×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.


image

Уладзімір Краткевіч, Маўзалей Джаніке-Ханум...(Чытае Ўладзімір Караткевіч)

Маўзалей Джаніке-Ханум...(Чытае Ўладзімір Караткевіч)

Маўзалей Джаніке-ханум

Маці хана і жонка хана,

Кветка шчасця, пагоншчыца зла,

Я была бязмерна каханай

І бязмерна грознай была.

Паўтаралі імя маё крыкам

Нават кінутыя са скал.

Я жаданай была і вялікай,

Як вада Алаха ў пясках.

Я рабыняй была і законам,

І абраным дарыў зару

Невымоўны рай майго ўлоння

І пяшчота вуснаў і рук.

І анёл мне ў дзверы пастукаў.

І спакой. Да сканчэння год.

Дзе яны, мае цёплыя рукі?

Дзе падданыя? Племя? Род?

Белы камень мёртвых кварталаў,

Раз на месяц — казіны крок,

Сон муроў, кенасы і скалы,

Раніц сінь, барва дня, ночы змрок.

Над бяздоннем пячоры-магілы

Сотні вокнаў глядзяць у прастор,

І ламае час свае крылы

Ля магільні на мёртвым плато.

Мела час падумаць пра гэта…

Што такое багацця гной,

Ўлада ўся, ўсё золата свету

Перад простай людской цеплынёй.

Што такое нянавісць у сэрцы,

Кроў, падкопы, людзі-багі

Перад простай ісцінай смерці,

Перад вечнай спякотай магіл? ! Непатрэбная чэрапу ўлада, Непатрэбнае золата тло.

І ніхто не скажа: «Ты — радасць».

І не крыкне ў адчаі: «ты — зло!»

Толькі зрэдку, ў начную спякоту,

У асенні чарнільны сум

Чую з прорвы словы пяшчоты:

«Джаніке! Джаніке-Ханум!»

Ціхі кліч у мёртвых кварталах,

Цень імя, што ў далёкіх вякаx

Трапятанне і страсць выклікала.

Больш нічога…

Як мала…

Алах…

Маўзалей Джаніке-Ханум...(Чытае Ўладзімір Караткевіч)

Маўзалей Джаніке-ханум

Маці хана і жонка хана,

Кветка шчасця, пагоншчыца зла,

Я была бязмерна каханай

І бязмерна грознай была.

Паўтаралі імя маё крыкам

Нават кінутыя са скал.

Я жаданай была і вялікай,

Як вада Алаха ў пясках.

Я рабыняй была і законам,

І абраным дарыў зару

Невымоўны рай майго ўлоння

І пяшчота вуснаў і рук.

І анёл мне ў дзверы пастукаў.

І спакой. Да сканчэння год.

Дзе яны, мае цёплыя рукі?

Дзе падданыя? Племя? Род?

Белы камень мёртвых кварталаў,

Раз на месяц — казіны крок,

Сон муроў, кенасы і скалы,

Раніц сінь, барва дня, ночы змрок.

Над бяздоннем пячоры-магілы

Сотні вокнаў глядзяць у прастор,

І ламае час свае крылы

Ля магільні на мёртвым плато.

Мела час падумаць пра гэта…

Што такое багацця гной,

Ўлада ўся, ўсё золата свету

Перад простай людской цеплынёй.

Што такое нянавісць у сэрцы,

Кроў, падкопы, людзі-багі

Перад простай ісцінай смерці,

Перад вечнай спякотай магіл? ! Непатрэбная чэрапу ўлада, Непатрэбнае золата тло.

І ніхто не скажа: «Ты — радасць».

І не крыкне ў адчаі: «ты — зло!»

Толькі зрэдку, ў начную спякоту,

У асенні чарнільны сум

Чую з прорвы словы пяшчоты:

«Джаніке! Джаніке-Ханум!»

Ціхі кліч у мёртвых кварталах,

Цень імя, што ў далёкіх вякаx

Трапятанне і страсць выклікала.

Больш нічога…

Як мала…

Алах…