, трохі замарудзіў крок. А можа, той зусім хоча адстаць? Такія маўчуны здольныя на рознае, хто ведае, што яны носяць у сабе, — падумаў палітрук. Ці мала ўжо такіх, маўклівых і гаваркіх, пазьнікала за кароткія ночы іхнага адступленьня, і ніхто ня бачыў, куды. Але ведама, куды — дамоў. “Хутчэй нельга?” — з дакорам ціха гукнуў ён, павярнуўшыся, і Арцюх буркнуў штось невыразнае ў адказ, але не прысьпешыў хады. Вядома, байцу што, мабыць, байца за адступленьне пад трыбунал не аддадуць, аддадуць камандзіраў і яго, палітрука. Хоць больш, чым ад камандзіраў, той загад залежаў усё ж ад байцоў: пабягуць у горкі час ці выстаяць? Калі пабягуць, не стрываўшы, тады, пішы, усё прапала. Паспрабуй, утрымай іх сярод гэтага прагорклага ад палыну стэпу, — невясёла разважаў палітрук.

Усё ж яны дабрылі ў начной цемрадзі да станіцы і за полем сланечніку ў садку ня так убачылі, як адчулі ціхае варушэньне мноства людзей. Палітрук, пытаючыся ў начных сустрэчных, знайшоў у суседняй хатцы камандзіра гэтай маршавай роты, гаваркога малодшага лейтэнанта, які тут жа растлумачыў, што мае загад усю роту перадаць у ягоны, палітрукоў, стралковы полк. Каламіец пацікавіўся, які то народ, і малодшы лейтэнант патлумачыў, што ўсе з запаснога палка, які фармаваўся на Саратаўшчыне, усе нядаўнія запасьнікі. Моладзі мала, болей людзей сталага веку. У запасным павучыліся месяц-другі, атрымалі вінтоўкі і — на фронт. Балазе, цяпер недалёка, фронт прыкаціўся пад самыя сьцены саратаўскіх сёлаў, так што...

Так што з гэтымі во дзядзькамі, што абселі садок і падворак і ціха, з затоенай увагай, пакурвалі свае самакруткі, і трэба ісьці ў полк, абараняць разьезд. Заўтра ён будзе перамагаць ці паміраць — ваяваць, ня маючы права адступіць і на сотню мэтраў, як сказаў учора даручэнец камдыва, і як патрабуе сталінскі загад. Добра яшчэ, калі немцы ня пусьцяць танкі. Хоць і ўчарашняй бамбёжкі, мабыць, хопіць для гэтых неабстраляных вясковых дзядзькоў. Сам палітрук пад вечар, калі паўтара дзясятка “хейнкеляў” з уключанымі сырэнамі амаль коламі дратавалі разьезд, думаў, звар'яцее ад таго катаваньня грымотай. А як ім? Ды ўпершыню?..

Ён атрымаў пяцьдзясят шэсьць чалавек, як-колечы выстраіў іх — кожнага з ладным сідарам за сьпіной, з шынэльнаю скаткай цераз плячо, — і павёў у стэп. Трохі адышоўшыся ад станічнай ваколіцы, прыпыніў усіх ля цёмнай сьцяны сланечніку. Да сьвітанку яшчэ заставалася якіх пару гадзін, разьезд быў недалёка. Мусіць, самы раз было правесьці палітбяседу наконт загаду — растлумачыць, пагаманіць, заклікаць, без чаго не абыходзілася ніводная прыёмка на фронце. Такі на вайне быў найпершы палітрукоў абавязак, і Каламіец стараўся выконваць яго сумленна.

Іншая справа, як тут гаварыць, якімі карыстацца словамі, каб дайсьці да салдацкага сэрца, калі вораг побач, часу ў абрэз, а зброя... Ці хоць дакапаліся там да вады, — з трывогай падумаў палітрук. А то заўтра застануцца без кулямётаў, і тады ніякі загад не паможа. Нават сталінскі.

— Сядай усе, — сказаў палітрук. — I бліжэй да мяне... Чулі пра новы загад таварыша Сталіна?

— Чулі... Казалі, — глухавата азваліся некалькі галасоў сьпераду. Байцы старанна і зморана рассаджваліся ў ссохлым стэпавым быльнягу. Палітрук трохі счакаў, калі сьціхне наўкола шорхат, і пачаў сьцішана, па магчымасьці пранікнёна, каб лавілі кожнае яго слова.

— Таварышы, каварны вораг ужо ў сэрцы нашай радзімы, і таварыш Сталін загадаў: ні кроку назад, і мы павінны памерці, каб гэты загад выканаць, далей шляху для нас няма...

Ён яшчэ гаварыў, стараючыся як мага больш сардэчна і проста, але штосьці атрымлівалася ўсё ня так, як хацелася. I ён быў незадаволены сваімі словамі, якія здаваліся цяпер ня тымі і не такімі. А як змоўк, пачакаў трохі, перш чым пачаць зноў. I тады пачуў сьцішаны, нейкі далёкі ад ягоных памкненьняў голас кагосьці з задніх у гэтай сацьмелай купцы людзей:

— А сьняданак будзе, таварыш палітрук?

— Сьняданак будзе, будзе сьняданак, таварышы. У нас, ведаеце, выйшла няўпраўка з вадой, заваліла калодзеж...

— Гэтак? — сказаў хтось паблізу зь недаверам ці нават са спачуваньнем — так і не зразумеў палітрук.

— Ведаеце, на фронце баі, усё здараецца. Коней пабіла, пабіла бомбаю, дык вось, ведаеце... Але мы, байцы Чырвонае Арміі, паводле прысягі павінны стойка пераносіць усе нягоды вайсковай справы і перамагчы. Мы і пераможам! Мы выстаім, таварышы, і выканаем загад таварыша Сталіна, пераможам Гітлера і даможамся лепшага жыцьця... Добрае жыцьцё настане, — казаў ён, аднак, трацячы звыклы працяг размовы, і раптам сказаў пра іншае: — I калгасаў ня будзе. Таварыш Сталін распусьціць калгасы, каб жылі, як раней. Як пры Леніне, — раптам нечакана для сябе скончыў палітрук і аж унутрана закалаціўся ад уласнай нязвыклай рашучасьці. Людзі перад ім неяк дзіўнавата прыціхлі ў змроку, бы насьцярожыліся. Ніхто не сказаў нічога, не папытаўся, не запярэчыў, але, здаецца, нібы ўзбадзёрыліся, бы ачнуліся душою ў сваёй даўняй звыклай паныласьці. I ён таксама падобна ўзбадзёрыўся.

— Ня будзе калгасаў, я вам кажу, будзе інакшае жыцьцё, толькі нам выстаяць цяпер, як патрабуе таварыш Сталін: ні кроку назад!

Вымавіўшы тое, палітрук Каламіец адчуў, што сказаў усё. Выклаў усе свае красамоўныя прапагандавыя козыры. Фальшывыя, праўда, сам разумеў, але і самыя патрэбныя. Больш і лепшых козыраў у яго ўжо не было. I ён сам гатовы быў у іх паверыць. Мабыць, павінна быць так. Бо як інакш? Астатняе ўжо залежала не ад яго — залежала ад ворага, франтавых абставінаў, гэтых во змораных саратаўскіх дзядзькоў, якія нядаўна яшчэ, перад вайной, перажылі — ня дай Бог нікому. У шпіталі адзін камандзір паціху расказваў, як у трыццатыя на Саратаўшчыне выміралі калгасныя вёскі. Бывала, елі чалавечыну, такі лютаваў голад. Помнячы такое, наўрад ці выстаіш і выканаеш загад. Нават самога госпада Бога.

Празь якую гадзіну палітрук Каламіец правёў маршавую роту на зруйнаваны разьезд, спыніў у цемрыве каля варонкі кампалка Пахомава. Скалечаныя таполі ціха шумелі рэштаю лістоты на перадранішнім ветрыку; смылелі ўдушлівым нафтавым дымам недагаркі шпалаў. Вады не было, яшчэ не дакапаліся. Зь зямных нетраў ішла хліпкая гразь, зь якой некаторыя цадзілі ў круглыя кацялкі. Заліваць у паходную кухню не было чаго, сьняданак спазьняўся.

Шмат хто з байцоў у той дзень так і не пасьнедаў, некаторыя не пасьнедаюць ніколі. Як з-за счырванелага небакраю выкацілася адразу сьпякотнае сонца, зноў наляцелі “хейнкелі”. Хвілін дваццаць яны дзяўблі бомбамі дашчэнту паруйнаваны разьезд, пасьля рэйкі па абодва бакі ад разьезда, разьбілі паходную кухню, што тулілася збоч ад абгарэлага штабэля шпалаў. Толькі самалёты адляцелі на захад, як са стэпу паявілася пяхота з бронетранспарцёраў. Воддаль, у прасяным полі, транспарцёры спыніліся, а пяхота кінулася да задымленых руінаў разьезда. I тады з флангаў ударылі запраўленыя вадкай гразёю “максімы”. За імі пачалі дружна бахаць вінтоўкі — саратаўцы ўжо пасьпелі акапацца ў неглыбокіх вузенькіх норах-акопчыках і, не спыняючыся, білі і білі ў проса. I — о, дзіва! Немцы пачалі па адным перабягаць назад да сваіх транспарцёраў, якія ўжо давалі задні ход. “Галоўнае — выстаяць! галоўнае выстаяць!” — паўтараў ці то ў думках, ці ўголас аглушаны бамбёжкай палітрук Каламіец, што побач з кампалка туліўся ўсё ў той жа глыбокай варонцы. На яе дне, да пояса засыпаны зямлёй, зьнерухомеў над сваім апаратам баец-тэлефаніст. Але сувязі, здаецца, не было. Палітрук і кампалка адчувалі тое, ды не пыталіся, думаючы, што, можа, гэтак і лепей. У такім няпэўным становішчы ім лепей было бяз сувязі — яе адсутнасьць вызваляла іх ад кепскіх дакладаў і начальніцкага гневу. Лаянкі таксама.

А пасьля былі й яшчэ дзьве бясконца даўгія атакі. Немцы разьбілі на правым флангу “максім” і зачапіліся за дымны ад шпалаў канец разьезда, дзе былі стрэлкі. Тады той самы Арцюх з групай сваіх і саратаўцаў падабраўся пад агнём да стрэлак і гранатамі выкурыў немцаў з-за шпалаў.

Пад вечар неяк паволі ўсё сьціхла, немцы з проса кудысь прапалі, зьехалі ў іншым кірунку, ці што. Стараной у небе ішла самалётная гайня — падобна, “хейнкелі” бамбілі суседнюю станцыю. Кампалка з запыленым, аброслым сьветлаю шчэцьцю тварам павярнуўся да свайго палітрука і зь нейкаю дзіцячай радасьцю ў вачах мовіў:

— Выстаялі, ага?

Менавіта з таго часу, як у прасяной ніве пахаваліся немцы, і паволі аціхла бязладная страляніна на разьезьдзе, у палітруковай душы заварушылася трывожная вужака сумневу. Учора ён быў амаль упэўнены, што не перажыве гэтага дня (ды яшчэ пад такім строгім загадам), і дбаў толькі пра адно: выстаяць. Ня даць гэтым байцам пабегчы і здаць немцам разьезд. I вось не пабеглі і не здалі. Нечакана і ён ацалеў. I нават не паранены. I жывы і радасны камандзір палка. Але...

Ну, нашто яму было ўначы гаварыць пра тыя калгасы?

Як яшчэ пацямнела, на разьезд прыскакаў конны пасыльны са штабу дывізіі і перадаў вусны загад генэрала адысьці да станіцы. Памятаючы іншы загад, кампалка яму не паверыў, запатрабаваў пісьмовага загаду. Але пакуль пасланец езьдзіў па стэпе, са штабу прыцягнулі провад, і неўзабаве кампалка пачуў знаёмы генэралаў голас. Сапраўды, камдыў загадваў адысьці. Мабыць, сталася так, што, хоць полк і выстаяў, затое ня выстаяў суседні, і немцы бралі дывізію ў абцугі. Трэба было сьпяшацца. Байцы таропка закідалі зямлёй шасьцярых забітых у акопчыках, узялі на рукі два дзясяткі параненых. Ужо ў абсалютнай цемрадзі калёнай рушылі цераз стэп да станіцы. Саратаўцы перамяшаліся са старымі стралкамі і моўчкі цягнуліся ўсе разам, на хадзе жуючы сухары. Наперадзе ад усіх ішоў кампалка, і поруч зь ім — апанураны палітрук.

Як толькі полк увайшоў у станіцу, ля садка, дзе ўчора зьбіралася папаўненьне, іх спыніла група камандзіраў. Тут быў начальнік штабу дывізіі, яшчэ нейкія чыны. Кампалка далажыў пра іхныя справы, і начштабу пахваліў полк. Але адзін ці два камандзіры зь яго штабное групы падышлі бліжэй да калёны, і той, што быў наперадзе — камлюкаваты чалавек у камандзірскай фуражцы, — спыніўся каля палітрука.

— Каламіец? — нягучна спытаўся ён, зблізку ўзіраючыся ў палітрукоў твар.

— Я.

— Прайдзёмце са мной.

Каламіец зразумеў усё: то быў начальнік асобага аддзелу дывізіі. Той аддзяліў палітрука ад палкавой калёны і павёў кудысь на падворак да хаты, сьцяна якой цьмяна бялела за кветнікам.

Болей палітрука Каламійца ў палку ня бачылі.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Васіль Быкаў. Wassyl Bykow. „Politruk Kalamyets“ Vasyl Bykov. "Politruk Kalamyets" Vasil Bíkov. "Politruk Kalamyets" Vasil Bykov. "Палітрук Каламіец"

Васіль Быкаў

Палітрук Каламіец

Як сьціхнуў пад вечар бой, асеў на зямлю ўзьняты бамбёжкаю пыл, і ў высокім нябесным абшары запаліліся першыя зоркі, кампалка Пахомаў і палітрук Каламіец вылезьлі з бомбавай варонкі і агледзелі тое, што засталося ад занятага імі ўчора чыгуначнага разьезда. Разьезда не было. Глінабітная казарма для рабочых і пакгаўз побач нагадвалі аб сабе адно чорнымі гарбамі на краі гэткага ж чорнага неба. Ад шэрагу стромкіх таполяў ля дарогі засталіся скалечаныя выбухамі абломкі; расшчэпленыя камлі, бы растапыраныя пальцы, тырчэлі з разварушанай зямлі. “Добра яшчэ, што засталіся гэтыя таполі, а то было б і не пазнаць разьезда”, — думаў палітрук. Надвячоркам пасьля жорсткай бамбёжкі нельга было й меркаваць, што тут хоць нешта застанецца — і ад гэтага разьезда, і ад пехацінцаў, што акапаліся побач у сухой, скамянелай зямлі. Acımasız bombardımandan sonraki akşam, hem bu yıkımdan hem de yakındaki kuru, taşlaşmış toprağı kazıp çıkaran piyadelerden burada bir şey kaldığına inanmak imkansızdı.

Уначы дзённая сьпёка паволі аціхала, але гарачы сухавей са стэпу нёс мала прахалоды. Разгарачанае цела гарэла пад спатнелай абмундзіроўкай, дужа хацелася піць. На бяду, калодзеж ля казармы таксама быў разварочаны і засыпаны. Байцы з сапёрнага ўзводу неяк спрабавалі дагрэбціся да вады. Але калі тое будзе. Ama eğer bu olursa.

Палітрук Каламіец, між тым, доўга і старанна страсаў зь сябе пыл і зямлю, а кампалка сядзеў нерухома, апанураны і самотны. Bu arada Politruk Kalamiets uzun ve özenle tozu ve toprağı silkeledi ve Kompalka hareketsiz, somurtkan ve yalnız oturdu. Нязбыўны клопат пра ваду пачаў выцясьняць зь ягонае галавы ўсе ранейшыя клопаты. Вада патрэбная была байцам, патрэбная для кухні, а найболей — для кулямётаў “максім”, тры зь якіх ужо абязводзіліся і не стралялі; у два астатнія сабралі рэшту вады зь біклагаў. Сёньня полк стрываў шэсьць жахлівых бамбёжак — сьпярша трох “хейнкеляў”, пасьля дзевяці і пятнаццаці, а пасьля ніхто й не лічыў. Праўда, людзкія страты былі ня дужа вялікія, усе ж байцы пасьпелі акапацца наводдаль ад чыгункі ў полі. Ды, на бяду, забіла двух апошніх коней, што вазілі палкавую кухню, і цяпер ні правіянту, ні вады прывезьці не было чым. Мабыць, сапраўды засталося паміраць на гэтым праклятым разьезьдзе, — думаў кампалка, — бо дзявацца тут не было куды. Адсюль ужо не адступіш, як адступалі ад самага Варонежа. Учора, калі яны занялі гэты разьезд, конна прыехаў даручэнец камдыва і прывез, каб расьпісацца, загад Вярхоўнага пад нумарам 227 з назвай: ні кроку назад! Памры, але не адступі. Тое тычылася ўсіх: ад камандарма да апошняга байца, што б ён ні абараняў — горад ці гэткі во разьбіты, амаль зраўняны зь зямлёй стэпавы разьезд. Даручэнец паведаміў таксама, што ўжо ёсьць і вынікі невыкананьня загаду: у суседнім палку аддалі пад трыбунал аднаго камбата і расстралялі на месцы ПНШ па разьведцы.

— Дык што рабіць будзем, камісар? — няўцямна пытаўся заклапочаны камандзір палка.

— Будзем стаяць, — проста адказаў палітрук Каламіец. — Што ж застаецца.

— Нічога не застаецца, — скупа пагадзіўся кампалка. Абмяркоўваць загад не належала, лепш было памаўчаць.

— А дзе тая станіца, ці далёка? — з новым клопатам загаманіў палітрук, прыпамятаўшы, як той даручэнец камдыва перадаў яшчэ адзін загад — вусны — са штабу дывізіі: уначы атрымаць папаўненьне. Колькі было таго папаўненьня, невядома, але найперш належала правесьці зь ім палітработу — тым болей цяпер, калі прыйшоў такі важны загад. То была справа палітрука, і Каламіец затурбаваўся.

— Арцюха папытайце. Які з санузводу, — сказаў кампалка. — Ён раненых вадзіў, ведае.

Каламіец устаў з краю варонкі і пайшоў у цемру, ціха аклікаючы Арцюха. Неўзабаве каржакаватая постаць у пілотцы невыразна заварушылася ў змроку.

— Пойдзем у станіцу. Дарогу ведаеце?

— Дарогу? Ды во, наўпрасткі, цераз стэп, — глуха азваўся баец, папраўляючы на плячы вінтоўку з прымкнёным штыхом.

Каля паваленых паўз дарогу таполяў яны скіравалі ў стэп.

Пасьля няспыннае дзённае калатнечы прыемна ўражвала начная, амаль мірная ціша, далікатна парушаная адно ціхманым стракатаньнем цыкадаў. Боты дужа хрускалі ў наскрозь прапыленым стэпавым быльнягу. Блізка баёў не было чуваць, толькі дзесь на захадзе на краі неба час ад часу пыхала агняная пыхаўка, ды таўкла зямлю далёкая арткананада. А так навокал усё сьціхла, змарнела, затаілася. “Ці надоўга, аднак, — думаў палітрук. — Хіба да ранку...”

— Адкуль родам, Арцюх? — спытаў ён байца, што моўчкі сунуўся ззаду.

— Я? Ды з курскіх.

— Курскі салавей?

— Ну.

— З гораду, сяла?

— Ды з калхозу, — выдыхнуў Арцюх. — Калхозьнік.

Ён тое мовіў так проста, нібы ўсё астатняе было зразумела адразу, і ня трэба было ні пра што пытацца. Палітрук і не пытаўся. Ён таксама зь сяла, хоць і ня з курскага — са смаленскага, хоць і не калгасьнік — настаўнік. Два гады перад вайной працаваў дырэктарам сельскай школы, а перад тым — як партыец — актыўна заганяў сялян у калгасы, раскулачваў, ссылаў, падпісваў на пазыкі, спаганяў падаткі, рабіў усё, што рабілася ва ўсёй краіне. Калгаснае жыцьцё яму было добра знаёмае і цяпер не выклікала жаданьня ні што абмяркоўваць, ні нават успамінаць. Яго куды болей гняла іхная невясёлая рэчаіснасьць на разьезьдзе ды гэты жахлівы сталінскі загад. Паратунак заўжды на вайне быў у тыле, куды адступалі, часам задавалі драпу, драпам і ратаваліся. А цяпер во за адступленьне без дазволу — трыбунал. Такая ганьба... Небясьпека навальвалася з двух бакоў: звыклая — з боку немцаў, і новая — з тылу, ад сваіх. Калі ўжо такі загад самога Сталіна, дык літасьці ад начальства ня будзе — ні да байцоў, ні да камандзіраў. Добра, калі пашанцуе з папаўненьнем, дадуць абстраляных байцоў. А калі навабранцаў, запасьнікоў? Ды яшчэ горш — чорнагаловых зь Сярэдняй Азіі, якія ні бяльмеса, і ўсё. Вось тут і выконвай загад Вярхоўнага.

Палын жорстка шархацеў пад кірзачамі, палітрук прыбаўляў кроку. Усё ж за кароткую ноч трэба было пасьпець туды і назад. Як бы да золку не спазьніцца. I яму здалося, што Арцюх адстае, ён азірнуўся раз і другі, трохі замарудзіў крок. А можа, той зусім хоча адстаць? Такія маўчуны здольныя на рознае, хто ведае, што яны носяць у сабе, — падумаў палітрук. Ці мала ўжо такіх, маўклівых і гаваркіх, пазьнікала за кароткія ночы іхнага адступленьня, і ніхто ня бачыў, куды. Але ведама, куды — дамоў. “Хутчэй нельга?” — з дакорам ціха гукнуў ён, павярнуўшыся, і Арцюх буркнуў штось невыразнае ў адказ, але не прысьпешыў хады. Вядома, байцу што, мабыць, байца за адступленьне пад трыбунал не аддадуць, аддадуць камандзіраў і яго, палітрука. Хоць больш, чым ад камандзіраў, той загад залежаў усё ж ад байцоў: пабягуць у горкі час ці выстаяць? Калі пабягуць, не стрываўшы, тады, пішы, усё прапала. Паспрабуй, утрымай іх сярод гэтага прагорклага ад палыну стэпу, — невясёла разважаў палітрук.

Усё ж яны дабрылі ў начной цемрадзі да станіцы і за полем сланечніку ў садку ня так убачылі, як адчулі ціхае варушэньне мноства людзей. Палітрук, пытаючыся ў начных сустрэчных, знайшоў у суседняй хатцы камандзіра гэтай маршавай роты, гаваркога малодшага лейтэнанта, які тут жа растлумачыў, што мае загад усю роту перадаць у ягоны, палітрукоў, стралковы полк. Каламіец пацікавіўся, які то народ, і малодшы лейтэнант патлумачыў, што ўсе з запаснога палка, які фармаваўся на Саратаўшчыне, усе нядаўнія запасьнікі. Моладзі мала, болей людзей сталага веку. У запасным павучыліся месяц-другі, атрымалі вінтоўкі і — на фронт. Балазе, цяпер недалёка, фронт прыкаціўся пад самыя сьцены саратаўскіх сёлаў, так што...

Так што з гэтымі во дзядзькамі, што абселі садок і падворак і ціха, з затоенай увагай, пакурвалі свае самакруткі, і трэба ісьці ў полк, абараняць разьезд. Заўтра ён будзе перамагаць ці паміраць — ваяваць, ня маючы права адступіць і на сотню мэтраў, як сказаў учора даручэнец камдыва, і як патрабуе сталінскі загад. Добра яшчэ, калі немцы ня пусьцяць танкі. Хоць і ўчарашняй бамбёжкі, мабыць, хопіць для гэтых неабстраляных вясковых дзядзькоў. Сам палітрук пад вечар, калі паўтара дзясятка “хейнкеляў” з уключанымі сырэнамі амаль коламі дратавалі разьезд, думаў, звар'яцее ад таго катаваньня грымотай. А як ім? Ды ўпершыню?..

Ён атрымаў пяцьдзясят шэсьць чалавек, як-колечы выстраіў іх — кожнага з ладным сідарам за сьпіной, з шынэльнаю скаткай цераз плячо, — і павёў у стэп. Трохі адышоўшыся ад станічнай ваколіцы, прыпыніў усіх ля цёмнай сьцяны сланечніку. Да сьвітанку яшчэ заставалася якіх пару гадзін, разьезд быў недалёка. Мусіць, самы раз было правесьці палітбяседу наконт загаду — растлумачыць, пагаманіць, заклікаць, без чаго не абыходзілася ніводная прыёмка на фронце. Такі на вайне быў найпершы палітрукоў абавязак, і Каламіец стараўся выконваць яго сумленна.

Іншая справа, як тут гаварыць, якімі карыстацца словамі, каб дайсьці да салдацкага сэрца, калі вораг побач, часу ў абрэз, а зброя... Ці хоць дакапаліся там да вады, — з трывогай падумаў палітрук. А то заўтра застануцца без кулямётаў, і тады ніякі загад не паможа. Нават сталінскі.

— Сядай усе, — сказаў палітрук. — I бліжэй да мяне... Чулі пра новы загад таварыша Сталіна?

— Чулі... Казалі, — глухавата азваліся некалькі галасоў сьпераду. Байцы старанна і зморана рассаджваліся ў ссохлым стэпавым быльнягу. Палітрук трохі счакаў, калі сьціхне наўкола шорхат, і пачаў сьцішана, па магчымасьці пранікнёна, каб лавілі кожнае яго слова.

— Таварышы, каварны вораг ужо ў сэрцы нашай радзімы, і таварыш Сталін загадаў: ні кроку назад, і мы павінны памерці, каб гэты загад выканаць, далей шляху для нас няма...

Ён яшчэ гаварыў, стараючыся як мага больш сардэчна і проста, але штосьці атрымлівалася ўсё ня так, як хацелася. I ён быў незадаволены сваімі словамі, якія здаваліся цяпер ня тымі і не такімі. А як змоўк, пачакаў трохі, перш чым пачаць зноў. I тады пачуў сьцішаны, нейкі далёкі ад ягоных памкненьняў голас кагосьці з задніх у гэтай сацьмелай купцы людзей:

— А сьняданак будзе, таварыш палітрук?

— Сьняданак будзе, будзе сьняданак, таварышы. У нас, ведаеце, выйшла няўпраўка з вадой, заваліла калодзеж...

— Гэтак? — сказаў хтось паблізу зь недаверам ці нават са спачуваньнем — так і не зразумеў палітрук.

— Ведаеце, на фронце баі, усё здараецца. Коней пабіла, пабіла бомбаю, дык вось, ведаеце... Але мы, байцы Чырвонае Арміі, паводле прысягі павінны стойка пераносіць усе нягоды вайсковай справы і перамагчы. Мы і пераможам! Мы выстаім, таварышы, і выканаем загад таварыша Сталіна, пераможам Гітлера і даможамся лепшага жыцьця... Добрае жыцьцё настане, — казаў ён, аднак, трацячы звыклы працяг размовы, і раптам сказаў пра іншае: — I калгасаў ня будзе. Таварыш Сталін распусьціць калгасы, каб жылі, як раней. Як пры Леніне, — раптам нечакана для сябе скончыў палітрук і аж унутрана закалаціўся ад уласнай нязвыклай рашучасьці. Людзі перад ім неяк дзіўнавата прыціхлі ў змроку, бы насьцярожыліся. Ніхто не сказаў нічога, не папытаўся, не запярэчыў, але, здаецца, нібы ўзбадзёрыліся, бы ачнуліся душою ў сваёй даўняй звыклай паныласьці. I ён таксама падобна ўзбадзёрыўся.

— Ня будзе калгасаў, я вам кажу, будзе інакшае жыцьцё, толькі нам выстаяць цяпер, як патрабуе таварыш Сталін: ні кроку назад!

Вымавіўшы тое, палітрук Каламіец адчуў, што сказаў усё. Выклаў усе свае красамоўныя прапагандавыя козыры. Фальшывыя, праўда, сам разумеў, але і самыя патрэбныя. Больш і лепшых козыраў у яго ўжо не было. I ён сам гатовы быў у іх паверыць. Мабыць, павінна быць так. Бо як інакш? Астатняе ўжо залежала не ад яго — залежала ад ворага, франтавых абставінаў, гэтых во змораных саратаўскіх дзядзькоў, якія нядаўна яшчэ, перад вайной, перажылі — ня дай Бог нікому. У шпіталі адзін камандзір паціху расказваў, як у трыццатыя на Саратаўшчыне выміралі калгасныя вёскі. Бывала, елі чалавечыну, такі лютаваў голад. Помнячы такое, наўрад ці выстаіш і выканаеш загад. Нават самога госпада Бога.

Празь якую гадзіну палітрук Каламіец правёў маршавую роту на зруйнаваны разьезд, спыніў у цемрыве каля варонкі кампалка Пахомава. Скалечаныя таполі ціха шумелі рэштаю лістоты на перадранішнім ветрыку; смылелі ўдушлівым нафтавым дымам недагаркі шпалаў. Вады не было, яшчэ не дакапаліся. Зь зямных нетраў ішла хліпкая гразь, зь якой некаторыя цадзілі ў круглыя кацялкі. Заліваць у паходную кухню не было чаго, сьняданак спазьняўся.

Шмат хто з байцоў у той дзень так і не пасьнедаў, некаторыя не пасьнедаюць ніколі. Як з-за счырванелага небакраю выкацілася адразу сьпякотнае сонца, зноў наляцелі “хейнкелі”. Хвілін дваццаць яны дзяўблі бомбамі дашчэнту паруйнаваны разьезд, пасьля рэйкі па абодва бакі ад разьезда, разьбілі паходную кухню, што тулілася збоч ад абгарэлага штабэля шпалаў. Толькі самалёты адляцелі на захад, як са стэпу паявілася пяхота з бронетранспарцёраў. Воддаль, у прасяным полі, транспарцёры спыніліся, а пяхота кінулася да задымленых руінаў разьезда. I тады з флангаў ударылі запраўленыя вадкай гразёю “максімы”. За імі пачалі дружна бахаць вінтоўкі — саратаўцы ўжо пасьпелі акапацца ў неглыбокіх вузенькіх норах-акопчыках і, не спыняючыся, білі і білі ў проса. I — о, дзіва! Немцы пачалі па адным перабягаць назад да сваіх транспарцёраў, якія ўжо давалі задні ход. “Галоўнае — выстаяць! галоўнае выстаяць!” — паўтараў ці то ў думках, ці ўголас аглушаны бамбёжкай палітрук Каламіец, што побач з кампалка туліўся ўсё ў той жа глыбокай варонцы. На яе дне, да пояса засыпаны зямлёй, зьнерухомеў над сваім апаратам баец-тэлефаніст. Але сувязі, здаецца, не было. Палітрук і кампалка адчувалі тое, ды не пыталіся, думаючы, што, можа, гэтак і лепей. У такім няпэўным становішчы ім лепей было бяз сувязі — яе адсутнасьць вызваляла іх ад кепскіх дакладаў і начальніцкага гневу. Лаянкі таксама.

А пасьля былі й яшчэ дзьве бясконца даўгія атакі. Немцы разьбілі на правым флангу “максім” і зачапіліся за дымны ад шпалаў канец разьезда, дзе былі стрэлкі. Тады той самы Арцюх з групай сваіх і саратаўцаў падабраўся пад агнём да стрэлак і гранатамі выкурыў немцаў з-за шпалаў.

Пад вечар неяк паволі ўсё сьціхла, немцы з проса кудысь прапалі, зьехалі ў іншым кірунку, ці што. Стараной у небе ішла самалётная гайня — падобна, “хейнкелі” бамбілі суседнюю станцыю. Кампалка з запыленым, аброслым сьветлаю шчэцьцю тварам павярнуўся да свайго палітрука і зь нейкаю дзіцячай радасьцю ў вачах мовіў:

— Выстаялі, ага?

Менавіта з таго часу, як у прасяной ніве пахаваліся немцы, і паволі аціхла бязладная страляніна на разьезьдзе, у палітруковай душы заварушылася трывожная вужака сумневу. Учора ён быў амаль упэўнены, што не перажыве гэтага дня (ды яшчэ пад такім строгім загадам), і дбаў толькі пра адно: выстаяць. Ня даць гэтым байцам пабегчы і здаць немцам разьезд. I вось не пабеглі і не здалі. Нечакана і ён ацалеў. I нават не паранены. I жывы і радасны камандзір палка. Але...

Ну, нашто яму было ўначы гаварыць пра тыя калгасы?

Як яшчэ пацямнела, на разьезд прыскакаў конны пасыльны са штабу дывізіі і перадаў вусны загад генэрала адысьці да станіцы. Памятаючы іншы загад, кампалка яму не паверыў, запатрабаваў пісьмовага загаду. Але пакуль пасланец езьдзіў па стэпе, са штабу прыцягнулі провад, і неўзабаве кампалка пачуў знаёмы генэралаў голас. |||||||||||||heard||| Сапраўды, камдыў загадваў адысьці. Мабыць, сталася так, што, хоць полк і выстаяў, затое ня выстаяў суседні, і немцы бралі дывізію ў абцугі. Трэба было сьпяшацца. Байцы таропка закідалі зямлёй шасьцярых забітых у акопчыках, узялі на рукі два дзясяткі параненых. Ужо ў абсалютнай цемрадзі калёнай рушылі цераз стэп да станіцы. Саратаўцы перамяшаліся са старымі стралкамі і моўчкі цягнуліся ўсе разам, на хадзе жуючы сухары. Наперадзе ад усіх ішоў кампалка, і поруч зь ім — апанураны палітрук. |||||||con|||police

Як толькі полк увайшоў у станіцу, ля садка, дзе ўчора зьбіралася папаўненьне, іх спыніла група камандзіраў. Тут быў начальнік штабу дывізіі, яшчэ нейкія чыны. Кампалка далажыў пра іхныя справы, і начштабу пахваліў полк. Але адзін ці два камандзіры зь яго штабное групы падышлі бліжэй да калёны, і той, што быў наперадзе — камлюкаваты чалавек у камандзірскай фуражцы, — спыніўся каля палітрука. |||||||||||||||||||||||se detuvo||político

— Каламіец? ¿Calamiéz — нягучна спытаўся ён, зблізку ўзіраючыся ў палітрукоў твар.