×

我们使用 cookie 帮助改善 LingQ。通过浏览本网站,表示你同意我们的 cookie 政策.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел трэці II 6

Раздзел трэці II 6

Вялікія баяры ў сваіх палатах пазапіраліся. У іх веча ніколі не канчаецца. Перад народам яны адны словы кажуць, а ў сваіх палатах — зусім іншыя. Будуць сядзець да позняй ночы, мёд піць, раду трымаць, спрачацца, насы адзін аднаму гатовы паскусваць.

Якаву ж заставалася быць у Полацку толькі адзін дзень. Заўтра па баярскаму загаду павінны яны з Чухомам ужо ў кузні быць, жалезныя нарогі для сохаў каваць. Паспытаў, пакаштаваў Якаў салодкага полацкага паветра і зноў у няволю, у турму нямілую трэба вяртацца. Пра ўсё гэта ён сказаў Чухому, запытаўся:

— Што рабіць, дзядзька?

Чухома задумліва пашкроб скронь, вымавіў:

— А што ты зробіш, хлопча? Баяраў шмат. Ад аднаго збяжыш, другі на карак сядзе. Як варання іх усюды. Такая наша доля — цярпець, рабіць чужое.

Ён гаварыў гэтыя словы, і ў вачах ягоных не было ні агеньчыку, ні іскрынкі. Халодны попел вачэй бачыў Якаў. «Памёр Чухома, — з горыччу падумалася Якаву. — Плоць яшчэ жывая, а душы ўжо няма. Памерла душа».

Тады ён кінуўся да Фердынанда. Саксонец усё-ткі чалавек па-свойму нядрэнны, разам Усяславаў меч кавалі, зразумее, падкажа, што рабіць.

— Фердынанд, памажы мне адсюль уцячы, — без доўгіх тлумачэнняў папрасіў ён лаціняніна.

Фердынанд уважліва паглядзеў на яго маленькімі карычневымі вачамі, зморшчыўся.

— Памажы, — не адступаўся Якаў.— Ты ж тут усё ведаеш, усе хады-выхады табе знаёмы. Я адраблю. Унотам у цябе буду тры сонцавароты ці болей — колькі скажаш…

— Усе роўныя перад Хрыстом, — нарэшце, адводзячы ўбок вочы, сказаў Фердынанд. — Нават у Аляксандра Македонскага ўсяго толькі адна галава была і дзве рукі. Але неаднолькавую юдоль71 бог дзецям сваім зямным рыхтуе. І не можам мы зламаць тую клетку, у якую з самага нараджэння жыццё наша заняволена.

— Памажы, — перапыніў Якаў.

— Не магу. Я ў баярына Івана госць. Ён мне хлеб-соль дае…

— Ну й сабака ж ты, Фердынанд, — аж сплюнуў Якаў.

— Сабака? — здзівіўся Фердынанд. — Хай сабе сабака. Але добры, некуслівы.

Усе адвярнуліся ад Якава. Ва ўсіх былі свае клопаты, свае балячкі, і ён, захацеўшы вярнуць сабе волю, толькі перашкаджаў людзям жыць хай сабе цяжкім, але размераным жыццём, з якім яны звыкліся. Людзі гэтыя згодны былі цярпець, пакутаваць, робячы выгляд, што нечым займаюцца, таўчыся, як Марка ў пекле. Іх палохала, ім была незразумелая рашучасць Якава вырвацца з наканаванага лёсам рэчышча, у якім чалавек павінен плыць да самай сваёй смерці.

Баярын Іван, дачуўшыся пра непакорства Якава, загадаў пакараць чалядзіна лазою. Моцна білі, са свістам. Усё сцярпеў Якаў, толькі рукаў кашулі з'еў, зубамі перацёр. Баярын стаяў побач, прыгаворваў:

— Так яму! Так псу смярдзючаму! Будзеш слухаць свайго ўладара. Скажа ўладар: «Цалуй біч, якім раздзіралі плоць тваю» — і пацалуеш біч.

У той жа дзень Якава і Чухому павезлі з Полацка ў загароднюю баярскую вотчыну.

Пасля пакарання Якаў не мог рабіць малатабойцам у кузні, і яго, даўшы ў рукі вялізную мятлу на доўгім арэхавым кійку, прымусілі падмятаць баярскі двор. Ледзь на нагах трымаўся Якаў. Сонца смаліла з неба. Неўзабаве ручайкамі пабег па змардаванай крывавай спіне салёны пот, і ад вострага болю цямнела ўваччу.

«Хай бы я памёр, — думаў Якаў.— Чаму бог не забярэ мяне?»

Праз высокі частакол баярскай сядзібы ўляцеў раптам на двор чырвона-чорны матылёк, плаўна пачаў кружыцца над Якавам. Як зачараваны глядзеў на яго Якаў. Вось для каго няма ні запораў, ні баярскіх цівуноў. Ляціць — куды хоча, кожная кветка — дом ягоны.

Матылёк, пакружыўшыся, палётаўшы ў сонечных промнях, сеў на арэхавы кіёк мятлы, проста перад вачамі ў Якава. Якаў аж знямеў, стаяў, не дыхаў. Пукатыя цёмныя вочкі матылька спакойна пазіралі на яго і на ўвесь навакольны свет. Доўгія мяккія вусікі былі нібы пасыпаны шэра-залатым пылком, варушыліся.

Матылёк узмахнуў крылцамі, узвіўся ў паветра, шпарка паляцеў за частакол баярскай сядзібы, нібы Якаву дарогу паказваў. «Душа продка! — здагадаўся Якаў, і аж горача яму зрабілася. — Душа продка кліча мяне за сабой!»

І быццам паменшыўся боль. І ўпэўненасць вярнулася ў душу. «Я ўцяку ў горад, — у думках пакляўся сам сабе Якаў.— Я стану вольным чалавекам, стану Якавам Палачанінам».

Каб уцячы, патрэбна было здароўе, сіла. І Якаў у грыдніцы папрасіў дзяўчат-чалядніц палячыць яму спаласаваную спіну. Чалядніцы мазалі спіну зялёным халодным зеллем. Было балюча, але Якаў цярпеў.

Падмятаючы, прыбіраючы баярскі двор, Якаў стараўся трымацца бліжэй да частаколу — можа, дзірка якая-небудзь знойдзецца, можа, воі баярскія заснулі. Але воі не спалі, і адзін з іх пагрозліва сказаў Якаву:

— Калі яшчэ раз падыдзеш да частаколу, праткну кап'ём, як аблезлую варону. Воі дружна засмяяліся. Якаў адышоўся, праклінаючы лёс і злых людзей, якіх так шмат на белым свеце.

Ноччу ён не спаў, не звёў вока. Горкая соль жыцця раз'ядала душу. Некалькі разоў малады чалядзін, што спаў побач, узнімаўся з палаткаў, бясшумна выходзіў на двор, блукаў па даху грыдніцы. Але гэта болей не дзівіла Якава. Ён шкадаваў хворага чалядзіна, ды нічым не мог таму памагчы. Ён сам з вялікай радасцю, з удзячнасцю прыняў бы людскую дапамогу. Але Чухома апошнім часам не загаворваў з ім, а Фердынанд наогул знік — пэўна, паехаў у Полацк.

Адчай захлістваў душу. Якаву здавалася, што яшчэ трошкі, і ён звар'яцее. У баярына Івана ўжо сядзеў адзін чалядзін-вар'ят на ланцугу ў падзямеллі. Чалядзіну ўяўлялася, што яго нарадзіла ваўчыца, што ён сам воўк, і ў цёмныя ночы з падзямелля глуха далятала жудаснае выццё. Баярын Іван смяяўся, казаў гасцям: «Датрымаю да піліпаўкі, а там — выпушчу ў лес. Няхай да сваіх родзічаў бяжыць».

У такіх згрызотах, невясёлых думках прайшла не адна ноч. Якаў з жахам адчуваў, што, чым далей жыве ён у няволі, тым халаднейшым і спакайнейшым робіцца сэрца. Яшчэ сядміца-другая, і ператворыцца ён, як усе суседзі па палатках, у нямую цярплівую жывёліну, што цяжка працуе, мала есць, спалохана ўздрыгвае пад ударамі бізуна або кія.

Але аднойчы нібы нябесны агонь успыхнуў у душы, нібы нехта, нябачны і грозны, крыкнуў у самае вуха: «Уцякай адсюль! Уцякай сёння, бо заўтра ўжо не захочаш уцякаць!» Якаў скалануўся ўсім целам, сеў на палатках. Моцна тахкала ў грудзях сэрца. Каменны сон панаваў у грыдніцы. Якаў няўцямна пазіраў у змрок перад сабою. Бег час, а ён усё незварушна сядзеў, стараючыся як мага цішэй дыхаць. Ужо ноч збіралася перавярнуцца на другі бок, ужо заяснілася, пачало святлець на двары. Густая, як смала, начная цемра стаяла ў грыдніцы, але й яна пачала адсоўвацца ў куткі. Першая іскрынка світання слаба і нясмела запалілася ў апраметнай цемры. Працяжна ўздыхнуў, пачаў павольна прыўзнімацца малады чалядзін. Невядомая сіла зноў зрывала яго з месца, клікала пад месячнае неба. І тут Якаў кінуўся да чалядзіна, бічоўкаю, якой падпяразваў сваю світку, звязаў яму ногі. Ён зрабіў усё гэта хутка, бясшумна, асцярожна і ўсё прыгаворваў, як у ліхаманцы:

— Даруй, браток… Паляжы… Паляжы… Паспі… А я за цябе пайду… Хай воі-дазорцы падумаюць, што я — гэта ты…

Рукі ў яго калаціліся, сэрца аж выломвалася з грудзей. Здавалася, не ён, а старонні чалавек робіць усё, а ён, Якаў, назірае збоку за гэтым чалавекам. Толькі б не прачнуўся чалядзін — залямантуе, закрычыць з пярэпалаху, увесь баярскі двор падкіне на ногі. Але чалядзін спаў, часта дыхаў, глуха стагнаў у сне.

Якаў асцярожна выйшаў з грыдніцы, крыху пастаяў ля халоднай дубовай сцяны, прыпаўшы да яе шчакою. Потым, стараючыся ўсімі сваімі рухамі быць падобным на маладога чалядзіна, пашыбаваў напрасткі праз двор да частаколу. Ён не сумняваўся, што варта ўжо заўважыла яго. «Спыняць мяне воі ці не?» — думаў ён.

Ля частаколу расла тоўстая, старая, дуплаватая, як гнілы зуб, ліпа. Якаў пагладзіў даланёю цёмную вільготную кару. «Ратуй мяне, ліпа», — падумаў ён. Жывучы ў пушчы, з малалецтва навучыўся ён залазіць на самыя высокія дрэвы лёгка і хутка, як вавёрыца.

— Нешта наш начны хадок сёння не туды палез, — пачулася раптам зусім непадалёку ад Якава, і вой-дазорца, бліскаючы кальчугаю, нетаропка пакіраваўся да ліпы. Аказваецца, увесь гэты час ён стаяў ля частаколу за некалькі дзесяткаў сажняў ад Якава і ўважліва сачыў за ім.

— Абрыдла па страсе бегаць, дык ён на дрэва папёрся, — пачуўся голас другога воя, сонны і млявы. — Вот жа не спіцца чалавеку. На яго месцы я б такога храпака даваў. Але пачакай, Андрэй, не падыходзь да ліпы, а то ён загрыміць зверху і раніцой баярын загадае нам з табой ягоныя костачкі збіраць. І чаго ён амаль кожную ноч ходзіць?

— Шалёная муха ўкусіла за вуха, — сказаў першы, і воі ціхенька засмяяліся.

_

71 Юдоль — жыццё з яго клопатамі і смуткам.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел трэці II 6 Chapter Three II 6

_____