×

我们使用 cookie 帮助改善 LingQ。通过浏览本网站,表示你同意我们的 cookie 政策.

image

Душэўская Вольга Іванаўна, Вайна

Вайна

– Бацька ўжо пайшоў мой па гарэлку болей у магазін, а тут у магазіне кажуць, што ўжо немцы на Уздзе, бо вайна. Прыйшоў і гэтак гаворыць. Сабраліся і разыйшліся. І вось вайна пачалася. Назаўтра прыйшлі немцы сюды да нас. І вось, і чатыры гады вайна доўжылася. А як цыганка хадзіла, а Божа мой, ды кажа: "Паваражы, хазяйка". Я кажу: "Я і без варажбы ведаю. Вось паваражы, калі вайна скончыцца". Дык яна мне адказвае: "Вайна вайною, а варажба варажбою". Вось і ўсё. Нічога добрага не было.

– Канфетку з'еў апошнюю? – А як яна скончылася, вайна гэтая?

– Ну вось дзявятага мая і скончылася.

– Ну дык дзявятага мая, ясна. А рускія, гэтыя савецкія як прыйшлі? Як гэта ўсё было?

– А чорт іх ведае. Сірожка, я цяпер нічога не скажу, таму што галава баліць. Трэба кніжкі чытаць.

– А што кніжкі?

– У кніжцы ўсё апісана.

– Дык у кніжцы людзі павыдумлялі. Большасць. Каб прыгожа было. А тут тое, што было раскажаш.

– Ой, "жизнь"...

– А пасля рэвалюцыі што было?

– Нічога пасля вайны. Што ж было? Рабілі людзі, як і цяпер. Жывуць.

– А пасля рэвалюцыі?

– Сірожка, нічога не ведаю. Пасля рэвалюцыі коні дзялілі, людзям давалі, каб самі зямлю рабілі. Пабыло так мусіць з месяц і раскідалася. Ізноў стаў саўхоз. Вось і ўся праца. Добрага нічога не было і няма. Гаравалі людзі. Некаторыя людзі цяпер гаруюць, а некаторыя пануюць. Вось і ў нас у саўхозе рабочыя старэйшыя тамака, намеснік, як гэта завуць, тамака кладаўшчык. Дык гэтыя жывуць. Хто ў анбары робіць, там выдае то ..., то збожжа. Сабе бяруць, жывуць. А каторыя як наш вось Вацік, дык гэтыя бедна жывуць. Там якія-та тысячы на месяц заробяць і гэтак жывуць. Як некалі ўсяк людзі жылі, так і цяпер. Прыходзіў расказваў мне, што завёў трусаў, дык два ўцякло. Купіў свіней раз, двое, абое падохлі. Другі раз купіў двое - адно здохла. Трэці раз купіў - адно здохла. Вось і жыве. Нічога няма. Робяць удваіх, і нічога няма. А некаторыя сала прадаюць, кабаны ў магазін здаюць, жывуць добра.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Вайна

– Бацька ўжо пайшоў мой па гарэлку болей у магазін, а тут у магазіне кажуць, што ўжо немцы на Уздзе, бо вайна. Прыйшоў і гэтак гаворыць. Сабраліся і разыйшліся. І вось вайна пачалася. Назаўтра прыйшлі немцы сюды да нас. І вось, і чатыры гады вайна доўжылася. А як цыганка хадзіла, а Божа мой, ды кажа: "Паваражы, хазяйка". Я кажу: "Я і без варажбы ведаю. Вось паваражы, калі вайна скончыцца". Дык яна мне адказвае: "Вайна вайною, а варажба варажбою". Вось і ўсё. Нічога добрага не было.

– Канфетку з’еў апошнюю? – А як яна скончылася, вайна гэтая?