Частка Трынаццаць
Сяргей: Я на сваёй працы ўжо каля пяці (5) год. Мяне ўжо два разы павышалі па службе за гэты час.
Вольга: Ты вымушаны затрымлівацца на рабоце?
Сяргей: Так. У мяне доўгі працоўны дзень. Я пачынаю а сёмай (7) гадзіне раніцы і часта не пакідаю кантору раней за сёмую (7) гадзіну вечара.
Вольга: Ты напэўна вельмі заняты. Што ты робіш?
Сяргей: Я працую ў сферы фінансавага менэджмента. Мы дапамагаем людзям распараджацца іх грашыма.
Вольга: Хоць я і не люблю сваю работу, я не думаю, што хацела б працаваць па дванаццаць (12) гадзін у дзень.
Сяргей: Каб мець поспех, трэба шмат працаваць. Як кажуць, што пасееш, тое і пажнеш.
Вольга: Нават калі б мне плацілі ў два разы больш, я б не хацела столькі працаваць. Я б не змагла так шмат працаваць.
Сяргей: Ну, табе трэба вырашыць, ці патрэбна табе больш адказнасці.
Вольга: Я ведаю. Мне на самой справе трэба падумаць пра маю будучыню. Мне трэба вырашыць, што я на самой справе хачу ў жыцці.